Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Каб нармальна працавала Канферэнцыя, павінен быць яе вядучы Старшыня. Ранейшы, Анвар Імбрагім (Малайзія) падаў у адстаўку. Пачынаецца вылучэнне кандыдатур, абмеркаванне іх, якім парадкам галасаваць. Спыняюцца на тайным галасаванні. Друкуюцца бюлетэні, раздаюцца кіраўнікам дэлегацый, тыя выходзяць на сцэну і галасуюць. У выніку TaftHara галасавання Старшынёй канферэнцыі выбіраецца прадстаўнік Кеніі Агот.
Агот на правах Старшыні бярэ слова, гаворыць прамову. Ен лічыць, што рыначная эканоміка не заўсёды садзейнічае
развіццю навукі, адукацыі і культуры. Пад пагрозай вымірання, як тыя сланы, не толькі асобныя культуры, але і народы. Што рабіць? Вядома ж, абапірацца на інтэлектуалаў, якія могуць даць і парады, і навуковыя абгрунтаванні, і штуршок да развіцця добрых пачаткаў. Чым больш інтэлектуалаў будзе прымаць удзел у рабоце ЮНЕСКА вучоных, пісьменнікаў, мастакоў, архітэктараў тым большая будзе карысць...
За выбарамі Старшыні пачынаюцца выбары яго намеснікаў, дакладчыкаў, старшынь Камісій... Працэдура гэтая доўгая і вельмі ж нагадвае працу нашых Вярхоўных Саветаў. Узнікае нават пытанне хто ў каго вучыўся: мы ў гэтай міжнароднай арганізацыі ці яе дэлегаты ў нас.
ДАКЛАД ГЕНЕРАЛЬНАГА ДЫРЭКТАРА
Генералыіым дырэктарам ЮНЕСКА вось каторы ўжо год з’яўляецца Фрэдэрыка Маёр. Выглядае ён зусім па-маладому, цудоўна размаўляе на некалькіх мовах. У сваім дакладзе ён не хавае таго, што сама гэтая арганізацыя перажывае цяпер глыбокі крызіс. I не толькі фінансавы. Нягледзячы на ўсе намаганні яна не стала цэнтрам, які аб’яднаў бы інтэлектуалаў свету. Арганізацыю проста запаланілі міжнародныя чыноўнікі. Яны ў большасці сваёй працуюць на сябе, а не на адукацыю, культуру і навуку. Тыя грошы, якія маглі б садзейнічаць аб’яднанню вучоных ды і рухаць навуку, культуру, адукацыю, ідуць на ўтрыманне штатаў. Многія краіны, у тым ліку і Савецкі Саюз, не шіацяць узносаў. Японія пагражае, што калі арганізацыя не перабудуецца, то выйдзе з яе. А Японія сёння плаціць самы вялікі грашовы ўзнос. Выбылі з арганізацыі ЗША, Англія, Сінгапур. Прэзідэнт Францыі Мітэран заклікаў гэтыя краіны вярнуцца ў ЮНЕСКА, але ці паслухаюцца яны яго? А ў выніку ўсяго гэтага многія нраграмы, што былі прыняты раней, не выконваюцца ці скарачаюцца. Новыя праграмы хоць і прымаюцца, але які іх чакае лёс? Усё залежыць ад таго, як будзе ісці далей фінансаванне. Папрокі тых, хто сцвярджае, што ў самой арганізацыі раздзьмуты штаты спра-
вядлівыя. У апошні час праведзена некаторае скарачэнне, але яно недастатковае...
Даклад Ф. Маёра грувасткі, доўгі, на некалькі гадзін. У ім шмат вады, таго, што не трэба нікому ведаць. Hi тым, хто засядае ў гэтай арганізацыі гадамі, ні тым, хто ўпершыню сюды прыехаў. Але ў арганізацыі шмат дэпартаментаў, і кожны з іх імкнецца, каб яго праца і яго праблемы былі адлюстраваны, каб пра іх гаварылі, ведалі. Адчуваецца: пісаўся даклад гэтак жа, як пісаліся раней і ў нас усе падобныя даклады калектыўна: справаздача прыкладаецца да справаздачы, яны склейваюцца, злучаюцца і даклад гатовы...
ДЫСКУСІЯ
Адразу ж пасля даклада пачынаюцца спрэчкі гэтак званая аіульная дыскусія. Выходзіць на трыбуну кіраўнік кожнай дэлегацыі, гаворыць некалькі слоў пра ЮНЕСКА, як яго краіна адносіцца да тых ці іншых праблем, што стаяць перад гэтай міжнароднай арганізацыяй, і пераводзіць гутарку на тое, што хвалюе яго краіну. Словам, кампазіцыя кожнага выступлення адна і тая ж, з той хіба розніцай, што адзін прамоўца ў пачатку гаворыць пра свае праблемы, а потым пераходзіць да праблем ЮНЕСКА, а другі спярша гаворыць пра праблемы арганізацыі, а потым пераходзіць ужо да сваіх. Ёсць, вядома, і пэўныя адхілешгі. Яны залежаць ад гюглядаў і дасведчапасці кожнага з прамоўцаў. Адны лаюць марксізм, маўляў, ён таму і знікае, бо супярэчыць чалавечай сутнасці, другія сцвярджаюць, што культура поўначы давіць на культуру поўдня, трэція славяць сваіх багоў («няма Бога вышэй за Алаха, і калі будзе яго ласка, то з яго дапамогай мы вырашым усе праблемы»)...
Ад Савецкага Саюза выступіў намеснік міністра замежных спраў У Пятроўскі, ад Украіны намеснік міністра замежных спраў М. Макарэвіч, ад Беларусі А. Вярцінскі. У кожнага з гэтых прамоўцаў былі свае выйгрышныя моманты, кожны імкнуўся ў нечым прыцягнуць да сябе і таго, што ён гаворыць, увагу. I ўсё ж, як мне здалося, найбольш удалым было выступленне нашага прадстаўніка ён выступаў у гэ-
тай арганізацыі ўпершыню, да таго ж Беларусь толькі што аб’явіла аб сваёй незалежнасці, ды і прамоўца быў інтэлектуал паэт. I таму яго выступленне ў параўнанні з выступленнямі многіх гучала свежа. I па думках было цікавым, нестандартным. Спыніўпіыся на тых пытаннях, што ў апошні час вырашае наш народ і Рэспубліка Беларусь у прыватнасці, нядаўна прынятых Законах аб мовах, аб культуры і адукацыі, А. Вярцінскі заўважыў: «У нашых роздумах услых і ў напіых дыскусіях, якія прысвечаны становішчу і лёсам нацыянальных культур, іх месца ў сусветнай цывілізацыі, часам гучыць скептычная нотка: а ці трэба рабіць акцэнт на паняццях «нацыя», «нацыянальнае»? Ці не паруіпаюцца гэтым правы чалавека, суверэштэт асобы, індывідуума?» I каб сцвердзіць сваю думку, падмацаваць яе, прамоўца спаслаўся на аўтарытэт чалавека, які сказаў болыв як семдзясят гадоў назад прарочыя словы: свет уступае ў перыяд доўгіх няўдач і незвычайных патрасенняў, але вялікія каштоўнасці павінны быць пранесены праз усе выпрабаванні. Словы гэтыя належаць выдатнаму рускаму філосафу Мікалаю Бярдзяеву, які, эміграваўшы пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, шмат думаў і пісаў тут, у Парыжы, пра лёс Расіі, пра яе нацыянальны дух, яе культуру. М. Бярдзяеў, у прыватнасці, нагадваў, што чалавек уваходзіць у чалавецтва праз нацыянальную індывідуальнасць, як нацыянальны, а не абстрактны чалавек, як рускі, француз, немец ці англічанін. Чалавек не можа пераскочыць праз цэлую ступень быцця, ад гэтага ён збяднеў бы і апусцеў бы. Можна жадаць братэрства і яднання рускіх, французаў, англічан, немцаў, усіх народаў зямлі, але нельга жадаць, каб з твару зямлі зніклі выразы нацыянальных абліччаў, нацыянальных духоўных тыпаў і культур. Такая мара пра чалавека і чалавецтва, пазбаўленага ўсяго нацыянальнага, ёсць нрага згасання цэлага светукаштоўнасцей і багаццяў. Культура ніколі не была і ніколі нс будзе абстрактна-чалавечай, яна заўсёды канкрэтна-чалавечая, гэта значыць нацыянальная, індывідуальна народная. Усё творчае ў культуры носіць на сабе пячатку нацыянальнага генія. Словы М. Бярдзяева ў пераказе А. Вярцінскага былі ўспрыняты з разуменнем многімі члепамі дэлегацый, асабліва тых, народы
якіх змагаюцца за нацыянальную адметнасць, вырываюцца з ціскоў чужых моў і культур.
Вядома, спыніўся А. Вярцінскі і на самым балючым для нашага народа чарнобыльскай бядзе, на іншых вельмі важных пытаннях. «I мы з нашымі штодзённымі праблемамі, з нашымі памкненнямі ў свой новы заўтрашні дзень, з нашай успрымальнасцю да ўсяго, што адбываецца ў свеце, з нашай талерантнасцю, сказаў А. Вярцінскі, мы за самае акгыўнае, за самае разнастайнае супрацоўніцтва ў рамках ЮНЕСКА інтэлектуальнае, творчае, культурнае. Мы за ЮНЕСКА. Мы лічым гэтую арганізацыю адной з надзей свету».
ЗНАЁМСТВА 3 ГОРАДАМ
Каб пазнаёміцца бліжэй з горадам ёсць шмат спосабаў. Самы танны і самы, я сказаў бы, надзейны гэта блукаць да яго вуліцах, бульварах і скверах. Тым больш, што ў такім горадзе, як Парыж, заблудзіцца амаль немагчыма. Вельмі ж шмат у ім розных «арыенціраў». Галоўны з іх Эйфелева вежа, якую відаць адусюль. Другі такі арыенцір Трыумфальная арка, яе відаць таксама калі не з усіх раёнаў, дык з многіх. Добрымі арыенцірамі з’яўляюцца і Нотр-Дам, не так даўно збудаваны Манпарнаскі небасяг. I само сабой зразумела, рака Сена, якая перасякае горад і да якой выходзяць многія вуліцы горада.
Пешае знаёмства з горадам мае перавагі над усімі астатнімі, бо, акрамя асалоды бачыць усё сваімі вачыма, можна яшчэ і спыніцца, пастаяць, a то і абысці і раз і два той аб’ект, які зацікавіў. Вядома, у маіх прагулках па горадзе незаменную паслугу заўсёды аказваў кішэнны план-даведнік «Парыж па акругах», які я купіў у газетным кіёску. У ім у алфавітным парадку пералічаны ўсе парыжскія вуліцы, дадзены планы акруг, метро і аўтобусныя маршруты. Названы таксама галоўныя дзяржаўныя ўстановы, універсітэты, культавыя цэнтры, архітэктурныя і гістарычныя выдатныя месцы, тэатры, музеі... Паколькі пешых турыстаў у Парыжы шмат, яны ходзяць тут часам цэльгмі натоўпамі, то на мяне ніхто асаблівай увагі не звяртаў, нават калі я спыняўся ў любым месцы,
сядзеў на лавачцы, a то і проста на траве газона, перакусваў ці піў ваду ў невялікай кавярні ці ля гандлёвай палаткі, якіх тут усюды пімат.
Вядома, у Парыжы ёсць на што паглядзець, ёсць чым палюбавацца. Адзін з самых цікавых раёнаў Першая акруга. Яна на правым, паўночным беразе Сены. Гэта цэнтр горада. Менавіта ў гэтай акрузе знаходзіцца сусветна вядомы Луўр багацейшая скарбніца твораў мастацтва. Сам гэты архітэктурны комплекс ствараўся на працягу стагоддзяў. Яшчэ ў 1200 г. кароль Філіп-Аўгуст заснаваў тут крэпасць, якая ахоўвала Парыж з захаду. Пры Карле V у XVI стагоддзі Луўр быў перабудаваны ў жылы замак, рэшткі якога нядаўна рэстаўравалі. Іх можна ўбачыць у падземнай частцы музея. Вялікая перабудова Луўра была зроблена Францыскам I у 1546 г., пасля чаго замак стаў рэзідэнцыяй каралёў. Тады ж быў прыдадзены яму і той знешпі выгляд, які, вягледзячы на шматлікія пераробкі, застаўся да сённяшняга дня. Праўда, зусім нядаўна, усяго некалькі гадоў назад, па праекце архітэктара Пея, у двары Луўра была пабудавала шкляная піраміда, якая стала галоўным уваходам у музеі, што там размеіпчаны. Гэта дазволіла пабудаваць пад зямлёю цэлую сістэму эскалатараў, што надта ж аблегчыла доступ да ўсіх залаў, стварыла вялікую карысную плошчу, магчымасць размясціцца там адміністрацыі музея, розным гандлёвым арганізацыям.
Каб па-належнаму пазнаёміцца з багацейшай калекцыяй твораў мастацтва, якія сабраны ў Луўры, аднаго дня мала. Бо амаль ля кожнай карціны той, што сталі як бы хрэстаматыйныя, друкуюцца ў альбомах можна стаяць і гадзіну, і дзве. I вядома ж, не на аднаго мяне зрабіла найбольшае ўражанне сусветна вядомая Мона Ліза, якая размешчана цяпер за браніраваным шклом. I не так усмепіка яе, пра якую многія пісалі, а вочы. Яны, здаецца, надзелены магічнай сілай. I зусім жывыя, па-рознаму на цябе глядзяць, калі ты да яе падыходзіш ці адыходзіш. Уражанне такое, што яна нечым цябе прыварожвае, вабіць, нешта абяцае, пра штосьці папярэджвае. I ты ў палоне яе вачэй і ўсмешкі, не ведаепі, іпто табе рабіць, як паступіць... Вядома, нельга адарваць вачэй і ад многіх кар-