Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Як вам усё гэта ўдалося здабыць? не ўтрымаўся, спытаў я.
I Іосіф Міронавіч, пасадзіўшы мяне ў крэсла, расказаў, як нялёгка яму было пачаць сваю справу, як хадзіў ён па розных людзях, шукаў усяго, што мае каштоўнасць. Потым пачаў наведваць аўкцыёны... Ён ажно ўсклікваў, перажываў і цяпер, калі ўспамінаў, якія каштоўнасці трапляліся яму на вочы, a ён не мог іх набыць не было за што.
Цяпер я не бедны чалавек, гаварыў ён. Але не думайце, што і багаты. Трэба плаціць за памяшканне. А пакупнікоў няшмат. Здараюцца дні, калі я анічога не прадаю і тым не менш магазін гэты трымаю. Проста не магу расстацца з любымі мне кнігамі. Ды і заняткам...
РУСКІЯ Ў ПАРЫЖЫ
Калі і як з’явіліся першыя рускія людзі ў Парыжы? Сёння, відаць, на гатае пытанне ніхто не адкажа. Вядома толькі, што яны жылі і жывуць тут з незапомных часоў. I сляды іх прысутнасці можна знайсці ў многіх мясцінах горада. 3 таго ж
часу, як Парыж стаў цэнтрам сусветнага палітычнага і культурнага жыцця, яго наведалі тысячы прадстаўігікоў рускіх вышэйіпых колаў і інтэлігенцыі. Лічыцца, што адным з першых палітычных эмігрантаў з Расіі быў генерал Свечын яму ў 1801 годзе было загадана пакінуць Расію, бо ён выступіў супраць адрачэння ад трону Паўла I. За ім у Парыж падаліся пасля няўдалага выступлення на Сенацкай плошчы ў СанктПецярбургу некаторыя з тых, хто быў блізкі да дзекабрыстаў. Яшчэ праз нейкі час прыехалі Герцэн і Агароў. У 1812 г. дачка маскоўскага губернатара Сафія Растапчына выйшла замуж за французскага графа Сегюра і пад імем графіні дэ Сегюр стала вядомай французскай пісьменніцай (пісала кнігі для дзяцей і юнакоў). У Парыжы доўгія гады жыў Іван Тургенеў. Наведвалі гэты горад Дастаеўскі, Чайкоўскі, Л. Талстой, Чэхаў. На Манмарце на плошчы Тэртр захаваўся надпіс на адным з дамоў (№ 6) прыкладна такога зместу: «Сюды забраліся рускія казакі ў 1814 годзе і пракрычалі «быстро», адкуль і дайшло французскае «бістро»».
У пачатку шасцідзясятых гадоў мінулага стагоддая цэнтрам рускага жыцця ў Парыжы стала праваслаўная царква на вуліцы Дару, дабудаваная па ініцыятыве свяшчэнніка Васільева, які арганізаваў збор сродкаў на куплю зямлі і пабудову памяшкання. Ва ўпрыгожванні храма прымалі ўдзел многія вядомыя мастакі таго часу. У канцы XIX стагоддзя ў Парыжы ўзнікла шырока вядомая Тургенеўская грамадская бібліятэка адно з самых вялікіх сховіпічаў рускіх кніг за межамі Расіі (на жаль, яна была разрабавана ў час сусветнай вайны). У пачатку XX стагоддзя пачаліся гэтак званыя Дзягілеўскія «Рускія сезоны», яны пакарылі не толькі Парыж, але і ўвесь свет. У час гэтых сезонаў арганізоўваліся выстаўкі рускага жывапісу, канцэрты рускай музыкі і тэатральныя спектаклі. Удзельнічалі ў «Рускіх сезонах» Рымскі-Корсакаў, Шаляпін. Велізарным поспехам карыстаўся рускі балет пад кіраўніцтвам Ніжынскага і Назімава. Музыку да спектакляў пісалі Ігар Стравінскі і Пракоф’еў, а ў афармленні балетаў бралі ўдзел Бакст, Аляксандр Бенуа, Рэрых, Ларыёнаў, Дабужынскі, Ганчарова... У Парыжы, хаваючыся ад царскай паліцыі, жылі
рускія рэвалюцыянеры, сярод іх такія вядомыя, як Бакунін, Ленін, Троцкі...
Асаблівы наплыў рускіх у Парыж пачаўся пасля таго, як у Расіі ў 1917 г. адбылася рэвалюцыя і да ўлады прыйшлі бальшавікі. Гэтак званая «белая эміграцыя» тады проста запаланіла горад. Па некаторых звестках, рускіх тады тут жыло каля 140 тысяч. Сярод эміграцыі было шмат дзеячаў самых розных партый, генералаў, медыкаў, пісьменнікаў, журналістаў, акцёраў, кампазітараў, мастакоў. У кнізе «Зарубежная Расія», што некалькі гадоў назад выйшла ў Парыжы, можна прачытаць, напрыклад, такое: «Рускія стварылі свой сталічны горад, які толькі па неабходнасці сутыкаўся з жыццём міжнароднага Парыжа. Яны хадзілі ў свае 30 цэркваў, дзе пасля службаў сустракаліся паміж сабою, яны арганізавалі шэраг музеяў, бібліятэк, кніжных магазінаў, тэатраў, кіно... Усюды былі рэстараны ад самых дарагіх, для багатых замежных гасцей, да самых простых і танных...»
У зборніку матэрыялаў, што сабрала Т. I. Аляксінская, увага спыняецца на тым, дзе, у якіх галінах праявілі сябе рускія ў Парыжы. Толькі пералік раздзелаў зборніка гаворыць сам за сябе: рускія дактары і зубныя ўрачы, рускія клінікі, лячэбніцы і амбулаторыі, рускія аптзкі, рускія адвакаты, рускія бібліятэкі, магазіны, друкарні, музычныя школы, курсы спеваў, фатографы, ювеліры, мадысткі, швейныя атэлье, цырульні і г. д. Словам, рускіх у той час можна было сустрэць усюды ў Парыжы, яны жылі сваім новым эмігранцкім жыццём. Выдаваліся сотні часопісаў і газет, тысячы кніг. Сёння многае са створанага ў эміграцыі вяртаецца назад у Расію. Асабліва творы мастацкай літаратуры. Ды і філасофскай, рэлігійнай. Але вернута яшчэ, вядома, далёка не ўсё, што варта было б вярнуць. Многае засталося на старонках перыядычных выданняў, на жаль, амаль не даступных сучаснаму чытачу. Каб не быць галаслоўным, назаву такі часопіс, як «Нллюстрнрованная Россня», што выходзіў штотыдзень і які адлюстроўваў усё багацце рускага жыцця ў Парыжы. На яго старонках надрукаваны дзясяткі апавяданняў 3. Ппіус, успаміны і запісы I. Буніна, А. Купрына, А. Чорнага (ён у тыя гады быў ужо
не Саша Чорны), Дон-Амінада, Тэфі, А. Рэмізава ды і іншых рускіх пісьменнікаў. Многае з надрукаванага там так ніколі і не ўваходзіла ў аўтарскія кнігі. Каб уявіць, наколькі цікавым і разнастайным было жыццё рускай эміграцыі ў тыя гады, дастаткова прачытаць успаміпы Ю. Тэрапіяна «Сустрэчы», Ю. Аненкава «Маленькія трагедыі (Дзённік маіх сустрэч)», I. Адоеўцавай «На берагах Сены», У. Яноўскага «Елісейскія палі»... У Парыжы ж тады быў адзін з самых вялікіх цэнтраў рускай культуры, выходзілі дзве штодзённыя газеты «Возрожденне» і «Последнне новостн», часопісы «Путь», «Современные запнскн» і «Чнсла», дзясяткі альманахаў. У парыжскіх універсітэтах чыталіся лекцыі рускімі прафесарамі, а на тэатральных сцэнах Францыі выступалі сусветна вядомыя Шаляпін, Паўлава, Ліфар... Тут праходзілі «Рускія сезоны» Дзягілева...Толькі магазінаў рускай кнігі тады было тут каля 30...
Вядома, сёння рускі Парыж выглядае болып сціпла. Засталося некалькі рускіх цэркваў, некалькі выдавецтваў, якія выпускаюць кнігі на рускай мове, выходзіць некалькі часопісаў, у тым ліку адно з самых папулярных выданняў рускай эміграцыі штотыднёвік «Русская мысль»...
Была нагода і я наведаў рэдакцыю гэтага штотыднёвіка, пазнаёміўся з некаторымі яго супрацоўнікамі. Цяпер галоўным рэдактарам «Русской мыслн» з’яўляецца Ірына Аляксееўна Ілавайская энергічная жанчына, якая за кароткі час змагла сабраць вакол газеты ўсе лепшыя літаратурныя сілы эміграцыі. Шмат друкуюцца на старонках гэтага выдання і некаторыя літаратары і журналісты з Масквы, іншых расійскіх гарадоў. У газеты не толькі надзейнае сённяшняе (тыраж 20-22 тысячы экзэмпляраў), але і слаўнае мінулае (дарэчы, першы яе нумар выйшаў 18 красавіка 1947 года) на старонках гэтага выдання друкаваліся Б. Зайцаў, Ю. Тэраігіяна, I. Адоеўцава, Ю. Іваск, I. Чынноў, Г. Адамовіч, Н. Берберава і інш. Зараз штотыднёвік выходзіць на 20 старонках. Mae штотыднёвік і свой літаратурны дадатак (два разы на год), на старонках якога змяшчаюцца надзвычай цікавыя матэрыялы: вершы, апавяданні, рэцэнзіі, агляды навінак эмігранцкай і савецкай літарату-
ры, публікацыі твораў пісьменнікаў-нябожчыкаў, матэрыялы літаратурных і рэлігійна-філасофскіх канферэнцый, што праходзяць на Захадзе і ў Расіі. Хоць і не так часта, як хацелася б, але на старонках «Русской мыслн» час ад часу з’яўляюцца матэрыялы і пра Беларусь, нашу літаратуру.
СЕНТ-ЖЭНЕЎЕЎ-ДЭ-БУА
Відаць, няма сёння ў нашай краіне тых, хто не ведаў бы пра рускія могілкі пад Парыжам у Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа. Пра іх пісалі многія. Як жа там пахаваны цвет рускай інтэлігенцыі, амаль уся знакамітая «белая эміграцыя». I не наведаць гэтыя могілкі, не пакланіцца тым, чые творы чытаў і чытаю з захапленнем, у каго вучыўся ды і працягваю вучыцца, я не мог. Прыгадвалася ж многае як купляў калісьці, яшчэ студэнтам, у Маскве, будучы ўпершыню там, за апошнія, можна сказаць, капейкі збор твораў Буніна ў шасці тамах, што выйшаў некалі ў выданні «Ннвы»; як потым ездзіў па многіх гарадах Расіі, Беларусі і Украіны і шукаў у букіністычных магазінах кожную кніжачку А. Рэмізава, I. Шмялёва, Б. Зайцава, Д. Меражкоўскага, 3. Гіпіус, С. Чорнага, Тэфі... А потым, калі прывозіў дадому, чытаў, адкрываючы для сябе цэлыя новыя светы, вучыўся майстэрству жывапісу і тайнанісу словам. Пакарылі мяне многія з гэтых рускіх майстроў, ды так, што без іх твораў я не мог жыць. I чым болей я іх чытаў, тым болей хацелася ведаць пра аўтараў. Таму не дзіўна, што, бываючы за мяжою, я адрываў ад куцых камандзіровачных кожны цэнт, каб купіць тую кнігу, якой у мяне яшчэ не было. Хаваючыся ад сяброў, чытаў іх, прывозіў, рызыкуючы трапіць у няміласць тады ж не дазвалялася гэта рабіць у Мінск, дадому, каб яшчэ і яшчэ раз іх перачытаць. Яны ж неабходны былі мне як паветра!
I вось у адзін з вольных дзён нядзелю мы амаль усёй нашай невялікай дэлегацыяй паехалі ў Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа. Гэта не так і далёка ад Парыжа, усяго якіх хвілін сорак язды. Быў яркі асенні дзень, свяціла сонца і дрэвы наўзбоч дарогі стаялі яшчэ амаль зялёныя. Але восень адчувалася ўжо, асаб-
ліва за горадам ціхія бясплодныя далі, сады ўжо без яблык і груш, нейкая задумлівая, замглёная далеч і неба, хоць і высокае, але не такое светлае, як бывае ўлетку. Сент-Жэнеўеўдэ-Буа аказалася невялікай вёскай, на ўскраіне якой і былі вядомыя могілкі. Калісьці, у 1914 г., цар па дамоўленасці з французскім урадам прыслаў сюды некалькі сот казакаў. Калі ў Расіі пачалася рэвалюцыя, казакі дамоў не вярнуліся, Тут была адкрыта праваслаўная царква, а пры ёй прытулак для старых. Старыя паміралі, іх хавалі на французскіх могілках, адвёўшы для магіл асобны пляц. Справа ў тым, што французы ў большасці католікі, а рускія былі праваслаўныя і таму магіл не змешвалі. Так пачыналіся гэтыя могілкі, якія потым набылі вядомасць, бо многія, хто паміраў, прасілі пахаваць іх менавіта тут. 3 часам на могілках была пабудавана па праекце архітэктара Альберта Бенуа ў наўгародскім стылі са званіцай і варотамі царква Успення, якая была ўрачыста асвечана 14 кастрычніка 1939 г. Цяпер на могілках каля 6 тысяч рускіх магіл, у якіх пахавана больш за 20 тысяч людзей, сярод іх шмат мастакоў, пісьменнікаў, вучоных, дзяржаўных і палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў ваенных і духавенства. Вядома, нас цікавілі ў першую чаргу пісьменнікі...