Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
А іх на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа пахавана нямала. Вось далёка не поўны пералік: Іван Бунін, Іван Шмялёў, Дзмітрый Меражкоўскі, Зінаіда Гіпіус, Барыс Зайцаў, Аляксей Рэмізаў, Уладзімір Смаленскі, Барыс Падлаўскі, Уладзімір Андрэеў, Леанід Зураў, Аляксандр Галіч, Віктар Някрасаў... Ля кожнай з гэтых магіл мы спыняемся, аглядаем сціплыя крыжы, помнікі, чытаем, што на іх напісана... Больш як дзе затрымліваемся ля магілы Івана Буніна ён пахаваны разам з жонкаю Верай Мікалаеўнай (як, дарэчы, і Дзмітрый Меражкоўскі з Зінаідай Гіпіус) у адной магіле. Магіла яго дагледжана, на ёй растуць кветкі, гарыць лампада... Хтосьці паставіў абразок з надігісам ад рукі: «I. А. Буніну ад...» і подпіс... Магіла I. Буніна і яго жонкі Веры Мікалаеўны з краю, пад соснамі, трошкі далей ад яе растуць маладыя бярозкі... Непадалёку ад I. Буніна пахавана Тэфі, з якой ён сябраваў і талент якой вельмі цаніў... На магілах Барыса Зайцава і Івана
Шмялёва звычайныя драўляныя крыжы, толькі не закапаныя, як робяць у нас на вясковых могілках, а прывінчаныя да цэментовых пліт... He мінаем мы і магіл мастака К. Сомава, багаслова і філосафа Сяргея Булгакава, мастака і паэта Сяргея Макоўскага, мастакоў К. Каровіна і М. Дабужынскага, прыёмнага сына Максіма Горкага, генерала французскай арміі 3. Пяшкова, багаслова і філосафа М. Лоскага, балетмайстра Сяргея Ліфара... За кожным жа з гэтых імён цэлая гісторыя, пра іх можна ўспамінаць і ўспамінаць, расказваць і расказваць... Побач з гэтымі магіламі магілы тых, каго ніхто з нас не ведае, хоць прозвішчы і знаёмыя, гістарычныя Абаленскія, Шарамецьевы, Шувалавы, Валконскія, Талстыя, Ганчаровы, Пацёмкіны, Меншыкавы, Трубяцкія, Спяранскія, Шуйскія, Далгарукавы, Кутузавы, Салтыковы, Ярмолавы... Ёсць і калектыўныя магілы «Карнілаву і ўсім карнілаўцам», «драздоўцам», «галіпалійцам»... Ёсць помнікі Дзянікіну, Калчаку, Урангелю, Аляксееву...
Пакуль ходзім ад магілы да магілы, чытаючы надпісы, як бы ўспамінаючы нашу гісторыю, тых, хто ўпісаў у яе старонкі, да нас пад’язджае на веласіпедзе ў чорнай манашкай рызе высокі стары чалавек. Гэта, як ён прадстаўляецца, айцец Севуан Раман Барысавіч Стрыжкоў, як бы добраахвотны ахоўнік і экскурсант могілак... Ціхім старэчым голасам ён расказвае гісторыю кожнага з пахаваных, паведамляе некаторыя не вядомыя нам факты з жыцця таго ці іншага дзеяча эміграцыі...
-	Зямля ў Францыі каштуе дорага, кажа ён. Таму і хаваюць у адну магілу па дзве, а то і па тры дамавіны...
Даведаўшыся, што мы нрыехалі з Савецкага Саюза, радуецца, што ў нас адбыліся змены, што мы вольна, не баючыся, можам наведваць гэтыя могілкі.
-	Раней такога не было... Калі хто і з’яўляўся з савецкіх людзей тут, дык бегаў, як заяц, ад магілы да магілы... Баяўся, каб яго тут хто не ўбачыў, не сфатаграфаваў...
Ён расказвае пра прытулак для старых і нямоглых, што ёсць пры манастыры, радуецца, што бог пакуль яго мілуе, што сам можа яшчэ рухацца, што не трапляе ў багадзельню...
Адтуль адна дарога на могілкі, на той свет... А я яшчэ жыць хачу мару наведаць Адэсу, адкуль я родам...
Могілкі Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа пакідаем на змярканні. Здаецца, каб не пачало цямнець, прабылі б тут яшчэ гадзін колькі. На душы, вядома, сумна. Ды і ў думках таксама... Колькі і якіх людзей было ў свой час выгнана з Расіі! Навошта? Няўжо яны былі лішнія, не патрэбныя ёй, не маглі б служыць свайму народу?..
БЕЛАРУСЫ Ў ПАРЫЖЫ
У Парыжы жыве шмат людзей самых розных нацыянальнасцей англічан, немцаў, палякаў, іспанцаў, яўрэяў. Шмат і арабаў, неграў, японцаў, кітайцаў. Самі парыжане гавораць: горад іх у апошнія гады чарнее, жаўцее. А ці ёсць, ці жывуць тут беларусы? Ёсць, жывуць і, як выяўляецца, нямала некалькі дзясяткаў тысяч. Хто гэта? Перш за ўсё тыя, хто прыехаў у апошні час па самых розных прычынах сюды на жыццё. 3 Беларусі, з Полыпчы, з іншых краін. Па-другое, эмігранты, іх дзеці... Калісьці, перад вайною, у вайну і пасля яе беларусы мелі ў Францыі даволі моцную арганізацыю, выдавалі некалькі газет і часопісаў. Тут жыў «прэзідэнт» БНР Мікола Абрамчык, а ў Сарбонскім уігіверсітэце вучыліся некаторыя з тых, каго спрабавалі закідваць у Савецкую Беларусь для падрыўной работы, у прыватнасці, Фелістовіч... У Парыжы жыла мастачка з-пад Барысава Надзя Хадасевіч, якая, выйшаўшы замуж за вядомага мастака, стала Надзяй Лежэ. Пасля смерці мужа яна арганізавала адзін з лепшых музеяў Францыі. Надзя Лежэ была цесна звязана з нашай краінай. Па яе просьбе і за яе грошы былі зроблены копіі карцін многіх вядомых мастакоў свету і падараваны нашаму Беларускаму дзяржаўнаму мастацкаму музею... Жывуць і цяпер у Парыжы беларускія мастакі, у прыватнасці, Віктар Жаўняровіч і Мікола Паўлоўскі. Апошні збег у час наведвання з адной з турысцкіх груп і арганізаваў тут інтэрнацыянальную мастацкую камуну ультрамадэрністаў. Жыве ўдава і сын Міколы Абрамчыка, у якіх захоўваецца багаты і цікавы архіў... Вялікае жаданне было ў мяне трапіць у
сям’ю Абрамчыкаў і хоць бы адным вокам паглядзець на гэты архіў. Але гэта аказалася не так проста. У сім-тым мне мог памагчы сын мастака Уладзіміра Шыманца, парыжскі бізнесмен, але, як на тое, ён быў не дома, якраз паехаў у Савецкі Саюз... Так што пры ўсім маім жаданні сустрэцца з тымі беларусамі, што мяне цікавілі, не ўдалося. Затое мы сустрэліся з палякамі ў іх парыжскім цэнтры. Запрасіў нас на сустрэчу з імі прафесар Люблінскага ўніверсітэта, кіраўнік дэлегацыі Полыпчы на Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА прафесар Клачоўскі. Ён сам прачытаў вельмі цікавы даклад аб стасунках Полыпчы з Беларуссю, Украінай і Літвой, выступілі на гэтай сустрэчы прынялі ўдзел у абмеркаванні даклада і некаторыя з нас, беларусаў. Завязалася цікавая размова. Выявілася: большасць прысутных былі з «крэсаў усходніх». Наша беларуская мова нагадала многім з іх дзяцінства, як раслі яны разам з беларускімі дзецьмі. Вялікае жаданне ва ўсіх было ведаць, што робіцца цяпер у нас, у Беларусі. Выбаровая гарэлка, а таксама іншыя напіткі развязалі ўсім нам языкі...
Польскі парыжскі цэнтр, у якім выступалі многія вядомыя людзі, кіраўнік «Салідарнасці», а цяпер прэзідэнт Полыпчы Лех Валенса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслаў Мілаш ды і іншыя, мы пакінулі з сумам, шкадуючы, што беларусы такога цэнтра ў Парыжы не маюць.
ВЕЧАР МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
Адно з ганаровых заданняў нашай дэлегацыі было правесці вечар Максіма Багдановіча ў Парыжы тым самым адзначыць яго стагадовы юбілей. Яшчэ ў Мінску былі падрыхтаваны да вечара факсімільнае выданне «Вянка», мініяцюры «Мае песні», плакаты, перазняты на відэакасету кінафільм аб жыцці і творчасці паэта. Ведаючы, што пасля вечара людзі захочуць абмяняцца ўражаннямі, ды і пагаварыць між сабою, захапілі некалькі бутэлек нацыянальнага напою «Белавежскай»...
Ужо ў Парыжы пераклалі кінафільм на французскую мову, выпусцілі афішу і запрашальны білет. Добра агледзелі і залу, дзе будзе вечар. Больш таго, каб ведаць, як праходзяць падобныя мерапрыемствы, наведалі вечар паэзіі Р. Тагора. Здзівіла,
піто на вечар такога выдатнага паэта, як Р. Тагор, прыйшло ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек.
Адразу скажу: на вечар Максіма Багдановіча прыйшло людзей намнога больш, чым на вечар Р. Тагора, што, вядома ж, нас парадавала. Сярод тых, хто палічыў патрэбным пабыць на гатым вечары, былі прадстаўнікі савецкай, украінскай, польскай, балгарскай і некаторых іншых місій пры ЮНЕСКА, a таксама шмат беларусаў, што жывуць у Парыжы. Сярод гасцей мы ўбачылі і вядомага мастака Барыса Заборава, і яго жонку Ірыну, якіх мы добра ведалі яшчэ ў Мінску.
Вечар пачаўся з выступлення дырэктара аддзела інфармацыі грамадскасці ЮНЕСКА Алена Маду, які ахарактарызаваў Максіма Багдановіча як сусветную з’яву ў літаратуры. Анатоль Вярцінскі зрабіў даклад кампактны, нядоўгі, але насьгчаны фактамі і рэмінісцэнцыямі. Я з мадам Габэй прачыталі вершы Максіма Багдановіча, я па-беларуску, яна па-французску. Паказалі і кінафільм...
Потым была «Белавежская» і цікавыя размовы з многімі беларусамі, піто жывуць у Парыжы...
БАРЫС ЗАБОРАЎ
Адразу ж пасля вечара Максіма Багдановіча Барыс Забораў і яго жонка Ірына запрасілі нас паехаць у які-небудзь начны рэстаран ці кавярню. Але мы адгаварылі іх паехалі на кватэру да Уладзіміра Кірылавіча Саўчанкі, нашага вядомага вучонага, іпто працуе ў Сакратарыяце ЮНЕСКА. Там, у вялікай трохпакаёвай кватэры за багатым сталом мы прагаварылі да поўначы было што расказаць і нам Барысу і Ірыне, было і ім што расказаць нам. Барыс жа пакінуў Мінск дзесяць гадоў назад.
Калі мы прыехалі ў Парыж, успамінаў Барыс, усе чакалі ад мяне нейкіх палітычных заяў. А я ніколі не ўлазіў у палітыку. Мяне цікавіла творчасць. У Мінску я таксама не вельмі прыгнятаўся, але творча мне не ўсё ўдавалася. Хацелася распрастаць крылле. А як? Вось і прыйшла думка вырвацца з усяго звыклага, пачаць новае жыццё...
Сёння Барыс Забораў уваходзіць у лік тых некалькіх мастакоў, што пакінулі ў свой час Савецкі Саюз і знайшлі шырокае прызнанне на Захадзе. Яго карціны набываюць музеі і калекцыянеры Парыжа, Лондана, Токіа, Нью-Ерка. He выпадкова лёс мастака Барыса Заборава сёй-той параўноўвае з лёсам славутага яго папярэдніка мастака з Віцебска Марка Шагала, ён, дарэчы, таксама сваю сусветную вядомасць здабыў тут, у Парыжы. Жыве Барыс Забораў цяпер не бедна мае сваю кватэру, майстэрню. Жонка працуе ў газеце «Русская мысль», уладкаваны і дзеці сын і дачка.
А ці хочацца ў Беларусь? задалі мы пытанне.
А я з ёй ніколі і не парываў сувязі, прызнаецца, белазуба ўсміхаючыся, Барыс. Лісты ад сяброў атрымліваю, званю туды... Ды і калі прыязджае хто з Беларусі, звоняць, заходзяць... I на ўсе канцэрты, калі ў Парыжы выступаюць беларускія артысты, хаджу...
I пачаў Барыс распытваць пра ўсіх сваіх сяброў і знаёмых, хто як з іх жыве, што робіць...
Баюся я, каб кроў не пралілася ў вас. Малю кожны дзень бога аб літасці, прызнаецца ён.
-	Прыязджайце да нас, запрашаем мы.
-	Гэта не проста, уздыхае жонка. Мы ж, калі сюды прыехалі, думалі, ніколі туды ўжо не трапім... Аж цяпер можна... He верыцца проста... I псіхалагічна прывыкнуць да такога цяжка... Але што мы прыедзем у Беларусь, то гэта вырашана...
Нарач мяне цягне, прызнаецца Барыс. Я ж там пражыў не адно лета... Вось вярнуўся з Аляскі, дзе лавіў рыбу амаль месяц. Прыгажосць, чысціня... Райскі край... Але і ў нас там, у Беларусі, таксама было добра... Ды, мусіць, і цяпер...