Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Колькі людзей тут жыло? спытаў я ў старшыні райсавета Арцёма Калістратавіча Бубена брывастага, засяроджанага ў сабе пажылога чалавека, з якім мы аб’язджалі «зону адсялення», якая ўзнікла пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, калі мы спыніліся ля парослай аерам і шылегам павівастай рачулкі, што перабягала нам дарогу, і выйшлі з маіпыны.
Ды болып за дзве тысячы, зморшчыўшы шырокі, адкрыты лоб, адказаў Арцём Калістратавіч. А калі быць дакладным дзве тысячы чатырыста шэсцьдзясят пяць дупі...
Уражанне ад наведвання «зоны адсялення» і ў мяне, і ў Арцёма Калістратавіча гэта было відаць, такое не схава-
еш было цяжкае, гняткое. Такія палі, лясы, лугі, вёскі і нідзе ні чалавека. Ніхто нідзе не грукне, не стукне цііпыня, бы на могілках.
Арцём Калістратавіч, як і ўсюды, дзе мы спыняліся, дастаў з кішэні пінжака дазіметр, пачаў мераць радыяцыю спярша паветра, потым зямлі. Хвілін праз колькі пакруціў галавою, сказаў нібыта сам сабе:
Хоць бы на адзін мікрарэнтген спала... От жа, халерачка!
Арцём Калістратавіч быў чалавек мясцовы, не прывазны. I гэтае «От жа, халерачка!» неяк па-добраму яднала яго з гэтым краем, які неспадзявана трапіў у бяду. I, пэўна ж, з тымі людзьмі, што жылі тут да аварыі. Але людзей цяпер паблізу не было, быў ён адзін.
Ды нічога, быццам падахвоціў, падвесяліў і сябе, і мяне Арцём Калістратавіч. Я веру: спадзе яна, гадаўка, будуць япічэ тут жыць людзі...
Мусіць, няхутка, прашаптаў я. Ці дачакаемся мы таго?
■ Можа, і не дачакаемся, памаўчаўіпы, згадзіўся Арцём Калістратавіч. Але што будуць тут жыць людзі, я ў гэта веру.
I, акінуўшы вачыма наваколле, шырокую пойму ракі, поле, хаты, што стаялі ў зеляніне садоў зводдалеку, блакітнае, з белымі лёгкімі аблокамі неба, раптам нібы ўсміхнуўся:
Успомніў я, як вярталася гэтая вёска да жыцця, аднаўлялася. Яна ж спалена немцамі была. Уся, ні кала, ні двара не засталося. Я ў партызанах тады быў. Забрылі мы сюды аднойчы з хлопцамі, аж сэрца крывёю аблілося: галавешкі, абгарэлыя ствалы дрэў, коміны печаў... Потым, калі немцаў прагналі, бабку старую тут, на полі, я ўбачыў. Капала жалезняком поле... Падышоў я да яе, разгаварыліся. У склеп бабка схавалася, калі немцы вёску палілі. I выжыла. Тулялася па людзях, а як вызваленне прыйшло вярнулася сюды, у сваю вёску. 3 яе, гэтае бабкі, і пачалося аднаўленне Варэек. Адна хата з’явілася, другая... Адрадзіліся Варэйкі... Сталі яшчэ болыпыя, як да вайны былі...
Але ж тады радыяцыі не было, сказаў я задуменна, сумна.
Нідзе не дзенецца спадзе і яна! I бабулька знойдзецца! He можа быць, каб не знайшлася!
Гэта было сказана так упэўнена, пераканаўча, што не паверыць Арцёму Калістратавічу было нельга.
А пакуль што, паглядзеў ён на мяне, ехаць трэба. Зусім жа не бясшкодна для здароўя стаяць вось так тут, як мы стаім. От жа, халерачка...
I, не чакаючы, што я адкажу, паволі, неяк няпэўна, па-старэчы перастаўляючы ногі, пайшоў да машыны.
Я заспяшаўся ўслед за ім.
1990
ЗАПІСЫ РОЗНЫХ ГАДОЎ
БЕССМЯРОТНЫЯ СЛОВЫ
Ніхто так горача, да самазабыцця не любіў свой народ, як Янка Купала. Але ж, любячы, шануючы яго, захапляючыся, бачыў і адмоўныя рысы, слабасці. Неяк згаладалы, знявераны, амаль у адчаі, ён вымавіў словы, якія не забыліся ды, мабыць, і не забудуцца ніколі:
He народ, а гаўно. Столькі стагоддзяў чакалі паэта! Я нарадзіўся. I што? Пракарміць не могуць...
He адзін беларускі дзеяч культуры ўспамінаў і ўспамінае гэтыя словы бессмяротнага Янкі Купалы.
Ды нічога не зробіш. Народ жа ў нас не чый-небудзь, a свой, беларускі. Які бог даў, такі ён і ёсць...
сон
У Саюзе пісьменнікаў абмяркоўвалі, варта ці не варта пераносіць прах Максіма Багдановіча з Ялты, дзе паэт памёр і дзе пахаваны, у Мінск. Выступалі многія, выступаў і я. Думка мая была гэтакая каб сапраўды было вядома, што ў магіле, над якой стаіць помнік паэту, пахаваны Максім Багдановіч, то перанесці прах нават не варта, а трэба. Але ж, паводле ўспамінаў тых, хто ездзіў у дваццатыя гады ў Ялту шукаць магілу Максіма Багдановіча, устаноўлена фактычна толькі месца яго пахавання. Што ж да магілы... Пэўнасці няма. «Уявіце сабе, казаў я, раскапаем магілу, а там сямідзесяцігадовая бабулька ляжыць... Разбурым жа казку, легенду... I што тады?.. Так хоць месца пахавання адзначана...»
Уночы пасля гэтага абмеркавання прысніўся мне сон. Здаецца, я стаяў ў Ялце на беразе мора, і да мяне ішоў юнак. У чорных штанах, белай, вышыванай васількамі, расхрыстанай на грудзях кашулі, падпаясанай чырвонай жычкай з кутасамі.
Але не, блізка ён не падышоў. Спыніўся зводдалеку глядзеў на мяне і ківаў, ківаў галавою. Самотна, журботна. Урэшце юнак сказаў з адчаем, горыччу: «Ты жыў на чужыне. А я... Памёр...»
I, як гэта часта здараецца ў сне, знік, быццам растварыўся, быў і няма.
Прачнуўшыся, я доўга думаў, што значыць гэты сон. Думаю пра гэта і цяпер.
«ХУДАЯ Bill А»
Андрэй Александровіч нарадзіўся ў Мінску ў рабочай сям’і і ў сваіх творах ухваляў усё, што ні рабіла савецкая ўлада яна ж сіла рабоча-сялянская. I таму, калі пачаліся ў Бсларусі рэпрэсіі, ён не падпаў пад іх. Наадварот, ім садзейнічаў, дапамагаў знаходзіць тых, хто япічэ быццам прытаіўся ці «прымазваўся» да «пераможнага поступу сацыялізму» «поспехаў калектывізацыі і індустрыялізацыі», бязлітасна выкрываў іх у сваіх артыкулах, вершах, паэмах. Вядома ж, і «рос» атрымліваў новыя і новыя пасады, званні намесніка старпіыні праўлення Саюза пісьменнікаў, члена-карэспандэнта Акадэміі навук, члена ЦВК БССР, кандыдата ў члены ЦК КП(б)Беларусі...
I раптам, калі, здавалася, Андрэй Александровіч быў на самай вярпіыні славы, яго арыштавалі... За што? Ды быццам за верш, які напісаў, будучы зусім маладым у пачатку дваццатых гадоў. Верш як верш, ён услаўляў Чырвоную Армію і таму перадрукоўваўся ў розных чытанках. I ніхто да пары і часу не бачыў, што гэта акраверш першыя літары радкоў утваралі любімы выраз Андрэя Александровіча «Худая вша».
Сын паэта пасля ўжо смерці бацькі даводзіў не аднаму мне, што гэта не Андрэя Александровіча акраверш, што яго напісалі і надрукавалі за прозвішчам бацькі яго непрыяцелі. Хто ведае, можа, і праўда. Бо Андрэя Александровіча многія не любілі. Апавядаюць: калі ён вярнуўся па адбыцці кары ў 1947 г. у Мінск і паставіў пытанне аб аднаўленні ў правах члена Саюза пісьменнікаў, Янка Маўр сказаў: «Мы ж толькі
і жыць пачалі, калі цябе забралі... А цяпер ты зноў з’явіўся, зноў захочаш барацьбу з усімі весці...»
I не аднавілі Андрэя Александровіча ў правах члена Саюза ггісьменнікаў... Давялося яму вяртацца зноў у «места не столь отдалённые...»
РОДНАЕ
■ Па выхаванні я інтэрнацыяналіст, гаварыў вядомы ў рэспубліцы мастак-кераміст Сямён Саўрыцкі, калі мы з ім пазнаёміліся. Для мяне, як і многіх беларусаў, сваё роднае, нацыянальнае быццам не існавала, не засяроджваў асабліва на гэтым я ўвагу. Прынамсі, да аднаго выпадку. Наладжвалася выстаўка беларускага мастацтва ў Якуціі. Некалькі маіх прац гладышоў, варэек, куфляў, глякоў, чарак, свісцёлак таксама ўзялі на яе. Запрасілі даехаць туды і мяне. Ніколі я не быў у Якуціі, дай, думаю, з’езджу... He скажу, каб нечым уразіла мяне тая выстаўка. Ды і сама Якуція. Але адзін эпізод, што адбыўся там, перавярнуў усё маё ўяўленне аб мастацтве.
Стаяў я ля сваіх вырабаў, апавядаў пра іх, адказваў на пытанні. I вось падыходзіць да мяне зусім стары чалавек. Было яму гадоў дзевяноста, а можа, і болей. Ён быў не адзін, а з дачкою, таксама ўжо старой жанчынай. Убачыў зробленыя мною гладыпіы, глякі, варэйкі, куфлі, чаркі, свісцёлкі і як бы анямеў. А потым раптам заплакаў, заліўся слязьмі. Ледзь супакоілі мы яго разам з дачкою. Аказалася, сам гэты стары родам з Беларусі, быў высланы ў Сібір, там, можна сказаць, пражыў усё сваё свядомае жыццё. Зусім забыў Беларусь... А ўбачыў мае вырабы і ажыло роднае, тое, чым жыў у дзяцінстве хата, двор, бацька, маці, гладыш і глякі, з якіх калісьці піў малако, бярозавік... Так узяло старога за дупіу, што ён і назаўтра, і напаслязаўтра прыходзіў на выстаўку. I чаго толькі не расказваў, чаго не ўспамінаў!.. Я, як зачынілася выстаўка, аддаў яму свае вырабы. Бачылі б вы, як радаваўся ён, як мне дзякаваў. Аж рукі цалаваў! А ў мяне пасля гэтага і думка ўзнікла: «Ёсць усё ж нешта нашае, беларускае, што належыць толькі нам і больш нікому, што нікога так не хвалюе, як саміх нас, беларусаў». I з таго часу толькі на роднай мове
пачаў размаўляць, па вёсках ездзіць, шукаць усяго свайго, што яшчэ не загінула, засталося. I ўсё гэта ўзнаўляць, ляпіць у гліне. I, ведаеце, мяне за гэта палюбілі не толькі ў Беларусі, але і далёка за межамі, бо, як выявілася, таго, што ёсць у нас, нідзе больш няма... I яно не толькі ў назвах, але і у формах, у метадах апрацоўкі матэрыялу, у змесце, прызначэнні кожнай рэчы, і ў гэтым сваім, нацыянальным, беларускім я, як цяпер разумею, цікавы, патрэбны многім...
ГАРБУНОЎ I СКВЕРЫК ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
Калі на Цэнтральнай плошчы ў Мінску быў пастаўлены манумент I. В. Сталіну, кажуць, сакратар ЦК Кампартыі Беларусі па ідэалогіі Цімох Сазонавіч Гарбуноў на адным з пасяджэнняў бюро ўнёс прапанову высекчы ў скверыку імя Янкі Купалы дрэвы, бо, маўляў, яны замінаюць з Дома ЦК бачыць Сталіна.
I дрэвы, якім не па адным дзясятку гадоў, будзьце ўпэўнены! былі б высечаныя, калі б неўзабаве не адбыўся XX з’езд партыі, не пачалося выкрыццё культу асобы...
Бачыў я, сустракаў Цімоха Сазонавіча потым, калі ён ужо быў на пенсіі, у тым самым скверыку ён сядзеў на лаўцы пад дрэвамі. Адпачываў. I падумаў быў я тады: «Добра, што адбыўся гэты з’езд і выратаваў многае і многіх, у тым ліку і скверык імя Янкі Купалы. Інакш бы і мінчанам, і самому былому сакратару ЦК нават пасядзець не было б дзе...»
«У ТРЫ МОЛАТЫ...»
Антон Бялевіч гэта ведаюць любіў выпіць. На адным з застолляў, здаецца, на пяцідзесяцігоддзі Івана Паўлавіча Мележа, мне выпала сядзець з ім поплеч.
Ты каньяк пі, навучаў мяне Антон Пятровіч. Прачнешся заўтра галава свежая, ані не баліць...
Я і піў каньяк. А Антону Бялевічу, жартуючы, падліваў у чарку то каньяк, то «Белавежскую». Па колеры ж яны падобныя не адрозніш.
Назаўтра Антон Пятровіч прыйшоў у рэдакцыю часопіса «Полымя», дзе я тады працаваў, кажучы па-руску, «смурной». I першае пытанне да мяне было: