Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
А вы не шкадуйце, супакоіў мяне вайсковец. Прыходзьце ў любы дзень да мяне, я вас паваджу па нашай установе, усё пакажу, раскажу...
Я запісаў нумар тэлефона вайскоўца, і мы, выпіўшы напаследак па чарцы, рассталіся...
У адзін з вольных дзён гэта была нядзеля, я сазваніўся з вайскоўцам і, атрымаўшы дазвол на сустрэчу, накіраваўся ў той раён горада, дзе была гаўптвахта. А была яна непадалёку ад царквы, у старым раёне горада, у сырых, яшчэ дарэвалюцыйных дварах.
На кантрольна-прапускным пункце мяне ўжо чакалі і, калі назваўся, хто я, правялі на другі паверх, у даволі прасторны, але змрочны пакой. Там, калі пераступіў парог, я ўбачыў за сталом знаёмага мне вайскоўца ў форме капітана, а насупраць яго маёра. Твар маёра здаўся мне таксама быццам знаёмы, але дзе і калі я яго бачыў успомніць, як ні намагаўся, не мог.
Я павітаўся і з капітанам, і з маёрам за руку, і, адчуўшы, што прыйшоў не зусім у час, сеў трохі ўбаку.
Маёр зразумеў, што расседжвацца яму асабліва няма калі, бо капітан заняты, да яго прыйшлі, таму падняўся з-за стала, спытаў:
Дык хто там у цябе ёсць?
Улоў невялікі, тры чалавекі, адказаў капітан.
Дзе, у якім адсеку яны сядзяць? быццам падганяў капітана, спяшаўся маёр.
У трэцім.
Дай мне ключы.
Капітан палез у стол, дастаў звязку ключоў, падаў маёру. Той, узяўшы ключы, загрукаў ботамі на падлозе, пайшоў.
Калі зачыніліся за ім з другога боку дзверы, капітан падняўся з-за стала, як бы папрасіў у мяне прабачэння:
Трэба ж, каб якраз у гэты момант гэтага ідыёта сюды прыгнала, сказаў ён.
Хто гэта? пацікавіўся я.
Гэта мой папярэднік, былы начальнік гаўптвахты... Яго на пенсію нядаўна выправадзілі. I, уяўляеце, ніяк адвыкнуць ад сваёй службы не можа... Як толькі нядзеля, прыходзіць сюды, просіць дацьяму ключы, выводзіць штрафітікоў на пляц і ганяе іх так, мяне аж жудасць бярэ...
Як яго прозвішча? спытаў я ў капітана.
Хвошч... Маёр Хвошч, паправіўся праз хвіліну капітан. Бываюць жа такія! Нічога яму не трэба, дай толькі паздзекавацца з чалавека, памучыць яго... Вось пачакайце, убачыце, што ён робіць...
I сапраўды не прайшло і пяці хвілін, як з двара, дзе быў пляц, пачуліся вокрыкі маёра Хвашча:
Смірна! Слухаць маю каманду! Шагам арш! Раз-дватры! Левай, левай!
Капітан, а за ім і я падышлі да акна і ўбачылі тых трох няшчасных салдат, што трапілі на гаўптвахту і якіх вывеў на пляц маёр Хвошч. Адзін з іх быў, відаць, казах нізкі, няскладны, два другія высокія, рослыя.
За што яны трапілі на гаўптвахту? спытаўяўкапітана.
Звычайная самаволка, відаць, да дзяўчат уцякалі. А гэты, казах, выпіў лішне...
Маёр тым часам уваходзіў у сваю ролю. Ён загадваў салдатам то аддаваць яму чэсць, дакладваць, то маршыраваць на месцы, то поўзаць па халодным і мокрым пляцы, то бегаць, хадзіць курыным крокам...
Я не вытрымаў.
Навошта вы дазваляеце яму такое? паказаўшы на пляц, спытаў я ў капітана.
Сам пра тое думаю. Але як гэта спыніць не ведаю... У яго ж засталіся старыя сувязі. Ды і перамяніць усё адразу... быццам засаромеўся, адчуў сябе няёмка капітан, і, павярнуўшыся да мяне тварам, спытаў: Ну, дык што, пройдземся па гаўптвахце?
He, у мяне адпала ахвота хадзіць па гаўптвахце, глядзець, што там і як.
Няхай, можа, другі раз, сказаў я.
I, развітаўшыся з капітанам, пакінуў гаўптвахту, каб больш ужо ніколі сюды не вяртацца.
1991
МОРГ
У 1962 годзе я выдаў кнігу прозы «Барвы ранняй восені», вакол якой некаторыя крытыкі паднялі страшэнны лямант. Чаго толькі не пісалі пра яе ды, заадно, і пра мяне ў газетах і часопісах, чаго не гаварылі на пісьменніцкіх сходах! Нават Пленум ЦК КПБ удзяліў маёй сціплай асобе немалую ўвагу. Зацікавіліся мною і тыя службы, якіх заўсёды хвалявала, хто што думае, як глядзіць на свет і жыццё. Словам, я стаў ады-
ёзнай фігурай, са мной нешта трэба было рабіць такое было патрабаванне не толькі асобных людзей, але і цэлых арганізацый. Паколькі запраторыць за краты мяне не ўдалося, я змог выкруціцца, дзякуючы першаму сакратару ЦК КПБ Кірылу Трахімавічу Мазураву (ён у часе вайны хаваўся на гарышчы нашай хаты), то кімсьці у «інстанцыях» ці не па аналогіі з вядомымі са школы фактамі (помніце: Тараса Шаўчэнку здалі ў салдаты, а Міхаіла Лермантава паслалі пад кулі горцаў?) было вырашана і мяне накіраваць у адну з воінскіх часцей. Я быў вайсковаабавязаны, афіцэр, і супраціўляцца... He, не стаў. Атрымаўшы позву, прыйшоў у прызначаны дзень і час у ваенкамат, дзе мне ўручылі «предпнсанне». У ім гаварылася, пгго я павінен з’явіцца 6 жніўня ў 9 гадзін раніцы ў распараджэнне камандуючага Кіеўскай ваеннай акругай для праходжання трохмесячных вайсковых збораў.
6 жніўня роўна ў дзевяць гадзін я стаяў перад яснымі вачыма камандуіочага Кіеўскай ваеннай акругай генерала Т. Паколькі быў я членам Саюза пісьменнікаў, а сам генерал, як прызнаўся, у вольныя ад службы хвіліны «баловался стнхамн», я прагаварыў з ім даволі доўга, у асноўным пра жыццё, літаратуру. У канцы нашай гутаркі генерал прапанаваў мне далёка не ехаць, а заставацца ў самім Кіеве.
Горад гэты зялёны, прыгожы, разважаў па-свойму, па-начальніцку, генерал. Тут ёсць дзе правесці час... Выпускаецца ў нас акруговая газета, вось у яе рэдакцыю я вас і накірую...
Я падзякаваў камандуючаму за гутарку, пажадаў поспехаў на службе і ў творчасці і, паціснуўшы яму руку, развітаўся.
Пасяліўся я ў гасцініцы. На жаль, асобнага нумара мне не далі было лета, ішлі ўступныя экзамены ў ВНУ і Кіеў быў перапоўнены рознымі прыезджымі. У рэдакцыі газеты, куды трапіў у той жа дзень, даведаўшыся, як я ўладкаваўся ў гасцініцы, вырашылі мне дапамагчы пазванілі начальніку танкавага вучылішча, якое знаходзілася побач, і папрасілі пасяліць мяне ў ім. А заадно выдаць вайсковую форму, узяць на ўсе віды «довольствня». Пярэчання не было, і я з рэзалюцыяй
начальніка вучылішча пайшоў у КЭЧ. Маладая мілавідная жанчына, якая выпісвала патрэбныя дакументы, акінуўшы мяне чорнымі іскрыстымі вачыма, нібыта між іншым, смеючыся, выказала здзіўленне:
Навошта вам сяліцца ў размяшчэнні вучылішча? Нават жанчыну, калі вам захочацца, не правядзеце праз КПП. Вы малады, цікавы мужчына, пісьменнік. Хочаце, я дам вам адрас... У цэнтры Кіева... Нават не пакой, а цэлая кватэра. Мужаафіцэра паслалі служыць на Поўнач, а жонка, маладая, вясёлая, пакутуе ад адзіноты... Яна з радасцю вас прыме... Будзе карміць, даглядаць...
Прапанова была зваблівая. Але я... He, не прыняў яе, пра што шчыра і сказаў жанчыне.
Мая справа прапанаваць, ваша прыняць ці не прыняць, ані быццам не пакрыўдзілася жанчына. Праўда, мушу вас засмуціць. Асобнага вольнага пакоя ў нас няма, таму пасялю вас пакуль што ў афіцэрскі інтэрнат... Калі вам там не спадабаецца, прыходзьце да мяне... Што-небудзь прыдумаем...
I, какетліва ўсміхнуўшыся, шматзначна падміргнула мне...
«Афіцэрскі інтэрнат», як яго назвала мая апякунка, знаходзіўся ў самым канцы размяшчэння вучылішча, ля агароджы. Гэта была старая цагляная будыніна, у якой стаяла некалькі паходных салдацкіх ложкаў; ля кожнага з іх тулілася тумбачка. Падлога цэментовая, вокны высока не дастаць. A столь дык і зусім як у царкве метраў за дванаццаць-пятнаццаць шэрая, уся ў падцёках. Там, пад ёю, гняздзіліся галубы. Але што мне было да таго уранні, падняўпіыся з пасцелі і памыўшыся, я кіраваўся ў рэдакцыю. Па дарозе быў Лук’янаўскі рынак, дзе я снедаў купляў бутэльку малака ці грудку тварагу, набіраў яблык, груш, сліў, вішань і, прысеўшы на лаўку, еў. А потым ужо ішоў далей на вуліцу Арцёма, дзе знаходзілася рэдакцыя. Там мяне працай вельмі не загружалі. Звычайна спраўляўся з усімі заданнямі я да абеду. Перакусіўшы ў якойнебудзь сталоўцы, ішоў гуляць па горадзе.
Кіеў, як хутка я пераканаўся, быў не толькі «зялёны, прыгожы», ён меў яшчэ і мноства музеяў. Самых розных. Вось
іх я і аглядаў адзін за адным, пакуль яны не зачыняліся. Надвячоркам жа блукаў па вуліцах, любаваўся дамамі, людзьмі ці купляў білет і спяшаўся ў тэатр на канцэрт ці якую-небудзь пастаноўку. Знайшліся ў мяне і сябры, украінскія ггісьменнікі, з якімі я пазнаёміўся, дзякуючы паэту Міколу Сынгаеўскаму, ён таксама праходзіў разам са мною вайсковыя зборы ў рэдакцыі, і з імі, новымі сябрамі, я сядзеў у кавярнях, рэстаранах, a то трапляў і ў госці на кватэры то да аднаго, то да другога. У размяшчэнне танкавага вучылішча я вяртаўся позна. Ды і што мне там было рабіць?
У «афіцэрскім інтэрнаце» я заставаў двух-трох, a то і больш афіцэраў, якія ехалі па прызначэнні і спыняліся ў Кіеве. Вядома, сустрэўшыся і пазнаёміўшыся, яны адкаркоўвалі бутэльку і пілі, закусвалі. Я імкнуўся нікому не замінаць распранаўся і клаўся у ложак. 3 афіцэраў, хто жыў у гэтым інтэрнаце гэтак жа, як і я, пастаянна, быў толькі адзін капітан Нямчура. Быў ён старэйшы за мяне гадоў на дзесяць, невысокі, каранасты, як бы груба высечаны з каменю ці дрэва нейкі вуглаваты, валявы. Меў ён жонку, ад якой, як неўзабаве я даведаўся, збег, бо яна, як ён прызнаўся мне, амаль кожны дзень ставіць яму рожкі.
Я еду на палявыя заняткі на ўвесь дзень, а яна... Робіць, што захоча. Вяртаюся ўвечары тытунём ад яе смярдзіць... He, не магу я з ёю жыць...
Капітан Нямчура, каб неяк заглушыць свой боль, таксама піў. I з тымі афіцэрамі, што спыняліся пераначаваць у «афіцэрскім інтэрнаце», і з нейкімі іншымі, мусіць, саслужыўцамі, якіх прыводзіў да сябе ў госці.
Неяк у «афіцэрскі інтэрнат» прыйшла і яго жонка, Лэся, якая, як выявілася, жыла дзесьці непадалёку, тут жа, у Кіеве. Тоненькая, кволенькая і надта ж мілая. Гаварыла яна па-ўкраінску, але я добра яе разумеў. I паколькі капітана Нямчуры не было ў інтэрнаце, то Лэся даволі шчыра пачала расказваць мне пра нелады з мужам.
Ніяк зразумець не магу, прызналася яна, чаму раптам такі халодны да мяне ён стаў... Ніякай блізкасці... Як убачыць уцякае...
Бо лічыць, што вы здраджваеце яму, сказаў я тое, што ведаў. Ён раўнуе вас...
Лэся ўсміхнулася.
Каб жа гэта праўда было. Дык не ж не здраджваю...
I яна пачала расказваць, як кахае свайго мужа. Каб выклікаць рэўнасць, на што толькі не ідзе..
I абкурваю сябе цыгарэтамі, і недакуркі кідаю на падлогу... A то раз і віна напілася... А ён... Толькі фыркае... Я лезу да яго, а ён уцякае.
Прыйшоў капітан Нямчура. Убачыўшы ў інтэрнаце Лэсю, ён тупнуў нагою і, не зачыняючы дзвярэй, трымаючы іх рукою, папрасіў жонку пакінуць наша жыллё. Калі праз нейкі час ён вярнуўся, я сказаў яму, што ў яго вельмі мілая жонка і што яна кахае яго.