Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Перажыўшы вайну, Аляксандра Паўлаўна ўжо ў 1956 годзе пачала хадайнічаць аб рэабілітацыі мужа. Некалькі разоў звярталася яна ў Пракуратуру БССР і КДБ, расказвала, што за чалавек ён быў, успамінала, як, «нягледзячы ні на якія пагрозы і пры прымітыўным абсталяванні рэдакцыі, на скрынках ад папярос, маючы матрацы, прымус і дзве шклянкі», яны выдавалі беларускую газету і часопісы, трацячы на гэта ўсё, што мелі... Да сваіх заяў прыкладала лісты тых, хто ведаў Аляксандра Мікітавіча, як, напрыклад, лісты жонкі Янкі Купалы Уладзіславы Францаўны Луцэвіч і аднаго з былых кіраўнікоў КПЗБ Мікалая Сямёнавіча Арэхвы:
«В Комйтет государственной безопасностй БССР
Я, Луцевяч Владнслава Францевна, знаю гр-на Власова Александра НнкйТйча с 1908 года. После окончанйя педагогнческйх курсов с 1 октября 1908 года я работала педагогомвоспятательнйцей в детскйх учрежденйях города Вйльно. Помймо воспйтательной работы в детскйх учрежденйях я прйннмала участйе в органйзацйй вечерішх кружков для рабочйх. Участвовала в проведенйй разлйчных вечеров белорусской молодёжй й в это время познакомйлась с представйтелямй белорусской йнтеллйгенцйй: Теткой, Якубом Колосом, Янкой Купалой, 3. Бядулей й Александром Власовым первым редактором газеты «Наша нйва».
Власов был йнйцяатором многйх молодёжных затей, популярнзатором всяческях начйнанйй. По его йняцйатйве былй органйзованы бйблйотечкй, драмкружкч, лйтературные вечера.
Александр Нйкйтйч Власов отлйчэлся простотой, остроумнем, гуманностью.
В то время Власов матернально жйл неважно (очень скромно). Часто посеіцал свой хутор Мйговку (около Радошковйч). Хозяйства у него нйкакого не было. Землю своего хутора сдавал в аренду. Власов был популярен как средй студенчества, так й средй крестьян. Его родословной я в то время не йнтересовалась, знаю только, что его племяннйца (дочь сестры) была женой Б.Тарашкевйча (в перйод буржуазной Польшй).
До 1914 года A. Н. Власов был редактором й йздателем газеты «Наша ннва». Потом Власов йздавал й редактйровал сельскохозяйственный журнал «Соха» й детскмй журнал «Лучйнка», главным лйтературным редактором которого была Тетка (Ллойза Пашкевйч).
Во время ймперйалнстйческой войны (1915) Власов был мобйлмзовап в армйю.
В сентябре 1915 года, в связй с прйблйжеіійем немцев к Вйльно, я выехала в Москву.
В 1919 году, после обьявленйя Советской Белоруссйй я вернулась в Мйнск, где работала в качестве ннспектора детскйх учрежденйй.
В 1919 году я несколько раз сіцё всгречалась с Власовым, который некоторое время редактйровал журнал «Соха» в Мйнске. Кажется, в начале 1920 года Власов переехал в Вйльно, после чего я с нйм связь потеряла.
В.	Луцевнч
24.08.58»
«Относйтельно Власова А. Н.
За годы моей подпольной партййной работы в Компартйй Западной Белоруссян (1925 1938 гг.) я знал Власова A. Н. как деятеля белорусского нацйонального двяженйя в Полыпе, хотя, будучй нелегальным, лйчно знаком с нйм не был й нйкогда с нйм не встречался.
Власов A. Н. в 1922 г. был йзбран депутатом в польскйй сенат (вторая законодательная палата в буржуазно-помейійчьей Полыпе) по нзбйрательному спнску кандйдатов, выставленных блоком нацнональных меныіійнств (белорусскйх, украйнскнх, еврейскнх н немецкмх буржуазных н мелкобуржуазных нацйоналйстйческнх партнй) й пребывал сенатором до весны 1928 года, это значйт до роспуска сейма н сената. Оставаясь в лагере белорусского нацйонального двнженйя, он не был белорусскйм нацяоналйстом, находнлся в оішозйцйй к польской буржуазной государствешіостй й её оккупацнонной полйтйке в Зап. Белоруссйй й не участвовал в антйсоветскйх выступленйях. Прйчём эта его позйцйя укреплялась с годамй, по мере обостренйя в Полыпе режйма фапійстской дяктатуры пйлсудчйны й усяленйя оккупацйонного й нацнонального гнёта в Западной Белоруссйй.
Доказательством этого являлось то, что Власов A. Н. в 1926 28 гг. (годы под-ьёма в Западной Белорусснй нацяонально-освободйтельного двйженйя) пряблйжался в свойх взглядах к этому двяженйю й практйческй с нйм сотруднвчал.
В частностй, после разгрома пйлсудчнкамй в начале 1927 года нацйонально-освободйтелыюй органй.зацйй «Белорусская крестьянская рабочая громада», создаіпюй й полйтнческй руководнмой КПЗБ й ареста её руководятелей (Б.Тарашкевйч й др.), Власов A. Н. некоторое время возглавлял белорусскую
культурно-просветнтельную органнзацню «Товаршцество Белорусской школы (ТБШ)>, оказывал помоіць МОПРу.
В последнне годы (в трндцатых годах) Власов A. Н. уже актнвно в полнтнческой деятельностн не участвовал, а что конкретно делал, не знаю.
Вот всё, что я могу сказать о Власове A. Н.
Н. Орехво,
член КПСС с 1920 г. (в прошлом актмвный руководяіцмй работннк КПЗБ)
г. Мннск
29 августа 1958 г.»
I Аляксандра Паўлаўна, дзякуючы падтрымцы многіх сумленных людзей, у тым ліку і некаторых вельмі адданых справе і праўдзе супрацоўнікаў Камітэта Дзяржбяспекі, свайго дамаглася 6 студзеня 1961 г. Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР вызначыла «Постановленне Особого Совеіцання прн НКВД СССР от 29 ноября 1940 г. в отношешш Власова Александра Ннкнтнча отменнть н дело о нём пронзводством прекратнть за отсутствнем состава преступлення».
На гэтым можна было б паставіць і кропку. Але ў Аляксандра Уласава засталіся не толькі справы, але і творы не сабраныя нікім, не выдадзеныя. А ў іх яго думкі, погляды, пажаданні.
«Маладыя мае чытачы! звяртаўся Аляксандр Мікітавіч у адной са сваіх публікацый. Вашае жыццё ўсё ўперадзе. Нашая вера ў шчаслівую будучыню, яна недзе за ружовымі хмаркамі летуценнямі там адкрываюцца новыя і новыя далі. Я ўжо прайшоў праз усе далі: жыццё іх мне адкрывала год за годам. Нашае пакаленне несла свае ідэалы вызвалення народаў пакрыўджаных, занядбаных, нашанавання ўсіх цяжка працуючых, на карысць не сваю, а чужуіо. Mae равеснікі і аднадумцы клалі свае маладыя гады, сваё асабістае іпчасце, сваё здароўе, сваё жыццё. Многа іх звалілася ў баразну, аддаўшы ўсе свае сілы да канца. Дзе мае таварышы старыя? Болыпасць спіць у зямлі сырой. Праз іх трупы ідуць новыя
барцы, утрымліваючы заваяваныя папярэднікамі пазіцыі, смела імкнучыся далей уперад. I як нашае пакаленне старалася вызваляць і дух народа з рабскае залежнасці ад чужынцаў, так і вы, маладыя, мусіце гэта рабіць і ствараць новы перыяд, які б адыграў не меншую ролю ў беларускім рэнесансе, як перыяд «нашаніўскі».
Гэта запавет Аляксандра Мікітавіча Уласава ўсім нам, нашым дзецям, унукам і праўнукам. He будзем, не маем права на яго забываць, як і на самога іх аўтара.
1991
АПОШНІ 3 МАГІКАН
Вось ужо і Кандрата Крапівы няма. Ён перажыў амаль усіх сваіх равеснікаў і, здавалася, перажыве яшчэ многіх...
Упершыню я з ім сустрэўся ў школе. Натуральна, не з самім, а з яго творамі. Чытаў іх, дэкламаваў са сцэны байкі, іграў створаныя ім вобразы ў самадзейных спектаклях, што ставіліся па яго п’есах. Потым, калі пераехаў у Мінск, убачыў і яго самога. Высокі, заўсёды вельмі сур’ёзны, ён рабіўуражанне зусім не гумарыста і сатырыка вясёлага, нераўнадуіпнага да ўсяго, што адбываецца навокал чалавека, а хутчэй сумнага, нуднага, абыякавага, словам, сухара-бюракрата. На пісьменніцкіх сходах ён заўсёды адстойваў прынцыповую партыйную лінію, не дазваляў, каб хтосьці вельмі вольнічаў. Помню, аднойчы ён узяўся папраўляць, ставіць «на месца» Аляксея Карпюка, які папракаў некаторых людзей старэйшага пакалення, што не саступаюць маладзейпіым кіруючых пасад, трымаюцца за іх, быццам п’яныя за плот, хоць, не раўнуючы, парахня з некаторых сыплецца. «Яшчэ невядома, хто каго пераседзіць на гарачай патэлыгі, калі нас з вамі на яе пасадзіць, сказаў з задзёрам Кандрат Крапіва, выйшаўшы на трыбуну, вы, маладзейшы за мяне, ці я, старэйшы за вас. Ды і з дрэва, якое трасуць, таксама хто з нас упадзе першы вы тп я трэба паглядзець... Галоўнае не ў маладосці і старасці, а ў яснасці розуму, цвярозасці погляду ды і ў здароўі...» Быў ён вельмі ж
непрымірымы, рашучы і калі размова на адным з пасяджэнняў у Саюзе пісьменнікаў зайшла пра неабходнасць рэабілітацыі Алеся Гаруна. «Ён быў сацыяліст-максімаліст», вось той довад, які прывёў усімі паважаны пісьменнік супраць паэтагаротніка. 3 Кандратам Кавдратавічам пагаджацца не хацелі. I тады ён, падняўшыся яшчэ раз на трыбуну, сказаў: «Пакуль мы, старэйшыя, жывыя, рэабілітаваць Алеся Гаруна нікому не ўдасца. He будзе нас рабіце, што хочаце».
На адным з вечароў выпускнікоў універсітэта, на якім прысутнічаў Кандрат Крапіва, я, выступаючы, вымавіў фразу, якая выклікала ў зале апладысменты. Гэта быў афарызм, здаецца, польскага сатырыка Е. Леца: «3 маладымі змагаюцца хіба толькі тыя, хто яшчэ не нажыў розуму ці выжыў з яго». Крапіве гэта фраза вельмі ж не спадабалася, ён прыняў яе на свой адрас, наліўся чырванню, папрасіў слова і пачаў мяне і такіх, як я, крытыкаваць, павучаць, што ў зале, дзе сядзела пераважна моладзь, мела зусім не тую рэакцыю, на якую ён, мабыць, разлічваў. I гэта яго яшчэ больш узлавала... Давялося дэкану філфака, які вёў сустрэчу, уціхамірваць залу, заклікаць прысутных да парадку...
Неяк зусім выпадкова, ідучы ў выдавецтва, я ўбачыў, як Кандрат Крапіва нёс туды вялізны рыжы чамадан, падрыхтаваны рукапіс пяцітомніка. «Вось каб такое сам Кандрат Крапіва ўбачыў, абавязкова ў п’есу ці ў байку ўставіў бы», падумаў я. (Дарэчы, той пяцітомнік, калі ён выйшаў, Кандрат Кандратавіч падараваў мне з сваім подпісам: «Барысу Сачанку з пажаданнямі творчых здабыткаў. Кандрат Крапіва. 10.IX. 1974.»)
Але ўсё гэта назіранні за Кандратам Крапівой як бы збоку. Бліжэй мы пазнаёміліся пазней. Аднойчы сядзелі з Андрэем Макаёнкам у бары Дома літаратара, пілі каньяк і раптам убачылі Кандрата Крапіву. Ён быў на нейкім пасяджэнні ці прыходзіў плаціць партыйныя ўзносы. I Андрэй Макаёнак, ведаючы Кандрата Крапіву больш за мяне, падняўся з-за стала і запрасіў Кандрата Кандратавіча выпіць з намі чарачку. Кандрат Кандратавіч не адмовіўся, сеў за стол і, як мне
здалося, са смакам выпіў. Мы налілі яму другую чарку, але ён ад яе адмовіўся.
Здароўе не тое, сказаў ён, хопіць і адной. Дзякую, што запрасілі. А то цяпер маладыя такія... Самі п’юць, а на нас, старэйшых, і забыць могуць, не ўспомняць нават, што мы ёсць...