Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Мы з Андрэем Ягоравічам правялі Кандрата Кандратавіча да машыны, якая чакала яго ля пад’езда Дома літаратара, і, калі вярталіся назад у бар, Андрэй Ягоравіч гаварыў:
Ен вельмі адзінокі. Хоць бы хто з вас схадзіў да яго калі дадому. Пагаварыў бы...
Але ён нейкі неразгаворлівы, сказаў я. Ды і поглядаў далёка не перадавых...
He, няпраўда! не згадзіўся са мной Андрэй Ягоравіч. Ен цікавы чалавек. Жыццё якое пражыў! Амаль цэлы век! I смелы ж, як, можа, ніхто з яго пакалення быў. У самы разгул рэпрэсій напісаў «Хто смяецца апошнім...». Расказвалі мне: першы спектакль па гэтай п’есе ігралі на сцэне, калі ў зале сядзела толькі тры гледачы: сам Кандрат Кандратавіч, Панамарэнка і начальнік НКУС, не ведаю, хто тады ім быў. I лёс вырашаўся і спектакля, і самога Кандрата Кандратавіча... А яго «Мілы чалавек»?.. He, ён бачыў у нашым грамадстве тое, што многія не хацелі, каб бачылі гніль яго, плесню... Ды і прахвостаў тых, пралазаў, махляроў, што яно парадзіла...
Творчасць Кандрата Крапівы я ведаў. Чытаў нават многае з таго, што потым не перадрукоўвалася, а калі і перадрукоўвалася, дык папраўленае. Смеласці быццам у Кандрата Крапівы хапала... I разам з тым... Навопгга ж нападаць на Алеся Гаруна, не дазваляць, каб яго рэабілітавалі?.. Ды і ў часы разгрому згуртавання «Узвышша» як ён сабе паводзіў? Менавіта яму, Капдрату Крапіве, Пятру Глебку і Кузьме Чорнаму старшыня Беларускага саюза савецкіх пісьменнікаў Міхась Клімковіч на Першым Усесаюзным з’ездзе савецкіх пісьменнікаў выказаў падзяку за тое, што яны «помоглн БелАПП проделать эту операцшо», гэта значыць, разграміць згуртаванне, а яго лідараў выслаць за межы БССР, пасадзіць у турмы і сталінскія лагеры...
Рыхтаваў я да набору ў рэдакцыі часопіса «Полымя» яго п’есу «Брама неўміручасці», якая мне спадабалася, быў на
праглядзе спектакля па ёй у Купалаўскім тэатры. Чытаў, вядома, і яго артыкулы па пытаннях мовы, не вельмі верачы, што пісаў ён іх сам... Надта ж казённым, не яго, крапівоўскім, духам патыхала ад іх. Дзіўныя часам заўвагі ён рабіў і на тых творах, якія пасылаліся яму як члену рэдкалегіі «Полымя»...
Калі я перайшоў на працу ў Саюз пісьменнікаў, з Кандратам Кандратавічам давялося сустракацца часцей і па самых розных справах. Бываў я ў яго і ў Акадэміі навук, дзе ён, нягледзячы на свае гады, паказваў прыклад дысцыплінаванасці многім, бываў я ў яго дома. Наведваў разоў колькі яго і ў бальніцы. Як чалавек ён быў добры, любіў вясёлых людзей. Ды і на жарты ўмеў адказаць жартам. I зусім не сухар ён быў, як знешне здаваўся. 3 ім можна было размаўляць пра ўсё. Праўда, сам ён ніколі вельмі не даваў волі языку, але калі ўжо ўстаўляў слова, дык яно было заўсёды да месца. За адзін выпадак мне, як успомню, і цяпер сорамна. Гэта было ў тыя дні, калі памёр Л. I. Брэжнеў. Пазваніў мне сакратар ЦК КПБ A. Т. Кузьмін, паведаміў, што з выпадку вялікага гора вырашана, каб народныя пісьменнікі БССР паслалі спачувальныя тэлеграмы ў Маскву. I Кавдрат Кандратавіч таксама.
Ён жа стары, хворы, ці варта турбаваць? пачаў я асцярожнае супраціўленне. He бачыць, ляжыць у бальніцы...
Я ўсё ведаю, спыніў мае разважанні Аляксандр Трыфанавіч. Таму і даручаю, каб вы схадзілі ў бальніцу і дапамаглі яму напісаць тэлеграму. Тэкст потым адправіце на адрас ЦК КПСС...
Што ж, будучы на службе ў Саюзе пісьменнікаў, я не мог не выканаць заданне сакратара ЦК КПБ. Купіў кветкі, пайшоў у лечкамісію. Знайшоў пакой, дзе ляжаў Кандрат Кандратавіч, адчыніў дзверы. Цёмная, сырая баковачка. Ложак ля сцяны, невялікі столік, ля яго партфель з паперамі Кандрата Кандратавіча. Сам Кандрат Кандратавіч ляжаў на ложку I, хоць быў у акулярах, амаль нічога не бачыў. Але мяне ён пазнаў.
Я падараваў яму кветкі, спытаў пра здароўе, расказаў навіны з нашага пісьменніцкага жыцця. Кандрата Кандратавіча мала цікавіла ўжо тое, чым мы жылі, жыла наша пісьменні-
цкая арганізацыя. Ён жыў сваім жыццём, якое не было ў яго ніколі лёгкім. Ды і хвароба мучыла... Сказаў я і пра званок з ЦК, просьбу A. Т. Кузьміна адносна тэлеграмы з выпадку смерці Л. I. Брэжнева.
Добра, я напішу, неяк глуха, змрочна згадзіўся Кандрат Кандратавіч.
Можа, я вам дапамагу? прапанаваў я свае паслугі. He, я сам... Напішу і пазваню. Вы будзеце дома?
Так...
Я пасядзеў яшчэ трохі і развітаўся з Кандратам Кандратавічам. Пайшоў дадому.
Званка ад Кандрата Кандратавіча не было доўга. Я думаў ужо, піто яго і не будзе. Аж не гадзін у адзінаццаць вечара пачуўся званок. Я падняў трубку так, гэта быў званок ад Кандрата Кандратавіча. Праўда, званіў не ён сам, а доктар. Ен меў даручэнне ад Кандрата Кандратавіча перадаць мне тэкст тэлеграмы. Яна, на маё здзіўленне, аказалася вялікай ажна паўтары старонкі. Што было рабіць? Я акуратна перапісаў яе, сеў на аўтобус, паехаў на галоўпаштамт.
Дадому, на сваю кватэру, я вяртаўся а першай гадзіне ночы, дакараючы сябе, што паддаўся сам на глупства і ўцягнуў у яго хворага, зусім бездапаможнага чалавека, пісьменніка, якога я паважаў, любіў, нягледзячы на пэўныя несупадзенні нашых поглядаў па некаторых пытаннях.
На апошнім сваім юбілейным вечары, які праводзіўся пры непасрэдным удзеле юбіляра, Кандрат Кандратавіч сказаў прамову, якая заканчвалася словамі:
Да новых юбілеяў!
Гэта выклікала ў зале, як пішуць газетчыкі, вясёлае ажыўленне. На жаль, здароўе не дазволіла Кандрату Кандратавічу бываць на наступных сваіх юбілеях. Праводзіліся яны ў асноўным дома. На некаторых з іх даводзілася бываць і мне. Ён пазнаваў мяне з першага слова, казаў, што слухае, як мы, маладзейшыя, выступаем па радыё і тэлебачанні, сёе-тое чытаюць яму з таго, што мы пішам. Радаваўся, што літаратура развіваецца, узбагачаецца. He хаваў, што не ўсё, што робіцца ў жыцці і ў літаратуры, яму падабаецца.
Неяк мы з А. Вярцінскім і П. Краўчанкам зайшлі да Максіма Лужаніна і Яўгеніі Пфляўбаўм, каб павіншаваць іх з Новым годам. Яўгенія Пфляўбаўм пахвалілася, піто яе толькі што павіншаваў Кандрат Кандратавіч.
Раней ён заўсёды паштоўкі прысылаў, а цяпер вось па тэлефоне пазваніў...
Усе мы добра ведалі Кандрата Кандратавіча, неаднаразова сустракаліся з ім. I таму тут жа вырашылі наведаць яго ў бліжэйшыя дні. Нават выбралі дзень, калі пад’едзем да яго. Папрасілі Аляксандра Амвросьевіча (Максіма Лужаніна) сазваніцца з хатнімі Кандрата Кандратавіча.
У дамоўлены дзень, захапіўшы кветкі і яшчэ сёе-тое да кветак, паехалі да Максіма Лужаніна, каб забраць яго з сабою. Але ён нас расчараваў:
Сын сказаў, што бацьку нядобрыцца... Давядзецца пачакаць дзень-два.
Пачакалі дзень-два... I пачулі Кандрата Кандратавіча няма жывога, памёр...
Смерць яго як бы падвяла рысу пад той эпохай, якая звязана з імёнамі Сталіна, Хрушчова, Брэжнева... Цэлым векам, у які выпала жыць і працаваць вучонаму і пісьменніку Кандрату Кандратавічу Крапіве...
1991
РУПЛІВЕЦ
Пра дзве самыя першыя нашыя сустрэчы Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі расказаў у кнізе «Само слова гаворыць». Дадаць штонебудзь да ўспомненага ім мне цяжка, бо і тут, у апісанні гэтых сустрэч, Фёдар Міхайлавіч, як і заўсёды, вельмі дакладны і лаканічны:
«Прынеслі чарговы нумар тыднёвіка «Л ітаратура і мастацтва». Чытаю яго дзесяцігоддзі, аж з 1933. Сталася правілам: гартану тыднёвік ад першай да апошняй старонкі, прачытаю прозвішчы аўтараў, назвы артыкулаў, нарысаў, апавяданняў, акідваючы вокам і памер іх, потым адразу ці пасля вяр-
таюся, пачынаю з першай старонкі. На гэты раз, 14 снежня 1957 г., парушыў правіла. Убачыў назву артыкула «Шанаваць родную мову», зірнуў на яго ніз, на правы «куточак»: хто аўтар? Напісаў артыкул Барыс Сачанка, студэнт. [...]
He напісаў і ні разу не сказаў Сачанка, хто быў яго настаўнік, што натхніў на працу, назіранні, а за імі на артыкул.
Прачытаўшы артыкул «Шанаваць родную мову», я выразаў яго і надпісаў: Студэнт Сачанка, бачыцца, з перспектываю. У добры, браток, час. На добрае і шчырае служэнне.
Амаль праз два гады групаю Янка Брыль, Янка Скрыган, Рыгор Шкраба, два незнаёмыя мне хлопцы і я выходзім з рэдакцыі «Полымя». Адзін з незнаёмых, паказваючы рукою, пытаецца, ці не адна ў нас дарога, і кажа, пгго ён ідзе на вуліцу Чырвоную. Тады я жыў у доме на гэтай вуліцы.
I пазнаёміліся. Гэта быў Барыс Сачанка, аўтар артыкула «Шанаваць родную мову». Зайшлі да мяне (я запрасіў) у кватэру: на стале спарадкаваныя рукапісы.
Было ў гутарцы-размове і пра дыялектныя слоўнікі, і пра фразеалогію фраземы. Дыялектныя слоўнікі? Дыялектная лексікаграфія і фразеаграфія? Так сталася, што працяглы час, на цэлую трэць стагоддзя, усё адно як чыста забыліся філолагі, лінгвісты на дыялектнае слова, на неадкладны і дарагі «няспісвальны» клопат дыялектныя слоўнікі.
А былі яны, былі іх складальнікі: М. Каспяровіч, М. Шатэрнік, А. Крукоўскі. Што сёння? Як заўтра?
Завітанне было не гасцяваннем, не на пачастунак.
Неяк раней на запытанні, чым займаюся, калі ўбачаць свет фразеалагічныя назіранні і фразеаграфічныя старонкі, Янка Брыль выказаў: «Збіраеш, думаеш, а далей? Як?»
Гэта было Брылёва не толькі пытанне.
Барыс Сачанка, пасля яго і маіх слоў пра механічнасць спасылак на выказванне адносна этнаграфіі і этнаграфістаў у творах, нібыта нырнуў у маю картатэку. Вычытваў фраземы, некаторыя паўтараў, да некаторых прыгадваў варыянты, чутыя ў яго Вялікім Бары, у суседніх вёсках каля (як там казалі, кажуць) Хвойнікаў.
Вычытваў і ставіў алоўкам клічнік ці два на ражках картак. Ён, Сачанкаў клічнік, застаўся на картках пры выслоўях: смуткі яго ведаюць, асёл маляваны, валаводы валаводзіць, вантробы даставаць, грады (у прыдзірлівай свякрухі) на нявестку брэшуць, на жытку ўзбіцца, у цяжку хадзіць, маланкаю (і маланкою) смаліць, выхаванец смаргонскай акадэміі, расу калаціць (са святкавання Юр’я), мацунку набірацца, кукіш(а) у кішэні паказваць, вока добрае і іншых.
А на развітанні:
Просьбу маю. He сцурайцеся, прынясіце, калі ласка, у рэдакцыю аркушы два-тры ці больш. У вас гатовыя аркушы нашаму «Полымю».
Сказаць сваё слова Сачанку пра яго «Шанаваць родную мову»? Мабыць, не зусім падыходзіла гэта. Я змаўчаў.
Я не забыўся пра тое не толькі пытанне, пра тое просьбу маю, не сцурайцеся».
За гэтымі першымі сустрэчамі ў нас з Фёдарам Міхайлавічам былі наступныя. Многа-многа сустрэч. I з творамі адзін аднаго, якія і ён, і я пісалі і друкавалі, і так, асабіста, з вока на вока. Помню, купіў аднойчы ў 1959 годзе яго «Дыялектны слоўнік», што выпусціла ў свет выдавецтва АН БССР, і не расставаўся з ім цэлае лета на вайсковых зборах у адной з воінскіх часцей, насіў у кішэні гімнасцёркі. I як толькі выпадала вольная хвіліна, даставаў яго, чытаў, імкнуўся запомніць кожнае рэдка чутае і ўжыванае слова. Нават не запомніць, а ўзнавіць у памяці, бо тыя дыялектныя словы і выразы былі мною чутыя ў маленстве ад маці і бацькі, суседзяў і сваякоў, але забыліся за гады вучобы і жыцця ў горадзе. I гэтая кніжачка Фёдара Міхайлавіча, як і наступныя, што з чыёйсьці лёгкай рукі пачалі даволі часта выходзіць у розных выдавецтвах, асвяжалі ў памяці забытае, як бы ажыўлялі яго, a то і дадавалі нешта новае, раней невядомае. Ды і звычка ў мяне была, з’явілася яна яшчэ ў школе кожнае рэдкае слова запісваць, запамінаць. Навошта я тады не ведаў. I з Фёдарам Міхайлавічам мы сышліся напачатку менавіта на гэтым на рэдкім цікавым слове ці спалучэнні слоў. Неаднойчы, бывала, ён званіў мне па тэлефоне, пытаў, што значыць тое ці іншае ўжытае мною