Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Я толькі скажу адно: у самыя цяжкія часіны я хацеў памерці, хацеў налажыць на сябе рукі. Толькі хацелася памерці на Бацькаўшчыне, будучы на волі. Я болей нічога не хацеў...
Старобін, 19.6.1942
* * *
Дзевятнаццатую гадавіну нараджэння ВЛКСМ у нашай рэспубліцы адзначылі своеасабліва расстралялі ў гэты дзень 29 кастрычніка 1937 года двухталенавітых пісьменнікаў Анатоля Вольнага і Платона Галавача. Абодва ж і Анатоль Вольны і Платон Галавач у свой час былі актывістамікамсамольцамі працавалі ў апараце ЦК ЛКСМБ, а Платон Галавач быў нават першым сакратаром ЦК ЛКСМ Беларусі...
* * *
Мікола Хведаровіч расказваў:
Судзілі мяне 17 верасня 1939 года. Каб на дзень пазней, можа б, і апраўдалі. A то толькі што вызваленчы паход у Заходнюю Беларусь пачаўся, і ніхто не ведаў, як што далей будзе... Адным з абвінаваўцаў у мяне быў Кузьма Чорны. Ен ужо быў на волі. Паводзіў ён сябе дастойна, адмовіўся ад сваіх паказанняў. Яму пачалі пагражаць: «Мікалай Карлавіч, калі вы і далей сябе так будзеце паводзіць, зноў пасадзім. Гэты раз за ілжывыя паказанні». А ён: «Мяне білі, таму я і падпісаў тое, што мне падалі». Усё адно мяне пасадзілі, далі восем гадоў. На падставе пісьмовай заявы паэтэсы-камсамолкі. Яна не з’явілася сама на суд, паехала адпачываць у Крым на курорт...
* * *
Бэндэ памёр не дома, у Ленінградзе, а ў Смаленску. Перад самай смерцю ён у тым пакоі, дзе пасяліўся, заканапаціў вокны, замкнуў дзверы, а, каб да яго ніхто не ўлез, да дзвярэй падцягнуў яшчэ і шафу, стол, забарыкадзіраваўся імі.
Так што калі праз некалькі дзён пасля яго смерці ўзламвалі пакой, давялося і міліцыі і панятым нямала папрацаваць, перш чым вызвалілі яны труп ката беларускай літаратуры, які ўжо разлажыўся...
3 таго дня, як пачуў я гэта, не выходзіць у мяне з галавы думка: ад каго хаваўся Бэндэ, каго ён баяўся? Няўжо мірсніліся яму, прыходзілі ў перадсмяротнай гарачцы тыя, каго ён даслаў ні за што ні пра што на смерць? Кажуць жа: кроў людская не вадзіца...
* * *
Мастацкія творы пра бяспраўе і рэпрэсіі сталінскіх часоў... Ды яшчэ аўтараў, хто не зведаў сам ні турмаў, ні лагераў... He ведаю, як у каго, а ў мяне яны выклікаюць раздражненне, злосць. Так і хочацца сказаць: на чым заўгодна зарабляйце сабе хлеб і славу, толькі не на гэтым... Кроў жа, слёзы, зламаныя, перакручаныя лёсы тысяч, мільёнаў людзей стаяць за гэтым! Пабойцеся бога, не выдумляйце, не сачыняйце, збярыце хоць тое, што пакінула людская памяць, дакументы...
* * *
He першы раз прысутнічаю на пасяджэннях у Саюзе пісьменнікаў, дзе абмяркоўваецца пытанне, як ушанаваць памяць тых, хто быў рэпрэсіраваны ў сталінскія гады, хто гвалтоўна быў адарваны ад літаратуры, a то і склаў ні ў чым не вінаваты сваю галаву. Прымацаваць да сцяны Дома літаратара дошку, на якой падаць прозвішчы ўсіх рэпрэсіраваных літаратараў у алфавітным парадку, як прапануюць некаторыя? Але ж тады гэты спіс пачнецца з людзей, якія, перш чым самім трапіць у няміласць, прьгчыніліся да гібелі іншых. Каты і ахвяры, усе разам? Далей. У спіс уключаць толькі тых, хто не вярнуўся
жывы, ці ўсіх, хто арыштоўваўся, падвяргаўся рэпрэсіям? Як быць з Янкам Купалам, Кузьмой Чорным?
Прапаноўваю: а можа, даць спіс па гадах, калі хто арыштоўваўся, падвяргаўся рэпрэсіям? Тады і дынаміка рэпрэсій відаць будзе, і хто за кім ішоў туды, адкуль звароту ўжо для большасці не было. Зноў жа, упэўненасць у правільнасці маёй прапановы ў мяне няма... А ўшанаваць ахвяраў сталіншчыны трэба. У тым ліку і ў нашым Саюзе пісьменнікаў. Ушанаваць належна, варта!
1991
АХВЯРЫ I КАТЫ
* * *
Кожны паэт па-свойму вызначае час, у які выпала яму жыць і тварыць. Па-свойму вызначыў свой час і Тодар Кляшторны:
Ходзім мы пад месяцам высокім, А яшчэ пад ГПУ.
Забудуцца, адыдуць у нябыт усе іншыя, здавалася б, самыя дакладныя вызначэнні, якія даваліся крывавым трыццатым гадам (помніце: гады калектывізацыі, гады індустрыялізацыі, гады пераможных сталінскіх пяцігодак і г. д.), а гэтае, кляшторнаўскае, застанецца, будзе жыць...
* * *
«Пад месяцам высокім» і «ГПУ» хадзілі ў тыя, ды і пазнейшыя, гады ўсе беларускія пісьменнікі вядомыя і зусім невядомыя, хто толькі-толькі пачынаў свой творчы шлях. Колькі іх было? Лягчэй сказаць колькі засталося. А засталося іх пасля страшных падзей 1930 1937 гг. у Саюзе савецкіх пісьменнікаў БССР, як тады называўся Саюз ггісьменнікаў Беларусі, усяго каля сарака чалавек. Астатнія былі расстраляны, сасланы ў турмы і лагеры. У спісе, складзеным Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР, такіх значыцца 159 чалавек. Але ў гэты спіс не трапілі тыя, хто, падпаўшы пад сталінскі прэс і цудам вырваўшыся з-пад яго, потым эмігрыравалі з нашай краіны. He трапілі ў яго і прозвішчы многіх маладых. Так што калі ўлічыць усіх, хто падпаў пад рэпрэсіі, дык лік наблізіцца да 200. Словам, на аднаго, хто заставаўся на волі, пяць былі ў турмах і лагерах! Назавіце краіну, дзе б гэтак распраўляліся з пісьменнікамі? Ніхто не назаве, бо такога нідзе на свеце не было. Толькі ў Беларусі, у адной Беларусі...
* * *
У тым акадэмічным «Спісе беларускіх пісьменнікаў, якія з’явіліся ахвярамі рэпрэсій у часы сталінізму», насупраць многіх прозвішчаў стаіць заўвага: «высветліць лёс», «удакладніць дату, месца і абставіны смерці»Стаіць такая заўвага і насупраць прозвішча аднаго з лепшых нашых паэтаў, што шукаў «мудрай праўды», «лірыка па таленту і прызванню», як называў яго Р. Бярозкін, Уладзіміра Хадыкі. Што ж, паспрабуем дапамагчы...
...Яго, як і многіх, многіх беларускіх пісьменнікаў, арыштавалі як «нацдэма» і асудзілі на дзесяць гадоў папраўча-працоўных лагераў. Ва ўспамінах яны былі надрукаваны ў гады вайны ў «Беларускай газеце» значна маладзейшы паэт Уладзімір Клішэвіч піша, пгго сустрэў Уладзіміра Хадыку «14 кастрычніка 1937 г. у 101 камеры Менскае турмы, дзе былі і іншыя паэты і пісьменнікі... Гэта была персанальная камера, адкуль усіх разам накіравалі ў Сібір... Часта мне асабіста даводзілася іугарыць з Уладзімірам Хадыкам, будучы ў далёкай Сібіры, у Марыінскіх лагерах. Уладзімір Хадыка з болем у сэрцы прыгадваў сваю Бацькаўшчыну Беларусь, свае дарагія далі, дзе ён радзіўся, свае родныя шырокія абшары, дзе так прыгожа цвітуць кветкі, красуюць нівы, піумяць лясы... а слёзы міжволі падалі з вачэй...»
Лёс звёў з Уладзімірам Хадыкам і Масея Сяднёва. Гэта было пад Новасібірскам, у Іванаўскім лагеры. Там «быў медыцынскі агляд: маладзейшых, здаравейшых бралі на Калыму. He прайшоў яго Хадыка... Хадыку я карміў чачавіцай, у яго быў хворы страўнік, язва, ці што, і ён сушыў чачавіцу і жаваў яе. Ён не спаў, а сядзеў і грэўся каля грубкі. Між іншым, ён добрае ўражанне рабіў, бо не браў удзелу ў спрэчках, маўчаў і трымаўся асобна, сціснуўшы вусны ад болю, і заўсёды пісаў штосьці на тонкай паперы, зашываў гэта ў каўнер. У мяне з ім завязалася была дружба. Потым мы з ім развіталіся», расказваў М. Сяднёў аўтару гэтых радкоў, наведаўшы пасля доўгай ростані летась Мінск.
Той жа Уладзімір Клішэвіч расказаў і пра апошнія дні Уладзіміра Хадыкі. «21 траўня 1938 г. я з часткаю пісьмен-
нікаў быў накіраваны з сібірскіх лагераў праз Уладзівасток на Калыму. Уладзімір Хадыка пасля нас быў пасланы ў Забайкалле. Працаваў ён на чыгунцы каля горада Улан-Удэ.
Едучы ў ліпені 1940 г. з Калымы ў Мінск сібірскаю чыгункаю ў вагоне нявольнікаў, я выпадкова сустрэў гр-на М. Ён быў разам са мною і Хадыкам у сібірскіх лагерах. Мы добра адзін аднаго ведалі.
Падарожны мне расказаў, хто быў на чыгунцы з нашых знаёмых сібірскіх нявольнікаў у Забайкаллі. Размаўляючы далей, ён сказаў: «Уладзіка Хадыкі ўжо няма»...»
А што з ім? запытаўся я, насцярожыўшыся.
12 траўня мы выйшлі на працу, пачаў расказваць ён, працавалі каля чыгункі, падрывалі скалу, а іпчэбень адвозілі на тачках па трапе. Мы з ім працавалі на пару. Толькі ён паставіў яіпчэ першую тачку і не паспеў адысціся, як... абарваўся з скалы камень і ўпаў... на Уладзіка Хадыку... Hi слова не прамовіў ён. Мы кінуліся ратаваць, адвярнулі камень, але Хадыкі ўжо не стала... Толькі моцна ішла кроў з рота і носа...
Мы яму зрабілі дамавіну, пахавалі ў прыгожым месцы і паставілі земляку-беларусу крыж.
Добры быў чалавек, вечная яму памяць! дадаў ён.
А як хацеў нябожчык пабачыць сваю Радзіму і свайго сына!»
He пабачыў...
Застаеода дадаць: у акупаваным Мінску фашысты забілі яго сына і жонку...
* * *
Каты беларускай літаратуры, ды, фактычна, і ўсёй беларускай нацыянальна-свядомай інтэлігенцыі... Колькі і якіх толькі іх не было!.. Першая іх справа па галоўным яе вынішчэнні справа міфічнага, выдуманага ва ўтульных начальніцкіх кабінетах «Саюза вызвалення Беларусі» рыхтавалася пры непасрэдным удзеле Л. М. Кагановіча, Першага сакратара ЦК КП(б)Б Гея, начальніка ГПУ Беларусі Рапапорта... «Агучвалі» яе, рыхтавалі «масы» да «разумення» таго, што адбывалася, ды заадно і «кампрамат» матэрыялы для карных органаў, «крытыкі»
Аўэрбах, А. Сянкевіч, Л. Бэндэ, В. Вольскі, Я. Бранштэйн, С. Вольфсон, А. Кучар, М. Аляхновіч... Мянялася кіраўніцтва ў ЦК КП(б)Б, у ГПУ (НКУС), мяняліся і «агучвальнікі»... Падключаліся, каб не стаяць убаку, засведчыць сваю «непрымірымасць» да «ворагаў народа» ў «агучванне», «выкрывальніцтва» і некаторыя пісьменнікі.
A то і супрацоўнікі розных устаноў. Так, у 1930 г. у барацьбу супраць беларускай літаратуры і пісьменнікаў падключыўся А. Канакоцін, загадчык аддзела ЦК КП(б)Б... Першы яго артыкул «Абвастрэньне клясавай барацьбы ў беларускай літаратуры ў перыяд соцыялістычнай рэканструкцыі» быў надрукаваны ў часопісе «Бальшавік Беларусі» (№ 8 9) у 1930 г., другі таксама ў «Бальшавіку Беларусі» (№ 7 8) у 1931 г. У 1931 г. гэтыя два артыкулы з дадаткамі выйшлі асобнай кнігай у Беларускім дзяржаўным выдавецтве пад назваю «Літаратура зброя клясавай барацьбы». А. Канакоцін смела, «з прынцыповых нартыйных пазіцый» даў «ацэнку» згуртаванню і часопісу «Полымя» («група «Полымя» з’яўляецца не чым іншым, як папутніцкай групай (...) менавіта ідэі нацыяналістычнай самабытнасці былі звяном, якое звязала і аб’яднала «Полымя»), «Узвышшу» (гэтая арганізацыя аб’ядналася па прынцыпу ўзвышэння над рэчаіснасцю, па прынцыпу стварэння беларускага «залатога веку будучыні», а на самай справе карэнні гэтых прынцыпаў жывіліся сокамі кулацкай зямлі»), «Маладняку», «Пробліску»... Дадзена «ацэнка» і ўсім беларускім пісьменнікам... Так, гаворачы пра такіх старэйшых літаратараў, як Купала, Грамыка, Ляжневіч, Дыла, Гурло і «не ў меншай меры меўшы значэнне па-свайму мінуламу Колас» «прыйшлі ў «Полымя» далёка не з тымі ідэямі, пра якія пісалі ў сваіх дэклярацыях. Карэнні іх творчасці моцна ўраслі ў нашаніўскі перыяд і не меней моцна ўраслі ў перыяд абслугоўвання акупантаў кайзераўскіх і акупантаў польскіх». А вось якую ацэнку заслужыў Цішка Гартны: «Мы далёкі нават і ад таго, каб лічыць прабацькам пралетарскай літаратуры і такіх пісьменнікаў, як Гартны... У сваёй дарэвалюцыйнай творчасці ён не падняўся да вышыні свядомасці волі пралетарыяту.