Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
«Я пічога не зрабіў супроць маёй Бацькаўшчыны. Я канчаю маё жыццё, каб унікнуць несправядлівых абвінавачванняў і беспатрэбных мукаў.
Я быў справакаваны маімі асабістымі «прыяцелямі» на некаторыя словы, якія могуць быць інтэрпрэтаваныя ў некаторым сэнсе як варожыя. Гэта мая прастата і мая дурната, але зусім не тое, што мне хочуць накінуць. Я хацеў бы, каб мне выбачылі мае дарагія дзеткі: Оля, Ігар, Аляксей, мая жонка Дуся, якіх я магчыма калісь пакрыўдзіў, а яшчэ найбольш яе, па непаразуменні можа. Хай мне выбачаць і мае дарагія бацькі.
Я прашу выбачэння ў маіх сяброў па экскурсіі, якія магчыма ў дачыненні да маёй асобы трохі збянтэжаныя, ды кіраўніка экскурсіі. Хай мне ўсе выбачаць за непрыемны жэст, выкліканы маёй смерцю. Але гэта нішто ў абліччы гісторыі. Слабыя людзі любяць жыццё, але жыццё не любіць слабых людзей. Яны не знаходзяць узаемна зарплаты, як гэта спяваецца ў песні.
Напаследак скажу вам яшчэ нешта: я служыў маёй Бацькаўшчыне з годнасцю сіламі майго таленту і ніколі і нідзе я не здраджваў яе інтарэсам. Гэта праўда, і я гэта падпісваю сваёй крывёй. Я прашу маю Бацькаўшчыну мне верыць ды
не мсціцца на маёй сям’і, маіх блізкіх, якія ў нічым невінаватыя. Гэта ўсё».
* * *
Прачытаўшы адау маю публікацыю ў газеце «Літаратура і мастацтва», пазваніў мне зусім незнаёмы чалавек. Назваўся супрацоўнікам рэспубліканскай пракуратуры. Сказаў са злосцю:
Я шкадую, што не жыву ў трыццатыя гады. Даўно б вас пасадзіў...
Пасля гэтых слоў мне нічога не заставалася, як выказаць сваю радасць, што жыву не ў трыццатыя гады...
1991
3 МАЛАВЯДОМАГА I ЗАБЫТАГА...
* * *
Людзі, якія так ці інакш звязаны з беларускай культурай, прычыніліся да яе станаўлення і развіцця, у большасці сваёй былі рознабакова таленавітыя, выступалі ў творчасці ў самых розных відах і жанрах. Па прыклады далёка хадзіць не трэба, дастаткова прыгадаць Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Максіма Гарэцкага, Уладзіслава Галубка... Але не ўсе ведаюць, што выдатны акцёр і рэжысёр, адзін з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра Фларыян Ждановіч не толькі перакладаў на беларускую мову, інсцэніраваў мастацкія творы, але і сам пісаў вершы. Вось невялікі ўзор яго паэтьгчнай творчасці:
Ідылія
Ідылія маленькая такая: Верабей чарвяка глытае, Кот вераб’я душыць са смакам, Сабака ката раздзірае тым знакам, Ваўку сабака смачная вячэра, А ваўка душыць пантэра, Пантэру леў рве на чвэрці, Льва чалавек; а яго па смерці Чарвяк смокча і глытае Ідылія маленькая такая...
* * *
Акрамя Ф. Ждановіча, вершы пісалі і іншыя акцёры. Напрыклад, Рамуальд Жакоўскі. Гэтае імя сёння амаль невядома ў Беларусі. А між тым у свой час яно было надта ж папулярнае сярод моладзі. I перш за ўсё Рамуальда Жакоўскага
ведалі як артыста са школы Ф. Ждановіча, які працаваў у беларускім тэатры ў Мінску і якому як рэдка каму ўдаваліся ролі старых. Вялікія надзеі на яго талент ускладвалі многія, у тым ліку і сам Фларыян Ждановіч. Аднак Рамуальд Жакоўскі сваім талентам і жыццём распарадзіўся па-свойму маючы ўсяго дваццаць гадоў, пакончыў жыццё самагубствам. Гэта здарылася ўвосень 1919 года... Прычынай яго смерці было цяжкае матэрыяльнае становішча, няўтульнасць, гаротнасць тагачаснага жыцця...
Пасля смерці Рамуальда Жакоўскага былі знойдзены вершы, якія ён пісаў, і пераклад паэмы М. Ю. Лермантава «Дэман».
* * *
Мінулі, не вернуцца болей ніколі
У забыцце зышоўшыя дні.
Памерлі надзеі аб шчасці і долі, Навекі яны уплылі.
I толькі ўспаміны самотныя думкі, Як здані паўночы, ўстаюць.
I вабяць так сэрца былыя малюнкі
I грудзі балючыя рвуць...
А чулае сэрца зноў б’ецца, як білась.
I зноў распаляецца кроў,
I зноў для кахання яно расчынілась.
Зноў мукі прыняць я гатоў...
Другу
Ты хочаш ведаць, мілы дружа, Чаму заўсёды сумны я?
Ты думаеш занятна дужа Жальба самотная мая?
Нарэшце ў ёй за кожным словам Стагнанні, енкі, слёзы льюцца;
А песні?.. Песні ў ёй пяюцца Ды толькі душаць сэрца горам, Няма ў іх радасці вясёлай, Няма ў іх пекных, зычных слоў, Ўсе дыша ў іх журбой, пакорам, I аддае магільным тхлом.
Дык не судзі мяне ты строга, III то не пачуеш больш нічога, Апрача болю жальб маіх.
Ну што ж? гатоў ты слухаць іх.
* * *
3 вершаў паэзіі пачыналі свой творчы шлях многія вядомыя сёння празаікі, драматургі і нават крытыкі. Тыя всршы не ўсімі потым уключаліся ў свае аўтарскія кнігі, не ўключаюцца яны ў кнігі найчасцей і цяпер, калі жыццёвая і літаратурная дарога закончана. Тым не менш пэўную цікавасць гэтыя першыя спробы пяра ўсё ж уяўляюць, і мне здаецца варта да іх хоць зрэдку вяртацца нашым даследчыкам, усім, хто любіць літаратуру, хоча ёй сумленна і шчыра служыць. Таму дазволю сабе «вывалачы» з небыцця «на свет божы» адзін з вершаў выдатнага нашага празаіка Кузьмы Чорнага.
Роднае поле
Зялёнае жыта шэпчацца ў полі, Вяне на сонцы пякучым трава, Высока ўзнімаюцца птушкі на волі, Спакойна і ціха шуміць барава.
Разам з сцяною зялёнага жыта Палосы узоранай плугам зямлі, Чорныя пліты, сонцам абліты, Былінкі над імі сухія ляглі.
Ад краю да краю, далёка-далёка Працаю вольнай узнята ралля;
Хаваюцца вёскі ў жыце высокім Багацтва за працу гатуе зямля.
Багатыя ўсходы ўздымаюцца вышай На месцы, дзе вольныя сілы ляглі. Роднае поле! Старонка ты наша! Вольная праца на вольнай зямлі!
1922
* * *
Страчаныя дзеці Беларусі, дакладней, для Беларусі... Колькі іх! I якія яны ўсе розныя!..
Сын беларускага селяніна Іван Лук’янавіч Саланевіч (14.11.1891 24.04.1953), называючы сябе «стопрацэнтным беларусам», усё сваё жыццё змагаўся супраць беларускай мовы, утварэння нашай рэспублікі быў да канца свайго жыцця вялікадзяржаўнікам, прыхільнікам «адзінай недзялімай Расіі». Супраць яго поглядаў неаднаразова выступалі «Наша ніва», «Калоссе», іншыя выданні, а ён, звязаўшыся з самым рэакцыйным, чарнасоценным друкам Расіі, цвердзіў сваё...
У гады савецкай улады ён, як і многія, траггіў на «перавыхаванне» на Беламорканал, уцёк адтуль разам з сынам Юрам у Фінляндыю, увайшоў у кантакт з рускай эміграцыяй, якая падзяляла манархісцкія погляды, пачаў выдаваць у Сафіі газету «Наша газета» (цяпер яна выдаецца ў Аргенціне паслядоўнікамі I. Саланевіча над назваю «Наша страна»), агульным дэвізам яе заснавалыгік выбраў словы: «Обіцая лнняя «Нашей страны» есть по своему суіцеству столыпннская...» I. Саланевіч напісаў некалькі кніг, адной з галоўных з іх з’яўляецца «Народная манархія», якая, як нядаўна пісаў часопіс «Наш современннк», друкуючы ўрыўкі з яе, «дышнт гордостью за русскнй народ, только что еіцё раз явнвшнй мнру снлу н велнчне своего духа во всей полноте» (№ 5, 1990).
Перад вайною I. Саланевіч выдаў два тамы сваёй працы «Расія ў канцлагеры», ва ўступе да якой пахваляўся: «Я стопрацэнтны беларус і магу ганарыцца тым, што мяне выхавалі
на Пушкіне, а не на нейкім Янку Куііале; пагарджаю патрыятызмам у павятовым маштабе і нацыянальным будаўніцтвам з соймам у Менску ці ў Вільні». Апошнія словы, каб, мабыць, яшчэ больш спадабацца рускаму чытачу і ўсё тое, што рабілася ў Савецкім Саюзе ў нацыянальным будаўніцтве, выглядала кур’ёзам, напісана знарок непісьменна, па-беларуску.
А вось яіпчэ адзін, як ён сам сябе называў, «потерянный» «для любнмой роднны» беларус архіепіскап «Афанаснй Мартос ннок Почаевской лавры, магнстр православного богословня Варшавского уннверснтета, бывшнй епнскоп внтебскнй н полоцкнй». Ён нарадзіўся каля Наваградка, там прайшлі яго маладыя гады. «Старэнькі дзед Макаш казаў мне казкі пра былое, а Завітанскі лес разбудзіў у маім сэрцы любоў да красы прыроды ды навучыў Богу маліцца ў адзіноце». Родны край не забыўся, не забылася і родная мова.
«3 заморскага краю чулае сэрца рвецца на родныя гоні, a думка імкнецца ў мінулае, шукаючы там супакою... Прад вачыма ажываюць беларускія векавечныя пушчы і дрымучыя лясы з багацгвам птушынага царства і разналікай зверыны, якія некалі вабілі польскіх каралёў і расейскіх цароў на паляванне. Прыпамінаюцца неабсяжныя далі і старадаўныя шырокія гасцінцы з сыпучымі пяскамі і плакучымі сталетнімі бярэзінамі, пасаджанымі паабапал дарогі. I хто не таптаў гэтыя гасцінцы-дарогі на іх доўгім вяку? Былі тут татары і палякі, шведы і французы, немцы і расейцы».
«Афанаснй Мартос» напісаў кнігу «Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жязнн», выдаў яе спярша па-беларуску, потым па-руску (Буэнас-Айрэс, 1966). Нядаўна гэтуіо кнігу факсімільна перавыдаў Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы ў Мінску. He хочацца даваць ацэнку кнізе, гэта лепш за мяне зробяць спецыялісты. Але што пра Беларусь родны край, яна напісана з любасцю гэта бясспрэчна. Кранае да слёз і прысвячэнне кнігі «сей труд посвяіцаю любнмой роднне, быть может, навсегда потерянной для меня, как равно потерян н я для неё. Автор».
Пабольш было б такіх «потерянных», як архіепіскап «Афанаснй Мартос»!
* * *
Народжаны сэрцам і думкай паэта, кожны мастацкі твор мае свой лёс. Часам дзіўны, асабліва калі гэты твор належыць генію выдатнага паэта. Ёсць такі твор з дзіўным лёсам і ў Янкі Купалы верш «Хаўруснікам». Напісаны, як пазначана ў рукапісе, 19.X.13, ён друкаваўся толькі адзін раз у часопісе «Полымя» (№ 3, 1929), не ўваходзіў ні ў адну кнігу. He перадрукоўваўся ён і потым, пасля ўжо смерці паэта.
Хаўруснікам
«Gazera Codzienna»
I «Внленскнй вестннк» Сабраліся хэўрай, Як свінні на сметнік.
I ну ж гаманіць, Ухмыляцца пад вусам, Як лепш атуманіць Мазгі беларусам.
«Gazera» бармоча:
«Нех бэндзе ён ляхам».
А «Вестннк» «пусть лучше Московскнм прёт шляхом».
Спрачаліся доўга, Як край наш раскрасці, Дый спеліся ўрэшце: Парваць на дзве часці.
Адна часць Варшаве Лізаць ногі будзе, Маскве хай другая Нясе свае грудзі.
Забыліся толькі, Хаўруснікі ночы,
Спытаць беларуса, Чым сам ён быць хоча.
Па-мойму ж не варта, Панкі, так лезці з жылаў... Як свінням не глянуць Вам дальш свайго рыла.
Янка Купала, мусіць, прадчуваў, як адклікнуцца на публікацыю гэтага верша прапольскія і прарускія «патрыёты», таму падпісаў верш новым нікому невядомым псеўданімам «Цімох Каруза». А тэма, закранутая ў гэтым вершы, знайшла свой працяг і далейшае, больш глыбокае асэнсаванне ў многіх іншых творах паэта, і асабліва у трагікамедыі «Тутэйшыя»...