• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

    Пад сузор’ем сярпа і молата

    Барыс Сачанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 548с.
    Мінск 2016
    124.59 МБ
    Дома, у Беларусі, яму дазволілі пасяліцца ў Віцебску. Экстэрнам здаў экзамены за Вышэйшы педагагічны інстытут, атрымаў дыплом настаўніка выкладчыка беларускай мовы і літаратуры ў школе. Працаваў стыльрэдактарам у газеце «Віцебскі пралетарый», выкладаў беларускую мову і літаратуру ў сярэдніх школах Віцебска, медыцынскім рабфаку і Педагагічным інстытуце.
    У 1939 г. ад выкладчыцкай дзейнасці ён быў адхілены, нейкі час жыў у Расіі, потым вярнуўся зноў у Беларусь уладкаваўся на працу ў Ветэрынарны тэхнікум у Курасоўшчыне. Тут, непадалёку ад Мінска, У. Дудзіцкага заспела вайна.
    3 першых дзён акупацыі, як толькі пачала выходзіць «Менская (Беларуская) газэта», працаваў у штаце рэдакцыі. Шмат друкаваўся вершы, паэмы. Быў выбраны кіраўніком аддзела беларускай культуры Беларускага культурнага згуртавання (5 красавіка 1944 г.).
    У чэрвені 1944 г. пакінуў Мінск. Жыўу Германіі, ЗША, потым пераехаў у Венесуэлу. Адтуль, калі «ярмо чужой зямлі», як ён пісаў у адным са сваіх вершаў, яго так заціснула, што ён не мог жыць страшная гэта хвароба «настальгія» і папрасіўся ва ўрада СССР вярнуцца на Радзіму. I вярнуўся... зноў у тыя самыя арганізаваныя некалі сталінскія лагеры...
    Далейшыя сляды У. Дудзіцкага губляюцца. Дзе ён, што з ім ніхто не ведае.
    Засталіся яго вершы, паэмы... Іх шмат, надрукаваных на старонках самых розных выданняў перадваенных савецкіх, беларускіх, акупацыйных, эміграцыйных берлінскіх, мюнхенскіх, нью-ёркскіх... Засталася і яго вера:
    Прыйдзем, вернемся ў родную хату святкаваць найвялікшае свята: свята мужнасці нашае, сілы, што нядолю ліхую скасіла.
    Маці стрэне, гасцінна расчыніць урачыстыя дзверы святыні.
    I памолімся, палячы свечы, за шчаслівую нашую вечнасць. Думы новага часу і песні узлятуць у блакіт паднябесся.
    * * *
    Уладзімір Клішэвіч, пра якога не-не ды і згадваецца цяпер у нашым друку, адзін з нямногіх, хто, трапіўшы ў турму, а потым у Сібір, у сталінскія лагеры, не маўчаў, а на ўвесь свой
    паэтычны голас яшчэ да вайны загаварыў пра тое, што яму, ды і іншым, такім жа як ён гаротнікам, давялося перажыць. На жаль, творы яго пакуль не сабраны, па-належнаму не выдадзены. Вось два яго санеты, якія нядаўна трапілі мне на вочы.
    Калымскія думкі
    Вяршыні дзікіх гор закрылі думна хмары; Сячэ халодны дождж нявольніцкае цела, Сталёвы лом дзяржы ў руках заледзянелых I прагнасцю ўстаюць аб чорным хлебе мары.
    Пісюгі брудныя цякуць па бледным твары, Рука ўзнімаецца павольна і нясмела.
    Туга страшэнная душу маю раз’ела, Прыносячы штодзень смяротныя ўдары.
    Ці знясу я дзён глухіх пакуты,
    Ці знойдзецца яшчэ ў слабым целе сіла, Каб перажыць свой лёс у ланцугу закутым?
    Праз туман, як здань, вырастае магіла... О, маці родная! «Скажы, скажы чаму ты Пяшчасным гэтакім на свет мяне радзіла?»
    Радзіме
    Тодару Лебядзе
    Ты сумная адна сярод другіх стаяла Без пышнасці багатай, без прыкрас, Прыгожасці вачэй тваіх агонь не гас, Калі ты ў далячынь спакойна пазірала.
    Ты мне дала жыццё, надзею, веру. Я ўсё, што мог, табе ў ахвяру нёс, Спаткаў цябе цяжкі суровы лёс, Я і тады ў дух народа верыў.
    Прайду я шлях турботны на зямлі, Памру, як смертныя звычайна паміраюць 3 надзеяй цвёрдай прыйсці у царства раю.
    Тады скажу: «Мы з вераю жылі, 3 надзеяй не адзін жыццё пакінуў За свой народ, за родную краіну».
    * * *
    Рыхтуючы да выдання кнігу выбранай паэзіі Ларысы Геніюш «Белы сон» яна выйшла якраз да васьмідзесяцігоддзя паэтэсы, я ггісаў у прадмове, што «хоць жыццёвы шлях Ларысы Геніюш і завяршыўся яна памерла 7 красавіка 1983 года, аднак падсумоўваць вынікі яе творчасці рана. I рана па той простай прычыне што гэтая творчасць па-належнаму яіпчэ не сабрана і не ўся выдадзена. Шматлікія паэтычныя творы засталіся ў рукапісах, а калі некаторыя з іх і надрукаваны, дык у недаступных чытачу газетах, часопісах і альманахах». I я не памыліўся: перыядычныя выданні фармальныя і нефармальныя прадаўжаюць друкаваць усё новыя, раней невядомыя яе творы. Вось і яшчэ адзін «Сутоннем», што змешчаны быў у 1947 г. у літаратурна-грамадскім часопісе «Сакавік» (№ 1, Германія) пад рубрыкай «3 недрукаванае спадчыны». Чаму «3 недрукаванае спадчыны»? Ды таму, што эміграцыя лічыла: арыштаваная ў Празе Л. Геніюш была расстраляна ці загінула ў сталінскіх канцлагерах. Ва ўсякім выпадку, як пісаў ва ўступе да яе вершаў у альманаху «Ля чужых берагоў» (1955) Юрка Віцьбіч, «усякі след аб ёй загінуў».
    Сутоннем
    Заціхла места ў хмараў шэрым дыме, з муроў вачом нат нельга уцячы...
    Што ж, сынку мой, мой каласок радзімы, чаго сумненькі і чаму маўчыш?
    Ці жаль, што дзень прадчасна дагарае і не пакрыў дарогі мяккі снег, ці мо краіна белая другая табе здаецца гэтак, як і мне?
    Там сяння ўзвівы снежнае завеі, і вухам страшна гэты спеў лавіць... Хтось выстраліў і шырака да белі рассыпаў жменю ярых журавін.
    Іх заўтра крук сутоннем пазбірае прывыкшы ён да гэткае яжы, і будзе кракаць ноч над белым краем, прысеўшы дзесь на зломаным крыжы,
    і ўспамінаць, як ціхай каляінай, калі снег пер’е белае губіў, із хатаў шмат, сумленных і бязвінных, пад звон зялеза павялі ў Сібір...
    Завея ў полі тужыць там і плача, але не плач, маленькі мой сынок! Вось вырасцеш, і будзе ўсё іначай, шчаслівейшы будзепі, любы каласок...
    Мы ў спадчыну узялі ад продкаў нашых няволі лютай цяжкае ярмо.
    Цягаць яго, мой сынку, гэта страшна, ды вам, табе яго мы не дамо!
    Мы сёння, сынку, воляй і змаганнем ірвём у долі новую пару.
    Нядарма там вартуе да світання, чакаючы гасціны, чорны крук.
    Калі б, мой сынку, нам не стала сілаў, і мы крывёю гора не змаглі ты не забудзь, што маці гаварыла, свайго народу і свае зямлі...
    Сын Ларысы Геніюш Юрка не забыў на слова маці. Выхаваны ў сваякоў у Полыпчы, ён стаў, як і яго бацька, медыкам, а, заадно, як і маці, пісьменнікам. На жаль, яго творы апавяданні, п’есы, вершы асобна ні разу яшчэ не выдаваліся ў Савецкай Беларусі. У апошнім сваім вершы (памёр Юрка ў 1965 г. у пяцідзесяцігадовым веку), які надрукавала пасля яго смерці беластоцкая «Ніва», ён пісаў:
    Склікаю вас у гасціну, буйныя браты!
    Раскінем ільняным полем гісторыі абрусы, Будзь нам сталом дубовым хоць века ад труны, Калі гуртом засядзем усіх вякоў сыны...
    * * *
    Гэты раз у публікацыі «за сталом дубовым» «заселі» не «ўсіх вякоў сыны», а толькі аднаго веку крывавага, жорсткага, хоць у нейкім сэнсе і шчаслівага для Беларусі «сыны» ж ужо не толькі ўсвядомілі, хто яны і чые дзеці, але паспрабавалі і самі нешта рабіць дзеля славы і велічы Бацькаўшчыны. He ўсё ім удалося, не ўсе іх зразумелі, дый лёс не па-людску абышоўся з многімі з іх...
    I ўсё ж яны не забыты!
    1991
    НАША, БЕЛАРУСКАЕ...
    Ёсць закон чалавечай прыроды і культуры, паводле якога ўсё вялікае можа быць сказана чалавекам ці народам толькі пасвойму, і ўсё геніяльнае нараджаецца менавіта ў лоне нацыянальнага вопыту, укладу і духу. Дэнацыяналізуючыся, чалавек траціць доступ да найглыбейшых крыніц духу і да запаветных агнёў жыцця. Бо гэтыя крыніцы і гэтыя агні заўсёды нацыянальныя: у іх закладзены і жывуць цэлыя стагоддзі ўсенароднай працы, пакутаў, барацьбы, сузірання і думак. Нацыянальнае безаблічча вялікая бяда і небяспека: чалавек робіцца бязродным ізгоем, адарваным ад глебы, і бясплодным бадзягам па чужых духоўных дарогах, безаблічным інтэрнацыяналістам, а народ ператвараецца ў гістарычны пясок і смецце.
    I.	А. Ілын
    Мінулае нашага народа у курганах, крушнях замкаў, паданнях, легендах, песнях...
    Што тут чынілася у даўныя часы, Што думалі, аб чым спрачаліся тады, За што змагаліся, як баранілі веру, Узнаюць гэта ўсё патомкі праз паперу, -
    аптымістычна верыў багдановічаўскі летапісец. На жаль, «паперы» летапісы, манускрыпты, старадаўнія кнігі нашы
    амаль не захаваліся, яны былі спалены, знішчаны ці вывезены рознымі заваёўнікамі. I горкая да болю крыўдная праўда ў тых словах, што аднойчы вырваліся, як уздых, стогн, з вуснаў Янкі Купалы:
    Што было мінула, Як і не было.
    У капцах паснула, Зеллем зарасло...
    * * *
    Не-не дый яшчэ і сёння пачуеш разважанні некаторых філосафаў пра народы дзяржаўныя і недзяржаўныя, гэта значыцца, тыя, хто здольны да сваіх самастойных дзяржаўных утварэнняў і хто няздольны. У якасці прыкладаў «недзяржаўных» народаў прыводзяцца армяне, якія на працягу гісторыі быццам так і не мелі сваёй дзяржаўнасці, хоць і маюць самабытную культуру, славенцаў, фламандцаў, славакаў, баскаў, каталонцаў, курдаў... Сёй-той не супраць гэты спіс папоўніць беларусамі, украінцамі... Асабліва цяпер, калі Беларусь і Украіна аб’явілі аб сваім суверэнітэце... I ніхто пры гэтым ні слова не гаворыць пра суседзяў гэтых «недзяржаўных» народаў, куды болып мнагалікіх і магутных, якія, як толькі даходзіла справа да дзяржаўнасці, душылі яе ў самым зародку агнём і мячом...
    * * *
    Паводле сведчання філосафа I. А. Ільіна, літаратурная спадчына якога цяпер вяртаецца на радзіму, «Расія праваявала дзве трэціх свайго жыцця». «Нам дадзена было велізарнае багацце прасторы і плямён, нязвязаных, несупрыналежнах, якія цягнуліся хто да каго, адны прэтэндавалі на нешта, іншыя распадаліся. I цяжкія, суровыя ўмовы жыцця і барацьбы, паведамляе ён. Мы павінны былі стварыць у гэтых умовах, з гэтага багацця, за тры-чатыры стагоддзі адзіную вялікую дзяржаву і адну вялікую культуру». I. А. Ільін вылучае асаблівы
    «дар» «рускага духу і рускай прыроды» «непрннуднтельно н незаметно обрусевать» «людзей іншай крыві».
    Падпалі пад гэты «дар» і мы, беларусы...
    I не пра як бы «обустронгься», захаваць сваю мову і культуру думалася нашым дзядам і прадзедам, а як бы выжыць, не загінуць. Бо не дзе-небудзь, а менавіта ж тут, у Беларусі, як пісаў паэт, «сходзіліся народы спрэчкі зброяю канчаць». Само сабой зразумела, што асноўны цяжар гэтых збройных спрэчак клаўся на нашу зямлю, нашых людзей...
    * * *
    Да таго, як былі далучаны землі Вялікага Княства Літоўскага да Расіі, між Вялікім княствам Літоўскім і Расіяй адбылося шмат войнаў. «Ты на жнзнь н смерть вела спор с Лнтвой», пісаў I. Нікіцін у вершы «Русь». Здаралася, перамагала Расія, здаралася, перамагала Вялікае Княства Літоўскае. Летапісы Стрыйкоўскага і Быхаўца расказваюць, як «Вялікі Князь Альгерд» са сваім войскам «на самы Вялікдзень рана... паказаўся пад Масквою на Паклоннай гары». I ўбачыўіпы тое, князь вялікі Маскоўскі «не могучы яму жаднага адпору ўчыніці», паслаў да яго паслоў, «просячы яго і вялікія дары яму абяцаючы абы яго з Масквы не выгнаў і гнеў свой адпусціў, і ўзяў у яго, што хацеў. I Князь Вялікі Альгерд зжаліўся і ласку сваю ўчыніў, і Масквы яго не здабываў. I потым, змову ўчыніўшы, і сам князь вялікі Маскоўскі к яму выехаў, і з ім відзеўся, і дарамі многімі золата, серабра і дарагім жамчугом, і сабольмі, і іным дарагім а дзіўным зверам махнатым князя вялікага Альгерда дараваў...»