Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Памёр Гальяш Леўчык таксама не па-людску. Як успамінае С. Світка («Шыпшына», № 9, 1950), калі прыйшло вызваленне ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе, у Слонім «з’явілася цэлая купа дэлегацый і прадстаўнікоў Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР. Лынькоў, Бярозкін, Коган... Сустрэча адбылася ў Слоніме. Прысутнічала 6 ускалосаўцаў, а між імі і Гальяш Леўчык...
А праз тыдзень пасля сустрэчы частка ўскалосаўцаў апынулася ўжо ў бальшавіцкай турме.
Гальяш Леўчык разам з адным ускалосаўцам ціхцом, нелегальна здолеў уцячы ў забраную немцамі Варшаву, дзе меў аддаўна сваё, ведамае кожнаму прыязджаючаму туды беларусу,
памяшканне-музей і архіў беларускіх спраў, гісторыі, культуры, этнаграфіі і друкаў.
Вайна знішчыла бясцэнныя матэрыялы беларусаведа, перахоўваныя ў памяшканні, і даканала старога Гальяша з ягоным заўсёды маладым і палкім сэрцам паэта.
Па атрыманых звестках Гальяш Леўчык дагарэў у Варшаўскай балыгіцы ў 1944 г., падабраны на вуліцы паміраючым з голаду.
Загінула і жонка паэта была злоўлена гестапа з дакументамі польскай вайсковай арганізацыі, якія яна спрабавала пераправіць у Варшаву, і расстраляна...
Знішчаны былі і два Леўчыкавы музеі разам з усімі неацэннымі сабранымі ім экспанатамі...
* * *
Чуў ад людзей, а потым і чытаў у друку не нашым, a эміграцыйным, як, будучы ў вайну бургамістрам горада Барысава, Станіслаў Станкевіч ратаваў аўтара цяперашняга Дзяржаўнага гімна Беларускай ССР Міхася Клімковіча, якога арыштавалі паліцаі ў яго роднай вёсцы Сялітранікі. Вядома, каб стала вядома, што трапіў у рукі паліцыі кіраўнік Саюза пісьменнікаў Беларусі, то... загінуў бы Міхась Клімковіч. I Станіслаў Станкевіч жорсткі чалавек, на руках у якога кроў не аднаго дзясятка людзей вырашыў ратаваць Міхася Клімковіча. Дзеля гэтага ён раненька паклікаў да сябе начальніка паліцыі і загадаў яму прывезці да сябе ў кабінет Міхася Клімковіча. Размова ў іх была доўгая. Станіслаў Станкевіч схіляў пісьменніка на здраду у Мінску неўзабаве меўся пачацца сход творчай інтэлігенцыі Беларусі, якая была не супраць служыць немцам, і добра было б, каб менавіта ён, Міхась Клімковіч, адкрыў гэты сход. Міхась Клімковіч не згаджаўся, плакаў. I Станіслаў Станкевіч яго пашкадаваў даў яму бохан хлеба, адлічыў некалькі дзясяткаў нямецкіх марак, сказаў:
-	Вось усё, чым я магу табе дапамагчы. Ідзі ў бліжэйшую вёску, кутіі лапці і палатняныя пгганы і кіруй у сваю Маскву...
Расказваючы сам пра гэты эпізод у газеце «Беларус», Станіслаў Станкевіч заўважае, нібы між іншым, што гэтак, 334
як з Клімковічам, ён рабіў амаль з усімі, хто добра размаўляў па-беларуску. «Беларусаў усе нішчылі, піша ён, не хапала яшчэ, каб і мы, беларусы, самі сябе знішчалі».
* * *
У друку пісалася ўжо: у судовых органах нашай рэспублікі не захавалася ніякіх звестак пра многіх арыштаваных у 30-я гады беларускіх літаратараў. У ліку іх называецца і прозвішча таленавітага крытыка Макара Шалая...
Нядаўна мне трапіўся нумар часопіса «Шыпшына», што выдаваўся ў першыя пасляваенныя гады ў Нямеччыне, з незакончаным творам Ю. Віцьбіча «Не чарнілам, а крывёю», дзе расказваецца пра лёс некаторых рэпрэсіраваных беларускіх літаратараў, і пра Макара Шалая таксама.
...Яго арыштавалі ў 1937 годзе. Прывезлі ў турму, пачалі цягаць на допыты. Вядома, абвінавачванне было тое самае, што і ўсім, «нацдэм», хацеў адарваць БССР ад СССР... Макар чалавек быў вясёлы, а тут яшчэ трапіўся яму нявонытны следчы. На пытанне: «А скажыце, вы сапраўды хацелі адарваць БССР ад СССР?» Шалай адказаў:
А як жа зразумела, хацелі.
I далучыць яе да Полыпчы? падказаў следчы.
He, чаму да Полыпчы, нават абурыўся абвінавачаны. Крый божа нас ад гэтага. Мы хацелі далучыць яе да Індыі.
Паказанні М. Шалая былі ўнесены ў пратакол. Калі гэты пратакол пачалі чытаць вопытныя судовыя работнікі, то М. Шалая збілі і ўкінулі ў карцар. Ю. Віцьбіч заканчвае свае згадкі пра М. Шалая так:
«...На вуліцах аднаго з беларускіх наддзвінскіх мястэчкаў яшчэ перад самай вайной можна было сустрэць дзіўнага чалавека. Абадраны, без шапкі, босы, аброслы барадой, ён шоў, не звяртаючы аніякае ўвагі на вакольнае. Ён не пазнаваў ні сяброў, ні знаёмых і не адказваў на іхнія цёплыя прывітанні. Гэта было ўсё, што засталося ад Макара Шалая пасля нялюдскіх катаванняў. I досыць было пачуць ягоны смех, каб адразу сціснуліся кулакі на тых зацятых ворагаў беларускага народа, якія бязлітасна загасілі яшчэ адзін вялікі талент».
Трэба думаць, што адным з тых, хто бачыў у тым беларускім наддзвінскім мястэчку ў тыя дні Макара Шалая быў сам Юрка Віцьбіч ці хтосьці з яго блізкіх знаёмых...
♦ * *
У далёкай Амерыцы, у адным з нью-ёркскіх прытулкаў дажывае апошнія дні свае былы ўзвышэнец, крытык Антон Адамовіч. Пра яго пісалі многія, пісаў і я.
Ніна Іларыёнаўна Глебка, жонка Пятра Глебкі, добра ведала яго асабіста, працавала ў гады гітлераўскай акупацыі разам з ім у рэдакцыі «Беларускай газэты», неаднойчы сустракалася і раней: Антон жа Адамовіч і Пятро Глебка разам вучыліся ў Белпедтэхнікуме і ва ўніверсітэце, сябравалі...
Ен некалькі разоў забягаў да нас дадому перад самай вайною, расказвала Ніна Іларыёнаўна. Усё хацеў Пятра Фёдаравіча ўбачыць. А дні за два-тры да пачатку вайны, мабыць, страціўшы надзею ўбачыцца з Пятром Фёдаравічам, сказаў мне: «Перадай Пятру, каб нікуды не ўцякаў, быў тут. Маюць пачацца вялікія падзеі. To няхай ён не баіцца, яго ніхто не зачэпіць». Я перадала гэта Пятру Фёдаравічу, але ён, калі пачалася вайна, зрабіў па-свойму адступіў з Чырвонай Арміяй. Немцы Мінск занялі, то Антон Адамовіч зноў забег да мяне. «Скажы Пятру, хай выходзіць са сваёй схованкі. Яго не зачэпяць» . I нават калі я сказала, што няма Пятра Фёдаравіча, адступіў ён з Мінска не паверыў...
I ў вайну было: аднойчы паклікаў ён мяне з рэдакцыі на вуліцу і кажа: жыве твой Глебка, у Маскве. Вусы адрасціў... А потым неяк кулаком на мяне памахаў, кажа: «Думаеш, не ведаю, з кім ты звязана? I Мурашка, Матусевіч? (Рыгор Мурашка і Алесь Матусевіч працавалі ў «Беларускай газэце» і звязаны былі з падполлем, партызанамі. Б. С.) Пакуль не позна уцякай. I іх, і цябе калі не сёння, дык заўтра забяруць... Рыгор Мурашка знік. Знік і Матусевіч, напаследак падклаўшы міну ў стол яна разарвалася, але шкоды вялікай не нарабіла, хіба што загінуў раман Вольгі Таполі, які ляжаў там. Ну а я... Неяк перахавалася, ацалела...»
Будучы у ЗША, Адам Мальдзіс падараваў Антону Адамовічу маю кнігу «Сняцца сны аб Беларусі», папярэдне прачытаўшы, што там пра яго, «дзядзьку Антося», напісана.
He ведае чалавек, хігго піша, прытворна засмяяўся Антон Адамовіч і расказаў пра падполле, якое быццам было створана ў першыя дні нямецкай акупацыі сярод тых, хто пайпюў нібыта служыць фашыстам, а на самай справе люта іх ненавідзеў. «Мы ішлі служыць у адміністрацыю, каб не захапілі яе рускія і палякі. Хоць слова беларускае там гучала... А каб служыць немцам не!»
Але сам А. Адамовіч служыў немцам. I добра, аддана служыў. Як і некаторыя іншыя.
* * *
Калісьці, у дваццатыя гады, вясёлы, здатны на жарты і выдумкі, Міхась Чарот напісаў радкі, якія ведала ўся Беларусь:
Беларусь, мая старонка, Куток цемнаты.
Жыве Шыла, Грыб, Мамонька Будзеш жыць і ты.
Мікола Шыла, Тамаш Грыб, Язэп Мамонька... Што мы пра іх ведаем? А гэта ж былі выдатныя сыны нашага народа, якія сваё жыццё аддалі дзеля толькі аднаго каб была вольная, незалежная Беларусь. Паміралі яны не ў тым парадку, у якім размясціў іх паэт Міхась Чарот. Першага не стала Язэпа Мамонькі паверыўшы бальшавікам, ён у дваццатая гады вярнуўся з Прагі, дзе быў у эміграцыі, трапіў у сталінскія канцлагеры і згінуўтам бясследна, як згінулі мільёны людзей. Тамаш Грыб муж вядомай першай выканаўцы купалаўскай Паўлінкі Паўліны Мядзёлкі, міністр БНР не вяртаўся з эміграцыі ў Савецкую Беларусь жыў у Празе. Там, у Празе, ён і памёр у студзені 1938 г., там і пахаваны. Мікола Шыла, ці, як яго звалі, «беларускі Гандзі», памёр апошні 6 красавіка 1948 г. у Браншвайгу (Германія). Ён, яіпчэ да рэвалюцыі закончыўпіы Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, пры-
мыкаў да самых розных плыняў беларускага нацыянальнавызваленчага руху, неаднаразова арыштоўваўся, сядзеў у турмах як царскіх, так і польскіх (жыў пасля Рыжскага мірнага дагавору 1921 г. у Заходняй Беларусі); удзельнічаў у рабоце «Нашай нівы», у арганізацыі Першага Усебеларускага кангрэсу, які абвясціў Беларускую Народную рэспубліку, быў членам Беларускай Сацыялістычнай Грамады... Напісаў ён і свае ўспаміны пра Алеся Гаруна, Янку Купалу, многіх іншых вядомых людзей Беларусі.
Загінуў у час сталінскіх рэпрэсій і таленавіты Міхась Чарот... Яму тады ішоў толькі сорак другі год... Ці не праўда вясёлая была песенька. I такі сумны ў яе канец...
* * *
Пермскае кніжнае выдавецтва ў 1990 г. выдала кнігу «Зона», куды ўвайшлі творы рускіх савецкіх паэтаў, што траігілі ў сталінскія турмы і лагеры. Мяркую, што калі-небудзь такая самая кніга будзе выдадзена і ў нас, у Беларусі. Вось для яе верш, напісаны Тодарам Кляшторным і запомнены, за выключэннем аднаго радка, і вынесены на волю Уладзімірам Клішэвічам:
Сад,
Люблю твой ціхі сумны голас.
Жыццё маё пайшло на спад, Мароз пачаў кранаць мой волас.
He чуць ласкавых слоў яе, Ў лятунках створанай дзяўчыны, I ружы цвет не для мяне I цвет кахання мой зачынен.
Хоць ёсць любоў і вера ёсць, Што мы ў жыцці не толькі госці. Красуй, чужая маладосць, Красой шчаслівай маладосці!
Менск, турма
* * *
У жніўні 1961 г. група беларускіх мастакоў і пісьменнікаў вырашыла наведаць Парыж, пазнаёміцца з яго выдатнымі мясцінамі. Быў у гэтую групу ўключаны і Усевалад Краўчанка. Перад самым ад’ездам ён зайшоў у «Полымя», дзе я тады працаваў у аддзеле прозы якраз прачыталі яго новае апавяданне, і мы з Я. Скрыганам выказалі яму шэраг заўваг.
-	Добра, вярнуся з Парыжа, то папраўлю, сказаў ён.
Але з Парыжа Усевалад Ігнатавіч не вярнуўся. Прывезлі ўрну з яго прахам... Што там здарылася, чаму ён пакончыў жыццё самагубствам, выкінуўшыся з балкона гатэля, у якім жыў, дасюль ходзяць розныя чуткі. Перад смерцю Усевалад Краўчанка пакінуў запіску, якая была надрукавана ў французскіх газетах, і, мусіць, у перакладзе з’явілася ў беларускім часопісе «Баявая Ускалось» (№ 6, 1962).