Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Бачыў я Язэпа Пушчу і потым некалькі разоў. Быў ў яго я і дома. Літаральна за які тыдзень да смерці. Мы, група пісьменнікаў членаў праўлення Літфонда, тады прыехалі, каб паглядзець умовы, у якіх жыў паэт. Два певялічкія пакойчыкі на дзве сям’і (якраз яго дачка выйшла замуж). У хаце чысценька, акуратненька. Сам Язэп Пушча бледны, хворы, ляжаў на ложку.
-	Дапамажыце, калі ласка, прасіў ён нас, членаў праўлення Літфонда. Дужа цяжка стала жыць.
He паспелі яму даі іамагчы памёр. I творы Язэпа Пушчы як трэба дасюль не выдалі.
Збіраўся іх выдаць родны яго брат Ізідор, які пасля вайны жыў у ЗША, але і ён не паспеў гэта зрабіць...
* * *
Тыя, хто планаваў масавыя рэпрэсіі, праводзіў іх у жыццё, не думалі, што пра жудасныя злачынствы сталіншчыны будуць хоць калі-небудзь ведаць. Рабілася ж усё, каб схаваць, замесці за сабою сляды, нідзе не засталося ніякага кампрамату. I раптам...
Знайшліся магілы... Знайшліся жывыя і нежывыя сведкі людзі, лісты, надпісы на сценах муроў, вершы, паэмы... I нават песні...
Адна такая песня трапіла нядаўна і да мяне. Беларуская, напісаная дзесьці ў падвалах турмы ці на этапах. Падаю яе цалкам, можа, натхніць каго заняцца зборам і вывучэннем лагернай і турэмнай творчасці.
Забраны ў няволю з Забранага краю,
Узяты за краты з спустошаных хат... Для нас пачалася часіна ліхая, Мой родны, мой бедны, пакрыўджаны брат...
Жыве наш народ, як гарох пры дарозе, Прасвету не бачыць у гэтым жыцці.
Учора на працы, сягоння ў астрозе, А заўтра на працу ў выгнанне ісці...
Прагоняць праз пусткі, праз тундры, на Мурман, Каб з нашых касцей загаціць тую гаць, Прагоняць этапам праз царскія турмы, Якія хацелі з зямлёю зраўнаць...
Зраўнаць не зраўналі, а ў землю ўвагналі, Загналі працоўных у цёмны падвал.
Жаратак чужымі зграбалі рукамі, Падзякі ні слова ніхто не сказаў...
He хопіць астрогаў для нашага брата Ударным парадкам пачнуць мураваць. Лягчэй, знаць, паставіць жалезныя краты, Чым шчасце для беднага люду прыдбаць...
He плачце вы, сёстры, не плачце вы, маткі, He плачце вы, любыя сэрцу, па нас, Такія ужо, знаць, на свеце парадкі, Такі ўжо бязглузды, пакручаны час...
Няхай лепш сумуюць прадажныя душы, Адплаты чакаюць за здраду сваю, Няхай іх сумленне, тых юдаў, падушыць, Загоніць жывымі ў сырую зямлю.
Звярыная злосць не заслоніць нам неба
I нашу зямельку усю не глыне.
Мы знаем змагацца за волю нам трэба, Мы знаем змагання наш край не міне.
Ніколі й нідзе Беларусь не загіне,
Ніколі й нідзе Беларусь не памрэ: Hi ў турмах, ні ў копцах, ні ў клятых краінах, Hi ў дзікім прыгоне, ні ў страшным ярме.
Сячэце, сячэце высокія хвоі, Пілуйце вы дошкі адна у адну. Збянтэжаны вораг не знае спакою Сабе ўжо самому складае труну.
* * *
Тыя, каго арыштавалі за прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі», якога, як цяпер ужо даказана, не існавала, быццам нават выйгралі. Ім далі па некалькі гадоў высылкі, потым у іх было вольнае пасяленне за межамі Беларусі.
Найболып цяжкія выпрабаванні выпалі на долю тых, хто трапляў у рукі сталінскіх катаў у трыццаць шостым трыццаць сёмым гадах, ім давалі па дзесяць-дваццаць пяць гадоў папраўча-працоўных лагераў ці наогул расстрэльвалі...
3 першага патоку арыштаваных выжылі, дачакаліся волі Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Міхайла Грамыка, Нічыпар Чарнушэвіч, хоць некаторыя з іх паўторна арыштоўваліся, атрымлівалі новыя тэрміны.
Сёй-той і з арыштаваных у пазнейшыя гады...
I тут, мабыць, галоўную ролю іграў не час, калі каго арыштоўвалі, а нешта іншае. Што?
* * *
Перажытае нашым народам у часы сталіншчыны знайшло сваё праўдзівае адлюстраванне ў многіх творах беларускай літаратуры. Цяпер да тых твораў, што напісаны і выдадзены ў Савецкай Беларусі, далучаюцца тыя, што былі напісаны і выдадзены за яе межамі. Апошніх нямала гэта перш за ўсё паэзія Н. Арсенневай і А. Салаўя, раманы «I той дзень надышоў», «Раман Корзюк» і многія вершы М. Сяднёва, вялікая эпічная паэма «Васіль Каліна» і вершы У. Клішэвіча, вершы і паэмы М. Кавыля, У. Дудзіцкага, кнігі В. Адважнага, «Кітай Сібір Масква», А. Калубовіча «На крыжовай дарозе», успаміны Я. Кіпеля, I. Рытар, М. Шчаглова і інш. Таленавіта пісаў пра сталінскія турмы і лагеры Тодар Лебяда, на жаль, амаль не вядомы сёння драматург і паэт.
Ліст да сябра
Ізноў пішу, Бо сум ізноў без меры;
Пішу табе
3 сібірскае глушы.
Часамі горыч Выльеш на паперы, I ўсё лягчэй Здаецца на душы.
...Шырокі бэз
Цвіце над родным домам, Цвітуць сады над рэчкаю... А тут!..
Табе, мой дружа, Многа невядома Пра гэты край Няшчасця і пакут.
Тут кожны дзень Нам новы сум прыносіць, Тут кожны дзень Прыносіць новы жах. Мы тут жывём, Што кожны пазайздросціць Жыццю ранейшаму Ранейшых катаржан.
Ты чуў не раз Чыгунку за Байкалам. Ды мо не чуў Пра здзекі і прымус: Бо тут цяпер Амаль над кожнай шпалай Ляжыць замучаны Ў выгнанні беларус.
Ліхія злодзеі!..
Яны ілгуць нямала Пра Беламор, Сібір
I пра Байкал. Павер жа мне, Што ні адзінай шпалы He дакраналася Падлючая рука!
Іх колькі тут, Забітых, безгалосых, Касцьмі не раз
Угнойвалі раллю!..
Іх колькі тут, Часамі нават босых, Капаць зганялі Мёрзлую зямлю!
...Шырокі бэз
Цвіце над родным домам...
Цвітуць сады над рэчкаю...
Л тут!..
Табе, мой дружа, Многа невядома Пра гэты край Няшчасця і пакут.
Ой, пралягла
Чыгунка за Байкалам
Паміж узгор’яў Роўна, бы абрус!
Цяпер на ёй
Амаль пад кожнай шпалай Ляжыць замучаны Ў выгнанні беларус.
Надпіс на сцяне 95-й камеры
Мне лёсам вызначаны Гэтакі прымус.
Аб шчасці сёння Можна сніць і марыць.
За тое,
Што я толькі беларус Мне гэтакая кара!
Я кару іхную 3 пагардаю прыняў, Бо я сын верны Маці-Беларусі.
I святога, Гордага імя He адракуся!!!
Менск, 1940 г.
* * *
Цяжка, цяжка беларусу У чужым краі, Ой, на сэрцы Негграсветная туга!.. Толькі тут яму Ніхто не спагадае, He пачуе яго дзікая Тайга.
Ой, ляцеце, шэры гусі, Быстрым лётам, Вы ляцеце на Радзіму, Ды хутчэй!
Бесканцовыя Сібірскія сумёты Дух апошні адымаюць Ад грудзей.
He ляцелі на Радзіму Шэры гусі...
«Плачаш, бедны беларус, Але дарма!
Мы былі ўжо на тваёй, На Беларусі -
У цябе твае Радзімы Ўжо няма!
Гэтым годам ля прыгорку, На узлессі
Твой гусляр, здаўна каханы, Даканаў.
Змоўклі родныя Чаруючыя песні...
Там гуляе адмысловы Сатана.
Мову родную спаганіў, Перайначыў, Гуслі звонкія Дашчэнту ўсе разбіў, А братоў тваіх Жывых астачу Пераправіў канчаткова У Сібір.
Ігарка, 1940 г.
* * *
Амаль праз паўстагоддзя нарэшце даходзяць да людзей радкі ліста Уладзіміра Клішэвіча, дзе паэт апісвае пакуты ў кругах сталінскага пекла, куды ён трапіў без віны вінаваты ў час масавых рэпрэсій і бяспраўя.
«...Калі мы, студэнты, у кастрычніку 1936 г. у ліку 12 чалавек з 4-га курса літаратурнага факультэта Мінскага педінстытута апынуліся за кратамі як «нацдэмаўскае гняздо» педагагічнага інстытута, дык там давялося бачыць такіх паэтаў і пісьменнікаў, як М. Зарэцкага, М. Чарота, Ц. Гартнага, У. Галубка, А. Дудара, Т. Кляшторнага, В. Каваля і іншых.
У другой палове 1937 г. ужо там быў П. Галавач, а пасля, праз колькі часу, лучыла туды і «зорка» беларускай паэзіі А. Александровіч.
Гэтаму генеральшчыку на Лубянцы ў Маскве паламалі рэбры і адаслалі на 15 гадоў на далёкую поўнач у вусце ракі Лены. Ужо тады было добра ведама, што беларуская культура і літаратура зусім знішчана. Калі на яе рабіўся паход ГПУ ў 1929-1930 гадах, у 1933 г., дык у 1936-1937 гадах гэта быў апошні ўдар. Пасадзілі бадай што ўсіх паэтаў і пісьменнікаў, артыстаў (Рагавенка, Згіроўскі і інш.), усю прафесуру педінстытута (Піятуховіч, Круталевіч, Лойка, Замоцін). 3 паэтаў былі пакінуты народныя Я. Купала, Я. Колас. I на іх гарэў зуб энкавэдыстаў, каб пасадзіць, але тады давялося б у Доме пісьменніка павесіць замок.
Усе мы праходзілі па адной справе «нацдэмы».
М. Зарэцкі, У. Галубок, М. Чарот, Ц. Гартны гэтыя ўважаліся за «зуброў нацдэмаў», а мы іхнія гадунцы. Нам, моладзі, інкрымінавалі ідэалізацыю творчасці А. Гаруна, М. Багдановіча, узвышэнцаў.
Я не буду апісваць нашага стану ў турме ў 1937 годзе пасля расстрэлу Тухачэўскага і іншых, гэта была не турма, а дом вар’ятаў. Ад гэтага часу пачалі ўжо «пытаць» як мае быць запупічаць пад пазногці шпількі, трымаць па 25 пор у следчым кабінеце, падвешваць за рукі і ногі, адцягваць біцэпсы рук, цягнуць за рэбры, садзіць на «пякельную» машыну, закладваць пальцы ў ціскі. Прагулак блізу што не было, вокны замазалі, перадач не давалі. Увесь дом НКУС і турма ператварыліся ў дом вар’ятаў.
Людзі на допытах крычалі, плакалі, стагналі... Нельга было ўсяго гэтага вытрываць. Шмат хто рэзаў сабе шклом вены, выкідваліся праз вокны на вуліцу, кідаліся ў лазні ў катлы вару, вар’яцелі. Турма 1937-38 гадоў гэта не тая турма, аб якой піша Аляхновіч «У капцюрох ГПУ». Турэмны рэжым часоў Аляхновіча ў турме быў крыху «ліберальнейшым».
У кастрычніку 1937 г. мы былі блізу ўсе высланыя з турмы хто ў Сібір, хто на Калыму, хто «на месяц», а хто ў Магілёўскі дом вар’ятаў (Ц. Гартны). I будучы на Калыме, на цяжкіх земляных работах (здабыванне золата) даводзілася працаваць па 16-18 гадзін у пару без выхадных. Узімку падымалі ў гадзіну ночы ісці на сопку па дровы за 5-7 кіламетраў, а прыйдзеш, дык спяшайся ў «забой» на працу, а паспрабуй не выканаць нормы, дык скіруюць у РУР (рота ўзмоцненага рэжыму), дзе даюць 400 грамаў хлеба і ваду. Гэтае памяшканне не апальваецца, а маразы на Калыме мінус 50-56 градусаў, ды да таго ж яшчэ «дрын» (палка) пагуляе па спіне. У такім стане няма чаго думаць і чакаць на лешпае. Бо калі на нашым прыіску ўвосень 1938 г. было 6 тысяч чалавек, дык да траўня 1939 г. засталося толькі 2,5 тыс., а рэшта пайшла на «Гальцоў ключ» месца, куды вывозілі нябожчыкаў.
He было магчымасці трываць ад здзеку. Людзі і тут канчалі самагубствам: кідаліся з моста ў рэчку, вешаліся, садзіліся на
бурку ў часе падрыву скалы, каб іх забіла, адсякалі пальцы рук, адмарожвалі ногі, каб не мучыцца ад цяжкае працы, канца якое не было відаць.
Мне сёння самому не верыцца, што так было, здаецца гэта быў сон. Калі ўжо гаварылі, што той ці іншы чалавек «дайшоў да сацыялізму». г. зн., што ён ад голаду і цяжкае працы адыходзіў на той свет...
Я ніколі не думаў, што чым далей ад Радзімы, ад Бацькаўшчыны, тым бліжэй і мілей яна майму сэрцу