• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

    Пад сузор’ем сярпа і молата

    Барыс Сачанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 548с.
    Мінск 2016
    124.59 МБ
    I потым Князь Вялікі Альгерд са ўсімі войскі сваймі з вялікаю чэсцю і з невымоўным дабыткам, зваяваўпіы і гарады многія пабраўшы, і граніцу ўчыніў па Мажайск да па Каломну і за ўсімі людзьмі сваймі ў цэласці адыдзе».
    A. С. Пушкін у вершы «Клеветннкам Росснн» спрэчкі з Літвой называў «спор славян между собою, домашннй, старый спор, уж взвешенный судьбою». Будучы аб’ектыўным, ён пісаў, што «уже давно между собою враждуют этн племена; не раз клоннлась под грозою то нх, то наша сторона».
    Тры падзелы Вялікага Княства Літоўскага (1772, 1793, 1795) далучылі некалі магутнае княства да Расіі. Але барацьба за сваю незалежнасць народаў, іпто ўваходзілі ў гэтае княства, тым не закончылася, яна прадаўжаецца і па сённяшні дзень...
    * * *
    Багатая, слаўная наша гісторыя. Але яе, на жаль, у нас мала хто ведаў. Рабілася ж усё магчымае, каб мы, беларусы, забылі сваё мінулае, свае карані, нават не лічылі сябе народам. I з гэтага пакарысталіся многія. Асабліва літоўцы. Пакінуўшы за сабою назву былой магутнай еўрапейскай дзяржавы, дзе самі цяперашнія літоўцы, а тады жмудзь і аўкштоты па колькасці населыгіцтва не мелі і 10 працэнтаў, а потым, атрымаўшы доляю выпадку і былую сталіцу гэтай дзяржавы Вільню, яны прысвоілі і ўсё, іігго звязана з Вялікім Княствам Літоўскім і Вільняй. Нават герб наваградскага князя Віценя Пагоню. Што ж, калі беларусам гэта не трэба, дык чаму ж яно павінна прападаць... Вось толькі з мовай, на якой вялося справаводства, пісаліся дзяржаўныя акты і граматы, на якой створаны выдатны помнік сярэднявечча Статут Вялікага Княства Літоўскага, іншыя вельмі важныя дакументы, пгго было рабіць. Але выхад быў знойдзены назвалі яе старарускай... Словам, насуперак усім фактам, фальсіфікатары дамагаліся свайго... A што беларусы?.. Даводзіцца, як гэта ні прыкра, прызнацца, што мы як не мелі, так і не маем на многія падзеі і факты свайго пункту гледжання, па-ранейшаму глядзім на сваю гісторыю чужымі вачыма літоўцаў, рускіх, палякаў... I не толькі на даўно мінулае, а нават і на зусім нядаўняе. За прыкладамі далёка не трзба хадзіць. Чаго толькі не пісалі пра Кастрычніцкую рэвалюцыю! Цяпер жа, калі перамагла быццам дэмакратыя, ад усеагулыіага ўхвалення і захаплення Кастрычнікам перайшлі да ўсеагульнага ахайвання. «Фатальная памылка...» «Крывавы пераварот, які спыніў наша развіццё больш як на паўстагоддзя...» «Гэтая падзея нічога не прынесла народу, апрача гора...» He хочацца спрачацца з аўтарамі такіх і падобных выказванняў. Варта толькі нагадаць пры царскай уладзе Беларусь была «Западно-русскнм краем», яе мова не прызнавалася за
    мову, нават саму назву Беларусь было забаронена ўжываць у афіцыйных дакументах. Лепшыя розумы нашага народа хіба што марылі пра нейкую ўяўную «аўтаномную федэратыўную самастойнасць у сям’і іншых народнасцей Расіі».
    Цяжка сказаць, які б напаткаў лёс Беларусь, калі б не Кастрычніцкая рэвалюцыя. Але пгго яна самым непасрэдным чынам паўплывала на ўтварэнне спярша БНР, потым Савецкай Беларусі гэта бясспрэчны факт. I мы, беларусы, гэта не павінны забываць...
    Другая значная падзея ў жыцці нашага народа верасень 1939 года. Упершыню ў сваёй гісторыі Беларусь аб’яднала амаль усе свае землі ў этнаграфічных межах, амаль усіх этнічных беларусаў... I што б пра гэтую падзею ні гаварылі, ні пісалі суседзі напіы, як бы ў далейшым не адбілася яна на лёсе многіх людзей, падзея гэтая для нас, беларусаў, важная, незабыўная...
    * * *
    У любові да маці-Беларусі кляліся ды і клянуцца многія. Але, на жаль, не для ўсіх сыноў і дачок сваіх яна стала сэнсам жыцця. Як, скажам, была для Янкі Купалы. Даведзены да жудаснай галечы, галадаючы, ён усё ж выдаваў па-беларуску «Нашу ніву», пісаў вершы-заклікі да абяздоленага беларуса, вёў яго «з цемры да святла». У лісце да Б. I. Эпімах-Шыпілы ад 28.IX.1914 ён пісаў: «Я страшэнна находжуся ў крытычным палажэнні, так што хоць вешайся...
    Вы ўжо, паночку, не раз мяне ратавалі ў цяжкую мінуту, дык дапамажыце і цяпер. Іначай прыйдзецца згінуць без часу і вырачыся ўсёй беларускай справы, якая мне цяпер стала даражэй жыцця. Усю душу і ўсе сілы цяпер укладаю ў «Нашу тгіву»... Яшчэ і цяпер у мяне не топіцца ў печы і прыходзіцца калець і хварэць, бо няма за што купіць дроў. У дадатку, каб яго немач, мой кажух саўсім раскідаўся і не маю ў чым паказацца на вуліцу і злазіць у цэнзуру. Цяперака, калі Вы мне, даражэнькі паночку, дапаможаце, то буду лепей галадаць і абарванцам хадзіць, чымся дакучаць Вам сваёй просьбай... Л жыць хочацца і шчыра працаваць для сваёй Бацькаўшчыны...»
    Гэтак жа, як Янку Купалу, «даражэй жыцця» беларуская справа была Кастусю Каліноўскаму, Максіму Багдановічу, Алесю Гаруну, Ларысе Геніюш...
    А ўсім астатнім?..
    * * *
    Самабытнасць народа у яго мове, гісторыі, культуры, помніках мінулага. Гэта добра ведалі ўсе заваёўнікі і заняволенне іншых народаў заўсёды пачыналі з разбурэння і знішчэння чужой ім духоўнай спадчыны, навязвання і насаджэння ўсяго свайго, у першую чаргу мовы, культуры. Бадай ні адзін народ не спазнаў гэта на сабе ў такой жудаснай меры, як наш, беларускі.
    I ўсё ж не загінуў, выжыў.
    Нізка ж паклонімся яму мы, тыя, хто стаў сведкам і ўдзельнікам яшчэ аднаго новага нашага адраджэння, надзеі на лепшуіо, шчаслівейшую будучыню.
    * * *
    Ад калісьці велічнага замка ў Крэве, дзе была заключана ў 1385 годзе першая, як яе называюць, дынастычная унія між Вялікім Княствам Літоўскім і Полыпчаю, паводле якой польскі кароль меўся быць адначасова і Вялікім Князем Літоўскім (у кожнай з гэтых дзяржаў па-ранейшаму захоўваліся свае ўрады, войскі і скарбы), засталіся толькі муры. I тыя восьвось рухнуць...
    Ад гэтай уніі бяруць пачатак іншыя уніі з Польшчай Люблінская, Брэсцкая, якія і прывялі да паланізацыі краю, заняпаду адной з самых вялікіх і магутных дзяржаў Еўропы. Што лёс гэтага помніка абыякавы беларусам, можна вытлумачыць... I ўсё ж, усё ж...
    * * *
    «Жыва яшчэ душа ў народзе гэтым». I першы гэта зразумеў не той, каму належаць гэтыя словы Максім Багдановіч, і нават не Янка Купала, Якуб Колас, якія так многа зрабілі
    дзеля адраджэння свайго народа і Беларусі, а іх папярэднікі Я. Чачот, У. Сыракомля, В. Дунін-Марцінкевіч, А. Кіркор, Е. Раманаў, М. Нікіфароўскі, П. Шпілеўскі, П. Бяссонаў, I. Насовіч, Ф. Багушэвіч...
    I не каму-небудзь, а ім беларускі народ павінен быць удзячны. Яны ж разбудзілі яго, выратавалі ад смерці...
    * * *
    Ф. Скарына такая буйная постаць, што ахапіць усю яе значнасць і тое, што ім зроблена, пакінута наступнікам, амаль немагчыма.
    I гэта з асаблівай сілай я адчуў, калі прымаў удзел у журы конкурсу па адбору праекта помніка славутаму палачаніну. Усе тыя, хто выказваўся «за» ці «супраць» таго ці іншага праекта М. Савіцкі, М. Лужанін, Н. Гілевіч, А. Мальдзіс, В. Шаранговіч і інш. звычайна вылучалі адну, самую, як ім здавалася, галоўную рысу творчага подзвігу Ф. Скарыны. I рыс гэтых назбіралася столькі, што, вядома ж, ні адзін мастак не ў змозе быў увасобіць іх ні ў бронзе, ні ў жалезе, ні ў камені. I конкурс працягваўся, працягваўся...
    * * *
    Нізка схіляю галаву перад мужнасцю Кастуся Каліноўскага, які аддаў жыццё дзеля беларускай справы, пайшоў на смерць, каб сваім подзвігам натхніць, павесці за сабою многіх.
    Але і радуюся, што тым самым шляхам не пайшоў удзельнік паўстання 1863 года Францішак Багушэвіч. Паранены, ён псрахаваўся, каб потым напісаць творы, якія панеслі далей у народ словы і мары Кастуся Каліноўскага.
    У кожнага чалавека свая жыццёвая дарога. Важна, каб усе мы ў меру сіл і здольнасцей служылі Бацькаўшчыне.
    * * *
    Што дапамагло беларускаму народу ў неверагодна цяжкіх умовах выжыць, захаваць сваю культуру і мову, застацца самім сабою народам? Па-рознаму адказваюць на гэтае пытанне
    вучоныя, пісьменнікі. Ф. М. Дастаеўскі на першае месца ставіў народную веру ў сябе і ў свае сілы. «Народная вера ў сябе і ў свае сілы, пісаў ён у 1861 г., зусім не застой, а, наадварот, залог жыццёвасці і энергіі жыцця і зусім не выключаюць прагрэсу і самых розных поспехаў. Без гэтай веры ў сябе не выстаяў бы, напрыклад, на працягу стагоддзяў беларускі народ і не выратаваў бы сябе ніколі».
    * * *
    «Залічаць да палякаў беларусаў-католікаў толькі таму, што яны католікі, звычайнае этнаграфічнае грабежніцтва», гаварыў А. Сапуноў у 1912 годзе, выступаючы ў Дзяржаўнай Думе. А залічалі ж. Ды і залічаюць. Вось што пісаў Казімір Сваяк у дзённіку «Дзея маей мыслі, сэрца і волі»: «Паляк кажа, што хто мовіць пацеры ў ягонай мове, той паляк». А «мовіць пацеры» на сваёй роднай мове не дазвалялася. Вось таму і ўзніклі такія вялікія пасяленні «палякаў» на Віленшчыне, Гродзеншчыне ды і ў іншых месцах...
    * * *
    «Любі ўсе іншыя народы як свой уласны». Шкада, што гэтыя словы выдатнага рускага філосафа У. Салаўёва не пачуты не толькі ў рэспубліках цяпер ужо былога Савецкага Саюза, але і у самой Расіі.
    * * *
    Працуючы ў «Полымі» і рыхтуючы да выдання рукапісныя творы М. Гарэцкага, прачытаў на адной са старонак як бы лірычнае адступленне, словы болю і адчаю пісьменніка, якія мяне надта ж уразілі. He запомніў іх дакладна, але сэнс і цяпер у мяне ў галаве. М. Гарэцкі звяртаўся да Усявышняга, Валадара нашага: «Божа, навошта даў ты мне гэтую беларускую мову? За яе мяне пераследавалі палякі, немцы, садзілі ў турму бальшавікі? Усё маё жыццё суцэльная пакута. I праз што мову, якую ты даў мне быццам на радасць, каб я размаўляў на ёй і славіў цябе».
    I, нягледзячы ні на што, М. Гарэцкі не выракся сваёй роднай мовы, гаварыў і пісаў на ёй. Да самага скону, да апошняй хвіліны жыцця...
    * * *
    Як маці, бацьку нельга сабе выбраць, так і Радзіму, народ. Якія даў іх бог, такія яны і ёсць. I не абурацца, не папракаць іх трэба, а рабіць усё магчымае, каб народ стаў лепшы, дабрэйшы, болып адукаваны, свядомы, а Радзіма багацейшая, слаўнейшая.
    * * *
    Пра нашы казкі, песні, прымаўкі, наогул фальклор сказана і напісана нямала самых хвалебных слоў. I справядліва сказана і напісана! Бо ў нашым фальклоры ёсць усё шматвяковы вопыт, мудрасць, вера ў лепшую будучыню, мары і спадзяванні. I, вядома ж, тое, што гадамі будзе набываць яшчэ болып вагі і вартасці слова наша, мова золата, якое ніхто ў нас не адыме ні пры якіх акалічнасцях, яно будзе з намі, пакуль жывем, сагравае нас, даказвае ўсім, што мы не бязроднае племя, а народ, маем такое багацце, якое ніхто не меў і мець не будзе. Яно было і будзе наша!