Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
* * *
Выхадцы з Беларусі ці тыя, чые бацькі, дзяды і прадзеды нарадзіліся і жылі ў нашых краях, працавалі ў розных культурах польскай (А. Міцкевіч, Сыракомля, Ажэшка, Манюшка), рускай (С. Полацкі, Дастаеўскі, Глінка, Стравінскі), французскай (Апалінэр)... 3 таго ж часу, як узнікла ідэя беларускага адраджэння ні адзін болыл-менш вядомы талент не пайшоў у чужую культуру, працуюць на родную, беларускую...
I ў гэтым вялікая прыцягальная сіла нацыянальнай ідэі, служэння сваёй зямлі, свайму народу...
У канцы XIX пачатку XX стагоддзя ў Беларусі нарадзілася новая нацыянальная інтэлігенцыя, якая мела ўсе падставы завалодаць розумам і сэрцам народа, вывесці яго з галечы, дапамагчы набыць сапраўднуіо дзяржаўную самастойнасць. На жаль, гэтая інтэлігенцыя была вынішчана ў трыццатыя і пазнейшыя гады Сталіным і яго памагатымі...
Але тыя зярняты, што пасеяны былі ў душах народа, не загінулі. Хоць і з цяжкасцю, але яны прарастаюць, даюць свае ўсходы...
* * *
Сярод тых, хто не пазбегнуў сталінскай кары, быў і паэт Уладзімір Жылка, аўтар многіх выдатных твораў, у тым ліку і паэмы «Тэстамент, або Духоўніца, адпісаная Уладзімірам з Адама і Таццяны сынам Жылкавым». Нямала, здаецца, ггісалася ў нашым друку пра яго апошні ўржумскі перыяд жыцця, але, як выяўляецца, пісалася не ўсё. Вось сведчанні з ліста Яўхіма Кіпеля чалавека, які быў у тыя гады разам з У. Жылкам у ссылцы, дзякуючы якому наша літаратура гэты твор не страціла.
«Як жыў Уладзімір Жылка ў Уржуме?.. На апісанне Жылкавага жыцця я знаходжу толькі адно слова ЖУДАСНА! Паэта, будучы хворым, не мог працаваць, каб аплаціць кватэру і апал. Жыў ён на ўскраі Уржума ў нейкай закінутай хібарцы, часта ўзімку няпаленай. У тым жа горадзе жыў тады і іншы беларускі палітычны нявольнік настаўнік Сасіновіч із Случчыны. Незадоўга перад сваёй смерцю, на нашыя просьбы, Жылка згадзіўся перайсці жыць да Сасіновіча. Сасіновіч колькі разоў зварачаўся да мясцовых уладаў, каб пакласці Жылку ў які-небудзь шпіталь ці хоць фельчарскі пункт, але ўраднікі адмаўляліся, спасылаючыся на параграф пра «ворагаў народа».
Пад вясну 1933 года Жылка злёг зусім, і было відавочна, што набліжаецца канец.
Калі Жылка памёр, дык на кватэру прыйшоў доктар з энкавэдыстам, каб сцвердзіць, што смерць сапраўдная. Пасля гэтага міліцыя прыслала двух магільшчыкаў. Яны там на кватэры збілі з аполкаў дамавіну, і на другі дзень Сасіновіч правёў нябожчыка на могілкі. Магілыпчыкі, засыпаўшы магілу, пачалі зраўноўваць яе з зямлёй гэтага вымагала ад іх улада, каб на заставаліся на твары зямлі сляды ейнае злачыннае існасці. Сасіновіч, аднак, даў магільшчыкам на пару літраў гарэлкі, і яны пакінулі бугарок. Яны зазначылі аднак, каб ніякіх апазнавальных знакаў над магілай не рабіць і каб не надумаліся паставіць крыж на магіле. Ніякіх запісаў у магільнікавы рэестр не рабілася. Таксама было забаронена паведамляць пра Жылкаву смерць.
Я даведаўся пра гэта праз спецыялыіага пасланца, праз якога дастаў і апошні паэтаў твор «Тэстамент».
* * *
У час майго знаходжання ў Францыі давялося сустрэцца з беларускай дзяўчынкай, якая па волі лёсу вучыцца ў французскай школе. Пачуўшы, што я збіраюся наведаць замак Рамбуе, дзяўчынка як бы напомніла мне:
Гэта адзіны ва ўсёй Францыі замак, дзе ўсё засталося такое, якім было пры жыцці гаспадара. Hi адна рэч не перастаўлена, ні адна не заменена усё аўтэнтычнае.
Праўда? здзівіўся і не падробна я. Адкуль ты гэта ведаеш?
Як адкуль? цяпер ужо здзівілася дзяўчынка. Мы ў школе гэта вучылі...
Маці ж, якая сядзела побач, патлумачыла:
Яны ў піколе кожны тыдзень пішуць вельмі цікавыя сачыненні.
Вось на гэты ім задалі такуіо тэму «Віны Францыі». Вучням трэба напісаць не толькі, дзе, у якой правінцыі вырабляюцца віны, але якія з іх лепшыя, якія ідуць на экспарт, якія і калі трэба піць. А на папярэднім тыдні пісалі сачыненне на тэму «Сыры Францыі».
Я і сама не ведала, колькі іх і якія вырабляе Францыя. Каля ста гатункаў! Пісалі сачыненне і на тэму замкаў, паркаў, аэрапортаў, мастоў, дарог... Усяго не пералічыш. I гэта заўважце! у чацвёртым класе. I гэтак усе гады вучобы. Так пгго выпускнікі ведаюць сваю Радзіму-Францыю гэтак, што кожны можа весці экскурсію, працаваць у турбюро...
Успомніў я сваю беларускую школу... Выпускнікі ж яе не толькі не ведаюць геаграфіі, гісторыі Беларусі, але нават мовы... He дзіва, што і адносіны да свае Бацькаўшчыны, мовы такія ў нас іншы раз зняважлівыя, a то і грэблівыя...
* * *
Паступова наша грамадства вяртаецца да нармальных чалавечых адносін да рэлігіі і Бога. У гэтай сувязі цікава ведаць стаўленне рэлігіі да нацыянальнага пытання. Філосаф-ідэаліст, як пра яго зусім нядаўна ігісалі, У. Салаўёў у сваёй лекцыі «Руская ідэя» гаварыў, што «ідэя нацыі ёсць не тое, што яна сама думае пра сябе ў часе, але тое, што Бог думаў пра яе ў вечнасці». I далей: «...сам Хрыстос, прызнаўшы ў апошнім слове сваім да апосталаў існаванне і прызнанне ўсіх нацый (Матф., XXVIII, 19), не звярнуўся сам і не паслаў вучняў сваіх ні да якой нацыі ў прыватнасці: для Яго ж яны існавалі толькі ў сваім маральным і арганічным саюзе, як жывыя члены аднаго духоўнага цела. Такім чынам, робіць вывад У Салаўёў, хрысціянская ісціна сцвярджае нязменнае існаванне нацый і праў нацыянальнасці, асуджаючы ў той жа час нацыяналізм, які ўяўляе для народа тое самае, што эгаізм для індывіда: нядобры прынцып, які імкнецца ізаляваць асобную істоту ператварэннем адрозненняў у раздзяленне, a раздзяленне ў антаганізм».
Шкада, але ў Беларусі рэлігія на працягу стагоддзяў не толькі не імкнулася ўмацаваць нацыю, а ўсяляк яе разрывала на часткі, раздзяляла на католікаў, робячы з беларусаў палякаў, на праваслаўных, усяляк набліжаючы апошніх да рускіх...
А ўсё таму, што і касцёл і царква ніяк не прызнаюць беларускую мову за мову народа, ігнаруюць яе ў богаслужэнні...
Сярод пісьменнікаў, каму неабыякавы лёс Бацькаўшчыны, хто ўвесь час думаў і думае пра яе, і паэт-эмігрант Масей Сяднёў. Шмат самых натхнёных радкоў прысвяціў ён Беларусі, яе мінуламу і будучаму. «Нашто ж, скажы, між Захадам і Усходам вачыма сінімі ты прарасла?» напісаў ён у адным са сваіх вершаў. У тым самым вершы ёсць і такое: «Было б не нараджацца табе лепей, чым, нарадзіўшыся, не жыць». А ў вершы «Зялёная веліч» ёсць наступныя радкі:
Гнеўнай славаю мы не паўсталі, не для нас былі вякі заляглі мы нямымі пластамі невядома на час які.
Ліплі ў нашыя грудзі пікі і лічылі смяротны час. Толькі наш герой вялікі не паклікаў на бітву нас.
На капцох не было нашай стражы, нас тапталі, глумілі, клялі...
Я хачу, каб у нас былі нашы імператары і каралі.
3 Масеем Сяднёвым можна спрачацца, можна не згаджацца, але тое, што ён сказаў, прымушае думаць, многае ўспомніць з нашай гісторыі.
I гэта добра.
* * *
Культуры і мовы многіх народаў патрабуюць абароны, у тым ліку і з боку дзяржавы. У Францыі, напрыклад, даўно працуе Таварыства французскай мовы, якое змагаецца з уплывам англійскай, нямецкай і іспанскай моў; баючыся зніжэння ўзроўню развіцця культуры, дзяржава ўзяла пад апеку некалькі тэатраў і выдавецтваў, выдзяляе ім датацыі. У Галандыі,
Аўстраліі і ў некаторых іншых краінах уся друкаваная прадукцыя, што завозіцца з-за межаў, абкладаецца спецыяльным падаткам, які ідзе на развіццё сваёй культуры.
I толькі ў нас, у Беларусі, быццам замарачэнне якое, гэта не ўсе разумеюць...
«Зачем нзучать белорусскнй язык, еслн все мы без нсключення владеем русскнм языком?»
«Я думаю на русском языке, это мой родной язык, хоть сам я н белорус по рожденшо...»
«Белорусскнй язык это те же лаптн, от которых мы давно отказалнсь. Зачем к ннм опять возвраіцаться?»
«Неужелн вы на этом языке разговарнваете с женой, детьмн?»
«Белорусскнй язык это язык деревнн. А мы жнвём в городе?»
«Вы думалн, сколько средств нужно для перевода делопронзводства на белорусскнй язык? Лучше нх отдать на Чернобыль».
«Знанне белорусского языка не прнбавнт колбасы на прнлавках нашнх магазннов».
«Как бы вы нн старалнсь, ннчего у вас не выйдет белорусскнй язык ннкто не вернёт к жнзнн».
Гэта пытанні, урыўкі з выступленняў толькі з адной сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі інстытута замежных моў. Вядома ж якога, мінскага.
Дзе, у якой краіне ды нават рэспубліцы такое магчыма? А ў нас быццам павалока ў галовах і на вачах у людзей не бачаць, куды ідзе свет, на чым стаяў і стаіць чалавек, сын сваёй зямлі...
«Самая вялікая каштоўнасць народа яго мова» (Д. Ліхачоў).
I гэта ведаюць, усведамляюць усе, акрамя, мабыць, беларусаў...
У сваіх сумна вядомых «Запісках» аб «обрусеннн Западнорусского края» Мураўёў-вешальнік першы прапанаваў прысылаць у Беларусь як найбольш людзей чыста рускай нацыянальнасці з глыбінных абласцей Расіі, прызначаць толькі іх на розныя дзяржаўныя пасады, наразаць ім зямлю, выдзяляць жыллё і г. д.
Яго паслядоўнікі палітыку «обрусення Западнорусского края» праводзілі надта ж паслядоўна і настойліва. Вось што пісаў, напрыклад, яшчэ адзін з ідэолагаў расійскіх русіфікатараў Б. Салаўёў у «Новом временн» ў 1887 г. «Ад аднаго павелічэння праваслаўных цэркваў праваслаўе не ўзмацнілася... Праваслаўе не можа праводзіцца ў жыццё святарамі з мясцовых ураджэнцаў... Застаецца пагаварыць пра народныя школы. Школ гэтых у заходніх губернях болып чым у рускіх. Апрача таго, ёсць даволі значная колькасць настаўніцкіх семінарыяў. Здавалася б, школьная справа магла б памагаць поспехам абрусення, але і тут мы далёкія ад пастаўленай мэты...
I зразумела чаму. Як у народных школах, так і ў гімназіях настаўнікі і настаўніцы мясцовыя ўраджэнцы... Пажадана, каб асновы абрусення былі правсдзены без ніякіх адхіленняў. Трэба, каб і на сярэднія пасады прызначаліся асобы чыста рускага паходжання праваслаўнай веры... Святары, дзякі, настаўнікі гімназій ды іншых устаноў павінны быць прызначаныя з ураджэнцаў унутраных губерняў чыста рускага паходжання. Стыль цэркваў павінен быць рускі».
Сёння, вядома, многае змянілася ў Беларусі. Але што да праваслаўнай царквы, дык, як мне здаецца, яна і цяпер паслядоўна выконвае ўказанні Мураўёва-вешалыгіка і Б. Салаўёва...
* * *
Настаўніца адной з мінскіх школ, прыйшоўшы на ўрок рускай мовы, з захапленнем пачала хваліць свой прадмет: