Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Цікава: пра ўсё гэта ў апошнім выданні Советская энцлклопедля (М., 1970) ужо нічога не піша. Паведамляе толькі, што «БССР... гранлчлт на 3., с Полыпей, на С.-З. с Ллтов. ССР, на С. с Латв. ССР, на С., С.-В. н В. с РСФСР, на Ю. с УССР. Пл. 207,6 тыс. км2. Нас. 9 млн чел. (на 15 янв. 1970).»
Усё быццам правільна. I разам з тым... Словам, ёсць пра што думаць...
* * *
Польскае дзіця ўжо ў першым класе завучвае на памяць верш:
Кто ту jesTes?
-	Poliak маіу.
Jaki znak Twoj?
-	Orzel bialy...
Рускае дзіця, вучачыся ў школе, засвойвае на ўсё жыццё словы пра сваю мову «о веллклй, могучлй, правдлвый н свободный руссклй язык» (Тургенеў), словы У Маякоўскага «Да будь я л негром преклонных годов, л то без унынья н леіш, я руссклй бы выучлл только за то, что лм разговарлвал Ленлн», ды і многае інпіае, што выхоўвае гордасць за свой народ, сваю мову... А беларускае дзіця, пайшоўшы ў школу, вучыла тое самае, што і польскае ці рускае. Пра свой жа народ, сваю мову калі хто з настаўнікаў і гаварыў, дык не лепшае. I
мы яшчэ здзіўляемся, адкуль у большасці беларусаў скептыцызм, нігілізм да свайго народа і сваёй мовы...
* * *
Перагортваю старонкі выпушчанага ў 1924 годзе выдавецтвам «Савецкая Беларусь» дэкламатара «Чырвоны дудар». Як ён цудоўна, з густам аформлены! Прыгожая, у некалькі фарбаў вокладка, партрэты пісьменнікаў і акцёраў, да кожнага твора даюцца заставачкі і канцоўкі. Шрыфт таксама падабраны такі, што вачэй не адвесці. I змест дэкламатара адпаведны афармленню укладалі ж гэты зборнік Янка Купала, Цішка Гартны і Алесь Ляжневіч. Сярод аўтараў самыя лепшыя беларускія пісьменнікі. Гэта сапраўдны падарунак усім, хто любіць беларускае слова, а найперш мастацкай самадзейнасці, клубным работнікам. Вось бы цяпер нешта падобнае выдаць!
Ёсць у гэтым дэкламатары, акрамя твораў, якія шырока вядомыя, неаднаразова перадрукоўваліся, і тыя, якія як бы навечна засталіся толькі на старонках гэтага выдання. Між іх прыпеўкі тады яшчэ маладога Капдрата Крапівы «Нэпія» і гумарыстычны верш А. Цярэбіча (псеўданім ці не Алеся Ляжневіча?) «ІПто і як будзе», якія падаліся мне не пазбаўленыя цікавасці для сённяшняга нашага чытача.
Нэпія
Прыпеўкі
Скарацілі ўсюды штаты Я без хлеба і без хаты.
Ўсюды трэсты, сіндыкаты, У мяне ж на портках латы.
Нэп адзеўся ў тпаты-латы, У мяне ж на лаце лата.
Нэп вунь дыбае на «корках», А я шлэпаю ў апорках.
Нэп пахучы дым пускае, Мне ж махоркі не хапае. Ох, у Нэпа кішанішча! У мяне ж дык вецер свішча.
Нэп сядзіць «лімоны» лічыць, Мне ж пад нос ён «дулю» тычыць. Жонка Нэпа проста краля, Мая ж так сабе Яўгаля.
Жонка Нэпа ўся у срэбры А Яўгаля ўся у зрэб’і.
Вунь у Нэпа дзеці скачуць, А мае дык есці плачуць.
Нэп імчыцца, шыны-гума He дагоніш і не думай.
Едзе Нэп зямля трасецца, Мая ж «пара» ледзь пляцецца.
Залаты Нэп зэгар мае, А мой вунь на небе ззяе.
Нэп вандруе ў галіфэ.
У мяне ж, дык проста «фэ»!
Мясам корміць цюцьку Нэп, Я ж і сам брашу за хлеб.
Што і як будзе
Хачу сказаць я вам, браточкі, Што калісь будзе на зямлі. Ну, адным словам, рай настане. Абы мы толькі дажылі.
Цудоўнасць будзе у прыродзе, 3 гарачыні каб не папрэць.
Свяціць нам сонца ўночы будзе, Л месяц днём нас будзе грэць.
Усюды цёпла тады будзе, Пачнём без вопратак хадзіць, Краўцоў, шаўцоў тады не стане, Бо ім не будзе чаго шыць,
Усе тады мы будзем роўны, He трэба будзе працаваць, А толькі будзем піць і есці I па садох сабе гуляць.
Бо будзе нам усяго даволі, Як масла, хлеба і каўбас, Курэй, смятаны, сыру, мёду, Запас вялікі будзе ў нас.
Напрыклад, возеры смятанай, А рэкі мёдам пацякуць Ды малако пальецца з неба I кучы масла парастуць.
Балоты зменяцца у кашу, Гарамі хлеб будзе ляжаць, А яек будзе, як камення, Абы хацеў толькі збіраць.
На дрэве парастуць каўбасы, А цукер будзе ў курганох, А дзіч ўся смажаная будзе, Абы ты есці толькі мог.
Толькі гарэлкі там не будзе, А калі хто захоча піць, To мусіць з’ездзіць аж у пекла I там у чорта папрасіць.
Там будзе рэдзька і цыбуля, Махорка ўсюды парасце, Што ты захочаш будуць птушкі Табе прыносіць на хвасце.
Між намі лаянкі не будзе, Усе мы згодна будзем жыць, Нават апосталы святыя Будуць у госці к нам хадзіць.
Але пакуль усё гэта будзе, Трэба сягоння ісці спаць, А заўтра ўласнымі рукамі Трэба на хлеб нам зарабляць.
* * *
Пра тое, што Гітлер і яго спадручныя, прыйшоўшы да ўлады, палілі і знішчалі кнігі няўгодных аўтараў, вядома кожнаму, нават школьніку. Але што тое самае рабілася ў нашай краіне Сталіным і яго памагатымі пра гэта пачынаем гаварыць толькі сёння. Вось «Зводны кантрольны спіс выданняў ДВБ, якія спісаны ў макулатуру», складзены «сектарам кнігагандлю дзяржаўнага выдавецтва Беларусі» (Мн., 1935). На 126 старонках гэтага выдання пералічана 1778 назваў кніг і часопісаў, якія падлягаюць тэрміноваму знііпчэнню. Сярод гэтых назваў творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў, пераклады з замежных моў, гістарычная, краязнаўчая літаратура, многія падручнікі, і нават слоўнікі... Гэты «Зводны кантрольны спіс...» не адзіны, што складаліся пэўнымі службамі і былі абавязковыя для выканання бібліятэчных работнікаў. Такія спісы складаліся штогод, а то і па некалькі разоў на год аж да зусім нядаўняга часу...
Гітлера мы называем фашыстам, варварам... А як назваць Сталіна і яго вучняў, паслядоўнікаў?
* * *
Выдавецтва «Навука і тэхніка» вось каторы ўжо год выдае серыю «Нашы славутыя землякі». Але няма яшчэ сярод кніг гэтай серыі кнігі пра выдатнага беларускага вучонага, кнігавыдаўца, перакладчыка, асветніка Ілью Фёдаравіча Капіевіча (Капіеўскага), якой ён безумоўна ж заслугоўвае.
Ілья Фёдаравіч Капіевіч нарадзіўся на Мсціслаўшчыне ў сярэдзіне сямнаццатага стагоддзя. Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай школе. Ратуючыся ад ганенняў езуітаў, выехаў у Амстэрдам, дзе ў 1700 г. заснаваў сваю друкарню. Там ён выдаваў кнігі, прызначаныя для распаўсюджвання ў Расіі. Але галоўная заслуга I. Ф. Капіевіча ў тым, што ён склаў праект рэформы ўсяго гэтак званага рускага царкоўнага алфавіту грамадзянскага пісьма і паказаў яго Пятру Першаму, які якраз у той час знаходзіўся таксама ў Галандыі. Пятру Першаму гэты праект спадабаўся, і ён аддаў загад адліць шрыфт паводле гэтага праекта і сваім указам увёў яго ў Расіі. Доўгі час гэты шрыфт, як піша Адарукоў у працы «Княга гражданской печатн в XVIII в.» (М., 1926) «называлн то амстердамскнмн лнтерамн, то гражданской, то белорусской азбукой». М. I. Шчалкуноў у сваёй гісторыі кнігадруку ггіша: «Поручнть протестанту составленне кннг для нсконно-православной Росснн мог только Пётр, н это было, вероятно, по тому временн целой революцней». Шрыфт той, беларускі, Капіевічаў, ужываецца і цяпер, ён стаў асновай ддя пісьма многіх народаў... Але заслуга I. Ф. Капіевіча не толькі ў гэтым ён адкрыў у Амстэрдаме школу, у якой вучыў розным навукам выхадцаў з Расіі. Сам I. Ф. Капіевіч пісаў у адным з лістоў Пятру Першаму: «Нзвестно есть твоему пресветлейшему царскому велнчеству, колнко я князей н дворян твоего пресветлейшего царского велнчества учнл боле году, а за тое не желал от ннх денег, еіцё же труднлся, нх рада, днём н ноіцню. Вся же поехалн н спаснбо не сказавшн за ученне, но сопротнвно мон ж епіё глобусы четыре, не заплатнвшн, завезлн: два князь Оснп Нвановнч ІЦербатов тые глобусы, которые былн на нндейском дворе. Два глобуса завезлн Семён Андреевнч Салтыков за тое, что я его долгое время учнл н труднлся его радн...»
Заслуг перад Расіяй, перад усім адукаваным светам у I. Ф. Капіевіча столькі, што іх цяжка і пералічыць. Ён першы выдаў для Расіі лексіконы падручнікі для вывучэння іншаземных моў; ён першы ўжыў у друку індыйскія ці, як іх яшчэ завуць, арабскія лічбы (да таго ўжываліся літарныя); ён напісаў і выдаў вялікую колькасць свецкіх кніг, сярод іх «Введеніе краткое во всякую нсторію...», «Краткое н полезное руковеденне во аряфметнку», «Уготованне н толкованне ясное поверстання кругов небесных», «Грамматнка латннская», «Морского плавання кннга», «Святцы, нлн Календарь», a таксама пераклаў творы Гамера, Эзопа, іншых старажытных аўтараў. Яго пераклады, перадрукаваныя пад агульнай назвай «Рнмскне деяння» ў 187778 іт. таварыствам «Обіцество любнтелей древнерусского ішсьма», П. П. Вяземскі ацэньваў як напісаныя па-беларуску («Нздаваемый текст «Рнмскнх деяннй» пнсан на белорусском наречнн, называемом нередко в напшх рукопнсях то польско-русскнм, то лнтовскнм, то славяно-польскнм»),
Апошнія гады I. Ф. Капіевіч (памёр у 1714 г.) жыў у Маскве, працаваў у Пасольскім прыказе. Ён перапісваўся з Г. Лейбніцам, шмат рабіў дзеля пашырэння навукі і ведаў.
Дарэчы, A. С. Пушкін хваліў Пятра Першага якраз за, тое, што ён «броснл на словесность взор рассеянный, но проннцательный. Он возвыснл Феофана, ободрнл Коішевнча...» (A. С. Пушкнн, Полное собранне сочнненнй, т. 7, с. 308. М., нзд-во «Наука», 1964).
* * *
Не-не ды і чуюцца галасы беларускай грамадскасці пра неабходнасць адмены Пастановы Савета Народных Камісараў БССР ад 28 жніўня 1933 г. «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу», якая надта ж скалечыла нашу мову. I не толькі пісьмовую, але і вусную. Пастанова ж прымалася не дзеля ўдасканалення правапісу, пашырэння ўплыву і аўтарытэту беларускай мовы, а, як паведамлялася, «у мэтах рашучага выгнання з беларускага праваггісу нацыянал-дэмакратычных уплываў і скажэнняў», бо «беларускі нацыянал-дэмакратызм,
выходзячы з сваіх буржуазных, контррэвалюцыйных мэт, праводзіў падрыўную шкодніцкую работу як на гаспадарчым, так і на культурным фронце, у тым ліку і ў галіне мовы, тэрміналогіі і правапісу. Нацыянал-дэмакратызм імкнуўся ўсімі мерамі і спосабамі адарваць беларускую літаратурную мову ад мовы шырокіх беларускіх працоўных мас, ствараў штучны бар’ер паміж беларускай і рускай мовамі і засмечваў беларускую мову рознымі сярэдневяковымі архаізмамі і буржуазнымі вульгарызмамі. Існуючы беларускі правапіс значна засмсчан указанымі нацыянал-дэмакратычнымі плынямі і таму падлягае зменам».
Так, у Пастанове былі словы і пра неабходнасць «палягчэння шырокім працоўным масам вывучэння беларускай пісьменнасці, аслабанення школы ад непрадукцыйнай работы пры вывучэнні беларускага правапісу», дзеля «далейшага развіцця культуры беларускай мовы і поўнага падпарадкавання беларускага правапісу задачам выхавання працоўных у духу пралетарскага інтэрнацыяналізму». Але гэта былі толькі словы...