Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Пастанова дадала новы імпульс барацьбе з лепшымі сіламі беларускай інтэлігенцыі, якія яіпчэ не былі знішчаны.
«Новы правапіс ёсць адной з канкрэтных праяваў тае барацьбы, каторую вядзе партыя за будаўніцтва культуры нацыянальнай па форме і сацыялістычнай па зместу,» пісала газета «Звязда» 16 верасня 1933 г., у артыкуле «Новы беларускі правапіс». На жаль, гэтай праўды яшчэ не разумеюць некаторыя таварышы. Наадварот, у апошнім часе заўважаны тэндэнцыі сярод працаўнікоў, скіраваныя на тушаванне абмылкаў і скажэнняў, што былі і ёсць у Беларускай Акадэміі Навук, асабліва ў Інстытуце мовазнаўства, дзе астачы нацдэмаў прабавалі і прабуюць пад рознымі прыклепамі далей шырыць свае ідэі. Партыя тры гады назад разбіла і выгнала з Акадэміі Навук Лёсікаў, Ластоўскіх, Некрашэвічаў, Цвікевічаў. Дык хто ж даў права людзям, сядзячым у Інстытуце мовазнаўства, так начэпна сцерагчы гэтую спадчыну? Як магло стацца, каб ні прэзідыум Лкадэміі Навук, ні партыйная ячэйка не заўважылі гэтага і не ўжылі сродкаў дзеля ачышчэння Інстытута мовазнаўства ад класава-чужых элементаў і іх спадчыны?»
Вядомая справа, сродкі «дзеля ачышчэння Інстытута мовазнаўства ад класава-чужых элементаў» былі «ўжыты», пра што красамоўна гаворыць зборнік «Пісьменнікі БССР аб рэформе правапісу беларускай мовы», які падрыхтаваў і выдаў ужо ў наступным, 1934 г., Інстытут мовазнаўства пад грыфам Акадэміі Навук. Вось што пісалася ў гэтым зборніку: «У сувязі з паяўленнем рэфармаванага правапісу беларускай мовы захлюпала нацыяналістычнае балота, зашушукалася нацдэмаўскае ахвосце... Астачы контррэвалюцыйных нацыянал-дэмакратаў унутры нашага краю ўзнялі дзікае галашэнне супроць спрашчэння правапісу... У апошнія часы ахвосце разгромленага нац.-дэмакратызму, дзякуючы прытупленню класавай пільнасці некаторых выдавецкіх работнікаў, змагло пралезці ў наш друк з рэваншысцкімі контррэвалюцыйнымі вылазкамі. Вазьміце твор М. Лужаніна «Галасы гарадоў» ( выд. 1933 г.). У гэтым творы Лужанін вытрымлівае контррэвалюцыйны стыль «самабытнасці» і ўжывае такія словы, пасля якіх трэба даваць самае шырокае тлумачэнне, але ад якіх, па Лужаніну, вее «першабытнай прастатой і свежасцю...».
«Мова ў аповесцях Калюгі гэта выразная кулацкая, хутаранская мова, і яна арганічна выцякала з кулацкай нацыяналістычнай сутнасці яго творчасці».
«Мова ў вершах Таўбіна вычурная, штучна кшжная, жарганіраваная таксама арганічна выцякала з буржуазнай сутнасці твораў Таўбіна, гэтага полпрэда ў літаратуры буржуазна-кулацка-нацыяналістычнай інтэлігенцыі».
«Пад моцным нацыяналістычным уплывам знаходзіцца паэт Хадыка. Мова яго вершаў перасыпана архаізмамі, не прынятымі ў савецкай літаратуры правінцыялізмамі...»
«Контррэвалюцыйныя нацдэмаўскія вылазкі ў галіне літаратуры вядуць Сідарэнка-Пеначкін, Баранавых, Нікановіч...»
Контррэвалюцыйная нацдэмаўская работа ў галіне мовазнаўства праводзілася і ў мастацкай літаратуры. Успомнім арганізатараў контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай ячэйкі, так званага літзгуртавання «Узвышша» Дубоўку, Пушчу, Бабарэку...
Усіх, каго называў друк, хто быццам парушаў Пастанову, дапускаў у сваёй творчай працы «нацдэмаўскія вылазкі», як контррэвалюцыянераў арыштоўвалі і... Рэдка ўжо хто з іх заставаўся жыць...
Што ж да самой Пастановы «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу», дык яна, нягледзячы на ўсе змены, што адбыліся ў нашым грамадстве за апошнія гады, дзейнічае і сёння. Ніхто яе не адмяняў, хоць яна была і прынята без уліку заўваг Інстытута мовазнаўства Акадэміі Навук, без згоды многіх вучоных. У тыя гады пытанні мовазнаўства, як пісалася ў прадмове да ўжо «ачышчанага ад класава-варожай засмечанасці» «Руска-беларускага слоўніка» (Мн., 1937), вырашаліся ў ЦК КП(б)Б, які «сістэматычна вёў рашучую барацьбу з контррэвалюцыйнымі нацдэмамі /.../ за развіццё беларускай сацыялістычнай культуры і яе важнейшай часткі беларускай мовы.
Пленумы ЦК КП(б)Б і бюро ЦК не раз вырашалі пытанні класавай барацьбы на мовазнаўчым фронце, пытанні росту і росквіту беларускай мовы».
* * *
Расстраляным пакаленнем называе ўкраінская крытыка тых, хто прыйшоў у літаратуру ў 2030-я гады і потым быў рэпрэсіраваны. I яна не памыляецца, як не памылілася б і нашая крытыка, каб назвала гэтак тое пакаленне, што прыйшло ў беларускую літаратуру ў тыя ж 2030-я гады. Большасць жа пісьменнікаў, самая таленавітая частка іх былі калі не расстраляны, дык загінулі ў сталінскіх турмах і лагерах. Засталіся жыць, былі выпушчаны на волю толькі адзінкі недастрэленыя»... Але і яны не змаглі, не паспелі расказаць усёй жудаснай праўды пра сябе, свой час, перажытае...
Такое таленавітае пакаленне і так мала мы пра яго ведаем!
* * *
Як усё паўтараецца! У 1926 годзе, калі ішла гэтак званая «беларусізацыя», газета «Савецкая Беларусь» пачала дыскусію
аб беларускай мове патрэбна яна ці непатрэбна. Сёння, калі прыняты «Закон аб мовах у Беларускай ССР» і сёй-той спрабуе нясмела, асцярожна, з аглядкаю каб чаго непажаданага не выйшла? яго выконваць, зноў на старонках друку у «Народнай газеце», «Знамя юностн», «Белорусской ннве», «Советской Белорусснн» тая ж дыскусія. Тады, у 1926 годзе, не вытрымаў, адгукнуўся на адно з выступленняў у «Савецкай Беларусі» вершам «Акоў паломаных жандар» Янка Купала.
Акоў паломаных жандар, Сліўнём зарыўшыся ў нару, Сядзіць расійскі чынадрал, «Слуга оцечаству, цару».
Ён сніць былую моц і шыр: Цары, царыцы, цэрквы, трон, Пагромы, катаргі, Сібір...
О, Русь! Прымі раба паклон!
Табе такой служыць па гроб
He кіну я, і расцярзаць
He дам дзяржаўнасці «оплот»
«Цябе, «еднную», о, маць!
Цяпер, што бачу я кругом? Пасад маўклівы збуран скрозь... Рэспублікі?! Ды з «языком» 3 іх лезе кожная ўсур’ёз.
А ты, о рускі мой «язык»!
Мой «обшчарускі», што з табой? Табе слухмян быў мал, вялік, Быў славен ты сваёй кляцьбой.
Табой сам самадзержац цар Пісаў ланцужны свой закон, Што маці-Русь есі жандар
Усёй Еўропы!
I свой сон
Сніць далей гэты царадвор, Калі надыдзе яму дзень, Ізноў пад лёзгат царскіх шпор Свой распасцёрці чорны цень.
Ён, гэты скінуты сатрап, He знае, што ў свабодзе жыць; Яму дай вісельню, дый каб На ёй «языкі» ўсе ўшчаміць.
He па нутру, як смерць яму, Што беларускае дзіцё Бяжыць у сцюжную зіму У школку пазнаваць жыццё.
Спужаўся, што хлапчук ў лапцёх, Напаўадзеты вёскі сын, У роднай мове ўчыцца змог?.. О, стыдна, рускі «гражданін»!
Язык твой царскі ён табе He выража, спакойны будзь! Цябе тваім жа у кляцьбе Ён не забудзе памянуць.
О Вялікі Купала! Як далёка ты глядзеў, як наперад усё бачыў!
1992
ЯНКА КУПАЛА
Ў ПЕРШЫЯ ГАДЫ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ
«Государство есть заговор не только для эксплуатацвн, но, главное, для развраіцення граждан... Я... ннкогда не буду служнть ннгде ннкакому правнтельству», пісаў Леў Талстой у адным са сваіх лістоў да В. П. Боткіна (1857). А ў Запісную кніжку ён унёс наступныя словы: «Все правнтельства равны по мере зла н добра».
У Янкі Купалы нашага нацыянальнага генія такіх шчырых талстоўскіх прызнанняў адносна наогул уладаў ці канкрэтна тых, пры якіх выпала яму жыць, даследчыкам пакуль што выявіць не ўдалося. Ды і ці ведаў ён вышэй згаданыя думкі волата рускай літаратуры? Аднак, што іх падзяляў, хоць, можа, і не заўсёды, прытрымліваўся ў пэўныя перыяды жыцця гэта бясспрэчна. Ён і гэта вядома не прыняў царскай улады, у шматлікіх творах выступаў супраць яе. Мары аб лепшай долі паэт ускладаў на рэвалюцыйныя падзеі, спадзяваўся, што менавіта яны вызваляць працоўнага беларуса ад спрадвечнага сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту.
I вось адбылося тое, чаго ён чакаў, на што спадзяваўся. Беларусь атрымала дзяржаўнасць, пачалі вырашацца сацыяльныя і нацыянальныя пытанні. Як рэагаваў на гэта Янка Купала? П. Броўка ў прадмове да апошняга сямітомага Збору твораў песняра (Мінск, 1972 г.) адказвае на гэта адназначна: «Асаблівага росквіту дасягнула творчасць Янкі Купалы ў гады Савецкай улады. Здзяйсненне вялікіх надзей і жаданняў, вольнае жыццё распрыгоненага народа, імклівае будаўніцтва новага жыцця пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі натхнілі песняра на стварэнне новых твораў, якія ішлі з глыбінь яго сэрца... Янка Купала сапраўды народны паэт і актыўны будаўнік новага, сацыялістычнага грамадства. Народны паэт пільным зрокам ахапляў усю шматграннасць новага, бурлівага жыцця, і сапраўды сёння цяжка знайсці тэму, якой не крану-
ла б у гады Савецкай улады яго паэтычная творчасць. Янка Купала верыў у поўную перамогу новага сацыяльнага ладу, у перамогу камунізму».
Прыкладна такіх жа поглядаў прытрымліваліся амаль усе, хто нісаў у гады Савецкай улады пра творчасць нашага народнага песняра.
Ці так усё гэта, ці праўда?
Пачатак творчасці Янкі Купалы прыпадае на пярэдадзень першай рускай рэвалюцыі. Менавіта тады, а дакладней, 15 мая 1905 года, у газеце «Северо-Западный край» з’явіўся яго верш «Мужык». Услед за ім былі напісаны і надрукаваны на старонках многіх выданняў іншыя яго творы; болыпасць з іх гютым увайшла ў кнігі «Жалейка» (1908), «Гусляр» (1910), «Шляхам жыцця» (1913). Паспрабаваў Янка Купала свае сілы і ў драматургіі, публіцыстыцы.
I ўсюды меў поспех. I раптам, калі, здавалася, дасягнуў вяршынь, ён змаўкае. I надоўга амаль на тры гады! Апошні верш, які напісаў паэт перад тым, як змоўкнуць, быў «Мой цень»:
Як прыйдзе дзень майго збаўлення, 3 крывавых церняў вызваленне, А веру, прыйдзе гэткі дзень, 3 імглы адвечнасці паўстане I крыжам стане на кургане Майго жыцця бяссмертны цень.
Без воч, без косці, жыл і сэрца, Сам крыж, на крыж ён абапрэцца I, ўвесь удумаўшыся ўдаль, Сачыць пачне ўвесь ад пачатку Мой шлях, якім шоў да астатку, Які мне толькі кінуў жаль.
Сачыці будзе, як арліца Дабычу сочыць над крыніцай, Чаму з жыццём не ўмеў я жыць;
I наракаць, клясці не будзе, Што я, што мне зрабілі людзі, He будзе плакаць ён і выць.
He будзе нават уздыхаці, Адно мо вырвецца пракляцце, Якім я жыў адмалку лет, Адно сам аб сабе цень скажа Крыжам, адвечнай сваёй стражы: Каб не радзіўся лепш на свет!
«Мой цень» адзін з самых асабістых і загадкавых твораў Янкі Купалы. He дзіва, што паэт не спяшаўся здаваць яго ў друк толькі праз чатыры гады верш быў змешчаны ў часопісе «Беларускае жыццё» (№ 20, 1919). У гэтым вершы аўтар сурова, нават жорстка асудзіў сябе, той «шлях, якім шоў да астатку», прызнаў, што «з жыццём не ўмеў» «жыць», і вынес страшны вырак: «Каб не радзіўся лепш на свет!» Якія на тое былі прычыны, што змусіла Янку Купалу прааналізаваць усё «да астатку» жыццё, якім ён жыў «адмалку лет» і прызнаць, што яно было не такім, як павінна было быць? На гэтае пытанне даследчыкі жыцця і творчасці народнага песняра яшчэ адказу не далі.