• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

    Пад сузор’ем сярпа і молата

    Барыс Сачанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 548с.
    Мінск 2016
    124.59 МБ
    таратурную старонку. Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНіМ), што быў утвораны ў Нью-Ёрку ў 1951 г. і які напачатку, як паведамлялася ў яго «Запісах», аб’яднаў больш як 50 беларускіх навукоўцаў, мастакоў і пісьменнікаў, што жылі ў Канадзе, Англіі, ЗША, Францыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Аўстраліі, хутка страціў сваю прыцягальную сілу, бо выявілася пра гэта пісаў потым першы старшыня яго ўправы Я. Ліманоўскі «гэты Інстытуг толькі «навуковы» прыдатак да Абрамчыкавай палітыкі» («Летапіс...», № 66,1989). Відаць, дзеля аб’яднання ўсёй беларускай замежнай творчай інтэлігенцыі быў створаны і літаратурна-мастацкі часопіс «Конадні», першы нумар якога выйшаў у Нью-Ёрку ў 1954 г. Але са сваёй задачай ён не справіўся. Чаму? Каб зразумець гэта, варта пазнаёміцца з лістом Ю. Віцьбіча, які ён нанісаў 08.07.1954 і адрасаваў С. Станкевічу:
    «Пачынаю гэны ліст да Вас з найбольш балючага, як для мяне асабіста, гэтак і для пераважнае бальшыні нашых паэтаў і пісьменнікаў на чужыне. Маю на ўвазе № 1 часапісу «Конадні». Хаця я і сам у гэтым нумары ўдзельнічаю і належу да рэдакцыйнае калегіі часапісу, але сёння склаў заяву аб сваім выйсці з рэд. кал., бо лічу, што лінія, якую абраў часапіс, зусім не спрыяе развою і росквіту нашае літаратуры на чужыне.
    Пачынаю з назову. Ён штучны, кніжны, лабараторны. Прыпушчаю, што магчыма недзе ў адным з шматлікіх паветаў Беларусі і ўжываюць тэрмін конадні, але затое для ўсіх іншых беларусаў гэны тэрмін незразумелы. I калі кажны сапраўдны пісьменнік вельмі асцярожна ўводзіць ці спрабуе ўвесці той ці іншы паветалізм у літаратурную мову, дык тым болып ці варта, каб паветалізм стаўся назовам літаратурнамастацкага часапіса. 3 аднолькавым поспехам можна назваць часапіс «Кагадзе» або «Балазе». Уся штучнасць назову «Конадні» яшчэ болып кідаецца ў вочы, калі параўняць яго з назовамі нашых ранейшых літаратурных часапісаў на чужыне, як «Пагоня», «Шыпіпына», «Сакавік», «Баявая ўскалось» іхныя назовы сымбалічныя і разам з тым зразумелыя для кажнага шчырага беларуса.
    Мова і нават стыль ва ўсім № 1 час. «Конадні» не менш лабараторная за назоў яны падагнаныя пад адзін назоўнік дробу. Таму мімаволі ствараецца такое ўражанне, што ў часаггісе ўдзельнічаюць 1-2 аўтары пад рознымі псеўданімамі. Гэтая казённая нівеліроўка забівае апрычонае «я», бо даспелыя пісьменнікі розняцца паміж сабой не толькі стылем (агульнавядомае «Стыль гэта чалавек»), але і адметнасцямі лексікону. Таму менавіта літаратурна-мастацкі часапіс мусіць не забіваць, а, наадварот, дапамагаць кажнаму пісьменніку цалкам выявіць або знайсці сваё «я». Між тым, карыстаючыся метадам час. «Конадні», можна адразу з таго ці іншага маладога паэты ці пісьменніка зрабіць эпігона. Можна нават старэйшага паэта ці пісьменніка калі не зрабіць эггігонам, дык надаць яму ў вачох здзіўленых чытачоў выгляд эпігона.
    Кажны літаратурна-мастацкі часапіс на чужыне імкнецца да таго, каб згуртаваць вакол сябе як найбольш літаратараў, імкнецца да таго, каб не адштурхоўваць, а прыцягваць да сябе і вялікіх і малых (у сэнсе стажу) паэтаў і пісьменнікаў. Няхай яны розняцца паміж сабой стылёва у гэтым акурат і палягае багацце літаратуры, няхай яны належаць да розных эміграцыйных палітычных плыняў толькі па-за жалезнай заслонай існуе адна партыя. Усе гэтыя нібы разбежнасці пры наяве адпаведнага падыходу з боку рэдакцыі часапіса ні ў якім разе не перашкодзяць ім вычуваць сяброўскае «пачуццё локця». Між тым пераважная бальшыня беларускіх літаратараў на чужыне апынулася па-за часапісам «Конадні». Чаму? Па-першае, таму, што іхнія погляды на літаратуру і мову, a значыцца, і іхняя творчасць не адпавядаюць поглядам і густам гаспадароў час. «Конадні». Па-другое, таму, што належаць да тае ці іншае палітычнае плыні, а значыцца, выглядаюць у вачох гаспадароў час. «Конадні» бадай што як «ворагі народа». Па-трэцяе, таму, што да шэрагу нашых добрых літаратараў на чужыне проста адразу не звярнуліся з абавязковай у дадзеным выпадку ветлівай просьбай аб супрацоўніцтве. Маю на ўвазе Хмару, Дудзіцкага, Клішэвіча, Ліманоўскага, Золака, Жывіцу, Жамойду, Ніну Змагарку, Міколу Вольнага, Змагара, Козыра, Грэскага, літаратурны маладняк з «Наперад», «Моладзі»,
    «Віці» і інш. I пасля ўсяго гэтага няма нічога дзіўнага, што час. «Конадні» спрычыніўся не да згуртавання, а да разбіцця пісьменніцкае сям’і.
    Яшчэ не паспеў выйсці ў свет № 1 час. «Конадні», як з ягонае рэдакцыйнае калегіі выдалілі Уладзіміра Сядуру, які па сутнасці заклаў фінансавы падмурак для выдання часапіса. Супраць паставіўся гэтаму выданню толькі Віцьбіч, але без поспеху. Сам спакінуў рэд. кал. М. Менскі ў сувязі з прычынамі прынцыповага парадку. Калі выйшаў у свет № 1, ягонаму ўдзельніку Міхасю Кавылю зусім беспадстаўна кінулі абвінавачванне ў плагіяце аж у двох аўтараў. Мартына Люціча карэктары ды стылізатары гэтак зыначылі, што ён проста не спазнаў сваё апавяданне ў друку і склаў заяву, што надалей нічога агульнага не мае з час. «Конадні». Сёння склаў сваю заяву аб выйсці з рэд. кал. Віцьбіч. Удзельніку № 1 Я. Юхнаўцу (Я. Юхневічу) зусім недвухсэнсоўна зазначылі, што ён трапіў ў гэны нумар у сувязі з бракам, і г. д., і г. д.
    Крый Божа, не збіраюся ў «крыжовы паход» супраць літаратурна-мастацкага часапіса «Конадні». Сапраўды, хто можа ў дэмакратычных умовах забараніць 12 3 літаратарам мець свой уласны часапіс, а тым болып свае собскія погляды на літаратуру і мову. Аднак у тых самых жа дэмакратычных умовах, дзеля якіх мы тым часам спакінулі сваю паняволеную Бацькаўшчыну, ніхто не прымусіць усіх іншых літаратараў падпарадкавацца «генеральнай лініі». Мой гэны ліст не для друку. Напісаў яго вылучна таму, што мне, дый не толькі мне, вельмі хочацца, каб альманах «Бацькаўшчына» не нагадваў часапіс «Конадні».
    Спадзяюся, што Вы мяне зразумелі» («Летапіс...», № 61, 1988).
    Рэдактарамі часопіса «Конадні» былі «крывічы» Н. Арсеннева, В. Тумаш, А. Адамовіч, Р. Казак (Крушына). У наступных нумарах а іх выйшла сем (56 здвоены) рэдакцыя пашырыла кола аўтараў. У «Конаднях», акрамя згаданых ужо Н. Арсенневай, М. Кавыля, Я. Юхнаўца, Ю. Віцьбіча, М. Люціча, былі надрукаваны вершы і паэмы А. Салаўя, М. Сяднёва, У Дудзіцкага, А. Бярозкі, апавядан-
    ні К. Рамановіча, Г. Нямігі, А. Галіны, А. Саковіч, урывак з рамана К. Акулы «Гараватка». Багатыя і раздзел перакладаў, дзе змешчаны «Затонуты звон» Г. Гауптмана, творы Ю. Лабадоўскага Л. Палтавы, А. Міцкевіча, Я. Славутыча, раздзел успамінаў у ім надрукаваны ўспаміны С. Кайрыса і Ю. Вітан-Дубейкаўскай пра Цётку, I. Рытар пра Янку Купалу, А. Эссона і Ф. Кушаля пра Алеся Гаруна, К. Вітан пра I. Луцкевіча. Значную цікавасць уяўляе і раздзел крытыкі, артыкулы пра вядомых дзеячаў беларускай літаратуры і культуры (Ф. Скарыну, П. Багрыма, В. Адважнага, М. Равенскага і інш.). Але часопіс так і не стаў трыбунай усіх лепшых літаратараў беларускага замежжа. Групавыя палітычныя інтарэсы бралі верх над агульнымі, літаратурнымі. Толькі адзін раз часопіс (№ 5 6) надрукаваў вершы савецкіх паэтаў пад назвай «3 вершаў «Полымя» творы М. Танка, П. Панчанкі, К. Кірэенкі, У. Караткевіча, С. Дзяргая.
    He заняў таго месца, на якое прэтэндаваў, звяртаючыся з «Заклікам да ўсіх беларускіх паэтаў, празаікаў і літаратурнага маладняка на чужыне» і «ворган літаратурнае Сустані «Баявая ўскалось» часопіс «Баявая ўскалось», выданне якога аднавіў (пачата яно было ў 1937 г. у Заходняй Беларусі) у Канадзе С. Хмара (Сіняк). У № 6 за 1962 г. часопіс пісаў, што «літаратурная нашая Сустань адзіная арганізацыя пісьменнікаў на чужыне, якая патрапіла ўтрымацца на паверхні і няспынна, верна нясці наш беларускі сцяг рэвалюцыйнай, народніцкай дэмакратыі, з нязломнай верай у лепшае Заўтра беларускага народа і ў трыумф Праўды». Гучна сказана! На самай жа справе часопіс адыграў у згуртаванні літаратурных сіл нязначную ролю. Ды і тое, што на яго старонках было надрукавана (менавіта надрукавана, а не перадрукавана), не пакінула болып-менш прыкметнага следу ў літаратуры беларускай эміграцыі, не гаворачы ўжо наогул пра літаратуру ў вялікім сэнсе гэтага слова. Занадта сціплы аб’ём гэтага часопіса, занадта нізкі ўзровень яго рэдагавання, ды і літаратурнай моладзі, на якую разлічвалі яго арганізатары, як выявілася, на чужыне няма, не нараджаецца.
    Ю. Віцьбіч, пераехаўшы ў ЗША і займеўшы сталае супрацоўніцтва з адной з самых уплывовых і папулярных газет рускага замежжа «Новое русское слово» (змясціў на яе старонках больш за 200 сваіх артыкулаў і нарысаў), перастаў выпускаць «Шыпшыну», якая, дарэчы, побач з творамі пісьменнікаў-эмігрантаў шырока друкавала творы беларускіх савецкіх ігісьменнікаў Я. Купалы, К. Чорнага, М. Зарэцкага, У. Дубоўкі, М. Лужаніна, Я. Пушчы і інш, парваў усякія адносіны з БЦР і БЦРаўцамі, не прымкнуў ён і да БНР і БНРаўцаў застаўся як бы ўбаку ад усіх, па-за групоўкамі. У лісце да Я. Юхнаўца (2.8.1954) ён пісаў: «Ніхто не мае права заганяць літаратараў пугай у свой не гэтулькі літаратурны, колькі палітычны закугак» («Летапіс...», № 65, 1989). У другім лісце да рэдактара «Баявой ускалосі» С. Хмары (30.7.54) ён прызнаваўся, што «мой адыход ад сучаснай БЦР... з’явіўся зусім добраахвотным» (тамсама). А ў лісце да др. Грынкевіча (17.4.1961) ёсць такія словы: «Вырапіыў ісці і надалей як літаратар і журналіст (палітык) сваім спрычоным незалежным піляхам. He збіраюся абліваць памыямі нікога з БЦРаўцаў або БНРаўцаў ці Сяргея Хмару. Тым болей не збіракжя плявузгаць на святых, аплёўваючы такім чынам душы сваіх суродзічаў на чужыне» («Летапіс...», № 60, 1988).
    Палітычныя, кан’юнктурныя меркаванні, а не літаратурныя былі на першым плане і ў іншых пачынанняў. Відаць, таму гэтак рэзка, крытычна сустрэў Ю. Віцьбіч і выхад у свет вялікага альманаха «Ля чужых берагоў», які выдала газета «Бацькаўшчына» (Мюнхен, 1955) і ў які былі ўключаны творы многіх беларускіх эміграцыйных паэтаў і пісьменнікаў. «Можа ўжо бачылі апошні «опус» «Бацькаўшчыны», пісаў ён у лісце да таго самага С. Хмары (11.2.56), альманах «Ля чужых берагоў»? Я ў стане цалкам абстрагавацца ад таго добрага, што прысвечана «Шыпшыне» і мне асабіста ў прадмове С. Станкевіча. Мне здаецца, што гэты альманах з’яўляецца крывым люстрам нашае эміграцыйнае беларускае літаратуры. Паводле прадмовы, меліся толькі «Сакавік» і «Шыпшына», ёсць «Конадні» і літаратурныя старонкі «Бацькаўшчыны», Няпраўда, аж занадта схематычна! А дзе «Баявая ўскалось»,