Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
I, даруйце, аніяк не ўцямлю, што Вы разумееце пад «больш баявое». Калісьці я, адбываючы салдатчыну, разам з іншымі маршыраваў ды на ўвесь тэй горад з вялікім пачуццём пяяў:
Барабан громко бьёт, Наша рота в бой ндёт.
Гэтае мелася 30 год таму, і цяпер я ўяўляю сабе «баявое» зусім не ў барабанах і мітынговай істэрыкі». («Летапіс...», № 32, 1935).
Цытаваць лісты Ю. Віцьбіча можна бясконца, настолькі яны цікавыя. Хоць сам аўтар даволі скептычна адносіўся да іх: «Я зусім не ўпэўнены ў тым, пісаў ён, напрыклад, у лісце да таго ж М. Вярбы (26.4.55), што мае лісты з’яўляюцца ri-
старычнымі дакументамі і дзесьці ды калісьці перахоўваюцца. Хоць сам я акуратна перахоўваю лісты нашых літаратараў, бо на мой асабісты погляд яны, можа, калі-небудзь прыдадуцца гісторыку нашае эмігранцкае літаратуры». («Летапіс...», № 36, 1969).
У 1970 г. у Парыжы памёр Мікола Абрамчык, у 1976 г. у штаце Мічыган (ЗША) Радаслаў Астроўскі. Памерлі многія іншыя «дзеячы» «прэзідэнты», «віцэ-прэзідэнты», «генеральныя сакратары», «старшыні ўрадаў» БНР і БЦР, іншых эміграцыйных арганізацый. Памерлі і многія створаныя імі ці адноўленыя, «ажыўленыя» самі арганізацыі...
Сёння беларуская эміграцыя жыве новымі клопатамі, новым жыццём. Але пра гэта, як кажуць, іншым разам добрым часам...
1991
ВЯРТАННЕ ДАДОМУ
«Усяму свой час, і час кожнай з’явы пад небам... Час раскідваць каменне, і час збіраць каменне...» Так гаварыў мудрэйшы з мудрых Эклезіяст. Жыццё не раз пацвярджала неабвержнасць і праўдзівасць гэтых слоў. I ў нас, у Беларусі, колькі і якіх ні раскідвалі камянёў! Іншы раз самых дарагіх, тых, на якіх трымаюцца падмуркі нацыянальнай самасвядомасці народа, яго сіла і веліч. Якраз на раскідванні такіх камянёў некаторыя гадамі зараблялі сабе хлеб і да хлеба, а нярэдка і вучоныя, ганаровыя званні.
I вось, нарэшце, нібыта ацверазенне: што мы робім? I выкінутае з памяці і духоўнай скарбніцы народа зноў пачынае паступова займаць сваё належнае месца у культуру, гісторыю, мастацтва вяртаюцца ва ўсёй сваёй першароднасці, непаўторнасці і значнасці факты, імёны, творы, без якіх была як бы і не Беларусь, цела без душы для адных «СевероЗападный край», для другіх «Усходнія Крэсы».
Падышоў час паглядзець па-новаму і на дыяспару тых беларусаў, якія па розных прычынах апынуліся за межамі напіай краіны, жывуць там: іх жа ні многа ні мала некалькі мільёнаў. Доўгія гады пра іх нават успамінаць баяліся адхрыіпчваліся, як чорт ад ладану. А калі і згадвалі, дык толькі ў адмоўным плане. Асабліва цяжкія абвінавачванні падалі на галовы тых, хто не выракся роднай мовы, быў нераўнадушпы да таго, што дзеелася на Бацькаўіпчыне. Баронячыся ад незаслужаных абвінавачванняў і папрокаў, сёй-той і з эмігрантаў не вытрымліваў, адказваўтым самым. Прымешваліся палітычныя амбіцыі, іншыя інтарэсы... Узнікалі не зусім прыгожыя спрэчкі, якія нічога ані кому не давалі, хіба іпто абвастрылі і без таго складаныя, напружаныя адносіны. Пра аб’ектыўнасць і справядлівасць не думалася, кожны імкнуўся як мага болып балюча даняць свайго апанента. Хвала богу, здаецца, гэта скончылася. Сёння ёсць магчымасць паглядзець і на эміграцыю куды больш узважна, спакойна, дыферэнцыявана. Ад гэтага
ніхто не прайграе, выйграе толькі справядлівасць. I ўсе мы, беларусы, дзе б, па які бок мяжы ні жылі.
Вядома, беларуская эміграцыя, як, дарэчы, і ўсякая, неаднародная і па сваім паходжашгі, і па палітычных, рэлігійных і іншых поглядах, ды і па становішчы ў сучасным грамадстве; да яе нельга падыходзіць апалагетычна. Многія ж з эмігрантаў, асабліва старэйшага пакалення, у гады вайны паказалі сябе не з лепшага боку, a то і перакінуліся ў стан ворага, дапамагалі яму руйнаваць гарады і вёскі, забіваць людзей якраз тых, хто не скарыўся акупантам, ішоў у лес, у партызаны ці змагаўся з фашысцкай навалай у падполлі, сталі фактычна саўдзельнікамі жудасных злачынстваў. I гэта не трэба забываць! Зноў жа пра гэта таксама варта помніць! не ўсе, хто быў быццам у варожым стане здраднікі. Некаторым проста не было з чаго жыць, і яны змушаны былі дзесыді працаваць акупанты ж адносіліся да тых, хто не працуе, як да сабатажнікаў: садзілі ў турмы, высылалі ў Германію, a то і расстрэльвалі. He варта забываць і яшчэ пра адно сёй-той, спазнаўшы сталінскія лагеры і цудам вырваўіпыся адтуль, не хацеў больш сабой рызыкаваць і, калі адступалі гнаныя Чырвонай Арміяй немцы, адступіў разам з імі. Наіўныя пытанні, што некаторыя маладзейшыя таварышы задаюць: чаму, маўляў, не бралі ў рукі зброю, не ішлі ў лес, у партызаны, a быццам супрацоўнічалі з акупантамі, адпадаюць па той простай прычыне што партызаны не вельмі бралі да сябе «ворагаў народа», з такімі гаварылі ў тыя часы, як правіла, паводле законаў ваеннага часу...
Апынуўшыся далёка ад свайго дому, на чужыне, не маючы часта ні прафесіі, ні сродкаў для існавання, большасць нашых суайчыннікаў ішлі працаваць на заводы і фабрыкі, на палі і фермы. Але сярод іх былі і такія, хто не хацеў есці хлеб з працы рук сваіх, а ўладкоўваўся на розныя радыёстанцыі, пісаў такое, што сорамна было чытаць і чуць...
I ўсё ж, нягледзячы на гэта, гаварыць нра эміграцыю толькі адмоўнае, як рабілася зусім нядаўна, было б несправядліва. Лепшая ж частка з гонарам вытрымала выпрабаванні лёсу, захавала любоў і прыхільнасць да сваёй Бацькаўшчыны, род-
най зямлі, мовы нашай, выхавала гэта ў сваіх дзецях, унуках. Сёння, у сувязі з чарнобыльскай бядою, яна робіць усё магчымае, каб аблегчыць пакуты нашых людзей, дапамагчы нам. Створаны ў эміграцыі і пэўныя духоўныя каштоўнасці. He браць іх пад увагу было б проста неразумна. Задача вярнуць гэтыя каштоўнасці на Радзіму. Пазнаёміць з імі беларусаў, якія пра іх мала ці зусім нічога не ведаюць. Гэта не лёгка, бо сёйтой з творцаў гэтых каштоўнасцей не такі, якім яго хацелася б бачыць. Але не будзем забываць умовы, у якіх гэтыя творцы змушаны былі жыць. Народная мудрасць кажа: ходзячы ля вады замочышся, а завіхаючыся ля мукі запылішся... He ўбярогся ад гэтага і сёй-той з вядомых у эміграцыі творцаў... He, ніхто не збіраецца іх апраўдваць! Кесараву кесарава! Але ж спрашчаць, a то свядома ці несвядома скажаць факты з біяграфій, як гэта іншы раз у нас робіцца, прыпісваць тое, чаго не было, таксама няма патрэбы. Ды і помніць трэба, не забываць: некаторыя з гэтых людзей не жылі пры савецкай уладзе, савецкага ладу жыцця не ведалі, не бачылі на свае вочы, меркавалі пра яго па тых звестках, што даходзілі са сродкаў масавай інфармацыі. А звесткі тыя не заўсёды, як вядома, былі праўдзівыя, ды і тое, што рабілася ў нашай краіне ў трыццатыя-саракавыя гады не выклікала прыхільнасці ў каго б там ні было. А яны ж, нашы землякі-суайчыннікі, былі сынамі і дочкамі свайго народа, любілі сваю Бацькаўшчыну, лёс яе быў неабыякавым. I рэакцыя на высылкі, арышты і расстрэлы ні ў чым невінаватых была адпаведная...
Калі пачалася вайна, немцы акупавалі Беларусь, аўтарытэт гэтых вядомых за мяжою, і ў нас, у рэспубліцы, людзей вельмі ж патрэбны быў розным прайдзісветам ад палітыкі, калабарантам. I яны выкарыстоўвалі іх аўтарытэт у сваіх мэтах. I пастаць супраць не заўсёды выпадала, ды і не ў кожнага хапала адвагі такое магло каштаваць жыцця. (Пра гэта добра расказваюць у сваіх успамінах М. Забэйда-Суміцкі і Л. Геніюш.) Так, гэта нікому з іх не робіць гонару. Што ж, за хістанні, нерашучасці і ўсё іншае яны панеслі пакаранне іх імёны гадамі і не згадваліся ў нашым друку, а самі яны змушаны былі жыць далёка
ад сваёй Радзімы. Ды некаторыя жывуць і цяпер там. А якое жыццё без Радзімы, без надзеі нават убачыць яе, як давіць, душыць «зямлі чужой ярмо», прызналася ў адным з вершаў лепшая паэтэса беларускай эміграцыі Наталля Арсеннева:
He цалавала рук ніколі я ў жыцці. Табе ж, мая зямля, я цалавала б ногі...
3 размоў з эмігрантамі, з пісьмаў і творчасці вядома, што самае вялікае, запаветнае жаданне кожнага з іх вярнуцца дадому, зноў быць там, дзе нарадзіліся. Адсюль і хвароба, якая мучыць многіх гадамі настальгія... Аднак вярнуцца дадому, на Бацькаўшчыну не кожнаму ўдаецца. У гэтым некаторую павагу над усімі астатнімі маюць хіба творцы яны вяртаюцца дадому калі не самі, дык сваімі творамі...
1991
НАТАЛЛЯ АРСЕННЕВА
Творчасць выдатнай беларускай паэтэсы Наталлі Арсенневай вядома ў нашай рэспубліцы вельмі вузкаму колу чытачоў. На тое былі прычыны, пра што пісалася ўжо неаднаразова ў друку. Таму, не ўдаваючыся ў падрабязнасці нялёгкага жыццёвага лёсу паэтэсы, скажам слоў колькі пра гэты незвычайны і як бы трохі нечаканы ў нашай літаратуры талент. Перпіы яго заўважыў і высока ацаніў Максім Гарэцкі. Як успамінае сама Наталля Арсеннева, на адным з літаратурных вечароў у Вільні ўжо ў 1920 годзе, калі паэтэсе было 17 год, ён абвясціў: «У нас з’явілася новая Буйлянка, новая паэтка, якая ўжо сёння ці не перавышае Канстанцыю Буйло». «Месяцаў шэсць паслей мае вершы, якія я пякла ў тыя гады, як бліны, пачалі друкавацца ў беларускіх часопісах і газетах, а праз колькі год, у 1927 годзе, у Вільні выйшаў друкам першы мой зборнік «Пад сінім небам».
На выхад y свет зборніка паэзіі Наталлі Арсенневай адгукнуліся самыя аўтарытэтныя ў Заходняй Беларусі крытыкі М. Чамер (У. Самойла) ён, як вядома, першы вітаў з’яўленне ў беларускай літаратуры Янкі Купалы «Верная дачка Сонца і Шчырай Зямелькі» («Родныя гоні», 1927, № 5 6), А. Навіна (Луцкевіч) «Пад сінім небам». «Характарыстыка творчасці Наталлі Арсенневай» (у яго кнізе «Адбітае жыццё», Вільня, 1929), К. Бруевіч «На паэтычнай вышыні аб творчасці Наталлі Арсенневай» («Калоссе», 1937, кн. 1/10). Была змешчана рэцэнзія на кнігу маладой паэтэсы і ў «Савецкай Беларусі». Яе напісаў М. Байкоў «Творчасць Наталлі Арсенневай» («Полымя», 1927, № 8). Усе без выключэння рэцэнзенты адзначалі бясспрэчны талент паэтэсы, яе высокую культуру творчасці, уменне маляваць карціны, перадаваць настрой, уводзіць чытача ў «край фантазіі і хараства, дзе пануе непадзельна музыка гукаў» (А. Навіна).
Ад прыродаапісальнай і інтымнай лірыкі, імгненных уражанняў Наталля Арсеннева паступова заглыбляецца ў самую сябе, пераходзіць да філасофскага асэнсавання падзей, гістарычнай хады часу. Будучы рускай па нацыянальнасці (паходзіла з роду тых Арсеньевых, які даў паэта Міхаіла Лермантава), яна ўсю сябе аддае служэнню беларускаму слову, народу. Захапляецца фальклорам, творчасцю Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, знаёміцца з Максімам Танкам, Міхасём Машарам, Рыгорам Шырмай, іншымі нацыянальнасвядомымі дзеячамі Заходняй Беларусі. Новы яе зборнік паэзіі «Жоўтая восень», які так і не выйшаў асобнаю кнігаю і ў які ўвайшлі вершы 1927 1937 гг. значны крок наперад у творчасці паэтэсы.