Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Сваю творчасць ён пачаў, як і многія, з допісаў. Амаль дзесяць гадоў вёў у газеце «Ніва», якая выходзіць у Беластоку на беларускай мове, раздзел «Шляхам гадоў», дзе друкаваў самыя цікавыя факты з мінулага і сучаснага жыцця роднага краю. I, вядома ж, спрабаваў свае сілы ў прозе. Апавяданні, нарысы, пгго з’яўляліся час ад часу на старонках «Нівы», у альманаху «Белавежа», у календарах, запаміналіся перш за
ўсё навізною, багатым фактычным матэрыялам, самабытнымі характарамі герояў, добраю беларускаю моваю. Бясспрэчны талент Міколы Гайдука заўважылі ўсе, хто сачыў за развіццём літаратурнага жыцця на Беласточчыне.
У 1971 годзе Мікола Гайдук пераязджае на сталае жыццё ў Беласток, уладкоўваецца на працу ў рэдакцыю «Нівы». «Рэдактар газеты Георгій Валкавыцкі (Юрка Зубрыцкі) вельмі прыхільна да мяне паставіўся,успамінае Мікола Гайдук. Узяўся я весці краязнаўчы слоўнік. Хадзіў ад вёскі да вёскі, ад хутара да хутара, запісваў легенды, паданні, занатоўваў найболып важныя, найбольш істотныя. Хацелася паказаць, што зямля беластоцкая частка зямлі беларускай... Гэты слоўнік мне ўдалося зрабіць на чатыры літары, літарай «I» пакуль што завяршыў, але буду працягваць і далей. Гэта неабходна рабіць, бо з’явіліся ўжо розныя тэндэнцыі адносна мінулага беластоцкай зямлі, яе традыцый... Землі Тураўская, Гарадзенская, Наваградская... Пра іх мая гаворка, пра багатую гісторыю, вялікія нацыянальныя традыцыі, пра культуру народа, пранесеную праз стагоддзі».
У 1982 годзе Мікола Гайдук выдаў першую кнігу прозы «Аб чым шуміць Белавежская ітуіпча», за якуіо быў прыняты ў Саюз польскіх пісьменнікаў. У гэтуіо кнігу, прызначаную юным чытачам, увайшлі казкі, легенды, паданні. Што ж да астатніх твораў таленавітага аўтара, дык асобным выданнем яны яшчэ не выдаваліся, выходзяць у нас у рэспубліцы ўпершыню. Пры ўсёй тэматычнай разнастайнасці ёсць у іхтое, што яднае, а менавіта вялікая любоў да свайго краю, тых людзей, што жылі стагоддзямі і жывуць там сёння. Чытач, трэба меркаваць, па-належнаму ацэніць уменне Міколы Гайдука ствараць каларытныя, запамінальныя характары, знаходзіць адпаведныя словы і дэталі, каб на старонках твораў ажыло ва ўсіх барвах і праявах сённяшняе жыццё Надбужжа і яго далёкае мінулае. Вядома, у гэтую невялікую кнігу не маглі ўвайсці ўсе напісаныя Міколам Гайдуком творы, вартыя таго, сустрэча з імі справа недалёкага будучага. Тым больш што Мікола Гайдук вось ужо некалькі год не займае нідзе ніякай пасады, цалкам аддаўся творчасці. У яго вялікія планы. Ён піша
артыкулы, даследаванні, прысвечаныя роднай Беласточчыне, парадкуе запісы вуснай народнай творчасці, працуе над новымі празаічнымі творамі, збірае і рэдагуе тое, што ў свой час друкавалася ў розных перыядычных выданнях. «Няважна, дзе жыве беларус, кажа Мікола Гайдук. Важна, каб у ягоным сэрцы заўсёды знаходзілася Беларусь. He трэба забываць, што за межамі рэснублікі жыве да адной трэці нацыі».
Сам Мікола Гайдук ніколі гэтага да яго гонару! не забываў і не забывае. Яго творчасць гэта даніна любові і павагі да роднага краю, жаданне хоць што-кольвечы зрабіць дзеля яго велічы і славы, далучыць да яго новых прыхільнікаў і шанавальнікаў.
1991
HE АБЯЛЯЮЧЫ I HE АЧАРНЯЮЧЫ Гутарка з карэспандэптам газеты
«Голас Радзімы»
К. Барыс Іванавіч, мінула некалькі гадоў, як было напісана і надрукавана Ваша эсэ «Беларуская эміграцыя: факты і меркаванні». Што змянілася з таго часу ў нашых узаемаадносінах з эміграцыяй?
Б. С. Многае, прычым у лепшы бок. 3 надзвычайным поспехам прайшлі ў нас у рэспубліцы гастролі спевака Данчыка і танцавальнага ансамбля «Васілёк», якія прыязджалі з США. Беларусь наведаў адзін з самых вядомых паэтаў і празаікаў беларускай эміграцыі Масей Сяднёў. Ен гасцяваў у родным яму Касцюковіцкім раёне, пабываў у музеях, рэдакцыях газет і часопісаў, сустрэўся з пісьменнікамі і чытачамі ў Доме літаратараў на вечары яго паэзіі. Падрыхтаваў ён і здаў у выдавецтва «Мастацкая літаратура» кнігу сваіх выбраных твораў. Уражанні ад паездкі на Радзіму М. Сяднёў выказаў у нарысе «3 Менску у Мінск», які быў надрукаваны ў «Літаратуры і мастацтве». Мінск наведалі таксама апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў, дырэктар Скарынінскай бібліятэкі ў Лондане айцец А. Надсан, распарадчык фундацыі імя Л. Сапегі Ю. Станкевіч, супрацоўнікі беларускай секцыі радыёстанцыі «Свабода» В. Станкевіч, Л. Урбан, В. Крупскі, амерыканскія і англійскія вучоныя-саветолагі, якія займаюцца вывучэннем і даследаваннем нашай літаратуры і культуры, Т. Бэрд, А. Макмілін, Дж. Дынглі, Г. Пікарда. На старонках газет і часоігісаў «Літаратуры і мастацтва», «Нашага слова», «Голасу Радзімы», «Чырвонай змены», «Знамя юностн», «Полымя», «Маладосці», «Спадчыны», «Нёмана», «Крыніцы», «Бярозкі» і інш. з’явіліся не толькі інтэрв’ю з нашымі суайчыннікамі, але ў некаторых надрукаваны і творы пісьменнікаў-эмігрантаў У Клішэвіча, М. Сяднёва, А. Салаўя, Н. Арсенневай,
Я. Золака, Ю. Віцьбіча, М. Каваля, У. Дудзіцкага, Р. Крушыны, А. Калубовіча...
He засталіся ў даўгу перад сваімі землякамі і тыя, хто ў свой час па волі лёсу апынуўся за межамі нашай рэспублікі. У 1989 г. быў утвораны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі, які сабраў не адну тысячу долараў і на іх набыў лекі і медыцынскую апаратуру, якія дастаўлены ўжо ў нашу рэспубліку, перададзены бальніцам у Мінску, Гомелі, Хойніках. Патомак выхадцаў з Беларусі, які жыве ў Англіі, А. Ціханавецкі падарыў Беларускаму Фонду культуры адзін з унікальных слуцкіх паясоў. Вялікую зацікаўленасць праявілі нашы суайчыннікі і да стварэння ў сталіцы Савецкай Беларусі Скарынінскага цэнтра на сабраныя за мяжой грошы купілі для яго камп’ютар, а таксама перадалі значную суму грошай на выданне і папулярызацыю нашай спадчыны.
Як сапраўднае свята культуры нашага народа адзначалася ў Беларусі і за яе межамі 500-годдзе слаўнага першадрукара і асветніка Ф. Скарыны. У гэтым свяце прынялі ўдзел прадстаўнікі многіх народаў, у тым ліку і тыя беларусы, піто жывуць за межамі нашай рэспублікі, сярод іх і патомак нашага славутага земляка доктар С. Скарына, які прыехаў да нас з Канады. 500-годдзе Ф. Скарыны было шырока адзначана ва ўсім свеце, але асабліва ў ЗША у Бібліятэцы ААН, у Нью-ёркскай публічнай бібліятэцы, у Квінсколеджы Нью-ёркскага гарадскога ўніверсітэта, а таксама ў Кліўлендзе ў Беларускім культурным цэнтры «Полацк». Ва ўсіх гэтых урачыстасцях бралі ўдзел беларусы як з нашай рэспублікі, так і тыя, што жывуць за яе межамі. Адбыліся ўпершыню за пасляваенныя гады сустрэчы беларуска-амерыканскай эміграцыі з афіцыйнымі асобамі Савецкай Беларусі Старшынёй Савета Міністраў БССР В. Кебічам, міністрам замежных спраў БССР П. Краўчанкам, пастаянным прадстаўніком Беларускай ССР пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Г. Бураўкіным...
Бібліятэкі нашы дапоўніліся новымі кнігамі, часопісамі, газетамі тымі, якія выходзілі і выходзяць у месцах пасялення за межамі рэспублікі беларусаў, што дае магчымасць больш поўна і ўсебакова вывучаць эміграцыю, яе жыццё і культуру.
Каб гэтае вывучэнне было навуковым і мэтанакіраваным, пры Скарынінскім цэнтры арганізоўваецца спецыяльны аддзел.
Для сувязей з эміграцыяй усімі перасяленцамі з Беларусі створана культурна-грамадскае згуртаванне «Бацькаўшчына», якое разам з таварыствам «Радзіма» будзе апекавацца нашымі суайчыннікамі.
Прыняты адпаведныя рашэнні і Вярхоўным Саветам БССР і ўрадам рэспублікі, якія ўзаконілі нашы адносіны з эміграцыяй. Так, у Законе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі «Аб мовах у Беларускай ССР» ёсць спецыяльны артыкул, які гарантуе садзейнічанне «захаванню нацыянальнакультурных інтарэсаў асоб беларускага паходжання, якія жывуць у замежных краінах». Прыкладна тое самае пацвердзіў і ўрад рэспублікі ў сваёй «Дзяржаўнай праграме развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР», якая была прынята ў верасні 1930 г.
Цяпер пра беларускую эміграцыю мы сталі ведаць больш. Але, вядома, далёка не ўсё, што варта было б ведаць.
К. Ваша эсэ пра эміграцыю было ўспрынята неадназначна. У нашым друку і за мяжою з’явіліся артыкулы, у якіх выказваліся крытычныя заўвагі. Як Вы да ўсяго гэтага адносіцеся?
Б. С. Нармальна. Справа ў тым, што многія людзі прывыклі глядзець на эміграцыю вачыма ранейшых часоў, бачыць ва ўсіх тых, хто апынуўся за мяжою, толькі ворагаў. Ёсць і такія, хто вельмі б хацеў забыць, не вылучаць тых, хто ў часы вайны паводзіў сябе не лепшым чынам, запляміўся супрацоўніцтвам з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Я ж імкнуўся прытрымлівацца праўды, фактаў што было, тое было, з песні, як кажуць, слоў не выкінеш. Вядома, не ўсё я ведаю, здараюцца і прыкрыя памылкі, непаразуменні. Скажам, як было ў мяне, калі я пісаў пра М. Сяднёва. Грунтуючыся на паведамленнях акупацыйных газет, я прыпісаў яму тое, чаго, як выявілася, не было. У новым выданні майго эсэ гэтая ды і некаторыя іншыя памылкі і недакладнасці выпраўлены.
К. Л такое выданне рыхтуецца?
Б. С. Так, я над ім працуіо. У нас вельмі мала пакуль што крыніц пра нашу эміграцыю, гадамі яна не вывучалася, a калі што і даходзіла да нас, дык у вельмі скажоным выглядзе. Маецца выйсці ў свет у ЗША даследаванне В. Кіпеля на гэтую тэму, але пакуль яго няма. Між тым цікавасць да беларускай эміграцыі цяпер у рэспубліцы вялікая, асабліва сярод моладзі, ды і ў навуковым асяроддзі. Мне даводзіцца рэцэнзаваць, a то і ігісаць самому матэрыялы пра вядомых дзеячаў беларускай эміграцыі і для розных энцыклапедычных выданняў, і для бібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі», які выдае Акадэмія навук БССР. Дарэчы, я падрыхтаваў вялікую анталогію паэзіі беларускай эміграцыі пад назваю «Туга па Радзіме», у якую ўключыў творы пятнаццаці паэтаў, сярод іх ёсць імёны зусім невядомых у нашай рэспубліцы творцаў. Да кожнага аўтара даюцца біяграфічныя даведкі. Творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў паступова ўліваецца ў агульную плынь нашай літаратуры, займае ў ёй сваё месца. Толькі што выйшла ў выдавецтве «Універсітэцкае» кніга паэзіі «Каласы роднай мовы», дае побач з творамі дарэвалюцыйных беларускіх паэтаў і паэтаў савецкай пары надрукаваны і творы паэтаў-эмігрантаў В. Адважнага, Н. Арсенневай, М. Кавыля, Р. Крушыны, Л. Золака, У Клішэвіча, М. Сяднёва, А. Салаўя.