Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Вось адна такая фігура Станіслаў Станкевіч. Нарадзіўся ён на Ашмяншчыне, скончыў гуманістычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, доктар філасофіі. У гады вайны бургамістр Барысава, потым Баранавіч, адстушў разам з немцамі. У эміграцыі працаваў на радыё «Свабода», выдаваў газету «Беларус». Ёсць дакументы, якія сведчаць, што ён уласнаручна падпісваў загады аб знішчэнні савецкіх людзей. Але было і такое ён вызваліў з барысаўскай турмы арыштаванага беларускага паэта Міхася Клімковіча даваеннага старшыню Саюза пісьменнікаў БССР, будучага аўтара тэкста Дзяржаўнага гімна. Схіляў яго да супрацоўніцтва з немцамі. Калі той адмовіўся, даў бохан хлеба, грошы:
Ідзі, купі сабе палатняныя штаны ды кіруй у сваю Маскву.
Расказваюць яшчэ пра адно даверлівае яго прызнанне. Я, казаў ён, не паслаў на смерць ні аднаго чалавека, які размаўляў па-беларуску. Вось калі па-руску ці па-польску, дык што ж...
Хіба ж тут можна гаварыць пра сапраўдны патрыятызм?
А. Ц. Барыс Іванавіч, ці маеце вы якую-небудзь новуіо інфармацыю пра тыя факты, калі супрацоўніцтва з акупантамі некаторых беларускіх дзеячаў дыктавалася, скажам так, не іх асабістымі пажаданнямі?
Б. С. Такія факты робяцца вядомымі дзякуючы адкрыццю сапраўдных дакументаў. У адным з артыкулаў я ггісаў ужо, што многія з гэтых дзеячаў, у тым ліку і члены марыянетачнага беларускага ўрада ў акупаваным Мінску былі звязаны з савецкай разведкай. Гэта выклікала сенсацыю на Захадзе незадаволенасць: тым людзям хочацца цяпер быць «чыстымі» з абодвух бакоў.
Вы пытаеце пра новуіо інфармацыю. Дык вось, падняты нефалыпывыя дакументы, якія пацвярджаюць, што той самы Францішак Кушаль, камандуючы Беларускай Краёвай Абаронай, генерал, які сабраў дывізію «Беларусь», яшчэ будучы ў польскай арміі, выконваў многія заданні нашай разведкі. У 39-м годзе, пры вызваленні Заходняй Беларусі, ён, тады капітан польскай арміі, быў узяты ў палон, сядзеў у розных турмах, па заданні разведкі вёў перамовы з генералам Сікорскім,
зноў жа па заданні нашай разведкі апынуўся тут, у Мінску. Як ён дзейнічаў далей па заданні ці без гэта трэба вывучаць. Лле тое, што ён быў звязаны з савецкай разведкай даказана, дакументы ў бліжэйшы час будуць надрукаваны.
Тое самае можна сказаць пра генерала Езавітава, члена Першага ўрада БНР, які да вайны жыў у Латвіі, а потым, у гады вайны, стаў начальнікам штаба той самай дывізіі «Беларусь».
Я мог бы назваць і іншыя прозвішчы, вядомыя нам раней па «чорных спісках», з тымі эггітэтамі, пра якія вы ўспаміналі. (Без іх раней наогул нічога нельга было апублікаваць пра эміграцыю.) Па дарозе да праўды нас могуць чакаць самыя сенсацыйныя адкрыцці. Але справа не толькі ў тым, хто каму і калі служыў (хоць гэта і вельмі важна!), а ў тым, чаму, з якой мэтай. Тая ж самая разведка магла быць справай падвойнай хітрасці. Вельмі важна разабрацца і ў псіхалогіі людзей, якія былі пастаўлены ў складанейшыя ўмовы, чым асудзіць.
А. Ц. 3 вамі цяжка не згадзі цца. Як цяжка было згадзіцца раней з тым, што галоўны псіхалагічны матыў усіх здрад антысаветызм. А калі паглядзець на гэта перш за ўсё як на чалавечую драму...
Б. С. Вайна жорсткая экстрэмальная сітуацыя, яна параджае не толькі супрацьстаянне бакоў, але і ўнутраную барацьбу ў самім сабе; яна распальвае нянавісць, але не пазбаўляе кахання, яна змешвае ўсе прынцыпы, мерае ўсё сваёй фатальнай уладай. Словам, чалавек на вайне гэта заўсёды драма...
У памяці старых менчукоў, якія перажылі акупацыю, пэўна пакінула след трагічная гісторыя сям’і вядомага беларускага дзеяча культуры і навукі, імем якога цяпер названа вуліца...
3 пачаткам вайны ён паехаў у тыл, а незвычайна прыгожая яго жонка засталася ў Мінску. Яна пачала працаваць у рэдакцыі «Беларускай газэты», якую выдаваў У. Казлоўскі. Выклік яе паводзін абцяжарваўся знаёмствам і «асабістай дружбай» з відным нямецкім афіцэрам. Хутка таго «ўбралі», і на пахаванні гэта жанчына ўпала ў магілу з крыкам: «Засыпце і мяне з ім разам!»
Пасля такога прылюднага відовішча няшчаснай давялося адступаць з немцамі ў Кёнігсберг, адкуль вярнуў яе... муж. Зразумеў і дараваў? Магчыма, ён болып паверыў іншым звесткам падполыпчыкаў і партызан, якія лічылі, што яго жонка была пічыра на іх баку, сведчылі, што яна ім усяляк дапамагала.
А. Ц. Уражальная гісторыя, вартая другой «Алыгійскай балады». Думаю, чытачы будуць удзячны вам за тое, што вы падзяліліся тым, чаго няма ў падручніках гісторыі і літаратуры. I самі вынесуць свой прысуд. Дазвольце яшчэ спытаць у вас пра крыніцы вашай інфармацыі. Як складваліся вашы адносіны з нашай службай дзяржбяспекі? Ці карысталіся яе архівамі? Ці была неабходнасць візіраваць там свае матэрыялы.
Б. С. Гэтай службы я заўсёды баяўся, ніколі не хадзіў раіцца, кансультавацца і г. д. Яе «ўваіу» наша сям’я адчула адразу ж, як толькі пераехалі Эльбу, апынуліся ў савецкай зоне. Бацьку сапраўды пагражалі Сібірру, братам не дазвалялі вучыцца ў старэйшых класах, мне ж самому, каб паступіць ва ўніверсітэт, давялося ўтойваць старонкі сваёй біяграфіі... Ды і ў час вучобы спазнаць такое, чаго не раіў бы спазнаваць і свайму ворагу...
А. Ц. Але нейкім чынам вы ўсё ж знаёміліся з неабходнымі матэрыяламі?
Б. С. Збіраў я тыя матэрыялы, вядома, тайна. Цяпер можна прызнацца, што мне дапамагалі ўладальнікі некаторых прыватных бібліятэк. Яшчэ ў канцы 60-х пачатку 70-х гадоў я меў магчымасць прачытаць літаратуру, што выдавалася ў эміграцыі і нават падшыўкі беларускай акупацыйнай перыёдыкі. Будучы ў Амерыцы, пазнаёміўся ў нашай місіі з падшыўкамі газеты «Беларус», многае пачарпнуў у бібліятэках Полыпчы. Я не меў пропуска ў спецаддзелы, але мае знаёмыя вучоныя, заказваючы сабе літаратуру, уладжвалі так, каб я мог яе прачытаць. Такім чынам я неаднойчы працаваў у Інстытуце гісторыі партыі. Вось так, «прыватным чынам», я падрыхтаваўся да гэтай тэмы.
А. Ц. Якія ўражанні ад асабістых сустрэч з беларускай эміграцыяй?
Б. С. Ёсць сярод іх людзі азлобленыя: яны страцілі радзіму і не могуць дараваць гэта балыпавікам, Савецкай уладзе. Hi ў чым не вінаватыя ахвяры вайны вінавацяць болып немцаў ці сябе за недастатковую мужнасць. Ёсць і тыя, хто жыве зусім шчасліва. Як казала ў адным сваім інтэрв’ю Наталля Арсеннева, шчаслівая ўжо тым, што ніколі не супраціўлялася лёсу, а лёс яе вершыць сам Бог. Ён мудра распарадзіўся, каб яе жыццё было выратавана і прадоўжана за мяжой.
А. Ц. Барыс Іванавіч, да нас у рэдакцыю часта прыходзяць людзі з пытаннем аб тым, ці будзе выплачана нямецкая дапамога ці пенсія тым, хто працаваў у часы вайны ў Германіі. Ваша сям’я таксама была там, можа, ведаеце штонебудзь канкрэтнае аб працэдуры афармлення неабходных дакументаў?
Б. С. Так, сапраўды, быццам ёсць дамоўленасць з нямецкім урадам пра тое, што яны акажуць дапамогу тым, хто працаваў у Германіі ў ваенны час. Гэта можа быць значнай сумай ад тысячы да 25 тысяч марак. А тым, хто атрымаў там інваліднасць, нават згодны плаціць пенсію. Але гэтае пагадненне пакуль што не зафіксавана ў дакументах, бо няма механізма яго рэалізацыі.
Што можна канкрэтна параіць людзям? Трэба сабраць самыя розныя дакументы (аўсвайсы, пасведчанні), якія пацвярджаюць іх знаходжанне ў Германіі. Калі гэтага няма, то ўспомніць хоць бы назву мясцовасці, вёскі, фермы, прозвішча гаспадара і ўсе іншыя падрабязнасці. Беларускі дзіцячы фовд, пры якім створана Асацыяцыя дзяцей-вязняў канцлагераў, бярэ на сябе функцыі каардынатара ў гэтай справе. Менавіта туды трэба звярнуцца з заявай.
Красавік 1992 г.
НАРОД, ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ
I НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ
Гутарка з карэспандэнтам газеты «Звязда»
Алснай Ціхановіч
А. Ц. Барыс Іванавіч, у маім стале даўно ляжыць пісьмо ў «Звязду», якое не спісваю ў архіў. Хацелася абмеркаваць яго з вамі. Напісала яго ваша зямлячка з Гомельшчыны, з вёскі Астравы Лоеўскага раёна Юлія Аляксавдраўна ГаўрылюкСаўчанка. Падобныя не толькі вашыя прозвішчы, але і некаторыя жыццёвыя старонкі. Дык вось, у сувязі з прыняццем Вярхоўным Саветам беларускіх дзяржаўных сімвалаў Юлія Аляксандраўна напісала:
«Слёзы заліваюць твар. Ускалыхнулася ўсё маё жыццё...
Я малою была вывезена ў Германію. У 13 гадоў даіла ў гаспадара 13 кароў тры разы на дзень і працавала ў полі разам з усімі дарослымі. Нам выдалі спецыяльныя пінжакі, якія мы павінны былі насіць, таму што там былі прымацаваны гербы нашых рэспублік, якія прынятыя зараз. Тады немцы адразу пазнавалі, хто рускі, хто беларус, хто паляк, хто ўкраінец. Горпі за ўсіх жылося рускім, хаця і нам даставалася. Гаспадарская курыца недзе схавалася і несла яйкі не там, дзе ёй прызначалася. Дык зяць гаспадара ледзь не забіў мяне. А потым знайшлася і курыца, і яйкі...
Гэты боль быў прытупіўся, мы сталі жыць лепш, звыкліся з думкай, што хоць не дарэмна перажылі такія пакуты.
I вось я атрымала свабоду. Я цяпер не ведаю нават, хто я сама. Да сённяшняга дня я лічыла сябе беларускай, хоць з 1956 года жыла ў Казахстане. Там я нарадзіла пяцёра дзяцей дзвюх дачок і трох сыпоў. Муж загінуў там у 1965 годзе. Чацвёра дзяцей жывуць там, адна дачка жыве ў Беларусі разам з мужам-украінцам. Я ж прапісана ў Казахстане, але вось мінула ўжо дзесяць гадоў, як, выйшаўшы на пенсію, працавала ў родным калгасе даяркай. Каб хоць неяк аддаць доўг
сваёй вёсцы. Цяпер паўстала пытанне: дык хто ж я? Да гэтага часу я ганарылася тым, пгго я грамадзянка СССР. Але я была беларускай, дзе б я ні жыла, у БССР, у КазССР, у РСФСР, у УССР. У поездзе мы былі ўсе аднолькавыя, ніхто ніколі не пытаўся ні пашпарта, ні грамадзянства. У самалёце я ляцела ў любы горад. А што будзе зараз? Мне засталося нядоўга жыць. Але як жа мае дзеці? Яны ж павыходзілі замуж, пажаніліся на розных нацыях...»
Як бы вы пракаменціравалі гэта пісьмо?
Б. С. Тое, пра што піша аўтар ліста, мне вельмі блізка і зразумела. У гады вайны ў Нямеччыну было вывезена з Беларусі каля 400 тысяч чалавек. Іх долю раздзяліў і я з бацькамі.
Але хацеў бы адразу паправіць Юлію Аляксандраўну: «знакі адрознення» ў беларусаў былі зусім іншыя. Ніякага бел-чырвона-белага сцяга, ніякай «Пагоні». Па-першае, былі шматкі тканіны з надпісам «OST» (гэта для ўсіх былых савецкіх грамадзян). Па-другое, і беларусы, і ўкраінцы, і рускія адрозніваліся яшчэ «эмблемамі». На тым знаку, што насілі, як беларусы, мае бацькі' і які насіў я таксама, быў колас, унізе шасцярня, і аблямавана гэта ўсё нечым накшталт хамута, расквечанага расцвіўшымі сланечнікамі...