Пад сузор’ем сярпа і молата
Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
Скажам, я спецыяльна цікавіўся, як стваралася сучасная літаратурная мова ў Ізраілі. 3 пісьмовых крыніц у іх была толькі Біблія. Яны стварылі цэлы інстытут, які распісаў з яе кожнае слова...
Наша ж мова яшчэ жывая. Яна можа набыць поўнае дыханне, вярнуць страчанае, што зафіксавана ў тых жа слоўніках 20 30-х гадоў.
А. Ц. Вы аптыміст...
Б. С. Так, аптыміст. Я ніколі не траціў веры ў перамогу дабра над злом, у перамогу беларускай справы, беларускага слова. I веру ў той час, калі беларуская кніга будзе ў кожнай хаце, яе будуць чытаць і школьнік, і дарослы... I, вядома ж, размаўляць на роднай мове ўсюды: і дома, і на працы. Але дзеля гэтага трэба кожнаму з нас, свядомых беларусаў, вельмі шмат рупіцца.
1992
ВЯРНУЦЬ НАРОДУ
ЯГО ДУШУ I ПАМЯЦЬ
Гутарка з карэспандэнтам «Народнай газеты»
Рэгінай Гамзовіч
Р. Г. Устаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы адбыўся 27 чэрвеня 1989 г. Мінула два гады, ужо можна падвесці пэўныя вынікі, што зроблена, якія праблемы ўзніклі на шляху, якія новыя задачы неабходна вырашыць?
Б. С. Таварыства знаходзіцца ў стадыі станаўлення, Некалькі месяцаў пайшло на тое, каб яго зарэгістраваць, япічэ некалькі каб атрымаць памяшканне, тэлефон... Галоўная наша задача узнавіць нармальныя, свабодныя ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры, вярнуць беларускую мову ў паўсядзённы ўжытак, а народу яго душу і памяць. Было б наіўна думаць, што тая сітуацыя з роднай мовай, якая склалася ў Беларусі, з утварэннем яшчэ аднаго добраахвотнага грамадскага таварыства а менавіта такім з’яўляецца ТБМ зменіцца за два гады ў лепшы бок. Супраць жа нашай мовы, каб яе не ведалі, забылі, працавалі дзесяцігоддзямі магутнейшыя дзяржаўныя структуры спярша царскія, потым сталінскія і абшарніцка-польскія. Гэтак званае двухмоўе хрушчоўска-брэжнеўскага тыпу прывяло да панавання ў сферы навукі, культуры і грамадска-палітычных адносін у рэспубліцы фактычна адной мовы рускай. Тым не менш знайшліся людзі, якія ўсведамляюць, што такое для народа свая мова, яны і сталі энтузіястамі яе адраджэння і пашырэння. Сярод гэтых людзей ёсць пісьменнікі, вучоныя, настаўнікі, журналісты, гаспадарнікі, партыйныя і дзяржаўныя дзеячы. Гэта касцяк нашага Таварыства. Ужо на самым пачатку мы прынялі самы актыўны і непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і абмеркаванні праектаў «Закона аб мовах у Беларускай ССР» і Дзяржаўнай праграмы па яго ажыццяўленні, вылучылі і правялі на выбарах у Вярхоўны Савет БССР, у абласныя, гарадскія, раённыя
і мясцовыя Саветы сваіх народных дэпутатаў. Выпускаем газету «Наша ніва», арганізавалі на грамадскіх пачатках дзясяткі курсаў па вывучэнні роднай мовы, напісалі методыкі яе выкладання, прыступілі да выдання слоўнікаў і самых розных падручнікаў, дапаможнікаў. Наладзілі некалькі канферэнцый па самых актуальных пытаннях развіцця і бытавання беларускай мовы. Але гэта маленечкая частачка таго, што хацелася б, што трэба рабіць. Беларуская мова толькі аб’яўлена дзяржаўнай; на самай жа справе такой яна ў нашай рэспубліцы пакуль не з’яўляецца. Яе па-ранейшаму ўсё яшчэ, за рэдкім хіба выключэннем, у сваёй працы і паўсядзённым побыце ігнаруюць як кіраўнікі рэспублікі, так і кіраўнікі абласцей, раёнаў і нават некаторых сельскіх Саветаў. Больш таго, сямтам пачалося адкрытае ці прытоенае супраціўленне, сабатаж словам, робіцца ўсё магчымае, каб беларуская мова так і не стала дзяржаўнай. I як ні прыкра гэта гаварыць, далёка не легппы прыклад падае і тут сам Вярхоўны Савет рэспублікі. Яго Старшыня М. I. Дземянцей так і не навучыўся размаўляць на мове таго народа, інтарэсы якога па абавязку службы павінен абараняць. Да слова, назваць рускай туіо мову, на якой ён вядзе пасяджэнні сесій, таксама нельга. He дзіўна, што некаторая яго выразы нефармальныя выданні друкуюць у кутках гумару. Наогул, моўная культура многіх народных дэпутатаў БССР такая нізкая, што іншы раз хочацца заткнуць вушы і не чуць таго гвалту, таго здзеку, які чыніцца з мовы, асабліва калі дэпутаты імкнуцца гаварыць па-руску. Відаць, варта было б для народных дэпутатаў арганізаваць спецыяльныя курсы па вывучэнні як беларускай, так і рускай мовы, бо нельга ж, каб элементарная неігісьменнасць гучала на ўсю рэспубліку па радыё і тэлебачанні. Падумайце, які прыклад падаецца нашаму падрастаючаму пакаленню, дзецям! Друкаваны орган Вярхоўнага Савета «Народная газета» таксама выдаецца на дзвюх мовах, як, дарэчы, вядуцца і пасяджэнні сесіі Вярхоўнага Савета. Калі гэта лічыць часовай з’явай, пераходным перыядам куды яшчэ ні ішло. А калі яно, такое двухмоўе, замацуецца, увойдзе ў практыку? Прыклад з Вярхоўнага Савета падхапілі і некаторыя абласныя, раённыя, шматтыражныя
газеты, якія, дарэчы, раней выдаваліся па-беларуску, пачалі выходзіць таксама на дзвюх мовах, a то, папросту кажучы, і на трасянцы. Такога, дарэчы, няма ні ў адной рэспубліцы, толькі ў Беларусі. Няўжо гэта нікога не насцярожвае? He паболыпала, а зменшылася і колькасць выдадзеных кніг на беларускай мове, рэзка ўпалі іх тыражы. Выдаўцы спасылаюцца на рынак, а на самай справе гоняцца за чыстаганам, абыходзяць усякімі праўдамі і няпраўдамі Закон аб мовах, ігнаруюць яго. Дзіўна проста на беларускія кнігі раптам не стала хапаць паперы, паліграфічных магутнасцей, затое ўсяго гэтага з коптурам хапае на розныя камерцыйныя выданні. Калі Міністэрствы адукацыі і культуры распрацавалі свае праграмы да пераходу на мову свайго народа і паступова, хоць і з пэўнымі цяжкасцямі, іх выконваюць, дык астатнія міністэрствы не спяшаюцца гэта рабіць. Органа ж, які б не толькі сачыў за выкананнем Закона аб мовах, але і дапамагаў бы ўсім, хто жадае авалодаць беларускай мовай, ды і іншымі, якія бытуюць у рэспубліцы, няма. А ён жа прадугледжваўся, калі складалася Дзяржаўная праграма па ажыццяўленні Закона! Значыцца, справа пупічана на самацёк. Як трэба было знішчаць беларускае слова, дык гэта рабілася паслядоўна і мэтанакіравана на дзяржаўным узроўні. А як справа пайшла пра аднаўленне яго правоў і месца ў грамадстве, дык няхай гэтым займаюцца добраахвотнікі... Пракуратура БССР, якая павінна сачыць за выкананнем і гэтага, як і ўсіх іншых законаў, ды і самой іх выконваць, занята тым, каб прывесці «Закон аб мовах у Беларускай ССР» у адпаведнасць з Саюзным, гэта значыцца, ліквідаваць некаторыя вельмі важныя яго палажэнні. Пракурор БССР Г. С. Тарнаўскі замест таго, каб самому навучыцца гаварыць па-беларуску, на адным з Пленумаў ЦК КПБ спрабаваў абвяргаць Закон, маўляў, ён парушае правы чалавека. А жыць сярод народа гадамі, мець усё, што заслужыў і не заслужыў, і пе ўмець размаўляць на яго мове... Ды яшчэ, будучы прадстаўніком не карэннай нацыі, вучыць беларусаў, што яны павінны рабіць са сваёй мовай, якія прымаць па гэтых пытаннях Законы, а якія не... Што гэта?.. Як бачыце, пакуль будуць такія Тарнаўскія, працы нашаму Таварыству хопіць...
Р. Г. З’езд мае адбыцца 14 15 чэрвеня ў Мінску. Які будзе яго парадак?
Б. С. На абмеркаванне з’езда выносіцца некалькі пытанняў. Галоўнае з іх гэта роля грамадскасці рэспублікі, ТБМ і іншых грамадска-культурных арганізацый у фармаванні канцэпцыі і развіцця культуры ў Беларусі, стварэнні нацыянальнай школы і адраджэнні беларускай культуры. Блізка да гэтага пытання стаіць і наступнае аналіз дзяржаўнай моўнакультурнай палітыкі ў Беларускай ССР, грамадскі кантроль за ходам ажыццяўлення Закона аб мовах у БССР. I трэцяе пытанне, на якім хацелася б засяродзіць увагу гэта ўдасканаленне правапісу беларускай літаратурнай мовы, бо ён у сталінскія часы быў скалечаны, гвалтоўна зменены не кампетэнтнымі ў пытаннях мовы людзьмі, яго набліжалі да рускага, не ўлічваючы асаблівасцей і законаў нашай мовы. Вось бы Пракуратуры БССР падняць усе тыя незаконна праведзеныя акцыі супраць нашай мовы, нашага народа, тысяч і тысяч самых лепшых яго сыноў і дачок ды паадмяняць многае, узбудзіць крымінальныя справы супраць тых, хто гэта рабіў, а не лезці ў прынятыя ўжо Вярхоўным Саветам рэспублікі Законы, даказваючы іх правамоцнасць ці неправамоцнасць! Адносна правапісу цяпер існуе некалькі меркаванняў адны за тое, каб вярнуць ранейшы, другія каб пакінуць цяперашні, але ўнесці ў яго ўдакладненні...
Р. Г. Некаторыя яднаюць ТБМ і БНФ...
Б. С. Тыя, хто гэта робіць, знарок ці незнарок! глыбока памыляюцца. Таварыства беларускай мовы аб’ядноўвае ўсіх, каму неабыякавы лёс роднай мовы, хто хоча вярнуць народу яго душу, памяць, культуру і гісторыю. Мова ж не толькі аснова культуры, гэта якраз тое, што яднае, цэментуе нацыю. Няма мовы няма народа. Гэта добра разумелі заваёўнікі і першае, з чаго яны пачыналі, прыйшоўшы на нашу зямлю, з мовы, выцясняючы яе з ужытку і навязваючы сваю, бо ведалі: ні адна армія гэтак не абараняе народ, як мова. Колькі стагоддзяў Беларусь не была самастойнай, уваходзіла ў склад розных дзяржаўных утварэнняў, а захавалася. I захавалася,
дзякуючы сваёй мове, культуры. Таму ў нашым Таварыстве ёсць і члены ЦК КПБ і члены Сойма БНФ, члены і кіраўнікі іншых паргый і арганізацый, якія ўзніклі, працуюць у Беларусі і за яе межамі, народныя дэнутаты СССР і БССР, міністры, кіраўнікі ведамстваў... Атэісты, праваслаўныя, католікі, уніяты, пратэстанты... Рабочыя, сяляне, студэнты... I што цікава на ніве адраджэння нашай мовы і культуры мы знаходзім узаемаразуменне, шляхі супольнай дзейнасці.
Р. Г. Барыс Іванавіч, вы ў сакратарыяце Рэспубліканскай рады ўзначальваеце такі важны накірунак дзейнасці, як сувязь з суайчыннікамі. Калі на Бацькаўшчыне створана 71 рэгіянальная арганізацыя, а таксама 20 калектыўных сябрын, то колькі прыхільшкаў роднай мовы за межамі Беларусі стварылі свае суполкі ў рэспубліках Савецкага Саюза і за яго межамі?
Б. С. Лёс роднай мовы, як я казаў ужо, яднае ўсіх беларусаў дзе б яны ні жылі. Таму нацыянальна свядомыя людзі ствараюць па ўсім свеце свае арганізацыі. Суполкі ТБМ ёсць у ЗША, Аўстраліі, Канадзе, Польшчы, Чэхаславакіі. Ёсць яны і ў Літве, Латвіі, Эстоніі, на Украіне, у Казахстане, РСФСР. Словам, усюды, дзе жывуць беларусы. Самыя вялікія і актыўныя у Кліўлендзе (ЗІПА), на Беласточчыне (Польшча), у Маскве, Ленінградзе, Вільніосе, Рызе... Вядома, гэтыя суполкі, як і ўсе іншыя, патрабуюць ад нас дапамогі. На жаль, аказаць яе мы не заўсёды можам. Арганізацыя нашая пакуль што бедная. Тыя, хто мог бы нас падтрымаць матэрыяльна, не вельмі спяшаюцца гэта рабіць. Мусіць, лічаць, што ёсць куды больш важныя ўчасткі. А мова... Пражывём і з той, якая ёсць. А яшчэ ж славуты наш папярэднік Ф. Багупіэвіч казаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» Словы гэтыя, іх глыбінны сэнс добра разумеюць тыя, хто па розных прычынах не жыве на сваёй Радзіме. Таму з іх боку мы маем поўнае ўзаемаразуменне і падтрымку. Дачакацца б таго і ад тых, хто нікуды са сваёй зямлі не едзе і не збіраецца ехаць, жыве і будзе жыць тут. Хацелася б нагадаць такім словы, з якімі звярталася калісьці да ўсіх беларусаў вялікая патрыётка Ларыса Геніюш: