Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Матчынай мовы, багатай і слаўнай, Што ў скарбах народа, бы фонд залаты, He аддавайце бяздумна, бяспраўна, He прадавайце святога, браты!
1991
ДЗЯРЖАЎНАЯ МОВА ЧУЖАНІЦА Ў ДЗЯРЖАЎНЫХ ВУСНАХ?
Хто толькі і чаму не вучыў беларусаў! Лсаблівы імпэт у гэтым праяўлялі, ды час ад часу праяўляюць і цяпер, некаторыя нетутэйшыя, як правіла, тыя, што прыязджаюць да нас, у Беларусь, не каб сумленна жыць і працаваць, а «на ловлю счастья н чннов». Непрыемна, крыўдна слухаць і чытаць такіх, бо, не зразумеўшы ладу нашага жыцця і мыслення, не пазнаёміўшыся хоць збольшага з гісторыяй, звычаямі і культурай народа, не засвоіўшы і некалькі слоў з мовы нашай, яны пачынаюць дыктаваць, a то і навязваць свае, далёка не лспшыя, погляды, звыклыя ім самім думкі і паняцці... Вось і Г. С. Тарнаўскі...
Але ўсё па парадку, як і заклікае сваім прыкладам паважаны апанент.
Нанярэдадні Другога з’езда Таварыства беларускай мовы я, як адзін з сакратароў Рэспубліканскай рады гэтай добраахвотпай арганізацыі, даючы інтэрв’ю карэспандэнту «Народнай газсты», не абышоў маўчаннем выступленне на пленуме ЦК КПБ Пракурора Беларускай ССР Г. С. Тарнаўскага, бо, прызнаюся шчыра, яно мяне не толькі здзівіла, але і насцярожыла. Няўжо Пракурору Беларускай ССР сёння, калі ў рэспубліцы такая крымінагенная абстаноўка, калі туг і там ігнаруюцца і парушаюцца законы, няма пра што іншае гаварыць, як пра беларускую мову? Навошта нагнятаць, распальваць страсці, дзе іх хвала Богу! не было і няма? Тым больш чалавеку, які нарадзіўся не ў Беларусі, не ведае так, як належала б, рэальнага становішча міжнацыянальных адносін у рэспубліцы, бытавання беларускай дый іншых моў? Я ўявіў на хвіліну любую інпіую рэспубліку, краіну, у якой Пракурор не толькі не валодаў бы мовай народа, сярод якога жыве і працуе, але яшчэ спрабаваў бы абурацца тымі, хто хоча ёю валодаць сам і імкнецца, каб валодалі іншыя. Лбсурд! I ў сваім інтэрв’ю
выказаў некалькі не зусім прыемных слоў на адрас такога Пракурора і той арганізацыі, якую ён узначальвае. I што ж... Пракурор кінуты ў яго агарод каменьчык заўважыў. I зрэагаваў, адклікнуўся у друку «Будучы нязгодным з некаторымі ацэнкамі і сцверджаннямі Б. Сачанкі, а таксама прымаючы пад увагу, што ў інтэрв’ю змяшчаюцца выдуманыя факты, кіруючыся артыкулам 26 Закона аб друку і іншых сродкаў масавай інфармацыі»... I пайшло, пайшло: «Беспадстаўнасць асобных сцверджанняў сакратара Рэспубліканскай рады ТБМ, скажэнне ім фактаў не даюць мне права змаўчаць». («Не магу змаўчаць», «Народная газета», 4 ліпеня г. г.). Выдаючы сябе за прыхілыгіка «адраджэння як мовы, так і беларускай культуры ў цэлым», згадзіўшыся, відаць, для прыліку з некаторымі іншымі думкамі, бо, маўляў, яны правільныя «як у плане дыялектыкі, так і гісторыі», Г. С. Тарнаўскі тут жа перайшоў у атаку. Якіх толькі не высунуў супраць мяне абвінавачванняў! Першае з іх гэтага не было, нічога падобнага ён не гаварыў на Пленуме ЦК КПБ. He верыце? Прачытайце «маё выстунленне на пленуме, апублікаванае ў рэспубліканскіх газетах». Г. С. Тарнаўскі, мусіць, не ведае, ці забыўся, што я, гэтак жа, як і ён, з’яўляўся членам ЦК КПБ і меў магчымасць яго выступленне не толькі чытаць, але і слухаць. Вось што ён сказаў і што мяне і здзівіла і насцярожыла: «В последнее время всё громче раздаются голоса о необходамостн форснровання введення во всех сферах обіцественной жнзнн только белорусского языка. Прн этом настойчнво проводнтся мысль о необходнмостн прннуднтельного его внедрення, делаются попыткн оторвать белорусскую культуру от культуры другнх народов нашей страны н в первую очередь от русской». Адкуль гэта? Ці не з арсеналу нядобрай памяці трыццатых гадоў, калі менавіта да такіх вось галаслоўных, не падмацаваных ніякімі фактамі абвінавачваннях, дакладней, даносах выбачайце, інакш такое не назавеш! была знішчана амаль уся беларуская інтэлігенцыя, лепшыя сыны і дочкі народа, цвет нацыі; толькі пісьменнікаў было рэпрэсіравана каля 200 чалавек! Таго, пра што гаворыць Г. С. Тарнаўскі, у Беларусі, вядома, няма. I ніколі не было. Больш таго быць не можа! А калі
нешта блізкае да таго, пра што гаворыць Г. С. Тарнаўскі, дзенебудзь з’яўляецца, дык чаму ён, як Пракурор рэспублікі, не ўзбуджае крымінальных спраў супраць такіх «голосов», яму ж, як кажуць, і ўсе карты ў рукі.
Паважаючы чытачоў, я не буду цытаваць далей гэтую прамову Пракурора, скажу толькі, што былі там словы і пра «уіцемлення прав человека по языковому прнзнаку», і пра «грубое прннужденне», і пра многае іншае. Вядома, Пракурор палохаў нас, беларусаў, і «прнмерамн» Літвы, Латвіі, Эстоніі, Малдавіі (менавіта Малдавіі, а не Малдовы)... Закончыў гэтуіо частку свайго выступлення ён палымяным заклікам: «Отпор такнм, с позволення сказать, радетелям белорусской культуры в первую очередь должны дать мы, коммуннсты».
Так, гэта праўда, «Закона аб мовах у Беларускай ССР» Г. С. Тарнаўскі не называў. Але ўвесь дух, пафас выступлення быў накіраваны супраць Закона і тых, хто імкнецца, спрабуе праводзіць яго ў жыццё. А ў Законе ж напомню Пракурору! недвухсэнсоўна, а ясна, дакладна сказана, што ў «адпаведнасці з Канстытуцыяй (Асноўным Законам) Беларускай ССР дзяржаўнай мовай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі з’яўляецца беларуская мова» і што «Беларуская ССР забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця». Наш Закон аб мовах адрозніваецца ад падобных Законаў, прынятых у іншых рэспубліках. I перш за ўсё сваёй дэмакратычнасцю, тым, што «забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін народаў Саюза ССР», а ў галіне адукацыі гарантуе «права на выхаванне і атрыманне адукацыі на беларускай або рускай мове». У Законе не забыты грамадзяне іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у рэспубліцы, ім таксама даецца права «на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове».
He забыты правы грамадзян размаўляць, выступаць на сходах, звяртацца пісьмова ва ўсе арганізацыі на роднай мове, на якой хто пажадае... Так, у ім няма права бацькам выбіраць мову для навучання сваіх дзяцей. Беларуская мова, нароўні з рускай, вывучаецца абавязкова ўсімі, хто атрымлівае адука-
цыю. Як і ўсе астатнія прадметы фізіка, хімія, матэматыка, гісторыя, геаграфія і г. д. Вызваліцца, не вывучаць яе, як гэта было зусім нядаўна, права не даецца, за выключэннем хіба асобных выпадкаў. Што гэта? Прымус? Парушэнне правоў чалавека? Закон прыняты і ён павінен выконвацца, а не аспрэчвацца. Ды трэба быць проста не ведаеш і сказаць кім, каб, маючы магчымасць вывучыць яшчэ адну мову, не выкарыстаць гэтага. Менавіта пра гэта, а не пра што-небудзь іншае, час ад часу і нанамінае наш друк. I бачыць тут тое, што бачыць Г. С. Тарнаўскі, трэба сапраўды, мабыць, быць «дзяржаўным саветнікам юетыцыі 1 класа», якім і з’яўляецца, як ён аб’явіў у «Народнай газеце», наш паважаны Пракурор.
Цяпер адносна таго, што «Б. Сачанка сцвярджае, што Пракуратура БССР спрабуе адмяніць гэты Закон». «Так, піша Г. С. Тарнаўскі, трэба быць сапраўды вялікім фантазёрам, каб з нічога нарабіць такое. Гэта не толькі чыстай вады выдумка, але і дыскрэдытацыя дзяржаўнага органа». Каму-каму, а Пракурору рэспублікі трэба быць дакладным, не прыпісваць чалавеку таго, чаго ён не гаварыў. Працытую сябе: «Пракуратура БССР, якая павінна сачыць за выкананнем гэтага, як і ўсіх іншых законаў, ды і сама іх выконваць, занята тым, каб прывесці «Закон аб мовах у Беларускай ССР» у адпаведнасць з саюзам, гэта значыць, ліквідаваць некаторыя вельмі важныя яго палажэнні». Мяркую, ёсць розніца, і не малая, між тым, што сказаў я, і што мне прыггісалі. Але даруем і гэта Пракурору! 3 кім чаго не бывае, асабліва ў палемічным запале, калі хочацца знішчыць свайго апанента, падаць яго ў непрыглядным святле. А вось на падставе чаго я сказаў такое пра нашу пракуратуру патлумачу. Па-першае, калі неаднаразова абмяркоўваўся на Камісіі па стварэнні праекта Закона аб мовах сам праект і потым прымаўся ён на Камісіях Вярхоўнага Савета БССР і ў самім Вярхоўным Савеце менавіта з такімі патрабаваннямі выступалі юрысты. I даволі актыўна, спасылаючыся на той самы «прымус» і «правы чалавека», па-другое, калі вынрацоўвалася Дзяржаўная праграма па ажыццяўленні Закона і прымалася яна на Савеце Міністраў, было тое самае. У архівах Камісіі па выпрацоўцы гэтай праграмы і ў ТМБ зна-
ходзяцца і пісьмовыя пацвярджэнні таго, пра што я гаварыў у сваім інтэрв’ю, як, напрыклад, пісьмо ад 10.07.90 за № 22-9-д90, падпісанае намеснікам Пракурора Беларускай ССР В. Б. Юрэвічам, у якім сказана: «По нтогам Всесоюзной перепнсн населення 1989 года русскнй язык назвалн в качестве родного 3244 тысячн человек, нз ннх 1311 тысяч русскнх н 1933 тысячм человек другнх нацнональностей.
Между тем Закон Белорусской ССР «О языках в Белорусской ССР» поставнл часть населеняя, которая прнзнаёт родным языком русскнй, в днскрнмннацнонное положенне. Белорусы н другне группы населення, прнзнаюіцне родным русскнй язык, лншены права на обученне н воспнтанне свонх детей в дошкольных учрежденяях н обіцеобразовательных школах на русском языке... Закон Белорусской ССР «О языках в Белорусской ССР» н Государственная программа его реалнзацнн находятся в протнворечнн co ст. 43 Констнтуцнн Белорусской ССР, провозглашаюіцей возможность обучення н воспмггання на родном языке... Программа реалязацнн Закона протнворечнт также Всеобіцей декларацнн прав человека, прннятой 10 декабря 1948 года на Генералыюй Ассамблее ООН»... Можна было б працытаваць і некаторыя іншыя дакументы, піто выходзілі са сцен Пракуратуры БССР, каб сцвердзіць, што я ніякі не «вялікі фантазёр» і не займаюся «выдумкамі чыстай вады». Навошта, калі жыццё выкідвае такое, што не магло нарадзіцца нават у галовах Свіфта і Гогаля! I ўжо калі размова зайшла пра дыскрэдытацыю «дзяржаўнага органа», дык і гэта вядома, я не адкрываю ніякіх Лмерык! ніхто дзяржаўных органаў так не дыскрэдытуе, як яны самі сябе сваімі непрадуманымі рашэннямі і дзеяннямі. Дыскрэдытуюць іх, вядома, і людзі, што там працуюць, якія не ўмеюць сябе паводзіць, не прыслухоўваюцца да крытыкі, хваравіта на яе рэагуюць, гавораць і робяць часам тое, чаго не варта ні гаварыць, ні рабіць.