Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Так, «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваліся ў час вайны калабарантамі. Але тое ж здарылася з нацыянальнымі сімваламі і ў Францыі, Венгрыі, Балгарыі... I ўсё ж народы не выракліся іх.
He трэба абвінавачваць наш Вярхоўны Савет у нейкім святатацтве. Я лічу яго рашэнне і гістарычна, і маральна справядлівым. Страшэнная несправядлівасць, на мой погляд, чынілася ў іншым. Архітэктары таго савецкага грамадства, якое «дабудоўвалася» пасля вайны, ставілі свае антыгуманныя, антычалавечыя эксперыменты над пакаленнямі людзей. Калі яшчэ можна зразумець, чаму з нас, савецкіх, здзекаваліся ў Германіі, то як зразумець тыя здзекі, якія нас сустрэлі на Радзіме?
За тое, што мы былі ў нямецкім палоне, нас хацелі выслаць у Сібір, не давалі вучыцца ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах.
Учытваюся ў пакутлівыя разважанні маёй зямлячкі яе лёс таксама падвергнуты «эксперыменту». Паводле яго задумы, беларусы, скажам, накіроўваліся ў Сібір, Казахстан, a адтуль людзі ехалі сюды. Праводзілася злачынная палітыка перамешвання, зліцця нацый, фарміраваўся так званы «савецкі народ». Прапаноўвалася нават выдаваць новыя пашпарты без указання нацыянальнасці яго ўладальніка ён проста «савецкі чалавек». Па таму самаму прынцыпу развівалася прамысловасць: у Беларусі, дзе няма сваёй руды, вельмі мала нафты, узвялі гігапты машынабудавання і нафтаперапрацоўкі. Па гэтай жа прычыне ўхваляліся змешаныя шлюбы. Усё рабілася для таго, каб была адна дзяржава, адна мова, адна нацыя.
А. Ц. Ёсць такія меркаванні, што і ў новых пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь не патрэбна ўказанне нацыянальнасці.
Б. С. Я таксама пра гэта чуў, ёсць такія прапановы. На мой погляд, недальнабачныя. Бо нацыя гэта ўсё-такі нацыя, і кожны павінен адчуваць, адкуль ён родам, кім былі яго дзяды, бацькі... Сгграва іншая, калі чалавек не хоча належаць да пэўнай нацыянальнасці, хоча замяніць яе па нейкіх прычынах. Трэба, лічу, даць такое права. Але прымусова пазбаўляць чалавека нацыянальнасці я б нікому не дазволіў. Гэта спроба таго ж дыктату зверху, якім была прымусовая калектывізацыя. Трэба слухаць людзей, іх волю. I цярпенне мець. А мы кудысьці заўсёды спяшаемся...
А. Ц. Але вы лепш за іншых ведаеце, што паняцце і пачуццё патрыятызму ў многіх нашых суграмадзян фарміравалася на «савецкай заквасцы». Гэта пацвярджае і пісьмо ваіпай зямлячкі. Народ і інтэлігенцыя з яе нацыянальнай ідэяй існуюць яшчэ даволі адасоблена.
Б. С. Становііпча з нацыянальным усведамленнем у нас трагічнае. Як мне бачыцца, гэта, безумоўна, вынік таго, што «праслойка» свядомай нацыянальнай інтэлігенцыі ў нас спецыяльна, мэтанакіравана змяншалася.
Возьмем лёс новай беларускай інтэлігенцыі, якая пачала складвацца ў канцы XIX пачатку XX стагоддзя. Гэта былі людзі, якія ўсведамлялі сваю адказвасць перад народам, бралі-
ся вывесці яго на ўзровень іншых народаў Еўропы і свету, стварыць сваю дзяржаўнасць... Такой гістарычнай спробай было ўтварэнне БНР Беларускай Народнай Рэспублікі. Неўзабаве, у процівагу ёй, з’явілася БССР. Новы рэжым, пачынаючы з 30-х гадоў, пачаў планамернае знішчэнне нацыянальнай інтэлігенцыі спярша прыхільнікаў БНР, а потым і Беларусі савецкай. Да вайны практычна іх засталася адна жменька...
А. Ц. У Доме літаратара, дзе мы з вамі гутарым, устаноўлена мемарыялыіая дошка з імёнамі пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі на Айчыннай вайне. Недзе каля трыццаці чалавек... Спіс даваенных ахвяр куды болыпы, а ніякай памяткі нідзе няма.
Б. С. Ведаеце, мы некалькі разоў ставілі ў Саюзе пісьменнікаў гэта пытанне. На тых спісах, што ёсць у мяне, былі рэпрэсіраваны 238 нашых пісьменнікаў, з іх дажылі да смерці Сталіна і выйшлі з лагераў зусім нямногія каля дваццаці.
Але як тут аддаць справядлівую даніну памяці, калі абставіны павязалі людзей сеткаю ўзаемных даносаў, калі каты ў рэшце рэшт падзялілі лёс сваіх нявінных ахвяр? Гэта ж пачні складаць спіс, і трэба пачынаць ведаеце з каго?
А. Ц. 3 Бэндэ?..
Б. С. He, з А. Александровіча, М. Аляхновіча... Дык вось, пра вынікі. Прыгадваюцца словы Горкага, сказаныя ім у «Нясвоечасовых думках» пра рускую інтэлігенцыю: выніпгчы яе і Расія апынецца ў цемры. Гэтак здарылася і з намі: народ апынуўся ў цемры, без духоўнага лідара, таго, хто адкрыў бы вочы...
А. Ц. Барыс Іванавіч, як мне ўяўляецца, рух ТБМ якраз меў на мэце аб’яднаць сённяшнюю інтэлігенцыю і народ адной ідэяй, адным лозунгам Адраджэння. Аднак, што адбываецца з гэтым рухам? Ці не праглядаецца ў ім нейкая «самадастатковасць»: яго накірунак супадае цяпер з дзяржаўнай палітыкай, і, значыць, ТБМ існуе сам для сябе?
Б. С. Рух ТБМ узнік з вялікай патрэбы: вярнуць беларускую мову на Беларусь.
Спачатку ў ім было шмат энтузіязму, таму што да яго прымкнулі многія прыхільнікі БНФ. Фронт тады не прызнаваўся ўладамі, а Таварыства беларускай мовы было як бы легальнай формай барацьбы за тыя ж ідэалы. I справа беларусізацыі зрушылася якраз у сталіцы. Ад бурных сходаў, ад агітацыі па класах і кватэрах мы прыйшлі да закона аб дзяржаўнасці мовы...
Што цяпер? Цяпер палітыку беларусізацыі сталі паслядоўна праводзіць і Міністэрства асветы, і Міністэрства культуры. Падключыліся іншыя. З’явіліся беларускамоўныя ўказальнікі на дарогах, назвы станцый, шыльды на магазінах, афішы кінатэатраў. Многае змянілася. Але парупіцца ТБМ яшчэ ёсць пра што. Аднаўляецца беларускае справаводства. Патрабуе ўдакладнення правапіс, лексічная аснова мовы. Яшчэ не выпраўлены хібы ў перадачы нашай тапанімікі, некаторых іншамоўных слоў. Вялікія праблемы ўзніклі ў беларускім кнігадрукаванні, выданні часопісаў і газет.
Цяпер жа мы актыўна ўзнаўляем і ўсталёўваем сувязі з беларусамі ва ўсім свеце. Як адзін з сакратароў рэспубліканскай рады ТБМ я, дарэчы, і адказваю за сувязі з суайчыннікамі за мяжой. Са свайго боку мы імкнёмся выявіць беларускія асяродкі ўсюды, дзе яны ёсць, дапамагчы ім не парываць з роднай мовай, культурай.
А. Ц. Калі ўжо мы дайшлі да вашай любімай тэмы эміграцыі, хачу вярнуцца да цытаванай неяк вамі думкі: усе вялікія духоўныя набыткі, зрухі прыходзілі на Беларусь якраз з эміграцыі. Вось і Скарына надрукаваў сваю першую Біблію ў Празе... А дзе цяпер, на вашу думку, рэальная глеба нацыянальнага адраджэння тут ці там, па эміграцыі?
Б. С. Сапраўды, былі гады, калі беларуская кніга прыходзіла на Беларусь з эміграцыі. Калі пры Скарыне мы проста не мелі сваёй матэрыяльнай базы, то, скажам, кнігі Багушэвіча і Цёткі проста не маглі выдавацца ў Беларусі на беларускай мове, забароненай царом. Пазней мы не маглі выдаваць творы рэпрэсіраваных пісьменнікаў іх друкавала эміграцыя. I мы ёй павінны быць удзячны, таму што многае з выдадзенага за мяжою толькі таму і захавалася.
Увогуле, я лічу, што аддаленасць паміж намі і эміграцыяй была ўмоўнай: як аказалася, мы і яны, нярэдка паралельна, працавалі над агульнымі тэмамі. Але я не падзяляю тых думак, якія выказваюць некаторыя беларускія пісьменнікі, быццам толькі эміграцыя верне нам беларускі дух, беларускую мову.
Я ўсё-такі займаўся эміграцыяй і бачу: яна сёння вельмі малалікая. А калі гаварыць пра творчую і навуковую інтэлігенцыю то з яе засталіся лічаныя асобы. Той жа Данчык, напрыклад, будучы тут, у Мінску, на пытанне пра перспектывы эміграцыі, прывёў англійскую прымаўку: «Вялікая галава з гэтага не вырасце...»
Эміграцыя, сапраўды, можа даць нам нейкі духоўны імпульс, падтрымаць матэрыяльна, але асноўны адраджэнскі клопат на плячах тых, хто тут нарадзіўся і жыве, жывіцца сокамі, мовай гэтай зямлі.
А. Ц. Барыс Іванавіч, вас ведаюць як заўзятага кніжніка, ваш беларускі кнігазбор сёння ці не найбагацейшая хатняя бібліятэка. А з чаго ўсё пачыналася?
Б. С. Гэта было ў сорак другім, па-мойму, ці сорак трэцім годзе, калі ў нашай школе з выбітымі вокнамі я, яіпчэ не ўмеючы чытаць, падабраў першую кніжку «Тарас на Парнасе». Яна з’ездзіла з намі ў Германію і вярнулася... Другой кніжкай быў раман майго земляка з Глінішчаў Івана Мележа «Мінскі напрамак». Ужо студэнтам універсітэта я рэгулярна пачаў наведваць букіністычныя кнігарні. Мяне вельмі вабіла старая кніжка. Яе аўтары часта давалі сваю, іншую ацэнку многім з’явам і гэтая трактоўка адрознівалася ад той, якой нас вучылі. 3-за гэтага ўплыву «іншай літаратуры» я меў пэўныя непрыемнасці. А калі аднойчы знайшлі ў мяне пад падушкай «Біблію» і высветлілі, што у Ленінскай бібліятэцы я чытаю Ніцшэ, Шапенгаўэра, Гамсуна, то і зусім стала невыносна. Выплыла і тое, што, паступаючы вучыцца, я ўтаіў свой грэх знаходжанне ў Нямеччыне. Добра, што былі паслясталінскія ўжо часы і за мяне, як маладога літаратара, заступіўся Саюз пісьменнікаў.
Пазней, калі мне давялося шмат ездзіць, я адусюль прывозіў чамаданы набытых кніг. Так, неяк пашчасціла купіць у
Маскве шасцітомнік не рэабілітаванага яшчэ Буніна тады толькі адкрыў для сябе гэты талент. А ўвогуле найбольш цікавіўся беларускім: таго ж Алеся Гаруна набыў і захоўваў употайкі, за гэта тады восем год давалі..
А. Ц. Я хачу адкрыцца вам, што не зусім употайкі. Калі мы вучыліся на журфаку разам з вашай дачкой Галяй, яна прынесла мне перапісаны ад рукі цудоўны верш Гаруна «У прыпар». Разумею, гэта быў вельмі даверлівы крок. Увогуле ж, ваіпа бібліятэка паслужыла ўсім нам: з вашых экзэмпляраў факсімільна перавыдадзены і слоўнік Насовіча, і «Матчын дар» Алеся Гаруна. Што яшчэ, па вашым меркаванні, варта перавыдаць?
Б. С. У бліжэйшы час з маёй бібліятэкі выйдзе яшчэ некалькі факсіміле кніг. У «Мастацкай літаратуры» «Вязанка» Янкі Лучыны, «Пад сінім небам» Наталлі Арсенневай, «Спадчына» Янкі Купалы. Энцыклапедыя перавыдае том «Жнвопйсной Росслн», прысвечаны Беларусі. Па лініі ТБМ выйшаў зборнічак пад рэдакцыяй Вацлава Ластоўскага «Што трэба ведаць кожнаму беларусу», рыхтуецца «Руска-беларускі слоўнік» братоў Гарэцкіх. У бліжэйшы час «Народная асвета» выдае «Беларуска-рускі слоўнік» С. Некрашэвіча і М. Байкова. Словам, я не адмаўляю ні аднаму выдавецтву, якія да мяне звяртаюцца. Хаця мае экзэмпляры псуюцца ў рабоце, разнімаюцца на лісты затое з’яўляецца яшчэ тысяча-другая паасобнікаў, так неабходных людзям.
А. Ц. Чаму, на вашу думку, неабходна перавыданне слоўнікаў пачатку стагоддзя?
Б. С. У пачатку нашага стагоддзя літаратурная мова толькі выпрацоўвалася. У ёй тады існавала шмат таго, што потым было адкінута, але адкінута, у сілу розных прычын, дарэмна. Сёння мы можам многае вярнуць, скарыстаць ёсць магчымасць аднавіць нашу мову ў яе натуральным развіцці.