Пад сузор’ем сярпа і молата
Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
най, незалежнай дзяржавы, з іх імкненнямі больш назад, як наперад, да часоў Вялікага Княства Літоўскага, з іх ідэалізацыяй «залатога веку» ў развіцці беларускай культуры (часы Скарыны), аўтары (ці аўтар?) пераходзяць да крытыкі тэорыі і практыкі працы самога згуртавання, творчасці яго членаў. Як пэўны вынік перагляду «свайго шляху», выкрыцця «сваіх памылак і карэнняў», належных ацэнак «гэтых памылак і асуджэнігі іх перад грамадствам», падаецца пастанова згуртавання, у якой прызнаецца, іпто «яно дапусціла шэраг налітычных памылак, публічна іх не крытыкавала, што аб’ектыўна адхіляла ад правілыіай лініі». Якія ж канкрэтна былі зроблены «Узвышшам» памылкі? Яны прааналізаваны ў пастанове, і спыняцца на іх не варта, бо калі паглядзець на іх з пазіцый сённяшняга дня, дык гэта ніякія не памылкі, а хутчэй дасягненні ці выдаткі творчасці, росту маладых талентаў.
3 гэтага нумара (№ 1,1930 г.) з часопіса знікаюць адзін за адным яго пастаянныя сталыя аўтары, многія з іх арыштоўваюцца і высылаюцца ў Сібір. З’яўляюцца на старонках «Узвышша» новыя імёны, што неслі ў сваіх творах «пралетарскі змест», а некаторыя з тых, хто раней радаваў чытачоў, станавіліся ў «шэраг пралетарыяту» і «шляхам творчасці актыўна змагаліся з ворагамі пралетарыяту». Сярод апошніх былі Крапіва, Чорны і Глебка тыя, што «помоглн БелАПП проделать эту операцню», гэта значыць ліквідаваць згуртаванне. Калі К. Чорны ўносіў «пралетарскі змест» у свае мастацкія творы і тым самым быццам нікому асабліва не шкодзіў, акрамя хіба самому сабе, дык, робячы тое самае, К. Краггіва і П. Глебка япічэ ўзяліся і за напісанне крытычных артыкулаў, у якіх не толькі спрабавалі абяліць сябе, але і адрачыся ад былых сваіх сяброў і паплечнікаў У Дубоўкі, Я. Пушчы, А. Бабарэкі, асудзіць, выкрыць як заклятых і закаранелых ворагаў. Так, у артыкуле« «Узвышша» на новым шляху» («Узвышша», № 1, 1931 г.) К. Крапіва пісаў: «Падзеі мінулага года паказалі, што і памылкі «Узвыпіша» не былі ў значнай сваёй частцы ўласна памылкамі, а свядомым правядзеннем нацыянал-дэмакратычнай часткай «Узвышша» пэўнай нацыянал-дэмакратычнай лініі... Раскрыццё органам АДПУ контррэвалюцыйнай нацы-
янал-дэмакратычнай арганізацыі было моцным штуршком, дзякуючы якому згуртаванне «Узвышша» канчаткова вызвалілася з-пад уплыву ўзвьппанскіх нацыянал-дэмакратаў, канчаткова адмежавалася і рашуча асудзіла контррэвалюцыйны нацыянал-дэмакратызм і нацыянал-дэмакратычную лінію, якую праводзіла правая частка «Узвышша». На гэтым К. Крапіва не спыніўся, ён пайшоў далей, выклаў цэлую праграму, як, на яго думку, павінна б было весціся наступленне на былое «Узвышша»: «Каб зрабіць рашучы крок па шляху пралетарскай літаратуры, ачышчанаму ад контррэвалюцыйнага нацыянал-дэмакратызму, літаратурнаму згуртаванню «Узвышша» патрэбна грунтоўна разгледзець і ацаніць як тыя прынцыпы, якія былі паложаны ў аснову працы старога «Узвышша», так і тыя факты літаратурна-мастацкай публіцыстычнай творчасці, якія з’яўляюцца фактамі правядзення ў жыццё нацыянал-дэмакратычнай лініі». I сам даў прыклад, як гэта трэба рабіць, разабраўшы «нацыянал-дэмакратычную» сутнасць «Тэзісаў», на грунце якіх утварылася «Узвышша» і якія «замянілі сабою палітычную і мастацка-творчую платформу, на грунце якое «Узвышша» развівала сваю чыннасць». К. Крапіва выказаў незадаволенасць пастановай, якая была надрукавана ва «Узвышшы» год назад, палічыў, што «факты шкоднай для пралетарыяту творчасці ахарактарызаваны і асуджаны ў пастанове не досыць рашуча» і даў свае ацэнкі і асуджэнне творчасці У. Дубоўкі, Я. Пушчы, А. Бабарэкі... Падключыў ён і новыя творы і імёны, напрыклад, «Запіскі Самсона Самасуя» А. Мрыя, дзе «аўтар замест таго, каб накіроўваць гастрыё сатыры на тыя ненармальныя з’явы ў нашай сапраўднасці, якія перашкаджаюць нашаму сацыялістычнаму будаўніцтву, высмейвае працу савецкіх устапоў і арганізацый цалкам і гэтым у пэўнай меры салідарызуецца з тымі паклёпамі, якія ўзводзяць на савецкую ўладу ворагі дыктатуры пралетарыяту». К. Крапіва жорстка крытыкуе і рэдакцыйны артыкул «Пралетарскім шляхам» («Узвышша», № 1,1930 г.), бо ў ім, на думку пісьменніка, «памылковым» з’яўляецца, папершае, сцвярджэнне, пгго ўсе члены згуртавання «Узвышша» ў пачатку сваёй творчасці «сталі на рэвалюцыйны шлях», і
яшчэ больш памылковым з’яўляецца сцвярджэнне, што члены згуртавання «Узвышша» «не сыходзілі з ранейшай рэвалюцыйнай пазіцыі. Гэтыя сцвярджэнні сведчаць аб нерашучасці рэдакцыі ў ацэнцы творчасці членаў «Узвышша», аб тым, што самакрытыка яшчэ не пастаўлена была на належную вышыню, аб імкненні ў той ці іншай меры стушаваць адмоўныя моманты ў працы згуртавання, прыкрыць тую дыферэнцыяцыю, якая ў той час адбывалася ва «Узвышшы».
Яшчэ больш рашуча выступіў супраць самога згуртавання «Узвыіпша» і ўсіх былых сваіх сяброў і паплечнікаў П. Глебка. У вялікім артыкуле «Нацдэмаўшчына», замаскіраваная марксісцкай фразай (Пра літаратуразнаўчую працу Бабарэкі)», які быў змешчаны ў двух нумарах часопіса («Узвышша», № 2 і № 3, 1931), аўтар даў негатыўную ацэнку не толькі творчасці А. Бабарэкі, а фактычна зрабіў перагляд творчасці ўсіх беларускіх пісьменнікаў як паслярэвалюцыйных, так і дарэвалюцыйных, не пашкадаваўшы нікога, усім прыпісаў самыя розныя грахі і правіннасці К. Тураўскаму, Ф. Скарыне, В.Дуніну-Марцінкевічу, Ф. Багушэвічу, М. Багдановічу, А. Гаруну, Ядвігіну Ш. і г. д. Асаблівая ўвага, вядома ж, удзелена была «ўзвышэнцам» У. Дубоўку, Я. Пушчы, А. Бабарэку... Закончыў свой артыкул П. Глебка такім вывадам: «Нацыяналдэмакратызму ва ўсіх галінах грамадскага жыцця, у тым ліку ў літаратуры нанесены моцны ўдар, але ж дарэшты нацыянал-дэмакратызм яшчэ не знішчаны, карэнні яго не выдраны. Адгэтуль не паслабляць змагання з нацыянал-дэмакратызмам як у грамадскім жыцці, так і ў літаратуры. Канкрэтна перад марксісцкаю крытыкай стаіць задача узяць пад бязлітасны агонь пацыянал-дэмакратычная падручнікі па літаратуры, паасобныя працы і артыкулы, бо аж дагэтуль на гэты вучастак літаратурнага фронту найменш было накіравана агню ііралетарскай крытыкі».
Такі агонь неўзабаве быў «накіраваны» Бэвдэ, А. Кучарам, М. Аляхновічам, А. Канакоціным і іншымі ім падобнымі. He толькі на крытыку, а на ўсю беларускую літаратуру, культуру, навуку, мастацтва. Ен, гэты агонь, вёўся бязлітасна шалёна да
самых апошніх часоў. Ды і цяпер вядзецца некаторымі аўтарамі, a то і пэўнымі органамі друку...
* * *
Тыя, хто будзе даследаваць літаратурны працэс 20 30-х ды і пазнейшых гадоў, не павінны абысці маўчаннем можа быць і не надта прыметны, але па-свойму цікавы факт ліст Максіма Гарэцкага ў рэдакцыю газеты «Савецкая Беларусь» ад 4 красавіка 1928 г. Вось яго поўны тэкст:
«Паважаны т. рэдактар!
У № 5 «Літаратурнага дадатку» да «Савецкай Беларусі» (31 сакавіка 1928 г.) надрукавана ў хроніцы нататка аб артыкуле нейкага М. Г. ва ўкраінскай газеце «Діло». Нататка гэтая напісана так, што неасвядомленыя чытачы могуць падумаць, быццам у ліку беларускіх пісьменнікаў, якіх аўтар артыкула ставіць «на адну дошку з Янкам Купалам і Якубам Коласам», ёсць гэткія мяшчане ў літаратуры, што даюць некаму весткі аб беларускай літаратуры. Карысныя толькі дзеля іх, персанальна, або нават у сваіх крытычных артыкулах самі сябе хваляць. Дык прашу надрукаваць у адным з бліжэйшых нумароў «Савецкай Беларусі», што ў жыцці паказаных пісьменнікаў і наогул у вядомай гісторыі беларускае літаратуры і крытыкі ніколі нічога падобнага не было, і я пэўны, што не будзе, а калі апошнім часам у беларускіх літаратурных спрэчках здараліся выпадкі несумленнага хавання пад псеўданімы ці нават ніколі даўней не чутага свядомага карыстання чужымі ініцыяламі, дык гэта былі толькі дробныя, сапраўды мяшчанскія выбрыкі, якіх, пры належнай увазе з боку рэдактараў, напэўна больш не будзе. He чытаўпіы артыкула М. Г., цяжка сказаць, ці ёсць тут правакацыя ў адносінах да майго імя, але муіпу заявіць, што абсалютна нічога супольнага з гэтым М. Г. я, вядома, не маю.
Мімаходам, яшчэ адна папраўка. У № 78 «Савецкай Беларусі» (1 красавіка 1928 г.) напісана, што знойдзены дакументы, быццам паэма «Тарас на Парнасе» з’яўляецца творам нейкага Арцёма Вярыгі-Дарэўскага. 3 кнігі акад. Е. Ф. Карскага «Беларусы» том III, частка III, і з маёй
«Гісторыі беларускае літаратуры» відаць, што гэты «нейкі» ёсць вядомым беларускім пісьменнікам 19-га веку.
Прашу інпіыя газеты і журналы перадрукаваць.
Максім Гарэцкі.
4.IV.1928, Горкі».
На ліст Максіма Гарэцкага своеасабліва прарэагавала Аршанская філія «Маладняка». У выпісцы з пратакола яе агульнага сходу ад 10 красавіка 1928 г., што была змешчана ў часопісе «Аршанскі маладняк» (№ 7), гаварылася:
Слухалі: Аб літаратурным дадатку да «Савецкай Беларусі» №5.
Пастанавілі: Перадрукаваць ліст Максіма Гарэцкага, змешчаны ў газеце «Сав. Беларусь» ад 7 красавіка 1928.
Лічыць неабходным рашуча звярнуць увагу пралетарскага грамадства на тыя злосніцкія ананімныя інсінуацыі, якія часам дапушчаюцца на старонках нашае прэсы.
Пара скончыць абзываць пісьменнікаў «мяшчанамі, барзапісцамі, коптррэвалюцыянерамі» і г. д. з мэтаю ўтаптаць іх у гразь дзеля персанальнае альбо гуртковае выгады.
Трэба змагацца не лаянкай, а аб’ектыўнымі доказамі, адкрыўшы твар перад масай, а не лякліва схаваўшыся за чужую спіну альбо псеўданім.
Аршанская філія «Маладняка»».
* * *
Некалькі разоў звярталіся да мяне напісаць успаміны пра Уладзіміра Дубоўку. Хоць быццам і сустракаліся мы з ім часта, вялі самыя розныя шчырыя размовы і адзін на адзін і на людзях, а ўсё ж для ўспамінаў гэтага мала. Чуў я Уладзіміра Дубоўку на адным з абмеркаванняў у Саюзе пісьменнікаў, калі ён павучаў даследчыцу роднай літаратуры, якая яму, Дубоўку, прыпісала ў сваёй працы такія грахі, якіх і следчыя ГПУ яму не прад’яўлялі. Колькі з’едлівасці, падкусу было ў яго словах, якая пры гэтым была праяўлена выхаванасць, культура! Чытаў я і судовую справу гэтага аднаго з лепшых нашых паэтаў 20 30-х гадоў, яго шсьмовая паказанні... Hi слова дрэннага пра
сябе, сваю творчасць, ні слова нагавору ці абразы пра каго б там ні было са сваіх сяброў. Быццам не ў трыццаць першым годзе тое пісалася, а сёння, у нашыя посткамуністычныя часы. Ды калі б паводзілі сябе так усе беларускія пісьменнікі, супрацоўнікам ГПУ не было б чаго рабіць, не было б каго арыштоўваць і судзіць...