Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
дуальна, канкрэтаа. Далёка не ўсе эмігранты такія бяззубыя авечкі, як сёй-той іх малюе. Сярод іх былі і ваўкі, прычым з клыкамі. I не пра беларускія народныя інтарэсы некаторыя дбалі, а пра свае, часам дробныя, шкурныя. Многае яшчэ стане вядома, калі будуць адкрыты самыя сакрэтныя архівы. Усё было куды складаней, чым некаторым уяўляецца. Скажам, пра Ф. Кувіаля камандуючага войскамі Беларускай краёвай абароны пісалі як пра крывавага ката беларускага народа. Цяпер знойдзены дакументы, што ён быў завербаваны савецкай разведкай, працаваў на яе, вёў перагаворы з генералам Сікорскім. Ды і ў Мінск ён трапіў па заданні савецкай разведкі... Сёе-тое, іншае, чым вядома сёння нам з друку, будзе сказана і пра некаторых іншых эмігрантаў. Усяму свой час...
A. М. Відаць, далёка не адназначна ацанілі за мяжой вашы «Сняцца сны аб Беларусі». Вось і ў першым нумары царкоўна-грамадскага часопіса «Голас часу» за сёлетні год, што выходзіць у Лондане, А. Жук-Борскі выступіў з артыкулам «Усё яіпчэ аб эміграцыі...», дзеліцца ўражаннямі аб вашай кнізе «Беларуская эміграцыя», што папоўніла летась «Бібліятэку газеты «Голас Радзімы». Аўтар ідзе, як кажуць, у атаку: «У абвінавачванні ў здрадзе не маецца дакладнага адказу на пытанні: хто? каго? чаго? Зусім зразумела, што тыя людзі, якія сталі эмігрантамі, і тыя, якіх знішчаў Сталін, і, урэшце, усе тыя, што баяліся выявіць свой погляд, былі супраць камунізму, Леніна, Сталіна, партыі і ўсяго савецкага раю. Зразумела таксама, што для сведамых беларусаў цэнтрам арыентацыі і дзеяння была і ёсць Беларусь, беларускі народ і яго доля, Бацькаўшчына і яе незалежнасць, а ў моцы гэтага не маглі быць здраднікамі для саміх сябе. He былі здраднікамі камунізму, бо камуністамі не былі, дык каго ж яны здрадзілі?» Як быццам усё правільна... Ды толькі і сапраўды «як быццам»... Бо сярод тых, «каго знішчаў Сталін», нямала было і сумленных камуністаў, нават апантаных бальшавікоў... Далей, калі ісці ўслед за А. ЖукамБорскім, маўляў, «не былі здраднікамі камунізму, бо камуністамі не былі»... Але ж справа не ў «камунізме», а ў Беларусі, якую і хацелі немцы паставіць на калені і ў чым дапамагаў ім сёй-той з цяперашніх рупліўцаў...
Б. С. He адназначна мае публікацыі пра эміграцыю ўспрыняты: не толькі за мяжою, але і ў нас, у Беларусі. Амаль кожная з іх суправаджалася «палемікай», калі толькі можна гэтак назваць тыя выступленні, што друкаваліся на старонках «Полнтнческого собеседннка», «Советской Бслорусснн», «Мы н время»... Некаторыя называлі мяне ледзь не фашысцкім прыхваснем, папракалі, што я капаюся на «нацыяналістычных сметніках», хочучы знайсці там нешта добрае. I пагражалі не ўдасца абяліць ворагаў Беларусі, здраднікаў народа! 3 другога ж боку, тыя ж эмігранцкія выданні папракалі мяне, што я шукаю, дзе і хто «нафашысціў». А я імкнуўся і імкнуся пісаць праўду. Гісторыю ж нельга ні палешпыць, ні пагоршыць яна павінна быць такою, якою і была. Не-не, крый божа, я не лічу і ніколі не лічыў, што ў маіх працах усё дакладна, выверана, няма недахопаў. Калі хто мне падкажа, што тут ці там я напісаў не тое ці не так і прывядзе доказы, я папраўлюся. Прыклад асобнае выданне «Беларускай эміграцыі», піто выйшла летась у бібліятэцы «Голасу Радзімы». Што ж да спрэчак, хто быў здраднікам камунізму ці Радзімы, дык тут усё ясна як двойчы два... Вядома, сёй-той хацеў бы сёння выглядаць лепш, чым ёсць на самай справе, не мець цяжару тых грахоў, што мае.
Але пра гэта яму трэба было думаць раней, калі на нашу зямлю прыйшлі акупанты. Глядзець жа на ўсё з тых пазіцый, што прапаіюўвае А. Жук-Борскі, дык можна дайсці да таго, што самым вялікім дэмакратам і сябрам беларускага народа былі Гітлер і яго галаварэзы. Выбачайце, але з такім падыходам да нашага мінулага я згадзіцца не магу. Сам прайшоў фашысцкія канцлагеры, перажылі фашысцкую няволю і мае бацькі, браты. Ды і ўвесь беларускі народ... I ведаем, хто і як да нас адносіўся, хто ратаваў, а хто знішчаў...
A. М. Таму куды лепей, чым рабіць узаемныя папрокі, болей дбаць аб паіпырэнні кантактаў і ўзаемасувязяў і з эміграцыяй, і ўвогуле з беларускай дыяспарай. Вы ж таксама падтрымліваеце сувязь з многімі беларусамі за мяжой?
Б. С. Неаднойчы я выступаў за тое, каб менш мы спрачаліся па тым, што нас раз’ядноўвае, і больш думалі
пра тое, што нас аб’ядноўвае. I, вядома ж, пашыралі кантакты між сабою. Ад гэтага была б карысць усім нам. I нашай Бацькаўшчыне Беларусі.
Рады, што многія мяне разумеюць. I дапамагаюць. Рыхтуючы да выдання анталогію паэзіі беларускага замежжа «Туга па Радзіме», я напісаў дзясяткі лістоў эмігрантам. Тое самае было, калі я рыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў «На суд гісторыі». Вельмі цешуся, што амаль усе, каму я адрасаваў свае лісты, мне адказалі, прыслалі свае творы. Я ўдзячны за гэта ўсім сваім суродзічам.
3 некаторымі ж завязалася сталая перапіска, якая прадаўжаецца і цяпер. Мяркую, што яна ўзбагачае кожнага з нас.
A. М. 3 Масеем Сяднёвым па яго прыездзе на Бацькаўшчыну вы правялі не адзін дзень... Ці няма ў вас жадання (магчыма, не цяпер, а пазней) напісаць мастацкі твор, героем якога б, напрыклад, быў пісьменнік ці прадстаўнік іншай творчай прафесіі, які апынуўся за мяжой?
Б. СГэтая тэма блізкая мне, «мая», як кажуць, я неаднойчы звяртаўся да яе ў сваіх творах. У раманах «Чужое неба», «Вялікі Лес», некаторых аповесцях і апавяданнях. Што ж да будучых твораў... Я не з тых, хто дзеліцца сваімі планамі. Пры ўсёй павазе да вас і чытачоў застануся і цяпер верным сабе.
A. М. Важна зрабіць усё магчымае, каб творчасць ігісьменнікаў-эмігрантаў прыйшла да сучаснага чытача... Тут таксама здзейснена ўжо вельмі шмат вашымі намаганнямі публікацыі ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Спадчына»... Але ж чытач чакае і кніг. Таго ж Сяднёва, Наталлі Арсенневай...
Б. С. Такія кнігі падрыхтаваны да друку. Першая з іх нават ужо з’явілася на паліцах кнігарняў зборнік паэзіі і прозы Масея Сяднёва «Патушаныя зоры» (з маёй прадмовай). У бліжэйшы час выйдзе факсімільнае выданне «Пад сінім небам» Н. Арсенневай.
У гэтым годзе мае выйсці і анталогія паэзй беларускай эміграцыі «Туга па Радзіме», якую я ўжо згадваў і ў якую ўключаны творы пятнаццаці паэтаў з біяграфічнымі даведкамі пра кожнага з іх, вялікімі падборкамі вершаў. Дзесьці каля 700 старонак! Падрыхтаваны да друку зборнік успамінаў «На
суд гісторыі», у якім будуць змешчаны ўспаміны пра Цётку, I. Луцкевіча, М. Багдановіча, А. Гаруна, Я. Купалу, Я. Коласа, У. Жылку, Л. Геніюш, што з’явіліся за межамі Беларусі. У кнігу ўвайшлі таксама жыццяпісы М. Забэйды-Суміцкага, Н. Арсенневай, Л. Акіншэвіча, гутаркі з М. Сяднёвым, М. Кавылём, Дапчыкам... Рыхтуюцца асобным выданнем творы Я. Юхнаўца... Так што, як бачыце, самае цікавае, вартае вяртаецца на родную зямлю. Можна было б і яшчэ сёе-тое выдаць, але, на жаль, не даходзяць рукі... Я ж сам пісьменнік і хачу і сваё пісаць...
A. М. Гэтаксама чакае чытач выдання «забытых» твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа... Публікацыі зноў былі зроблены не без вашай рупнасці...
Б. С. Купала, Колас ды і іншыя, да каго я меў «дачыненне» ў апошнія гады, публікуючы іх творы, В. Ластоўскі, Л. Геніюш, К. Сваяк, гэта наш нацыянальны гонар. У тым, што іх творы гадамі ўтойваліся ад народа, не былі яму вядомы, вінаваты не іх аўтары, а час. Хвала богу, тое мінулася. У бліжэйшых нумарах часопіса «Полымя» з’явяцца вершы Янкі Купалы, якія таксама мала каму сёння вядомыя. З’явяцца на старонках гэтага часопіса і вершы паэтаў, што ў час вайны трапілі ў фашысцкі палон, нашых як бы Муса Джаліляў... Некалькі цікавых, як мне здаецца, публікацый будзе змешчана і на старонках часопіса «Маладосць»... Наша літаратура куды багацейшая, цікавейшая, чым некаторыя думаюць, у ёй яшчэ шмат чаго забытага, невядомага. Добра было б, каб да гэтай святой справы вяртання спадчыны далучаліся часцей маладыя.
A. М. Цяпер цяжкасці з кнігадрукаваннем... Канечне, не проста і з паперай, і з ішпымі матэрыяламі кардон, клей, друкарскія пласціны, плёнка... Але ж беларускамоўная кніга сёння патрэбна як ніколі...
Б. С. Так, цяжкасці ёсць. Але ёсць і падтрымка з боку дзяржавы, выдзяляюцца пэўныя датацыі. I каб выдаўцы хацелі, то беларуская кніга выходзіла б болып-менш нармальна. Але некаторыя з іх гоняцца за доўгім рублём, імкнуцца атрымаць прыбыткі, каб павысіць зарплату, рэгулярна атрымліваць
прагрэсіўкі. Часта гэта робіцца за кошт невыдання беларускамоўных кніг. Камерцыя ці рынак не лепшым чынам адбіліся і на паліграфістах яны куды ахвотней бяруцца выконваць розныя заказы кааператараў, чым дзяржаўных выдавецтваў. Відаць, таксама сёе-тое з гэтага маюць у сваю кішэню. Нізкая нацыянальная самасвядомасць, нацыянальны нігілізм, пра якія неаднойчы гаварылася, стрымліваюць беларускае кнігадрукаванне. Ёсць і пэўнае супраціўленне з боку некаторых таварышаў да беларускай справы. Часам маўклівае, зацятае, а часам і адкрытае... Асабліва з боку тых, хто ў свой час не вывучаў беларускай мовы і не хоча яе вывучаць...
A. М. А які лёс серыі «Скарбы сусветнай літаратуры», ля вытокаў якой вы стаялі?
Б. С. Менавіта пры выданні гэтай серыі мы сутыкнуліся з такім супраціўленнем, якога яшчэ не ведалі. «Каму гэта трэба? Навошта?» такія пытанні чуюцца і цяпер. Быў год, калі з-за сабатажу інакш гэта не назавеш не выйпіла ніводная кніга з гэтай серыі. Нядаўна на імя дырэктара выдавецтва паступіла заява не ад радавога супрацоўніка, які ледзь не ў загаднай форме прапануе зусім не выдаваць не толькі кнігі гэтай серыі, а наогул пераклады на беларускай мове. «Распачатую з такой помпай Бібліятэку сусветнай класікі трэба тэрмінова спыніць: яна забірае паперу і лісты-адбіткі, не даючы ніякай карысці... Тэрмінова, загадам дырэктара, трэба спыніць усю работу над перакладнымі кнігамі, скасаваць усе дагаворы, якія толькі магчыма, і выплаціць перакладчыкам ганарар... Усё, што магчыма па тэхнічных умовах, асабліва кнігі Бёля, Астаф’ева, Оруэла, Сімянона, Буніна і Купрына і інш., трэба тэрмінова адклікаць з вытворчасці і выдаваць па-руску масавымі тыражамі». Вось так. Беларускі чытач, выходзіць, не мае права чытаць сусветную класіку на сваёй роднай мове. I гэта ў суверэннай краіне, якая прызнана болып як 80 краінамі, уваходзіць у ААН і ЮНЕСКА! Калі пачыналі рыхтаваць гэтую серыю, ужо тады аб’явіліся яе нядобразычліўцы. Аж тры абмеркаванні было наладжана ў Саюзе ггісьменнікаў, зроблена дзве перадачы па тэлебачанні. А колькі публікацый было