Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Адно другога ўсё трагічней, і страшна гора без турбот збываў я песняю лірычнай, замест каб стаць на эшафот...
Што ж? Я не плачу й не каюся, адно толькі даль імжыць...
Мне трэба казка якаясь, каб мог я жыць.
I такой казкай сталася для М. Сяднёва паэзія. Як толькі было цяжка на душы, ён браўся пісаць вершы, глушыў імі боль.
Наступныя кнігі паэта выходзілі ўжо са значнымі перапынкаміі не ў Еўропе, а ў Амерыцы «Ля ціхай брамы» (НьюЁрк, 1956), «Патушаныя зоры» (Мюнхен Нью-Ёрк, 1975), «Ачышчэнне агнём» (Глен Коў Нью-Ёрк, 1985), «А часу болып, чым вечнасць» (Глен Коў Нью-Ёрк, 1989). Пры ўсёй разнастайнасці тэм, якія закранаў і закранае паэт у сваёй творчасці, ёсць адна як бы галоўная, скразная, што пераходзіць з твора ў твор, з кнігі ў кнігу гэта Радзіма, той куточак зямлі, дзе нарадзіўся, упершыню ўбачыў свет, спазнаў першыя радасці і нягоды.
Засумаваў я па табе, Радзіма, па недаступнай па тваёй красе. Кудысьці адыходзіш ты ўсё міма і забываешся, даруй мне, пакрысе.
Цябе я пакідаў, я думаў, не надоўга праз месяц, праз другі вярнуся зноў. Але цягнік далей, далей мяне ўсё тоўхаў: як назнарок назад не йшоў,-
прызнаецца паэт у вершы «Жывы ўспамін». А ў вершы «Відзенне Бацькаўшчыны» зноў вяртаецца да гэтай самай тэмы, але ўжо па-іншаму:
Як толькі песняю сваёй зайдуся і Бацькаўшчына ў сэрца хлыне мне, і лёгка робіцца ў начной задусе, і быццам не на яве я, а ў сне.
Здалёк чалом ківае мне як быццам няўцешліваму сыну ў чужыне.
Іду, як праз туман, хачу прабіцца, ды сам не ведаю, ці гэта я, ці не.
Спыняюся, чакаю ды няма прывету. Спяшаюся хоць ногі колюць хмызнякі...
Бо што мілей выгнанніку-паэту, чым вобраз твой далёкі і блізкі.
Бацькаўшчына, родная вёска саграваюць паэта, дзе б ён ні быў акрыляюць яго, даюць тэмы для творчасці, будзяць успаміны.
Цяпер на Бацькаўшчыне ўжо марозы кладуць узор на ранішнім лядку.
Падпаленыя восеняй бярозы усцяж гараць на балыпаку.
Мне, босаму, не страшна, што я босы,скачу па маразянай траўцы шчэ валей. Здаецца мне як гляну на бярозы, ад полымя мне іхняга цяплей.
У полі бацьку я ў падмозе, Гляджу жывёлу, бульбіны пяку. I ўсё гляджу чамусьці, як бярозы гараць на нашым балыпаку.
Я восеняй жыву ў трывозе: забудуся, ды зноў кране: падпаленыя восеняй бярозы гараць пякучай ранай у мяне.
Нямала твораў прысвяціў М. Сяднёў Другой сусветнай вайне, тым падзеям, сведкам якіх ён быў сам на яго роднай зямлі паэмы «Мая вайна», «Забраны Мінск», «Цень Янкі Купалы», «Мікола Бугроў» і інш. Асабліва пранікнёна наігісаны яго веріпы пра маці, сясцёр, якіх пакінуў дома, у сваёй вёсцы, пайшоўпіы бог ведае куды і чаго:
Сястра мая, даўно цябе не бачыў ад самага крывавага жніўя.
Балюча мне за ўсе мае няўдачы, за ўсе грахі, што адплаціў не я.
Калі б не я, усё было б іначай, я стаўся усяму віной: жыццё сваё і ваша перайначыў, і ўсё пайшло не тою стараной.
Вершы М. Сяднёва гэта сапраўдная паэзія, яны вызначаюцца навізною мастацкіх сродкаў, нечаканай метафарычнасцю, лірызмам, свежасцю думкі, у некаторых з іх ён падымаецца да значных паэтычных абаіульненняў.
Немалую цікавасць уяўляе і проза М. Сяднёва яго раманы «Раман Корзюк» (Нью-Ёрк Мюнхен, 1985) і асабліва «I той дзень надышоў» (Глен Коў Нью-Ёрк, 1987). Першы раман М. Сяднёву ўдаўся менш ужо хоць бы па той прычыне, што ў самой яго задуме «я думаў напісаць чытэльную кніжку, даць у рукі беларускага чытача твор, які б зацікавіў яго як сваёй тэмай, сваёй матэрыяй, гэтак і сваімі сюжэтнафабульнымі калізіямі, без асаблівых прэтэнзіяў на вялікую літаратуру» быў пэўны пралік. Раман гэты пісаўся з вялікімі перапынкамі аж 27 гадоў. I хоць у рамане дзейнічаюць «канкрэтаыя, не выдуманыя людзі з іхнімі сапраўднымі прозвішчамі», а месцам дзеяння выбраны Мінск, яго наваколле, а потым турма і тое, што ў ёй адбывалася ў часы масавых рэпрэсій і бяснраўя, гэта не ратуе. Мастацкія пралікі кампенсаваць аўтару не ўсюды ўдалося. У гэтых адносінах куды лепшы раман «I той дзень надышоў». Ён папоўніў не такую ўжо і беднуіо беларускую літаратуру пра вайну, высвеціў яшчэ адну незабыўнуіо яе старонку. Удаліся аўтару сцэны вясковага жыцця, апісанні прыроды, кахання; праўдзіва, пераканаўча створаны і вобразы маці, бацькі, некаторых суседзяў. Ды і сама вайна, перажытае пісьменнікам пададзена без прыкрас, так, як яно было ўсё на самай справе. Раман напісаны ад першай асобы, вельмі пічыра, лірычна і такою багатаю, свежаю мовай,
якою цяпер ужо рэдка пішуць нашы празаікі. «I той дзень надышоў» удача М. Сяднёва, гэта бадай ці не самы лепшы раман, што створаны і выдадзены ў беларускім замежжы.
М. Сяднёў заўсёды праяўляў вялікую цікавасць да сваёй Радзімы, да таго, як у нас жывуць людзі, што яны думаюць, да чаго імкнуцца. I калі толькі стала гэта магчыма, наведаў Бацькаўшчыну. Ён пабываў у родным яму Касцюковіцкім раёне, у музеях, рэдакцыях газет і часопісаў, сустрэўся з пісьменнікамі і чытачамі ў Доме літаратара на вечары яго паэзіі. Свае ўражанні ад паездкі на Радзіму ён выклаў у нарысе «3 Менску у Мінск», які быў надрукаваны ў «Літаратуры і мастацтве». У лісце да аўтара гэтых радкоў ён пісаў: «Дахаты вярнуўся толькі 12 чэрвеня... Пакрысе ачуньваю ад доўгага падарожжа. Асэнсоўваю бачанае, чутае. Усё яно япічэ толькі ўкладваецца, бо ж уражанне ад адведзінаў Бацькаўшчыны надзвычайнае, прыймо, прыхільнасць да мяне, чалавека сціплага, зварушлівая, сустрэчы, гутаркі незабыўная цеплыня гаючая... Удзячны я і беларускаму грамадству, што прыйшло на вечар паслухаць мяне. Іхная неабыякавасць да мяне, спагада і маё захапленне ўзвышалі мяне, дадавалі прагі жыць».
У адным з апошніх вершаў «Надзея» М. Сяднёў шчыра, як звычайна, прызнаўся:
Захоплены, я кожны дзень сябе радкамі выкладаю, хачу уваскрасіць, што ў самаце мяне трывожыла гадамі.
Хвалююся, сумую і пішу, натхненне пераводжу ў форму. А мо калісь чыюсь душу кране мой верш нерукатворны.
Выхад у свет твораў пісьменніка на яго любімай Радзіме яскравае пацвярджэнне таго, што ён не памыліўся ў сваім чаканні, жаданні.
1991
У ПОШУКАХ НЕПАЎТОРНАСЦІI ПРЫГАЖОСЦІ НАІПАЕ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Сярод пісьменнікаў-прафесіяналаў беларускай эміграцыі імя празаіка і публіцыста Юркі Віцьбіча (Ю. Стукаліча) займае асобнае месца ён, у адрозненне ад іншых, пісаў некаторыя свае творы па-руску, на працягу многіх гадоў стала супрацоўнічаў з самай папулярнай газетай замежжа «Новое русское слово», што выдаецца ў Нью-Ёрку, надрукаваў на яе старонках больш за 200 артыкулаў, фельетонаў, эсэ, якія так ці інакш датычаць Беларусі, яе гістарычнага мінулага. Яго імя было вядома ў свой час і ў нашай рэспубліцы сябра літаратурнага згуртавання «Узвышша», ён выдаў дзве кнігі прозы «Смерць Ірмы Лаймінг» (Мн., 1932) і «Формула супраціўлення касцей » (Мн., 1937), вакол якіх ішлі на старонках друку гарачыя спрэчкі, у іх прынялі ўдзел М. Лынькоў, М. Клімковіч, А. Александровіч і інш.
Нарадзіўся Юрка Віцьбіч (сапраўднае яго імя Георгій Шчарбакоў) 15 чэрвеня 1905 г. у г. Веліж у сям’і папа. Вучыўся ў гімназіі і педтэхнікуме. У 1922 1933 гг. працаваў у Маскве на хімічных заводах. Першае апавяданне надрукаваў у 1929 г. на старонках «Узвышша».
Юрка Віцьбіч пазбег рэпрэсій, якія абрынуліся на беларускую інтэлігенцыю ў пачатку 30-х гадоў, але, калі Беларусь акупавалі нямецка-фашысцкія захопнікі, аб’явіўся ў Мінску, актыўна ўключыўся ў супрацоўнійдва з новымі ўладамі, быў абраны членам так званага Цэнтральнага ўрада Беларускага культурнага згуртавання, часта выступаў у друку з артыкуламі асветніцкага характару. Ён быў прызначаны рэдактарам тоўстага літаратурна-асветніцкага часопіса «Узвышша», які меўся выдавацца ў Мінску, але так і не выйшаў. (Захавалася хіба карэктура першага нумара.)
Калі пад націскам савецкіх войскаў адступілі з Мінска немцы, адступіў разам з імі і ён. Юрка Віцьбіч жыў некаторы час у Германіі, потым пераехаў у ЗША. Там, за мяжою, выдаваў часопіс «Шыпшына» (выйшла 12 нумароў) адно з лепшых літаратурных выданняў беларускай эміграцыі, на старонках
якога надрукаваў шэраг сваіх твораў, а таксама вершы, апавяданні. крытычныя артыкулы многіх пісьменнікаў-эмігрантаў, іх успаміны пра родны край і людзей, з якімі зводзіў лёс. Шэраг яго артыкулаў і апавяданняў «У пошуках Альгердава шляху», «Над возерам Шпірдынг», «Вышэй галаву, Дубавец», «Так станецца...» быў змешчаны на старонках «Запісаў», «Конаднёў», «Бацькаўшчыны», іншых перыядычных выданняў. Выдаў ён за мяжою і дзве кнігі мастацкай публіцыстыкі «Плыве з-пад Святое гары Нёман» (Мюнхен, 1956) і на рускай мове «Мы дойдзем» (Нью-Ёрк, 1975).
Памёр Юрка Віцьбіч у 1975 г., пахаваны на могілках праваслаўнай парафіі імя св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы, яго імем названа бібліятэка ў Беларуска-амерыканскім грамадскім цэнтры «Белэр-Менск» пад Ныо-Ёркам.
Талент Юркі Віцьбіча як пісьменніка асабліва ярка выявіўся ў яго творах пра далёкае мінулае нашага народа. Адным з такіх твораў з’яўляецца вялікі літаратурна-мастацкі нарыс «Плыве з-пад Святое гары Нёман», які прысвечаны паходжанню і далейшаму лёсу геаграфічных назваў на Беларусі, паводле, як піша ў сваёй прадмове да яго аўтар, «навуковых даных і народных паданняў». У нарысе ўспамінаецца больш за 500 назваў гарадоў, мястэчак, вёсак, гарадзішчаў, крушняў замкаў, узвышшаў, азёраў, рэк, балот, пушчаў і г. д. Твор гаты напісаны ўлюбёным у Беларусь чалавекам, які ведае многае, таму ў ім шмат рэмінісцэнцыі прыгадваюцца тыя ці іншыя гістарычныя і літаратурныя помнікі, песні, казкі, легенды, прымаўкі, выдатныя імёны слаўных сыноў і дочак народа. I ўсё гэта робіцца, як піша аўтар, дзеля аднаго каб «высокапаважаны чытач яшчэ раз «нераканаўся» ў непаўторнасці і прыгажосці нашае Бацькаўшчыны».
1991
ЯНКА ЮХНАВЕЦ
Беларуская літаратура эміграцыі мае ў сваім актыве некалькі цікавых, таленавітых творцаў. Імёны Наталлі Арсенневай, Масея Сяднёва, Алеся Салаўя, Уладзіміра Клішэвіча, Кастуся Акулы і некаторых іншых ужо вядомы ў нашай рэспубліцы, іх творы друкуюцца ў газетах і часопісах, рыхтуюцца да выдання ў выдавецтвах.
На жаль, дасюль па-за ўвагай беларускага савецкага чытача застаюцца вершы і паэмы, ды і проза, не менш таленавітага Янкі Юхнаўца, які працуе ў трохі незвычайнай для літаратуры беларускай эміграцыі манеры, але так характэрнай сучаснай літаратуры краін Заходняй Еўропы і Амерыкі.