• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

    Пад сузор’ем сярпа і молата

    Барыс Сачанка

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 548с.
    Мінск 2016
    124.59 МБ
    Вызваленне Заходняй Беларусі з-пад улады панскай Полыпчы, уз’яднанне яе ў адзінай беларускай дзяржаве яна сустракае без энтузіязму, але і не варожа. Пераязджае ў Вілейку, працуе ў абласной газеце «Вілейская праўда», разам з іншымі паэтамі прымае ўдзел у напісанні «Пісьма таварышу Сталіну ад працоўных Заходняй Беларусі»...
    Цяжка сказаць, як бы склаўся далейшы лёс паэтэсы, калі б 13 красавіка 1940 года, «на золку сцюдзёнага, зусім не ве-
    снавога дня» яе разам з двума дзецьмі не арыштавалі і без усякага суда не «заладавалі ў набіты перапалоханымі жанчынамі й дзецьмі брудны таварны вагон» і не «павезлі ў далёкі Казахстан».
    «Там, у глухім стэпавым калгасе, у невымоўна цяжкіх абставінах, давялося» ёй пражыць нямала горкіх дзён...
    He, на Наталлю Арсенневу ў Беларусі не забыліся, спрабавалі ёй дапамагчы. I ў маі 1941 г., дзякуючы хадайніцтву Я. Купалы, П. Глебкі, М. Танка, іншых пісьменнікаў, Наталля Арсеннева апынулася зноў на волі, прыехала ў сталіцу Савецкай Беларусі. На старонках газеты «Літаратура і мастацтва» з’явіліся яе вершы...
    Але з Захаду ўжо ішла, дыхала звярынай крывавай пашчай вайна. Эвакуіравацца разам з іншымі з разбуранага фашысцкай бамбёжкай, ахопленага пажарам Мінска ёй не ўдалося. Яна не прыняла таго, што прынёс на беларускую зямлю Гітлер і яго «новы парадак». Але не магла і дараваць сталінскай уладзе, якая абышлася з ёю не па-людску ні за тто ні пра што выслала з дзецьмі ў Казахстан. У вершах, якія друкаваліся ў акупацыйных выданнях і якія потым склалі кнігу «Сягоння» (Мн., 1944), яна глядзіць на вайну як на вялікую трагедыю ўсіх еўрапейскіх народаў, ёй аднолькава шкада палеглых сыноў як Дняпра, так і Рэйна. Каб знайсці сваё месца, быць хоць чым карыснай беларускаму народу, яна працуе ў «Беларускай газэце», піша шмат патрыятычных твораў, у якіх шукае апірышча ў гістарычным мінулым, успамінае тых, хто аддаў жыццё ў змаганні за родны край, сваю Бацькаўпгчыну. Спрадвечная беларуская сімволіка таксама займае ў гэтых творах сваё адпаведнае, ганаровае месца.
    У чэрвені 1944 года Наталля Арсеннева пакідае Мінск, «каб не пабачыць ужо хіба ніколі.
    Паплыло жыццё на чужыне. Нямеччына, канец вайны, лагеры ДН, пераезд за акіян...» Вядома, і ў гэты час пісаліся вершы, паэмы. Пішуцца яны і цяпер, хоць Наталлі Арсенневай хутка будзе 90 год. Пра што яны, тыя вершы і паэмы? Усё пра тое ж, пра што пісала паэтэса і на Радзіме. Толькі многае набывае пастальгічную афарбоўку, больш глыбокае, агульначалавечае,
    гуманістычнае гучанне, У цыклах «Не астыць нам», «На ростанях», «Не здрадзім», «Прывіды», «На слуцкія ўгодкі» паэтэса спрабуе ўваскрасіць, асэнсаваць па-новаму перажытае ёю і беларускім народам.
    Выдадзеная ў 1979 годзе кніга паэзіі «Між берагамі», дзе сабрана ўсё лепшае, што паэтэса наігісала, ставіць Наталлю Арсенневу ў шэраг самых вядомых паэтаў свету. Яе вершы перакладаюцца на нямецкую, англійскую, фламандскую, польскую, рускую, украінскую мову, кампазітары самых розных краін і народаў пішуць на іх музыку.
    Замоўчваць, як гэта было гадамі, творчасць паэтэсы Наталлі Арсенневай, не друкаваць яе на Радзіме, у Беларусі, якую яна любіла і любіць больш за ўсё на свеце гэта абядняць саміх сябе, свой народ.
    1991
    «ХВАЛЮЮСЯ, СУМУЮ I ПІШУ...»
    Жыццёвы і творчы шлях кожнага пісьменніка складваецца своеасабліва. Непаўторны, аж занадта, здаецца, складаны, пакручасты ён і ў Масея Сяднёва аднаго з самых таленавітых і папулярных пісьменнікаў беларускай эміграцыі. За афіцыйную дату яго нараджэння прынята лічыць 19 жніўня (1 верасня) 1915 г. На самай жа справе ён нарадзіўся на два гады раней у 1913 г. у вёсцы Мокрае, якая цяпер знаходзіцца ў Касцюковіцкім раёне на Магілёўшчыне. «Мой бацька селянін< апавядаў потым М. Сяднёў,і я вясковы хлопец, сын бедняка, які нават напачатку вызваляўся ад падатку... Бацькі мае непісьменныя абое, і абое працавітыя. Мне здаецца, што я болей узяў усяго ад маці, у прыватнасці пачуццёвую аснову. Маці для мяне як святая».
    Вучыўся будучы пісьменнік у Макранскай пачатковай школе, потым у Саматэвіцкай сямігодцы, настаўнік якой I. Чэчка выпускнік Нясвіжскай семінарыі быў добра знаёмы з Якубам Коласам, чым вельмі ж ганарыўся і пра што неаднойчы расказваў на ўроках, абуджаючы тым самым цікавасць да літаратуры.
    Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі М. Сяднёў пастуіііў у Мсціслаўскі педтэхнікум там, як вядома, перад гэтым вучыўся Змітрок Астапенка, Аркадзь Куляшоў і Юлі Таўбін. Але вучоба ў педтэхнікуме ў М. Сяднёва не пайшла, бо яму там, як ён прызнаваўся, не спадабалася. «Тады ў педагогіцы панаваў так званы лабараторна-брыгадны метад, і я сядзеў у брыгадзе гэтай, як дурань: нехта за мяне адказваў, a мне ставілі адзнакі. Ды яшчэ голад настаў». I М. Сяднёў пакінуў вучобу, нават не скончыўшы першы семестр.
    Куды было дзявацца, вельмі не думаў вярнуўся дахаты, да бацькоў. Нейкі час працаваў у калгасе, потым уладкаваўся настаўнічаць у суседнюю вёску Кавычыны. У 1933 г. у надзеі знайсці месца ў жыцці ён выпраўляецца ў сталіцу Савецкай Беларусі горад Мінск, паступае там у Вышэйшы педагагічны інстытут. Аднак атрымаць дыплом настаўніка яму не ўдалося у 1936 г., калі быў студэнтам апошняга чацвёртага курса, яго арыштоўваюць і без усякіх на тое падстаў высылаюць на Калыму.
    Пяць гадоў правёў М. Сяднёў без віны вінаваты ў сталінскіх лагерах здабываў золата, працаваў на лесапавале, быў чорнарабочым. У канцы 1940 г. яго разам з іншымі былымі студэнтамі, якія спрабавалі свае сілы ў літаратуры і якія былі арыштаваны Я. Ермаловічам, У Клішэвічам, М. Суднікам, М. Гваздовым, П. Шыраковым, прывезлі ў Мінск на перагляд справы. Але зрабіць гэта не паспелі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Калі на сталіцу Савецкай Беларусі пасыпаліся нямецкія бомбы, усім арыштаваным і асуджаным было загадана пакінуць турму. М. Сяднёва разам з усімі пагналі калонай на Чэрвень. Там, у Чэрвені, ахова разбеглася і М. Сяднёў апынуўся на волі.
    Вярнуўся ў родную вёску, працаваў на гаспадарцы. Калі Чырвоная Армія вызваляла Магілёўшчыну, баючыся, каб зноў не трапіць у сталінскія лагеры, М. Сяднёў выехаў у Беласток. Потым былі Берлін, Прага...
    Пачалося бадзяжнае эмігранцкае жыццё. М. Сяднёў працаваў настаўнікам беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе (Германія), на фабрыках і заводах у ЗША, на радыёстанцыі
    «Свабода», выкладаў рускую мову ў адным з амерыканскіх універсітэтаў (штат Індыяна). Цяпер ён на пенсіі, жыве непадалёку ад Нью-Ёрка ў невялічкім гарадку Глен Коў.
    Пісаць вершы М. Сяднёў пачаў яшчэ ў школе, у чацвёртым класе. Адзін з іх «Трактарная калона» надрукавала раённая газета «Сталінскі прызыў», калі вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме. Потым яго вершы пачалі з’яўляцца на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў «Чырвонай змены», «Звязды», «Савецкай Беларусі», «Літаратуры і мастацтва», «Беларускай работніцы і сялянкі», «Паляўнічага Беларусі», «Полымя рэвалюцыі». У ранніх вершах, напісаных не без уплыву фальклору, творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, ды і рускіх паэтаў А. Пушкіна, М. Лермантава, С. Ясеніна, апяваў хараство роднай прыроды, радасць і паўнату жыцця, нясмелае юначае каханне. Займацца творчасцю не пакінуў і ў турме, у сталінскіх лагерах. Там ён у неверагодна цяжкіх умовах стварыў цыкл вершаў «Патушаныя зоры», у якіх паспрабаваў перадаць усю жудасць перажытага ім самім і ўсімі яго сябрамі па пяшчасці:
    Я ў няволі. Маці, мая маці, ну, нашто дала ты мне жалейку? Маёй песні болей не ўзвівацца згінуў, згінуў я не за капейку.
    У вершы «Хадзіў я ў пустыні і ціхім і сумным» ёсць і такія радкі:
    He хочацца жыць, а памерці шчэ болей, жывеш на зямлі і не знаеш, зачым.
    Чаму ж не хапае адвагі і волі сябе задушыць у гушчары лясным?
    У пазнейшых вершах паэт знаходзіць адказ на гэтае ды і іншыя пытанні:
    Толькі я лягу і вочы зажмуру, толькі растану у ночнай цішы,
    пад здрыгі таемныя муру песня снуецца ў душы.
    Дармо: хоць білі ў цішы і пхалі нанач у задуху не выбілі з яе душы і песеннага духу.
    Ці йна была на Калыме, ці ў камеры вільготнай, цеснай, ці смерць была ў яе наўме яна была заўсёды песняй.
    Менавіта яна, песня, ці інакш паэзія ратавала М. Сяднёва ў нялёгкіх выпрабаваннях, дапамагала яму прайсці праз усе кругі сталінскага пекла, выжыць, застацца самім сабою.
    I вось «збамбілі ля турмы увесь квартал» і паэт «пайпюў у свет раскутым». Матывы адчаю, жуды саступаюць месца роздуму:
    Ад часу, калі пугай яшчэ ляскаў і ў полі рос, глядзеў я з незямною ласкай у глыбіню нябёс.
    I там тануў мой зрок і сам я.
    I я і статак як плылі.
    Здавалася нябёсы ёсць таксама й на зямлі.
    Ды на зямлі было усё зямное і не было нябёс.
    Сцярог мяне, стаяў за мною зямны мой лёс.
    Ён так падбаў і ўсё так з’ісціў, зямны мой лёс,
    што ўжо пабачыць, як калісьці, я не магу нябёс.
    Напісаныя ў турме і на Калыме вершы, а таксама новыя, хоць не часта, але друкаваліся ў акупацыйных выданнях часоігісе «Новы шлях», газетах «Раніца», «Новая дарога», «Беларускі работнік» і інш. У Беластоку М. Сяднёў падрыхтаваў да друку першы свой зборнік паэзіі, які назваў «Ад сына твайго, Беларусь». Але зборнік гэты, адрэдагаваны і набраны ў Кенігсбергу, згарэў у пажары. Давялося М. Сяднёву чакаць шчэ некалькі год, каб убачыць, патрымаць у руках сваю першую кнігу. Гэта было ў невялікім нямецкім гарадку Рэгенсбургу ў 1946 г. Называлася яна «У акіяне ноч». Праз год там жа, у тым самым Рэгенсбургу, дзе знайшоў часовы прытулак паэт, у яго выйшла другая кніга «Спадзяванні». «Я ўключыў у гэтыя першыя свае кнігі вершы ваенных гадоў і новыя, паведамляў М. Сяднёў. Між іншым, некаторыя з напісаных і надрукаваных вершаў я не ўключыў у гэтыя зборнікі меркаваў, што яны не варты таго». У 1947 г., праўда, ужо не ў Рэгенсбургу, а ў Міхельсдорфе і ў Ватэнштаце, у М. Сяднёва выйшлі яшчэ дзве кнігі паэзіі «На край святла» і «Цень Янкі Купалы». «Гэта быў адзін з самых плённых перыядаў у маім жыцці, успамінаў потым паэт. Там, нягледзячы ні на пгго, я знаходзіўся ў нейкім рамантычна-ўзнёслым стане... Туга па страчаным перапаўняла мяне, гэта стварала своеасаблівы настрой. З’явіліся вершы заглыбленага зместу, з філасофскім падтэкстам, тое, што называецца медытацыяй. Я жыў паэзіяй, паэзія давала мне крылы, глушыла боль. Як, дарэчы, і ў сталінскіх турмах, на Калыме. Каб, здаецца, не веріпы не жыў бы». Менавіта тады ў адным з вершаў, прысвечаных сястры Дар’і, былі такія радкі: