Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Цікава і яшчэ адно, што кідаецца ў вочы і ў прамове на пленуме ЦК КПБ Пракурора Беларускай ССР Г. С. Тарнаўскага і ў пісьме яго намесніка В. Б. Юрэвіча у іх нават не ўспамінаюцца тыя беларусы, што прызнаюць сваёй роднай мовай
беларускую (больш як 2/3 насельніцтва), а ўсяляк «абараняюцца» тыя, хто прызнае роднай мову рускую, быццам гэта частка насельніцтва калі-небудзь мела ці мае на моўнай глебе хоць якія прыцясненні. Закон жа аб мовах таму і прымаўся, каб «урэгуляваць адносіны ў галіне развіцця і ўжывання беларускай, рускай і ішпых моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці, ахаваць канстытуцыйныя правы грамадзян у гэтай сферы, выхаваць паважлівыя адносіны да нацыянальнай годнасці чалавека, яго культуры і мовы, умацаваць дружбу і супрацоўніцтва народаў. Ды яшчэ і таму, што, як сказана ва Уступе да яго, «у апошнія гады сфера ўжывання мовы карэпнага насельніцтва Беларусі, якое дало ёй імя і гістарычна складае асноўную частку жыхароў рэспублікі, значна звузілася, пад пагрозай апынулася само яе існаванне. Паўстала неабходнасць аховы беларускай мовы на дзяржаўна-этнічнай тэрыторыі». Няўжо гэта не зразумела Пракурору Беларускай ССР і Пракуратуры рэспублікі? Ці, можа, ставяцца і тут свас асабістыя іптарэсы вышэй за агульнанародныя, дзяржаўныя?
«Але будзем паслядоўнымі да канца, піша Г. С. Тарнаўскі. Ці рэальна ўсё ў адзін момант змяніць, за што, мяркуючы па інтэрв’ю, змагаецца Б. Сачанка». Выбачайце, таварыш Пракурор, але «не шыйце справы», я не той, за каго вы мянс выдаеце. Пражыўшы 55 гадоў, быўшы, як кажуць, на кані і пад канём, напісаўшы і выпусціўпіы ў свет каля 40 кніг, і каб гаварыць такое глупства... Я яшчэ з глузду не з’ехаў. He! Няма гэтага ў інтэрв’ю, на якое вы спасылаецеся. Скажу болып, не дзеля «бравады», пра якую вы чамусьці таксама ўспомнілі, a дзсля высвятлеііня ісціны, пгго, працуючы ў Камісіі па стварэнні праекта «Закона аб мовах у Беларускай ССР» і кіруючы рабочай ірупай Камісіі па выпрацоўцы Дзяржаўнай праграмы БССР па яго ажыццяўленні, я пастойваў, каб не праяўляць паспешлівасці ў гэтым вельмі далікатным пытанні, рабіць усё асцярожна, паступова, паэтапна. I многія тэрміны па выкананні тых ці іншых артыкулаў і пунктаў Закона і Праграмы прымаліся я не хвалюся! якраз паводле маіх прапаноў. I не варта адсылаць мяне да гэтых важных нарматыўных даку-
ментаў, бо кожнае слова, нават літара і коска там абдуманы, узважаны і мною і іншымі дасведчанымі ў гэтых пытаннях людзьмі, абмеркаваны з розных бакоў не раз і не два, а дзясяткі разоў! хацелася ж, каб Закон і Праграма прынеслі не шкоду, а карысць, і толькі карысць. Прычым не адным беларусам, а ўсім, усім без выключэння грамадзянам, што жывуць на тэрыторыі нашай рэспублікі. I тым болып не варта зноў і зноў палохаць нас падзеямі ў Прыбалтыцы, Закаўказзі і Малдове, як гэта вы робіце. Можа, каму б і хацелася, каб нешта падобнае адбылося і ў Беларусі, ён бы на гэтым пагрэў рукі, запрацаваў бы палітычны капітал. Але гэта марныя спадзяванні, бо пры стварэнні «Закона аб мовах у Беларускай ССР» памылкі нашых калег з іншых рэспублік былі ўлічаны, ды і жыхары Беларусі перажылі ох як багата чаго, каб не паддавацца часовым эмоцыям і правакацыям на мякіне іх ніхто не падмане. I ні пра якое «імкненне да паспешнага, фарсіраванага, а па сутнасці, прымусовага ўкаранення беларускай мовы ва ўсе сферы грамадскага жыцця» ў Беларусі размова не ідзе і не ішла. Размова ідзе і ішла толькі пра выкананне Закона, з тым каб беларуская мова перастала быць непажаданай у Беларускай ССР, не марнела на задворках, а паўтараю паступова, паэтапна заняла належнае ёй месца ў жыцці і культуры. I вы не наіўны чалавек, выдатна гэта ўсё ведаеце, а вось чаму вакол менавіта гэтага Закона падымаеце «хвалю» гм... Бо, як я пераканаўся, той, хто вывучыў нашу мову, незалежна ад таго, якой нацыянальнасці ён сам, ніякага змагання з Законам не вядзе і ніякіх перашкод па яго ажыццяўленні не чыніць. Супраціўляюцца, сабатуюць яго якраз тыя, хто нягледзячы на аб’яўленае двухмоўе, з цяжкасцю вывучылі і то часта вельмі дрэнна! адну мову рускую. I пра нейкі «прымус» , пра які вы ўвесь час напамінаеце даю вам слова гонару! я таксама нідзе не гаварыў у сваім інтэрв’ю; яго не было і няма з боку беларусаў. Каб не быць галаслоўным, прывяду адзін красамоўны факт: у 1990/91 навучальным годзе першым годзе ўступлення ў сілу Закона аб мовах у Беларусі у гарадах рэспублікі, дзе жыве больш як 70 працэнтаў беларусаў, працавала толькі 5 гарадскіх школ з беларускай мовай наву-
чання, што складае 0,5 працэнта ад агульнай колькасці ўсіх гарадскіх школ. Калі «прымус» і «парушэнне правоў чалавека» ёсць у гэтай сферы, дык, як бачыце, не з боку беларусаў... Як тут не ўспомніць таго злодзея, што лезе ў чужую кішэню і пры гэтым крычыць: «Каравул, мяне рабуюць!»
«Непрыгляднай выглядае пазіцыя, заснаваная на нелагічнасці ў меркаваннях. Удвая непрыгляднай, калі яна грунтуецца на выдумцы, эмоцыях, у некаторай ступені замешаных на нацыяналізме». Стоп! Далей, як кажуць, нельга. Пакінем на сумленні аўтара «нелагічнасць» (у кожнага з нас, мабыць, свая логіка!) і спынімся на «выдумцы, эмоцыях, у некаторай ступені замешаных на нацыяналізме...». Што да выдумкі, дык з прыведзеных вышэй фактаў відаць, хто з нас выдумляе, Прычым наўмысна, злосна. А вось што прыпісваеце мне, таварыш Пракурор, «нацыяналізм», дык за гэта можна трапіць і на лаву падсудных. I не мне, а вам! Бо нельга ж толькі на падставе таго, што чалавек не выракся роднае мовы, размаўляе і піша на ёй, адстойвае яе канстытуцыйныя правы, называць яго нацыяналістам. He буду даказваць, што я не нацыяналіст не сумнявайцеся, пры патрэбе я гэта дакажу і з поспехам! Але скажу: я раблю ўсё, што ў маіх сілах, каб не толькі ў Беларусі, а нідзе ў свеце не было ш нацыяналізму, ні шавінізму. He верыце? Дазвольце цяпер і вас адаслаць да таго, што я друкую, пацікаўцеся, колькі пераклаў я апавяданняў, аповесцей, п’ес з самых розных моў, у тым ліку і з вашай роднай, украінскай, якую я люблю і ведаю амаль гэтак жа, як і беларускую. Працуючы ў выдавептве «Мастацкая літаратура», рыхтую да друку па-беларуску і па-руску кнігі замежнай літаратуры, склаў двухтомную «Анталогію рускага савецкага апавядання», аднатомнікі М. Булгакава, К. Федзіна, У. Набокава, Ф. Салагуба, Б. Пільняка, Я. Івашкевіча, Я. Гушчы і многіхмногіх іншых. Ды і дзяцінства правёў у вельмі ж «інтэрнацыянальным» асяроддзі у Германіі, у фашысцкім рабстве. Сярод маіх сяброў рускія, украінцы, яўрэі, палякі, літоўцы, чэхі, немцы, англічане, амерыканцы... Так што, таварыш Пракурор Беларускай ССР, свой «нацыяналізм» адрасуйце каму-небудзь іншаму, а не мне!
I не я, а вы выступаеце з заклікам «да новага палявання на ведзьмаў», што яскрава відаць з вашага выступлення на пленуме ЦК КПБ і з вашага выступлення ў «Народнай газеце». А гэта ўжо, скажу не аднаму вам, небяспечна! I калі ў выступленні на пленуме ЦК КПБ вы толькі нападалі на «радетелей» беларускай культуры і мовы, заклікалі камуністаў даць ім «отпор», дык у выступленні ў «Народнай газеце» вы ўжо фактычна спрабуеце завесці справу на аднаго са стваральнікаў «Закона аб мовах у Беларускай ССР» і кіраўніка рабочай групы Камісіі па выпрацоўцы Дзяржаўнай праграмы па яго ажыццяўленні.
Няўжо вопыт мінулага нічому не навучыў вас? Ці вам, можа, не даюць спакою лаўры новага Вышынскага?
1991
УЧАРАШНЯЕ I СЁННЯШНЯЕ
Быццам і нямала напісана і сказана пра жахлівыя сталінскія часы, рэпрэсіі і ГУЛАП, расстраляных і недастраляных. I ўсё ж напісана і сказана далёка не ўсё. Вось выйшла новае выданне анталогіі беларускай паэзіі. Першы том яе заканчваецца творамі Міхася Ганчарыка і Міхайлы Грамыкі, аўтарамі, якія былі, як паведамляецца ў адной з біяграфічных даведак, «беспадстаўна абвінавачаны ў т. зв. нацдэмаўшчыне» і высланы за межы БССР. Другі том адкрываецца Міхасём Чаротам, які быў у 1937 г. асуджаны. А там і пайшлі адзін за адным «расстраляныя» і недастраляныя» Макар Краўцоў, Уладзімір Жылка, Уладзімір Дубоўка, Нічыпар Чарнушэвіч, Язэп Пушча, Анатоль Вольны, Тодар Кляшторны, Наталля Арсеннева, Мікола Хведаровіч, Алесь Дудар, Уладзімір Хадыка, Алесь Вечар, Юрка Гаўрук, Янка Туміловіч, Андрэй Александровіч... Усіх не пералічыш можна называць і называць... Дык гэта ж імёны вядомых паэтаў! А колькі было знішчана маладых, тых, хто толькі-толькі пачынаў тварыць, надрукаваў ці не паспеў надрукаваць першыя свае вершы і, вядома ж, не трапіў у гэтую анталогію.
Такі самы сумны пералік «расстраляных» і недастраляных» быў бы, калі б выдаваліся анталогіі прозы, крытыкі, драматургіі ды і любога іншага жанру літаратуры... I ў галаву міжволыза зноў і зноў прыходзяць бессмяротныя радкі з паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка»:
Колькі талентаў звялося, Колькі іх і дзе ляжыць Невядомых, непрызнаных, He аплаканых нікім, Толькі ў полі адспяваных Ветру посвісту пустым!
А яшчэ ж і цяпер знаходзяцца такія, у каго паварочваецца язык гаварыць, нібыта самі беларусы адмовіліся ад сваёй
мовы... Ды нас жа стагоддзямі адвучвалі ад яе, галовы адсякалі тым, хто не выракаўся ўсяго роднага, хацеў шчыра служыць Бацькаўшчыне, народу...
* * *
Старшыня Беларускага саюза савецкіх пісьменнікаў М. Клімковіч, выступаючы ў Маскве на Першым Усесаюзным з’ездзе савецкіх пісьменнікаў (жнівень, 1934 г.), гаварыў, што «нацыяналісты з «Узвышша», «создавая эту органнзацню, бахвалнлнсь, что «Узвышша» это такой Парнас белорусской лятературы, который «уввдят века н народы». Парнас оказался настолько ннзкнм качественно н мнзерным колнчественно, да к тому же настолько покрыт был нацноналнстнческнмн окопчнкамн, что срыть его до основання после проведённого партней генерального обстрела всех познцнй нацноналнстов большого труда не составнло. К честн левого крыла «узвышенцев» (Краішва, Чёрный, Глебка) надо сказать, что онн помоглн БелАПП проделать эту операцшо».
«Аперацыя» праводзілася на працягу некалькіх гадоў паслядоўна, мэтанакіравана. I сляды яе (вядома, не ўсе) знайшлі адлюстраванне на старонках друку тых часоў, у тым ліку і ў органе самога літаратурна-мастацкага зіуртавання часопіса «Узвышша». Ужо ў першым нумары за 1930 год друкуецца артыкул «Пралетарскім шляхам» (ім пачынаецца часопіс), у якім сцвярджаецца, што «гэты нумар з’яўляецца ў пэўнай меры пераломным нумарам, што азначае і пералом у працы ўсяго згуртавання. Пералом гэты наспяваў паступова», гэты пералом з’ява «заканамерная», і абумоўлены ён гістарычным этапам, на якім знаходзілася ў той момант «пралетарская рэвалюцыя на шляху да сацыялізму», і «клясавай прыродай саміх сяброў згуртавання «Узвышша». Расказаўшы чытачам пра поспехі «пралетарскай рэвалюцыі на шляху да сацыялізму», «клясавае змаганне, якое ўпарта вядзецца ва ўсіх галінах грамадскага жыцця», неаднароднасць паходжання беларускіх пісьменнікаў («большасць іх выхадцы з бядняцкіх і серадняцкіх слаёў сялянства»), асудзіўшы «нашаніўскія традыцы і» старэйшага пакалення пісьменнікаў з іх ідэаламі «самастой-