Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
ШКОЛЬНАЯ Б I Б Л I Я Т Э К A
ПАДАРОЖЖЫ
АРТЫКУЛЫ, РЭДАКЦЫЯ ТЭКСТУ I ЗАЎВАГІ
ЛІДЗІІ ЧУКОЎСКАЙ
ДЗЯРЖАУНАЕ ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНАЕ ВЫДАВЕЦТВА БССР МІНСК 1954
Пегаклад з рускай мовы А. М’кульскага Малюнкі мастака В. Мілашэўскага
/ 1 зённік Міклуха-Маклая прачытае з заV М хапленнем кожны, хто цікавіцца жыццём
& першабытных народаў. Папуасы заліва
«Астралябіі» (на поўночна-ўсходнім беразе Новай Гвінеі), сярод якіх на працягу некалькіх год жыў падарожнік, ніколі не мелі зносін з іншымі народамі і ў поўнай някранутасці захоўвалі свой першабытны ўклад. Падрабязна і грунтоўна расказвае Міклуха-Маклай аб норавах і звычаях жыхароў вострава: аб тым, якія ў папуасаў пахавальныя і вясельныя абрады, аб тым, як папуасы палююць, як навучаюць дзяцей, як апрацоўваюць зямлю, як будуюць пірбгі, як вырабляюць матэрыю з кары. 3 пе дантычнай дакладнасцю прафесіянальнага даследчыка вядзе ён свае запісы: калі мяльком успомніць аб тым, што на каменнях быў раскладзены касцёр, —• тут-жа паведаміць, колькі метраў у акружнасці гэты касцёр займаў; калі назаве якую-небудзь страву туземцаў — растлумачыць, з чаго і як яе гатавалі, што раней клалі ў гаршчок, а што пасля... «Бачыць усё ўласнымі вачыма»—• такім быў дэвіз падарожніка. I не толькі бачыць, але, па магчымасці, і правяраць, — часам і на самім сабе». Вывучаючы татуіроўку, прынятую ў папуасаў поўднёвага берага, ён папрасіў, каб яны зрабілі рысунак і ў яго на плячы: яму было мала ўбачыць арнамент на чужой скуры, патрэбна было паспрабаваць усю аперацыю на сваёй уласнай... За пятнаццаць год падарожжаў па Новай Гвінеі і іншых астравах Ціхага акіяна, па поўвостраву Малака і па Аўстраліі Міклуха-Маклай пабачыў і зазнаў нямала; усё бачанае ён запісваў, замалёўваў, рэгістраваў стара,нна, праўдзіва і дакладна — ці была гэта вышыня гары
або глыбіня заліва, дзюба птушкі, арнамент на барту пірбгі, пахавальны абрад ці валасы дзіцяці. Да чужых і сваіх уласных меркаванняў і здагадак ён адносіўся вельмі строга, надзвычай крытычна. Ен трымаў сваё ўяўленне стрыножаным, не дазваляючы сабе ні беспадстаўных абагульненняў, ні заўчасных вывадаў. Вось чаму яго бясхітрасныя запісы, зробленыя на хаду, каля дарожнага вогнішча або ў пустэльнай хацінцы пры святле патухаючай лямпы, аказаліся такімі каштоўнымі для навукі. Географ здабудзе з іх звесткі аб клімаце Новай Гвінеі, аб яе раслінным свеце; лінгвіст даведаецца, на якіх дыялектах размаўляюць розныя папуаскія плямёны; этнограф — якія ў папуасаў касцюмы, якія музыкальныя інструменты, якія танцы — і, такім чынам, атрымае надзейны матэрыял для меркавання аб той стадыі развіцця чалавечага грамадства, якую Маркс і Энгельс называлі стадыяй «першабытнага комунізма». Дзённік Міклуха-Маклая дае нам у рукі нібы фатаграфічны здымак, нібы праўдзівы і дакладны партрэт першабытнага племені, зроблены без скажэнняў і прыкрас. Гэты партрэт тым больш каштоўны для нас, што першабытных плямёнаў, якія ніколі не мелі зносін з народамі больш высокай культуры, у свеце ўжо амаль не засталося, — а з імі разам знікае непасрэдная магчымасць назіраць раннюю стадыю развіцця чалавечага грамадства, праз якую некалі прайшлі ўсе народы.
Але дзённік Міклуха-Маклая — гэта не толькі партрэт мала вывучанага племені; у некаторым сэнсе гэта і аўтапартрэт. Радок за радком, старонка за старонкай — і паступова праз гэтыя радкі, у якіх на першы погляд так мала гаворыцца аб аўтары, выступае, магчыма, наперакор яго ўласнай волі, побач з тварамі папуасаў, на фоне гор, какосавых пальм і акіяна, другі твар: вобраз дзіўнага, незвычайнага чалавека, партрэт яго самога, Маклая, — вучонага, асветніка, гуманіста.
2
Вялікі рускі падарожнік Нікалай Нікалаевіч МіклухаМаклай нарадзіўся 17 ліпеня 1846 года ў сяле Раждзественскім, непадалёку ад горада Баравічы. Бацька яго быў інжынерам. Ен памёр, калі хлопчыку споўнілася адзінаццаць год. 3 гэтаг.а дня нястача не пакідала сям’і: на руках у маці засталося пяцёра дзяцей. У тым-жа годзе
Нікалая аддалі ў пецербургскую школу, а праз год перавялі ў гімназію. Аднак з гімназіі яго выключылі, за што— мы не ведаем, ведаем толькі, што прычынай выключэння была выстаўлена «непаспяховасць». У семнаццаць год ён паступіў вольным слухачом на фізіка-матэматычны факультэт Пецербургскага універсітэта, але і тут правучыўся нядоўга: у 1864 годзе яго выключылі за «парушэнне правілаў», забараніўшы пры гэтым паступаць у другія ўніверсітэты Расіі. Тады ён выехаў за граніцу, жадаючы вучыцца што-б там ні было. Асабліва захаплялі яго праблемы параўнальнай анатоміі. Славуты заолаг Эрнст Гекель, заўзяты прапагандыст тэорыі Дарвіна, неўзабаве прыкмеціў таленавітага юнака, запрасіў яго да сябе ў асістэнты, і ў 1866 годзе Нікалай Нікалаевіч зрабіў разам з Гекелем сваё першае падарожжа: накіраваўся на Канарскія астравы. На востраве Ланцэротэ Міклуха-Маклай займаўся анатоміяй губак і вывучэннем мозгу храстковых рыб. У 1867 годзе ён паехаў у Сіцылію, каб прадаўжаць заняткі па анатоміі, а ў 1868 — на берагі Чырвонага мора. Гэта падарожжа аказалася небяспечным: арабы адносіліся да еўрапейцаў з надзвычайнай варожасцю, і Міклуха-Маклай вымушан быў прыняць аблічча арабскага доктара— насіць чалму, брыць галаву, выконваць мусульманскія абрады.
Вось тое нямногае, што нам вядома аб дзейнасці Міклуха-Маклая да пачатку новагвінейскай эпапеі. Рысы яго асобы, захаваныя нам афіцыйнымі дакументамі і выпадковымі сведчаннямі сучаснікаў, ледзь прыкметны; яны яшчэ ўхіляюцца ад дакладнага вызначэння, як рысы яго твару на раннім юнацкім фотаздымку, дзе ён зняты з доўгімі валасамі і нядбайна завязаным гальштукам, —• шчуплы, трохі задуменны — хутчэй паэт або мастак, чым упарты даследчык. He верыцца, што гэты тоненькі юнак можа па дзесяць гадзін у дзень хадзіць па балоце, галадаць, карабкацца на горы... Між іншым, нават ранняе юнацтва яго ўжо гаворыць аб волі: Маклай двойчы выключан з навучальных устаноў, але прадаўжае вучыцца; нястача праследуе яго, але ён не зварочвае з дарогі, гравіруе для заработку нейкія малюнкі і вучыцца; і, відаць, ён не з палахлівых — аб гэтым сведчыць падарожжа на берагі Чырвонага мора. Аднак ва ўрывачных успамінах сучаснікаў і на выпадковым юнацкім фотаздымку рысы яго яшчэ не ясныя; яны нібы не ў фокусе; яны стануць
яснымі, рэльефна выступяць, праявяцца толькі ў святле сціплых і простых радкоў яго новагвінейскіх дзённікаў.
У 1869 годзе Міклуха-Маклаю споўнілася 23 гады. Ен быў ужо аўтарам некалькіх каштоўных навуковых работ аб ніжэйшых арганізмах. Прыехаўшы ў Расію, Нікалай Нікалаевіч звярнуўся ў совет Геаграфічнага таварыства за падтрымкай у ажыццяўленні задуманага ім падарожжа на ціхаакіянскія астравы. Пасля працяглых абмеркаванняў і спрэчак таварыства рашыла выклапатаць для Міклуха-Маклая дазвол накіравацца ў Ціхі акіян на адным з рускіх ваенных суднаў — на барту карвета «Віцязь». Асабліва энергічна падтрымліваў хадайніцтва маладога вучонага славуты рускі падарожнік СемёнаўТян-Шанскі; ён адным з першых паверыў у дараванне Міклуха-Маклая.
Геаграфічнае таварыства абмеркавала на сваім паседжанні шырокую праграму работ, прадстаўленую Нікалаем Нікалаевічам. Каб паспрабаваць адказаць на пытанні, якія цікавілі ў той час географаў, заолагаў, біёлагаў, ён меў намер на астравах Ціхага акіяна вывучаць і жывёл, і клімат, і ўласцівасці глебы, і вышыню гор. А паколькі ў гэты час ён быў ужо моцна захоплены праблемамі навукі аб чалавеку — антрапалогіяй, ён адвёў у сваёй праграме нямала месца вывучэнню першабытных плямёнаў, якія насяляюць астравы Ціхага акіяна.
8 лістапада 1870 года карвет «Віцязь» вышаў з Кранштадскага порта і, наведаўшы па дарозе Капенгаген, востраў Мадэйру, востраў Пасхі, Таіці, астравы Самоа, востраў Новая Ірландыя, на трыста сорак шосты дзень шляху, 19 верасня 1871 года, кінуў якар у заліве «Астралябіі», на поўночна-ўсходнім беразе Новай Гвінеі.
Гэтай датай—19 верасня 1871 года — і адкрываецца першая старонка дзённіка Міклуха-Маклая.
3
«Ганьбіць падарожнік наведваемыя ім плямёны ці хваліць іх — гэта ў канчатковым выніку куды больш характарызуе самога пішучага, чым тых, каго ён апісвае»,— такімі словамі вядомага англійскага натураліста Джона Лебока пачынае Міклуха-Маклай адзін з сваіх артыкулаў.
Болып за ўсё гэтыя мудрыя словы падыходзяць да яго самога. Яны маглі-б паслужыць эпіграфам да кожнай старонкі яго дзённіка. I як не падобен гэты дзённік. на запісы, ну, скажам, славутага даследчыка Афрыкі Стэнлі, у чыіх вачах туземцы заўсёды аказваліся лянівымі,, жорсткімі, неразумнымі, баязлівымі, хцівымі, вартымі калі не злосці, то, ва ўсякім разе, пастаяннай насмешкіі У кнізе Стэнлі «Як я знайшоў Лівінгстона» ёсць раздзел пад назваю «Этнаграфічныя нататкі». У ім падарожнік апісвае афрыканскія плямёны, сярод якіх праходзіў ягсх караван. Вось якія характарыстыкі дае ён туземцам:
«Аб людзях племені ваквэрэ гавораць, што яны надзвычай несумленныя, і я ніколькі ў гэтым не сумняваюся».
«Людзі племені мгого жорсткія і здольныя на звяры* ныя ўчынкі пры малейшай спакусе».
«Людзі ваніамвэзі — страшэнныя баязліўцы».
Пачуццё перавагі ні на мінуту не пакідала Стэнлй «Моцны ўдар, добра нанесены па іх голых спінах, у адно імгненне надаваў ім шалёную дзейнасць», — пісаў ён аб туземцах, выконваўшых у яго работу насільшчыкаў.
Першае, што здзіўляе ў дзённіках Міклуха-Маклая, — гэта тое паважанне, якім прасякнуты яго меркаванні аб. туземцах, і тая далікатнасць, з якой ён звяртаецца да іх_ Колькі разоў ён называе твары папуасаў добрымі, мяккімі, разумнымі, як шчыра любуецца гібкасцю, стройнасцю, спрытнасцю рухаў туземцаў, як радуецца іх сумленнасцю, іх кемлівасцю, іх здагадлівасцю! Калі-ж штонебудзь і непрыемна здзіўляе яго ў звычаях і норавахі папуасаў, ён не спяшаецца высмеяць і асудзіць чужы звы~ чай з пункту гледжання самазадаволенай маралі еўрапейскага абываталя, а, як належынь вучонаму, спрабуе зразумець яго і растлумачыць гістарычна; нават людаедству, выклікаючаму ў ім агіду, ён знаходзіць прычыну. Для ягс. папуасы Новай Гвінеі, якіх, рызыкуючы ўласным жыццём, ён прышоў вывучаць, — не паддоследныя трусы і не рабык а перш за ўсё людзі, такія-ж людзі, якіх ён бачыў усюды, толькі ў шмат разоў цікавейшыя за другіх. У зносінах зтуземцамі ён патрабуе ад сябе такой-жа справядлівасці і далікатнасці, як і ў зносінах з любымі іншымі людзьмі. «Мае суседзі» — часней за ўсё называе ён іх. Вось ён прышоў у вёску да «суседзяў» і ўбачыў, што яны зусім не рады яго наведванню. Усюды насупленыя, нахмураныя твары. Туземцы схапіліся за коп’і, і ён лічыць такі жэст