Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
Затым разважанні зусім іншага роду ўмацавалі маё рашэнне ісці ў вёску няўзброеным.
Мне здаецца, што загадзя чалавек не можа ведаць, як ён будзе паводзіць сяое ў якім-небудзь, дасюль ім не перажытым выпадку. Я не ведаў, што я, маючы рэвальвер ля пояса, зраблю, напрыклад, сёння, калі туземцы ў вёсцы пачнуць абыходзіцца са мной не належным чынам; ці змагу я застацца зусім спакойным і безуважлівым да ўсіх ветлівасцей папуасаў? Але я ўпэўнен, што якая-небудзь куля, пушчаная недарэчы, можа зрабіць дасягненне давер'я туземцаў немагчымым, гэта значыць цалкам разбурыць усе шансы на поспех мерапрыемства.
Чым больш я абдумваў сваё становішча, тым ясней было мне, што мая сіла павінна заключацца ў стрыманасці і цярплівасці. Я пакінуў рэвальвер дома, але не забыўся запісной кніжкі і алоўка.
Я намерваўся ісці ў Гарэнду, гэта значыць у бліжэйшую ад маёй хаціны вёску, але ў лесе неспадзявана трапіў на другую сцежку. Заўважыўшы, што я памыліўся, я рашыў прадаўжаць шлях, упэўнены, што сцежка прывядзе мяне ў якое-небудзь паселішча.
Я так глыбока задумаўся аб туземцах, якіх яшчэ амаль не ведаў, і аб хуткай сустрэчы з імі, што быў здзіўлены, калі апынуўся, нарэшце, каля вёскі, але каля якой — мне было невядома.
Чулася некалькі галасоў, мужчынскіх і жаночых. Я спыніўся, каб зразумець, дзе я і што павінна цяпер здарыцца.
Пакуль я стаяў у роздуме ў некалькіх кроках ад мяне з'явіўся хлопчык гадоў чатырнаццаці або пятнаццаці. Мы моўчкі з секунду глядзелі ў здзіўленні адзін на аднаго... Гаварыць я не ўмеў, падыйсці да яго — значыць напалохаць яго яшчэ больш. Я прадаўжаў стаяць на месцы, хлопчык-жа стрымгалоў кінуўся назад у вёску. Некалькі гучных выкрыкаў, жаночы піск — і затым поўная цішыня.
Я вышаў на пляцоўку. Група ўзброеных коп’ямі людзей стаяла пасярэдзіне, размаўляючы жвава, але ўпоўголаса паміж сабою. Друпя, усе ўзброеныя, стаялі воддаль; ні жанчын, ні дзяцей не было — яны, відаць, пахаваліся.
Убачыўшы мяне, некаторыя туземцы прынялі ваяўнічую позу, нібы рыхтуючыся кінуць у мяне коп’і. Выкрыкі і кароткія фразы, якія пачуліся ў розных канцах пляцоўкі, прымусілі іх, аднак, апусціць зброю. Стомлены, непрыемна здзіўлены сустрэчай, я прадаўжаў павольна ісці ўперад, гледзячы навакол і спадзеючыся ўбачыць знаёмы твар, але такога не знайшлося.
Я спыніўся каля барлы *, і да мяне падышлі некалькі туземцаў. Раптам праляцелі вельмі блізка ад мяне адна за другой дзве стралы — не ведаю, ці былі яны пушчаны знарок ці без усякага намеру. Туземцы, якія стаялі каля мяне, гучна загаварылі, звяртаючыся, відаць, да тых, хто пусціў стрэлы, а потым, звярнуўшыся да мяне, паказалі на дрэва, нібы жадаючы пераканаць мяне, быццам стрэлы былі пушчаны, каб збіць птушку.
Але птушкі на дрэве не аказалася, і я падумаў, што туземцам проста хочацца ведаць, як я буду адносіцца да сюрпрызу накшталт стрэл, блізка праляцеўшых міма.
Калі праляцела першая страла, шмат вачэй паглядзела ў мой бок, нібы вывучаючы маю фізіяномію, але, апрача стомленасці і, магчыма, некаторай цікаўнасці, відаць, нічога не адкрылі на ёй.
Я паглядзеў навакол — усё панурыя, устрывожаныя, незадаволеныя фізіяноміі і позіркі, якія нібы гаварылі: навошта ты прышоў парушыць наша спакойнае жыццё?..
1 Б а р л a — памост накшталт стала або высокай лаўкі.
4 Падарожжы
Ф
Мне самому стала неяк няёмка: чаго, сапраўды, прыходжу я турбаваць гэтых людзей?
Ніхто не пакідаў зброю, апрача двух або трох старых. Лік туземцаў пачаў павялічвацца; здаецца, другая вёска была недалёка, і трывога, выкліканая маім з’яўленнем, дайшла і туды. Невялікая група акружыла мяне; двое або трое гаварылі вельмі гучна, варожа паглядаючы на мяне. Пры гэтым, нібы ў падмацаванне сваіх слоў, яны размахвалі коп’ямі, якія трымалі ў руках. Адзін з іх быў нават такі нахабны, што пры нейкай фразе, якую я, вядома, не зразумеў, раптам размахнуўся кап’ём і ледзь-ледзь не трапіў мне ў вока ці ў hoc. Pyx быў надзвычайна быстрым і, вядома, не я аказаўся прычынай таго, што не быў ранен, — я не паспеў нават зварухнуцца з месца, — а спрытнасць і дакладнасць рукі туземца, паспеўшага спыніць канец кап’я ў некалькі сантыметрах ад майго твару. Я адышоў крокі на два ў бок і пачуў некалькі галасоў, якія адмоўна (як мне здалося) аднесліся да гэтай бесцырымоннасці.
У гэтую хвіліну я быў задаволены, што пакінуў рэвальвер дома. Я не быў упэўнены, што так спакойна я аднёсся-б да падобнага выпрабавання, калі-б мой праціўнік надумаў яго паўтарыць.
Маё становішча было недарэчным: не ўмеючы гаварыць з імі, лепш было-б пайсці, але мне страшэнна захацелася спаць. Дадому ісці далёка. Чаму-ж не спаць тут? Усёроўна, я не магу гаварыць з туземцамі, і яны не могуць мяне зразумець.
Доўга не думаючы, я нагледзеў месца ў цяні, прыцягнуў туды новую цыноўку (выгляд якой, здаецца, падаў мне першую думку аб сне) і з вялізным задавальненнем выцягнуўся на ёй. Заплюшчыць вочы, стомленыя сонечным святлом, было вельмі прыемна. Прышлося, аднак, крыху расплюшчыць іх, каб развязаць шнуркі ў чаравіках, расшпіліць гетры, распусціць пояс і падлажыць што-небудзь пад галаву.
Я ўбачыў, што туземцы сталі поўкругам на некаторай адлегласці ад мяне, відаць дзівячыся і робячы здагадкі наконт таго, што будзе далей.
Той самы туземец, які ледзь не параніў мяне, цяпер стаяў непадалёку і разглядаў мае чаравікі
Я ўспомніў усё, што адбылося, і падумаў, што ўсё гэта магло-б скончыцца вельмі сур’ёзна, і ў той-жа момант у мяне. ўзнікла думка, што, магчыма; гэта толькі пачатак, а канец fl яшчэ будзе? Але калі ўжо су-
джана быць забітым, то хіба не ўсёроўна, буду я пры гэтым стаяць, сядзець, ляжаць на цыноўцы або спаць?
Далей я падумаў, што калі-б давялося паміраць, то ўсведамленне, што пры гэтым двое або нават шасцёра дзікуноў таксама паплаціліся жыццём, было-б вельмі невялікай уцехай. I быў зноў задаволены, што не ўзяў з сабой рэвальвера.
Калі я засынаў, галасы птушак прыцягнулі маю ўва-
1 Адзін з сучасных англійскіх біёграфаў Міклуха-Маклая, Ф. Грыноп, у сваёй кнізе «Той, хто падарожнічае адзш» выказвае меркаванне, што туземцы прынялі чаравікі Маклая за частку яго цела і таму былі так моцна здзіўлены, калі Маклай разуўся.
гу: рэзкі крык хутка лятаючых лоры 1 некалькі разоў прымушаў мяне ачнуцца; арыгінальная жаласлівая песня коко 2, наадварот, наганяла сон; трэскцыкад таксама нічуць не перашкаджаў, а спрыяў сну.
Мне здаецца, заснуў я хутка, бо сёння ўстаў вельмі рана і да таго-ж прайшоўшы гадзіны дзве па сонцу, з непрывычкі адчуваў вялікую стомленасць; асабліва моцна стаміліся ў мяне вочы ад яркага дзённага святла.
Я прачнуўся, адчуваючы сябе вельмі баДзёра. Мяркуючы па сонцу, павінна была быць, па меншай меры, трэцяя гадзіна. Значыць, я праспаў болып двух гадзін. Расплюшчыўшы вочы, я ўбачыў некалькіх туземцаў, якія сядзелі вакол цыноўкі кроках у двух ад яе; яны гаварылі ўпоўголаса, жуючы бетэль. Яны былі без зброі і глядзелі на мяне ўжо не так панура. Я вельмі пашкадаваў, што не ўмею яшчэ гаварыць з імі, і рашыў пайсці дадому, прывёўшы перад гэтым свой гарнітур у парадак. Гэтая аперацыя вельмі зацікавіла папуасаў. Затым я ўстаў, кіўнуў галавой у розныя бакі і накіраваўся па той-жа сцежцы ў зва,ротны шлях, які мне здаўся цяпер карацейшым, чым раніцай.
Усю ноч ліўнем ліў дождж. Раніца пахмурная, і зноў ідзе дробны дождж.
Мурашкі тут выводзяць з цярпення, поўзаюць па галаве, забіраюцца ў бараду і вельмі балюча кусаюцца. Бой да таго пакусаны і так разадраў паікусаныя месцы, што ногі ў яго распухлі, а адна рука пакрылася ранамі. Абмыўшы раны разведзеным нашатырным спіртам, больш глыбокія я перавязаў, прымяніўшы карболавую кіслату.
Вечарам зайшоў да мяне Туй, узброены кап'ём, і выпрасіў сякеру (яму трэба перасекчы нешта), даўшы абяцанне хутка вярнуць яе. Я паспяшыў выканаць просьбу Туя, цікавячыся, што атрымаецца з гэтага выпрабавання маёй даверлівасці... Кур’ёзней за ўсё тое, што хоць я ўсё яшчэ не ведаю мовы, мы разумелі адзін другога.
Раніцай хадзіў у час адліву па калена ў вадзе, але нічога цікавага не знайшоў.
1 Л о р ы птушка з сямейства папугаяў.
2 К о к о — птушка-шалашнік, велічынёй з галку, сінявата-чорнага колеру, будуе на зямлі гнёзды з галінак у выглядзе шалаша.
Папуасы прыцягнулі мне чатыры-пяць доўгіх бамбукавых палак, футаў па дваццаць, для веранды.
Туй таксама прынёс Мне бамбук, але пра сякеру ні слова.
Я выявіў, што кнігі і рысункі здаюцца туземцам нечым асабліва страшным; многія ўсталі і хацелі пайсці, калі я паказаў ім рысунак (партрэт) з нейкай ілюстрацыі L Яны прасілі мяне хутчэй аднесці яго ў дом і супакоіліся толькі тады, калі я выканаў іх просьбу.
Я дарма не паверыў у сумленнасць Туя: не было яшчэ і шасці гадзін, як ён з’явіўся і прынёс сякеру. Задаволены гэтай рысай характару майго прыяцеля, я падараваў яму люстэркаі, з якім ён неадкладна і пабег у вёску пахваліцца падарункам. Гэты падарунак падштурхнуу, відаць, і іншых туземцаў наведаць мяне. Яны прынеслі мне какосаў і цукровага трысця, за што я аддзякаваў пустой скрынкай і цвікамі сярэдняй велічыні. Крыху пачакаўшы, з’явіліся яшчэ некалькі чалавек таксама з падарункамі; я даў кожнаму па два цвікі сярэдняй велічыні.
Трэба адзначыць, што ў гэтым абмене нельга заўважыць продаж і куплю, а іменна абмен падарункамі: тое, чаго ў каго шмат, тое ён і дарыць, не чакаючы абавязкова ўзнагароды. Я ўжо некалькі разоў правяраў туземцаў: не даваў ім нічога ў абмен на прынесеныя імі какосы, цукровае трысцё і інш. Яны не патрабавалі нічога і вярталіся, не ўзяўшы назад сваіх падарункаў.
Я заўважыў, акрамя таго, што мая хаціна і яе гаспадар, гэта значыць я са,м, робяць на туземцаў нейкае асаблівае ўражанне: ім у мяне не сядзіцца, яны азіраюцца, нібы кожную хвіліну чакаючы з’яўлення чагосьці незвычайнага. Вельмі нямногія адважваюцца глядзець мне ў вочы і адразу адварочваюцца, або нагінаюцца, калі я гляну на іх. Некаторыя глядзяць на маю хаціну і на рэчы неяк зайздросна (хоць я не магу апісаць дакладна выразу такіх твараў, але чамусьці мне здаецца, што на іх тварах выражаецца іменна зайздрасць). Разы два або тры прыходзілі да мяне людзі, глядзеўшыя на мяне вельмі злосным, варожым позіркам. Бровы ў іх былі моцна насупленыя, а верхняя губа неяк узнята ўверх;