Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
У людзей з Білі-Білі частка валасоў была старанна афарбавана чырвонай охрай; лоб і нос былі пафарбаваны той-жа фарбай, а ў некаторых нават спіны былі размалёваны. У многіх на шыі віселі пацеркі, якія спускаліся на грудзі і былі зроблены з двух іклаў папуаскай свінні, звязаных такім чынам, што, звісаючы на грудзі, яны нагадвалі ляжачую лічбу «3» з роўнай верхняй і ніжняй часткай. Гэтае ўпрыгожанне, якое называецца жыхарамі Гарэнду «буль-ра», відаць, вельмі цэніцца імі. Я прапанаваў ім замест «буль-ра» нож, але яны га такі абмен не згадзіліся, хоць атрымаць нож ім, відавочна, вельмі хацелася. Яны былі вельмі задаволены маімі падарункамі і пайшлі ў добрым настроі.
Я, аднак, вельмі здзівіўся, убачыўшы іх зноў праз поўгадзіны; гэты раз яны былі нагружаны какосамі і бананамі; яны паспелі схадзіць да сваіх пірогаў і прынесці мне падарункі. Цырымонія паднясення падарункаў мае тут свае правілы: так, напрыклад, кожны прыносіць падарунак асобна ад другога і перадае яго непасрэдна ў рукі той асобе, якой падарунак прызначаецца. Так здарылася і сёння: кожны перадаў свой падарунак спачатку мне, затым Ульсану — значна меншы, а затым Бою — яшчэ меншы.
Людзі Білі-Білі доўга заставаліся каля хаціны і, адыходзячы, калі пачало цямнець, знакамі паказвалі на мяне і на маю шлюпку, а затым на свой астравок, які віднеўся ўдалечыні, тлумачылі жэстамі, што калі я прыеду да іх на востраў, яны не заб’юць і не з’ядуць мяне і што там многа какосаў і бананаў. Пры развітанні яны паціскалі мне руку вышэй локця. Двое, якім я чамусьці падараваў забавак больш, чым іншым, абдымалі мяне левай рукой і, прыціскаючы адзін бок маіх грудзей да сваіх, паўтаралі:
«О, Маклай! 0, Маклай!» Адышоўшы на некалькі крокаў, яны зноў спыніліся, напалову абярнуліся, сагнулі руку ў локці і, сціскаючы кулак, разгіналі яе; гэта быў іх апошні развітальны знак, пасля чаго яны хутка зніклі.
10 кастрычніка
Мяне зваліў сёння першы параксізм ліхаманкі. Як я ні трымаўся, мне прышлося легчы і праляжаць увесь дзень. Было дрэнна.
12 кастрычніка
Сёння надышла чарга Ульсана. Калі я ўстаў, ногі ў мяне дрыжэлі і падгіналіся. Бой таксама заяўляе, што нездароў. Мая хаціна цяпер — сапраўдны лазарэт.
Даведаўся сягоння ад Туя пра назвы розных вёсак, якія відаць з майго мыска. Я здзіўляўся ліку р.азваў: кожны нікчэмны мысок і ручаёк мае сваю асобную туземную назву; так, напрыклад, невялічкі мысок, на якім стаіць мая хаціна, дзе ніколі да мяне ніхто не жыў, называецца І'арагасі, мыс Абсервацыі насупроць — Габіна і г. д. Вёска, якую я наведаў вечарам у дзень прыходу «Віцязя» ў порт Канстанціна, называецца, якяўжоўпамінаў некалькі разоў, Гарэнду. Затым ідзе Бонгу, далей Мале, яшчэ далей Багацім. Яшчэ далей, ля мыска, недалёка ад астраўка Білі-Білі, вёска Гарыма; на ўсход ад Гарагасі вёска, да якой мне не ўдалося прыстаць у першы дзень, называецца Гумбу, затым далей Марагум, яшчэ далей вёска Рай.
Распытваючы Туя, я не мог не падзівіцца з яго кемлівасці, з аднаго боку, і некаторай тупасці або марудль васці мышлення — з другога. Слухаючы назвы, я, вядома, запісваў іх і на той-жа паперы зрабіў накід усёй бухты, вызначаючы адноснае становішча вёсак. Туй гэта разумеў, і я некалькі разоў правяраў вымаўленне назваў вёсак, чытаючы іх гучна, прычым Туй паправіў не толькі дзве назвы, але нават і самы накід карты. У той-жа час запісванне назваў і чарчэнне на паперы нічуць не цікавіла яго: ён нібы не заўважаў іх. Мне здавалася ненармальным, што ён не здзіўляецца.
Адпусціўшы Туя, я пачаў даглядаць за двума хворымі, якія стагналі і вохкалі, хоць я і сам, пасля ўчарашняга параксізму, ледзь-ледзь цягаю ногі. Прышлося гатаваць абед самому. Увесь вечар вохканне абодвух хворых не спынялася.
13 кастрычніка
У мяне параксізм паўтарыўся. Усе хворыя. Пагана, a калі пачнецца дажджлівая пара года, будзе, відаць, яшчэ горш.
14 кастрычніка
Даўшы людзям па аднаму прыёму хіны і згатаваўшы на снеданне па дзве порцыі рысу на чалавека, я накіраваўся ў лес, галоўным чынам, каб пазбавіцца стогнаў і вохканняў. Птушак шмат. Калі туземцы прывыкнуць да мяне, буду хадзіць на паляванне, бо кансервы мне прыеліся. Вярнуўшыся, я застаў Ульсана ўсё яшчэ стогнучым на сваім ложку. Бой-жа быў на нагах і варыў боб на абед.
Прыходзіў Туй з трыма людзьмі з Гумбу. Прывезены мною тытунь (амерыканскі ў плітках) пачынае падабацца туземцам. Яны ўжываюць яго, змешваючы са сваім. Цыгарка пераходзіць ад аднаго да другога, прычым кожны зацягваецца дымам адзін або два разы, праглытвае яго павольна і перадае цыгарку суседу.
Заняткі аднаго з маіх гасцей зацікавілі мяне. Ен прыгатаўляў тонкія, вузкія палоскі са ствала нейкай гнуткай, кручанай расліны. Спачатку выскобліваў адзін бок, аддзіраў ад яго тонкую палоску, разрэзваў яе потым асколкамі ракавіны, якія ён замяняў або абломваў, каб атрымаць востры край, што служыў яму нажом. Гэтыя палоскі прызначаліся для пляцення браслетаў — сагю, якія туземцы носяць на руках, вышэй біцэпса, і на нагах, ля кален.
^Туземец так хутка і спрытна працаваў сваім прымітыўным інструментам, што здавалася, ніякі іншы не можа служыць лепш для гэтай мэты.
15 кастрычніка
3 учарашняй маёй размовы з Туем я даведаўся, што горы вакол заліва «Астралябіі» густа заселены. Ен называў мноства вёсак, дадаючы да кожнай назвы слова «мана», гэта значыць гара.
Бой ляжыць ужо тры дні, і колер твару яго прыкметна пасвятлеў — пабляднеў.
16 кастрычніка
Учора вечарам — моцная навальніца. Дождж ішоў ліўнем і прабіў маю страху.
На стале маім быў сапраўдны патоп; прышлося прымаць паперы і кнігі, і ноч я правёў у вялікай сырасці.
Сёння на працягу дня перабыло ў маёй хаціне больш за сорак чалавек з розных вёсак, што мне ўжо вельмі надакучыла: калі-б я ўмеў гаварыць, — справа была-б іншая, але вывучэнне мовы ідзе ўперад усё яшчэ марудна.
17 кастрычніка
У Боя, які толькі што ачуняў ад ліхаманкі, з’явілася новая хвароба — моцная пухліна лімфатычных залоз у пахвіне, ад чаго ён перамяшчаецца яшчэ марудней, чым да гэтага. Ульсан таксама слабы. Ледзь-ледзь варушыць языком, нібы паміраючы, ляжыць увесь дзень, ноччу ўздыхае і вохкае, вечарам-жа, пры заходзе сонца, выпаўзае і прахалоджваецца з голай галавой, — вядома, цішком ад мяне, бо я яму забараніў выходзіць без капелюша, асабліва пры свежым берагавым ветры.
Апошні тыдзень мне часта прыходзілася гатаваць на нас траіх.
Гэтыя двое звязваюць мне рукі і ногі; з-за іх я не магу нікуды пайсці з дому на некалькі дзён. Туземцы іх ніяк не слухаюцца, між тым як я адным позіркам прымушаю маіх суседзяў падпарадкоўвацца мне. Здзіўляе, як яны не любяць, калі я на іх гляджу, а калі нахмуруся і пагляджу пільна — уцякаюць.
18 кастрычніка
Пачалі заводзіць агарод, зрабілі грады. Работа была нялёгкая, бо слой зямлі вельмі нязначны, і, пакапаўшы
крыху, трапляеш у карал. Апрача таго, мноства карэнняў так пераблытаны паміж сабой, што прыходзіцца працаваць столькі сякерай, колькі і рыдлёўкай. Мы пасеялі боб, насенне гарбузоў з Таіці і кукурузу. He ведаю яшчэ, што ўзыйдзе, бо насенне, здаецца, дрэннае — яно ляжала вельмі доўга.
Я правёў некалькі гадзін у лесе, дзівячыся велізарнай рознастайнасці раслінных форм: шкадаваў на кожным кроку, што так мала разбіраюся ў батаніцы.
20 кастрычніка
Сёння візіт трынаццаці чалавек з Ямбомбы, астраўка непадалёку ад Білі-Білі. Яны, відаць, шмат чулі пра мяне ад жыхароў вострава. 3 маіх падарункаў яны ацанілі больш за ўсё цвікі.
Назіраў доўга, як сын Туя, хлопчык гадоў пятнаццаці, страляў з лука ў рыбу, але без выніку: не трапіў ні ў адну. Стрэлы знікалі на секунду пад вадой, а затым выплывалі на паверхню, стоячы ў вадзе перпендыкулярна. Потым яны былі зноў сабраны паляўнічым. Стрэлы гэтыя адрозніваюцца ад звычайных тым, што ў іх замест аднаго астрыя — некалькі: чатыры, пяць, а іншы раз і больш. Астрыё зроблена з цвёрдага дрэва і ўсаджана ў доўгую тонкую трысціну.
Я рашыў павялічыць маё памяшканне — замяніць высокі ганак верандай. Задумана — зроблена. Накіраваўся ў лес з Боем. Мы насеклі рознага матэрыялу для пабудовы, і да абеду, гэта значыць да чатырох гадзін, веранда была гатова: 4 футы шырыні і 7 даўжыні.
3 высокай скрынкі, пастаўленай на другую, я зрабіў нешта накшталт стала. Гэта будзе маё звычайнае месца для работы днём, бо тут светла і можна будзе гаварыць з туземцамі, не кранаючыся з месца. Апрача таго, адсюль прыгожы від на мора.
22 кастрычніка
Раскажу сёння, як я праводзіў да гэтага часу большасць дзён.
Уставаў я раней за маіх слуг, яшчэ ў прыцемкі, гадзін у пяць; абыходзіў вакол дома паглядзець, ці не здарылася што новае за ноч, затым спускаўся да ручая мыцца, прычым вельмі часта забываў узяць з сабой мыла. Прыдзеш
уніз, успомніш, што мыла забыўся, ну, і неахвота падымацца за ім у хаціну, асабліва калі я знайшоў выдатнейшы сурагат мыла з дробнага пяску на дне ручая. Возьмеш трохі гэтага пяску, патрэш ім рукі, яны робяцца злёгку чырвонымі, але затое зусім чыстымі; затым, моцна зажмурыўшы вочы, вытраш ім твар. Адно нязручна: шмат пяску застаецца ў барадзе.
Вяртаюся дадому каля 5 гадзін 45 мінут. Ужо развіднела. Бой распальвае агонь і грэе ваду на чай. Я іду на веранду і чакаю там чаю, які мне падаюць з сухарамі або печанымі бананамі, вельмі прыемнымі на смак.
Каля 7 гадзін запісваю тэмпературу паветра, вады ў ручаі і ў моры, вышыню прыліву, вышыню барометра, напрамак і сілу ветру, колькасць вады, выпаранай у эвапарометры вымаю з зямлі закапаны на адзін метр глыбіні тэрмометр і запісваю яго паказанні.
Скончыўшы метэаралагічныя назіранні, іду на каралавы рыф за марскімі жывёламі або ў лес за насякомымі.
Са здабычай саджуся за мікраскоп або кладу ў спірт сабраных насякомых, ці бяруся за якую-небудзь іншую работу да 11 гадзін. У 11 гадзін снедаю. Снеданне складаецца з варанага рысу з кэры 2.
Пасля снедання кладуся ў падвешаны на верандзе гамак і гайдаюся ў ім да першай гадзіны дня, прычым часта засынаю.
А першай гадзіне — тыя-ж метэаралагічныя назіранні, як і ў 7 гадзін. Затым зноў бяруся за якую-небудзь работу: прыводжу ў парадак назіранні, запісаныя ў кішэнную кніжку, радзей — чытаю.
Прыход папуасаў часта перапыняе мае заняткі, я спяшаюся да іх, не жадаючы пазбавіцца выпадку дадаць некалькі слоў да майго папуаскага слоўніка.