Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
27 верасня
У 2 гадзіны раніцы прывёз я апошнія рэчы. Бой, напрацаваўшыся за дзень над страхою, спаў непрабудным сном. Хаціна была так завалена рэчамі, што цяжка было знайсці дастаткова месйа, каб прылегчы. He гледзячы на празмерную стомленасць, я не мог заснуць. Мурашкі і камары не давалі спакою. Магчымасць, аднак, калі не спаць, то хоць заплюшчыць вочы, значна мяне
1 Накіроўваючыся на Новую Гвінею, Міклуха-Маклай захапіў з сабой некалькі металічных цыліндраў, у якіх яго паперы маглі-б праляжаць у зямлі многія гады ў поўнай захаванасці.
аблегчыла. Каля чатырох гадзін раніцы я вярнуўся на карвет, каб напісаць неабходныя пісьмы, не знаходзячы ні магчымасці, ні месца пісаць у маім новым памяшканні.
Падзякаваўшы камандзіра і афіцэраў карвета «Віцязь» за ўсе бескарысліва зробленыя мне паслугі і развітаўшыся з усімі, я спусціўся ў сваю шлюпку і канчаткова з’ехаў на бераг. Калі якар карвета паказаўся з вады, я загадаў Ульсану спусціць флаг, што развяваўся над дрэвам ля самага мыса, але, заўважыўшы, што флаг не спускаецца, сам пайшоў паглядзець, у чым справа. На маё здзіўленне і абурэнне, я ўбачыў, што ў майго слугі, такога храбрага на словах, дрыжаць рукі, вочы поўныя слёз, і ён ціха ўсхліпваў. Узяўшы з прыкрасцю з яго дрыжачых рук флаг-лінь, я сказаў, што яшчэ не позна, карвет яшчэ не адышоў і ён можа, не марудзячы, вярнуцца туды на шлюпцы.
Між тым карвет выходзіў з порта Канстанціна, і я сам адсалютаваў адьтходзячаму судну.
Першая думка, якая прышла мне ў галаву, была тая, што туземцы, карыстаючыся адыходам велізарнага дымячага страшыдлы, могуць кожную хвіліну напасці на мяне, разнесці маю хаціну і зваленыя ў беспарадку рэчы і што з гэтага часу я буду абавязан выключна самому сабе; усё далейшае залежыць ад маёй энергіі, волі і працы.
Сапраўды, як толькі карвет схаваўся за гарызонтам, на суседнім мыску паказаўся натоўп папуасаў. Яны скакалі і бегалі, апісваючы кругі; падобна было, што яны танцуюць, — прынамсі, усе рабілі адны і тыя-ж рухі. Раптам усе спыніліся і пачалі глядзець у мой бок: напэўна, адзін з іх заўважыў рускі нацыянальны флаг, які развяваўся ля маёй хаціны. Яны збегліся ў кучу, перамовіліся, затым зноў павярнуліся ў мой бок; пракрычалі штосьці і зніклі.
Трэба было неадкладна-ж прыступіць да разборкі рэчаў, раскіданых бязладна ў хаціне і будане, але ад стомленасці, хвалявання і двух амаль бяссонных начэй я быў у надта плачэўным стане: галава кружылася, ногі падгіналіся, рукі слухаліся дрэнна.
Хутка прышоў Туй разведаць, ці застаўся я; не з ранейшым добрадушшам пазіраў ён на мяне, падазрона аглядваў дом, хацеў увайсці ў яго, але я жэстам і словам «табу» спыніў яго.
He ведаю, што на яго падзейнічала — жэст ці слова, але ён вярнуўся на сваё месца.
Туй знакамі пытаў, ці вернецца карвет, на што я адказаў сцвярджальна. Жадаючы пазбавіцца ад госця, які перашкаджаў мне ўпарадкоўваць рэчы, я прасіў яго (я ўжо ведаў дзесяткі два слоў) прынесці какосавых арэхаў, падараваўшы яму пры гэтым кавалак чырвонай тканіны.
Ен сапраўды зараз-жа пайшоў, але не прайшло і гадзіны, як зноў вярнуўся з двума хлопчыкамі і адным дарослым папуасам. Усе яны амаль нічога не гаварылі, захоўваючы вельмі сур'ёзнае выражэнне твару; нават маленькі хлопчык, гадоў сямі, быў ахоплены, гледзячы на нас, глыбокай задуменнасцю. Туй спрабаваў заснуць, або рабіў выгляд, што спіць, уважліва сочачы за маімі рухамі. He зважаючы на гасцей, я прадаўжаў упарадкоўвацца ў маім новым жыллі. Туй зноў а,бышоў усе міны, падазрона гледзячы на рычагі з прывешанымі каменнямі і вяроўкамі. Яны, здаецца, моцна цікавілі яго, але ён не адважваўся набліжацца да іх. Нарэшце ён развітаўся з намі, прычым зрабіў дзіўны ківок галавой назад і прамовіў нешта, чаго я, аднак, добра не пачуў і не паспеў запісаць (з пеошага лня знаёмства з папуасамі я нашу заЎсёды ў кішэні запісную кніжку, каб пры кожным зручным выпадку запісваць словы туземнай мовы). Туй пайшоў. Гадзін каля чатырох пачуўся свіст, звонкі, працяглы, і з-за кустоў вышлі папуасы з коп’ямі, стрэламі і ўсякімі коллямі.
Я вышаў да іх насустрач, запрашаючы іх знакамі падыйсці бліжэй. Яны падзяліліся на дзве групы: адны, паставіўшы зброю каля дрэваў, наблізіліся да мяне з каг косамі і цукровым трысцём у руках; другія, усяго чалавек шэсць, засталіся каля зброі.
Гэта былі жыхары вёскі за мыском, тыя самыя, якія скакалі і бегалі сёння раніцай на беразе пасля адыходу карвета.
Да гэтай вёскі (яе называюць Гумбу) я спрабаваў падплысці на шлюпцы ў першы дзень прыходу «Віцязя» ў порт Канстанціна.
Я ім падараваў розныя забаўкі і адпусціў, паказаўшы, што хачу спаць. *
28 верасня
Месячны вечар учора быў вельмі прыгожы. Падзяліўшы ноч на тры вахты, я ўзяў сабе самую стамляючую —вячэрнюю (ад 9 да 12 гадзін). Калі ў 12 гадзін мяне змяніў Ульсан, то моцна стомлены, я доўга не мог заснуць, і таму ноч здавалася мне, не гледзячы на ўсё сваё хараство, вельмі доўгай.
Дзень мінуў, як і першы, у разборцы і расстаноўцы рэчаў, што аказалася не такой простай справай: рэчаў было шмат, а месца мала. Нарэшце ўсё-ж адны з іх я размясціў у некалькі паверхаў, другія падвесіў, трэція паклаў на вышкі, якія Ульсан і я ўхітрыліся пабудаваць пад страхой.
Адну частку майго пакоя (7 футаў даўжыні і 7 шырыні) займае стол, другую — дзве карзіны, якія сталі служыць мне ложкам. У праходзе, шырынёй каля трох футаў, пастаўлена зручнае, неабходнае мне складное крэсла.
Папуасы выцягвалі з мора вялікія клеткі або кошыкі прадаўгаватай формы, якімі яны ловяць рыбу.
Я сёння адпачываў, нікуды не хадзіў і рашыў спаць усю ноч.
29 верасня
Спаў, як забіты, не прачынаючыся ні разу. Надвор’е стаіць вельмі добрае. Увесь дзень не было і прыкмет папуасаў. Даведаўшыся, што мае людзі падзялілі мінулую ноч на чатыры вахты, я прапанаваў ім узяць з мяне прыклад, гэта значыць спаць начамі, але яны не захацелі, кажучы, што баяцца папуасаў.
На руках і на ілбе ўтварыліся падушкі ад укусаў камароў, мурашак і іншых бэстый. Дзіўная справа, я значна менш пакутую ад гэтай непрыемнасці, чым Ульсан і Бой, якія кожную раніцу прыходзяць скардзіцца на насякомых, што не даюць ім спакою па начах.
30 верасня
Днём бачыў толькі некалькіх туземцаў; усё, здаецца, вяртаецца ў сваю звычайную каляіну, якую прыход карвета на некаторы час парушыў. Я рашыў, аднак, быць вельмі асцярожным з туземцамі. Ва ўсіх апісаннях гэтай расы пастаянна падкрэсліваецца іх вераломства і хітрасць; па44
куль не буду мець аб іх уласнага ўяўлення, лічу рацыянальным быць насцярожаным.
Па вечарах любуюся чароўным хараством асветленых гор, якое дае мне кожны раз новае задавальненне.
Пасля адыходу карвета тут пануе цішыня, заўсёды прыемная для мяне: не чуваць амаль людскога гоману, спрэчак, лаянкі; толькі мора, вецер ды часамі якая-небудзь птушка парушаюць агульны спакой. Гэтая перамена абставін вельмі добратворна на мяне дзейнічае: я адпачываю. Потым гэтая роўнасць тэмпературы, пышнасць расліннасці, хараство мясцовасці прымушаюць зусім забываць мінулае, не думаць пра будучае і толькі любавацца сучасным. Думаць і старацца зразумець акружаючае—такая мая мэта.
Чаго мне больш? Мора з каралавымі рыфамі з аднаго боку, і лес з трапічнай расліннасцю — з другога, абодва поўныя жыцця, рознастайнасці; воддаль горы з дзівоснымі абрысамі, над гарамі клубяцца воблакі не менш фантастычных форм. Я ляжаў, думаючы аб усім гэтым, на тоўстым ствале паваленага дрэва і быў задаволены, што дабраўся да мэты, ці правільней, да першай ступені доўгай лесвіцы, якая павінна прывесці мяне да мэты...
Прышоў Туй, і я ўзяў. у яго ўрок папуаскай мовы. Дадаўшы некалькі слоў да свайго лексікона>, я запісаў іх з усёй магчымай дакладнасцю і, будучы задаволены настаўнікам, падараваў яму скрынку ад сігар, а Ульсан даў
яму стары капялюш. Туй быў у захапленні і хутка пай' шоў, нібы баючыся, што мы перадумаем і возьмем рэчы назад, або жадаючы хутчэй паказаць атрыманыя падарункі аднаплямённікам.
Пачакаўшы з гадзіну з'явілася чарада туземцаў, чалавек каля дваццац.і пяці; наперадзе двое неслі на плячах падвешанае да бамбукавай палкі парася, ішоўшыя за імі неслі на галовах пасуду і, нарэшце, астатнія -v какосавыя арэхі. Туй і многія іншыя знаёмыя былі ў наг тоўпе.
Усе свае падарункі туземцы паклалі на зямлю перада мной; потым кожны перадаў мне свой падарунак з рук у рукі. Некаторыя размясціліся каля мяне; іншыя адышлі разам з Туем. Туй тлумачыў ім тое, аб чым паспеў дазнацца наконт ужывання кожнай маёй рэчы; тыя з вялікай цікавасцю разглядалі кожную рэч, хутка пераходзячы ад аднаго прадмета да другога. Мала гаварылі і наогул не шумелі. Да лесвіцы, гэта значыць да дзвярэй майго дома, яны не падыходзілі, з далікатнасці або страху — не ведаю.
Усе ўжо ведалі маё імя, і, звяртаючыся да мяне, яны называлі мяне па імені.
Каля Боя сабраўся гурток паслухаць яго ігру на маленькім жалезным інструменце — губным гармоніку, які ў шырокім хаду на астравах Самоа і на якім Бой іграў з вялікім майстэрствам. Музыка зрабіла незвычайны эфект: папуасы абступілі Боя і з відавочнай цікаўнасцю і задавальненнем прыслухоўваліся да гэтай дзіцячай музыкі. Яны вельмі ўзрадаваліся, калі я ім падараваў некалькі такіх гармонікаў, і зараз-жа пачалі практыкавацца на новым інструменце.
Прасядзеўшы каля гадзіны, папуасы пайшлі; пры развітанні яны падавалі левую руку.
У вельмі многіх я заўважыў моцна развіты элефантыязіс
Гадзін ля дзесяці вечара ўзнялася над намі моцная навальніца: дождж ліў ліўнем, але страха, нам на агульную радасць, не працякала.
1 Элефантыязіс — слановая хвароба. Органы цела, паражоныя гэтай хваробай, значна павялічваюцца ў аб’ёме, становяцца велізарнымі і бясформеннымі. Паводле назіранняў Міклуха-Маклая, элефантыязіс значна пашыраны сярод папуасаў, асабліва сярод мужчын; часцей за ўсё ён паражае ногі.
К А СТРЫЧНІК
1 кастрычніка
Прачнуўшыся на досвітку, я рашыў пайсці ў адну з вёсак, — мне вельмі хочацца пазнаёміцца з туземцамі бліжэй. Перад тым як пайсці, я задумаўся над пытаннем — браць ці не браць рэвальвер? Я, зразумела, не ведаў, які прыём чакае мяне ў вёсцы, але, падумаўшы, зрабіў заключэнне, што такі інструмент ніяк не можа прынесці значнай карысці майму мерапрыемству. Пусціўшы яго ў ход у тым выпадку, калі патрэба будзе здавацца мне крайняй, і нават з поўным поспехам, гэта значыць палажы я на месцы чалавек шэсць, даволі вераемна, што першы час пасля такой удачы страх выратуе мяне, але ці надоўга?.. Жаданне помсты, шматлікасць туземцаў у канчатковым выніку перасіляць страх перад рэвальверам.