Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Ёсць падставы меркаваць, што з гімназіі МіклухаМаклай быў выключан за непачцівыя адносіны да начальства (ва ўсякім-жа разе не за непаспяховасць!), што ва універсітэце ён прымаў удзел у бурных студэнцкіх сходках і да яго выключэння мела дачыненне паліцыя: ён прасядзеў тры дні ў Петрапаўлаўскай крэпасці.
Але справа зусім не ў гэтым. Усе гэтыя факты яшчэ не даюць нам права лічыць Міклуха-Маклая рэволюцыянерам шасцідзесятых гадоў. Хто тады не ўдзельнічаў у студэнцкіх сходках, хто не быў вікаваты ў непачцівых адносінах да начальства?!
Сувязь Міклуха-Маклая з перадавымі ідэямі шасцр дзесятых гадоў значна менш прыкметная, але значна больш глыбокая і трывалая. Яна ляжыць не на паверх-
ні, a ў самой аснове той грамадскай і навуковай справы, якой ён аддаў жыццё.
«У ліку прадузятых поглядаў... — пісаў правадыр рэволюцыйнай дэмакратыі шасцідзесятых гадоў Чэрнышэўскі, — вельмі прыкметнае месца займаюць забабоны, быццам асаблівыя плямённыя ўласцівасці, вынікаючыя з асаблівасцей самога арганізма, адыгрываюць значную ролю ў лёсе народаў; быццам адзін народ па самой сваёй натуры, па сваёй pace не здольны да таго, да чаго здольны другі, таксама па сваёй pace».
I далей:
«... не звяртайце ў практычных справах увагі на расу людзей, абыходзьцеся з імі проста, як з людзьмі; рабіце тое, што трэба рабіць для задавальнення проста ч а л ав е ч а й прыроды, і вы атрымаеце вынікі, якіх патрэбна чакаць ад прыроды чалавека. Магчыма, раса народа мела некаторы ўплыў на тое, што пэўны народ знаходзіцца цяпер у тым або іншым стане... але... ва ўтварэнні цяперашняга становішча кожнага народа такая велізарная частка належыць дзеянню акалічнасцей, не залежачых ад прыродных плямённых якасцей, што самі гэтыя асаблівыя адрозныя ад агульнай чалавечай прыроды якасці, калі і існуюць, то для іх дзеяння засталося вельмі мала месца — нязмерна, мікраскапічна мала месца».
«Не паклёпнічайце!»— такім воклічам канчаецца гэты ўрывак.
Як адносіўся Міклуха-Маклай да Чэрнышэўскага? Ці ведаў што-небудзь Чэрнышэўскі пра Міклуху-Маклая? Пытанне гэтае вывучана недастаткова, але, як бы там ні было, у дзённіку Маклая няма ні аднаго радка, які супярэчыў-бы прыведзеным думкам Чэрнышэўскага.
Калі чытаеш праект стварэння рускай калоніі на Ціхім акіяне, высунуты Маклаем у абарону папуасаў, таксама мімаволі ўспамінаецца Чэрнышэўскі.
«Калонія складае абшчыну і кіруецца старшынёй, советам і агульным сходам пасяленцаў», пісаў МіклухаМаклай. «Штогод увесь чысты прыбытак ад апрацоўкі зямлі будзе дзяліцца паміж усімі ўдзельнікамі прадпрыемства адпаведна іх становішчу і працы».
Ці не аб такіх працоўных абшчынах марыла Вера Паўлаўна — славутая гераіня рамана Чэрнышэўскага «Што рабіць?». I калі чытаеш у дзённіку ў Маклая. як 20
ён лячыў і вучыў папуасаў, ці не ўспамінаецца мімавольна рускае юнацтва, якое ў той-жа час, пакідаючы універсітэты і гасціныя, накіроўвалася ў рускія вёскі лячыць і вучыць народ?
Сучаснікі добра ўлоўлівалі шасцідзесятніцкі, рэволюцыйны водгук у дзейнасці Міклуха-Маклая. Нездарма селянін Наўгародскай губерні, адказваючы на заклік Маклая прыняць удзел у арганізацыі калоніі, напісаў яму пісьмо аб «пекле на зямлі», створаным багатымі для бедных; нездарма цар Александр III «начэртаў» на праекце Маклая: «адмовіць», а чорнасоценнае «Новое время» глумілася над яго навуковымі працамі... I прыяцелі і ворагі добра разумелі значнасць доследу, які толькі што быў прароблен вучоным, і захаваны рэволюцыйны сэнс гэтага доследу. Пры ўсёй сваёй сціпласці, разумеў гэта і сам Міклуха-Маклай. Вось што давала яму сілу адносіцца да злосных нападкаў і паклёпу з тым-жа велічным спакоем, з якім ён адносіўся да коп'яў, накіраваных яму ў твар.
Міклуха-Маклай жыў нядоўга, і жыццё яго было напоўнена непасільнай працай і нястачамі; ён цярпеў і жорсткую галечу, таму што царская бюракратыя не разумела ўсёй важнасці яго даследаванняў, і ён праводзіў іх у значнай ступені за свой уласны кошт, адмаўляючы сабе ў самым неабходным; пакутаваў ад хвароб, ад непасільнай працы і больш за ўсё — ад коснасці і карыслівасці людской свядомасці. «Большасць не хоча ведаць праўды», з горыччу пісаў ён. I тым не менш яго можна назваць чалавекам шчаслівым. Шмат разоў у яго дзённіку сустракаецца слова «шчасце». Ен быў шчаслівы пірыгожасцю лесу, раптоўна асветленага маланкай; добрым, мяккім выразам твару таго чалавека, якога сёння сустрэў у лесе; шчаслівы знаходкай, пацвердзіўшай яго любімую навуковую думку, — справядлівасцю сваёй справы.
«... пад прастатой расказу, — пісаў адзін з наведвальнікаў лекцый Міклуха-Маклая, — адчувалася глыбокае ўсведамленне зробленага подзвігу, глыбокае ўсведамленне таго, што раней ці пазней гэты подзвіг павінен быць ацэнены па заслугах».
BEPАСЕНЬ
K19 верасня аля дзесяці гадзін раніцы паказаўся, нарэшце, пакрыты воблакамі высокі бераг • Новай Гвінеі.
Карвет «Віцязь» ішоў паралельна поўночна-ўсходняму краю Новай Брытаніі *.
Бераг, які адкрыўся, аказалася, быў мысам караля Вільяма на поўночным усходзе Новай Гвінеі.
Высокія горы цягнуліся ланцугом паралельна да берага. На картах яны абазначаны іменем Фіністэр; вышыня іх больш за 10 000 футаў.
У праходзе паміж востравам Рук і Новай Гвінеяй віднелася некалькі нізкіх астравоў, пакрытых расліннасцю. Цячэнне было спадарожнае, і мы хутка прасоўваліся наперад.
А другой гадзіне карвет «Віцязь» так наблізіўся да берага, што можна было бачыць характэрныя рысы краю.
На вяршынях гор ляжалі густыя масы воблакаў, якія не дазвалялі адрозніваць абрысы вяршынь; пад белым слоем воблакаў, па крутых схілах чарнеў густы лес, які сваім цёмным колерам вельмі аддзяляўся ад светлазялёнай берагавой паласы. Берагавая паласа ўзвышалася тэрасамі, або ўступамі. Шматлікія цясніны і яры, паросшыя густою зеленню, рассякалі тэрасы зверху данізу, злучаючы паласу лясоў з вузкім поясам прыбярэжнай расліннасці.
Дзе-ні-дзе берагавая паласа станавілася шырэйшай, горы адступалі далей, у глыб краіны, і вузкія тэрасы, на-
1	Новая Брытанія—самы вялікі востраў архіпелага тойжа назвы. (У 1884 годзе, калі поўночна-ўсходні бераг Новай Гвінеі і бліжэйшыя астравы былі захоплены Германіяй, немцы перайменавалі гэты архіпелаг у «архіпелаг Бісмарка».)
бліжаючыся да мора, ператвараліся ў абшырныя паляны, акаймаваныя цёмнай зеленню.
У двух месцах на беразе віднеўся дым, які сведчыў аб прысутнасці чалавека.
Каля шасці гадзін вечара паказаўся недалёка ад берага невялічкі астравок, пакрыты лесам. Паміж светлай зеленню какосавых пальм на астраўку відаць былі стрэхі хацін, а на беразе можна было разгледзець і людзей.
He знайшоўшы зручнага якарнага месца, мы спынілі пару, І карвет «Віцязь» лёг у дрэйф.
Вечар быў ясны, зорны, толькі горы ўсё яшчэ былі закрыты воблакамі, якія, здавалася, спусціліся ніжэй, злучаючыся з белай заслонай туману, што рассцілалася ўздоўж берага, ля самага мора. 3 цёмных хмар на вяршынях часта бліскала маланка, але грому не было чуваць.
20 верасня
За ноч спадарожнае цячэнне падагнала нас на поўнач міль на 20. Я рана падняўся на палубу, разлічваючы ўбачыць да ўсходу сонца вяршыні гор свабоднымі ад воблакаў. I сапраўды, горы былі ясна бачныя; асобных вяршынь было мала, горы стаялі суцэльнай высокай сцяной, амаль усюды аднолькавай вышыні. Пры ўсходзе сонца вяршыні і падножжы гор былі чыстымі ад воблакаў; белыя слаістыя воблакі цягнуліся пасярэдзіне.
Па меры таго як мы прасоўваліся наперад, выгляд берага змяняўся. Тэрас ужо не было, а да высокіх падоўжных хрыбтоў прымыкалі няправільныя папярэчныя рады ўзгоркаў, паміж якімі, відаць, працякалі рэчкі. Расліннасці было больш.
Воблакі паступова закрылі вяршыні высокіх хрыбтоў: велізарныя кучавыя воблакі, клубячыся і змяняючы форму, ляглі на вяршыні. Па схілах невысокіх узгоркаў віднеліся дзе-ні-дзе густыя слупы дыму.
Гадзін у дванаццаць мы былі пасярод вялікага заліва «Астралябіі»
У адказ на пытанне, зададзенае мне камандзірам карвета, капітанам другога ранга Паўлам Нікалаевічам На-
1	3 а л і ў «Астралябіі» — бухта на поўночна-ўсходнім беразе Новай Гвінеі, адкрытая французскім мораплаўцам Дзюмон Дзюрвілем у 1827 годзе і названая іменем судна, на якім ён плаваў. Дзіомон Дзюрвіль на бераг не высаджваўся і рабіў апісанне берага з карабля.
зімавым, у якім месцы берага я жадаю быць высаджаным, я ўказаў на больш высокі левы бераг, лічачы, што правы, нізкі, можа аказацца нездаровым.
Мы доўга ўглядаліся ў бераг заліва, жадаючы ўбачыць хаціны туземцаў, але, апрача слупоў дыму на ўзгорках, нічога не заўважылі. Аднак, калі карвет падышоў яшчэ бліжэй да берага, старшы афіцэр Новасільскі закрычаў, што бачыць бягучых дзікуноў. Сапраўды, можна было заўважыць у адным месцы пясчанага берага некалькі цёмных фігур, якія то беглі, то спыняліся.
Каля гэтага месца выдзяляўся невялічкі мысок, за якім, здавалася, была невялікая бухта. Мы накіраваліся туды і сапраўды ўбачылі бухту.
Увайшоўшы ў яе, карвет «Віцязь» стаў на якар сажнях у сямідзесяці ад берага, на дваццаці сямі сажнях глыбіні. Велізарныя дрэвы, якія раслі ля самай ускраіны прыглубага скалістага берага бухтачкі (узнятага каралавага рыфа), апускалі лісце да самай паверхні вады; безлічныя ліяны і розныя паразітныя расліны ўтварылі сваімі гірляндамі заслону між дрэвамі, і толькі поўночны пясчаны мысок бухтачкі быў адкрыты.
Неўзабаве група дзікуноў з’явілася на гэтым мыску. Туземцы здаваліся вельмі баязлівымі. Пасля доўгай нарады адзін з іх вышаў наперад, несучы какосавы арэх. Ен паклаў арэх ля берага і, паказваючы на яго, спрабаваў з дапамогай мімікі растлумачыць нам, што какос гэты прызначаецца для нас, а затым хутка схаваўся ў гушчары лесу.
Я звярнуўся да камандзіра карвета з просьбай даць мне чацвёрку, каб накіравацца на бераг, але калі я даведаўся, што для маёй бяспекі мяркуецца накіраваць яшчэ і кацер з узброенай камандай, я папрасіў даць мне шлюпку без матросаў, загадаў сваім абодвум слугам, Ульсану і Бою2, спусціцца ў шлюпку і накіраваўся знаёміцца з маімі будучымі суседзямі. 3 сабой я ўзяў сякія-такія падарункі: пацеркі, чырвоную баваўняную тканіну, разадраную на кавалкі і на вузкія стужкі і г. д.
Абагнуўшы мысок, я накіраваўся ўздоўж пясчанага
1 Прыглубы бераг — бераг, круты пад вадой.