Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
Адсюль палігеністы рабілі вывад, што чалавечыя расы няроўнацэнныя: адны людзі — белыя — самой прыродай нібы прызначаны для панавання; другія — «каляровыя» — не здольны развівацца і асуджаны на падпарадкаванне».
3 вучоных таго часу паслядоўнікам тэорыі адзінства паходжання чалавечага роду быў рускі акадэмік Бэр. Ён сцвярджаў, што ўсе доказы праціўнікаў гэтай тэорыі асноўваюцца на неправераным матэрыяле, што для сапраўднага навуковага рашэння пытання неабходна ўсебакова вывучыць людзей розных рас — ад цывілізаваных еўрапейцаў да малакультурных жыхароў трапічных краін.
«3‘яўляецца пажаданым, можна нават скаваць, неабходным для навукі вывучыць насельніцтва Новай Гвінеі», пісаў Бэр у адным з сваіх артыкулаў.
Бэр быў для Міклуха-Маклая вялікім аўтарытэтам, і яго пажаданне аказала на падарожніка вялікі ўплыў. «Неабходнасць для навукі» стала для Маклая асабістай неабходнасцю. Ен выбраў Новую Гвінею месцам сваіх шматгадовых даследаванняў, таму што гэты востраў быў населен першабытным племенем, вывучэнне якога магло даць адказ на цэнтральнае пытанне, пастаўленае антрапалогіяй. Падарожжа на Новую Гвінею было падарожжам не толькі ў прасторы, але і ў часе — падарожжам у каменны век.
Маклай разумеў, што трэба спяшацца: калі еўрапейскія каланізатары з’явяцца на Новую Гвінею — зменіцца жыццёвы ўклад папуасаў, зменяцца іх звычаі, ды і самім ім не чакаць дабра. Вось чаму для сябе яму ніколі не хапала часу.
Яго шматгадовая самаадданая праца не прапала дарэмна. На падставе сабранага ім матэрыялу гісторык можа дакладна вызначыць стадыю развіцця, на якой знаходзіліся папуасы бухты «Астралябіі». Міклуха-Маклай не ведаў папуаскай мовы, і гэта вельмі перашкаджала яму глыбока пранікнуць у сутнасць соцыяльнага ўкладу папуаскага грамадства. Апрача таго, сама навука ў гэтай галіне была яшчэ даволі бездапаможнай; пераварот у этнаграфіі, зроблены двума выдатнейшымі творамі чалавечай мыслі: кнігай амерыканскага вучонага Моргана «Старажытнае грамадства» і кнігай Энгельса «Аб паходжанні сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы», быў яшчэ ўперадзе. Ключа да разумення структуры першабытнага грамадства не было яшчэ ў руках у навукі.
Але матэрыял, сабраны Міклуха-Маклаем, цалкам. пацвярджае больш познія вывады вучоных-тэарэтыкаў. Дзякуючы гэтаму матэрыялу вучоныя маглі ўстанавіць, што вытворчасць і спажыванне мелі ў папуасаў калектыўны характар, што ў іх не было гандлю, што адзін вядомы ім падзел працы — гэта падзел па полу і ўзростуг што асноўнай адзінкай іх грамадства з'яўляўся род, што іх грамадства было першабытна-комуністычным. Ен першы даў падрабязную характарыстыку матэрыяльнай
культуры папуасаў заліва «Астралябіі». I самае галоўнае: апісаўшы фізічны тып папуасаў Новай Гвінеі, Маклай абвергнуў пашыраную ў навуцы таго часу думку, ■быццам папуасам уласцівы нейкія асобыя якасці — якасЦІ «ніжэйшых» рас. Было прынята, лічыць, што валасы ў папуасаў растуць неяк асабліва, «пучкамі». «Не; растуць зусім так, як у еўрапейцаў», канстатаваў пасля працяг-лых работ Міклуха-Маклай. Вучоныя сцвярджалі, быццам скура ў папуасаў таксама асаблівая: шурпатая. «Не; скура гладкая і нічым не адрозніваецца ад скуры еўрапейцаў», запісаў Міклуха-Маклай у сваім дзённіку.
I не асобныя запісы, а ўвесь яго дзённік з'яўляецца абвяржэннем хлусні, узведзенай на цёмнаскурыя плямёны.
3 дзённіка Міклуха-Маклая чытач непазбежна зробіць вывад: зусім не «кроважэрныя» і не «каварныя», a такія-ж людзі, як усюды.
Працы Міклуха-Маклая служылі і служаць справе выкрыцця шкодных тэорый «палігеністаў», прыкрываючых драпежніцтва імперыялістычных дзяржаў; служылі і служаць справе выкрыцця расісцкіх тэорый, створаных для патрэб фашызма.
Грамадскі бок навуковага пытання не выпаў з поля зроку Міклуха-Маклая. Ен ведаў, што, не чакаючы, пакуль пытанне будзе вырашана з дапамогай навукі, цывілізаваныя еўрапейцы ўсюды рашаюць яго з дапамогай гармат. Ці-ж англійскія каланізатары не знішчылі ў Тасманіі цэлы народ — тасманійцаў— на працягу якіхяебудзь трыццаці год?
Палітычныя погляды Міклуха-Маклая ў многіх адносінах былі наіўнымі; тым больш здзіўляе яго празорлівасць. Ен ужо тады разумеў, што знойдуцца людзі, якія, заняволіўшы і знішчыўшы «каляровыя» народы, пачнуць прапаведваць падпарадкаванне адных народаў белай расы другім, такім-жа белым, на той падставе, быццам і сярод белых ёсць «поўнацэнныя» і «няпоўнацэнныя»; адны нібы самой прыродай прызначаны для панавання, другія — для рабства.
«...тым, хто апраўдвае знішчэнне цёмных рас,— пісаў ён у лістападзе 1877 года,— лагічна пайсці далей... і ў самой белай pace пачаць адбор усіх, хто не падыходзіць да ідэалу «адзіна выбранай расы».
У канцы пісьма ён зноў вяртаецца да тэмы, якая так хвалявала яго. Ен з абурэннем адхіляе спасылкі на «натуральнасць» вымірання першабытных народаў.
«Знішчэнне цёмных рас, — пісаў ён, — ёсць не што іншае, як прымяненне грубай сілы, і кожны сумленны чалавек павінен асудзіць яе, або, калі можа, паўстаць супроць злоўжывання ёю».
Ен не толькі асудзіў, але і паўстаў. Тут яго абавязак вучонага сустрэўся з грамадскім абавязкам сапраўды культурнага чалавека. У выкананні гэтых двух абавязкаў — грамадскага і навуковага — для яго не было супярэчнасцяў. Яны супадалі. Вывучаючы, ён і асвятляў і абараняў. Ен лічыў сябе чалавекам «вышэйшай» расы на той падставе, што ў яго белая скура і што ён умее карыстацца стрэльбай; але ён лічыў сябе чалавекам перадавой культуры і стаў абаронцам папуасаў Берага Маклая і ўсіх «каляровых» народаў, прыгнечаных белымі каланізатарамі.
Перш за ўсё ён стаў асветнікам племені, сярод якога пасяліўся. Ен падараваў туземцам насенне карысных раслін, ён навучыў іх карыстацца прыладамі з металу і заўсёды ўласнымі сваімі паводзінамі паказваў ім прыклад справядлівасці і павагі да чалавека. Вось ён прыходзіць у вёску і бачыць у адной хаціне «кускуса» — жывёлу, якой ён яшчэ не бачыў. Вучбнаму хочацца забраць яе з сабой і даследаваць. Ен прапануе нож у абмен за кускуса. «Але дзеці Гарэнду будуць плакаць, калі ім не дадуць паспытаць мяса», тлумачаць яму збянтэжана туземцы.
«Я ведаў вельмі добра,— запісвае Маклай у сябе ў дзённіку, — што калі я вазьму жывёлу і аднясу яе дадому, ніхто з жыхароў Гарэндуне адважыцца працівіцца гэтаму, але мне не хацелася рабіць несправядлівасць і сілай заўладаць чужой уласнасцю».
Калі ты несправядлівы, то дзе-ж хвалёная перавага тваёй культуры?
Пачуццё справядлівасці павяло вучонага далей. Кожны раз, калі на сваім шляху ён сустракаў драпежніцтва белых гандляроў або гвалт над туземцамі з боку ваенных каманд, пасланых адной з імперыялістычных дзяржаў, ён звяртаўся да ўлад са словамі дакору і гневу. У імя «справядлівасці» і «чалавечнасці» ён падрабаваў стварэння Міжнароднай асацыяцыі для абароны чала-
вечых правоў туземцаў Ціхага акіяна «ад наглага гвалту, бессаромнага грабежніцтва». У пісьме да «Галоўнага камісара Яе Брытанскай вялікасці», сэра Артура Гардона, ён патрабуе, каб былі прыняты энергічныя меры для аховы правоў туземцаў на іх зямлю, на іх лясы і рэкі; каб быў забаронен прывоз спіртных напіткаў і зброі; у шматлікіх зваротах да вышэйшых галандскіх і англійскіх чыноўнікаў ён патрабуе спыніць гандаль нявольнікамі, які практыкуецца на астравах Ціхага акіяна пад выглядам «свабоднага найма рабочай сілы», людакрадства, грабежніцтва і ашуканства. Калі-ж яму стала вядома, што Берагу Маклая пагражае акупацыя з боку Германіі, ён паслаў пратэстуючую тэлеграму Бісмарку, а потым звярнуўся да Александра III. Ен прапанаваў арганізаваць на астравах Ціхага акіяна рускую калонпо — калонію асобага тыпу, калонію працоўных, створаную для абароны туземцаў і дапамогі ім, а не для гвалту над імі. Няхай сабе звароты і праекты Міклуха-Маклая былі наіўныя — не ад цара і не ад чыноўнікаў каланіяльных дзяржаў належала чакаць дапамогі — але ён зрабіў усё, што ён умеў і мог зрабіць.
...Туземцы бухты «Астралябіі» не разумелі, для чаго «тамо рус» Маклай збіраў шкілеты птушак і старыя чарапы; ім былі незразумелы такія словы, як «анексія» і «акупацыя», але высокароднасць Маклая аказалася зусім даступнай іх разуменню. Яны поўнасцю ацанілі якасці гэтага чалавека, адказаўшы на дабро дабром і на клопаты клопатамі,— і ў гэтым, магчыма, самае моцнае навуковае абвяржэнне ілжэнавукі расістаў, — самае моцнае з усіх, здабытых Міклуха-Маклаем. Сапраўды, ці можна лічыць у маральных адносінах «няпоўнацэнным» народ, які з такой шчодрасцю адказаў на сардэчную шчодрасць? Калі ў падаірожніка пачалі балець ногі, туземцы змайстравалі насілкі і па чарзе насілі яго, каб яму не было балюча ступаць; калі ён выехаў, яны гадамі зберагалі яго рэчы, таму што гэта былі я г о рэчы; аб праўдзівасці Маклая яны склалі прыказку: «слова Маклая адно»; і калі ім здалося, што стары папуас хоча кінуць кап‘ё ў Маклая, многія кінуліся да яго, каб абараніць яго сваім целам... I гэта не было пракланеннем перад матэрыяльнай магутнасшо белага чалавека, перад яго стрэльбай, лямпай і запалкамі. Ульсан-жа, слуга Маклая, таксама ўмеў страляць з ружжа і паліць запалкі,
ды ў дадатак яшчэ іграў на губным гармоніку; але Ульсан быў нікчэмнасцю і баязліўцам, і папуасы не лічыліся з ім наогул. Любоў да Маклая выклікалася не пракланеннем перад сілай зброі, а пракланеннем перад сілай і прыгажосцю чалавечай асобы.
5
Міклуха-Маклай вымушан быў вучыцца за граніцай. У Расіі ён правёў толькі дзіцячыя і юнацкія гады. На працягу двух дзесяцігоддзяў ён быў на радзіме толькі наездамі. Ен канчаткова перасяліўся ў Пецербург толькі незадоўга да смерці. Сувязь з роднай краінай многія гады ён падтрымліваў толькі пісьмамі, ды і то вельмі рэдкімі: рэгулярная пошта не хадзіла туды, дзе на караблях і пехатою, на сланах і ў пірбгах туземцаў вандраваў Міклуха-Маклай.
Але як-бы далёка ад Расіі ён ні знаходзіўся, ён усюды прыносіў з сабой паветра роднай краіны, паветра таго часу, калі ён пакінуў яе.
Ен вучыўся ў пецербургскім універсітэце ў пачатку шасцідзесятых гадоў. Гэта была пара рэволюцыйнага ўздыму, сялянскіх хваляванняў, падпольных гурткоў розначыннай інтэлігенцыі, пара несакрушальнай веры ў магутнасць прыродазнаўчых навук, пара паэзіі Некрасава і Шэўчэнкі, палымянай пропаведзі Дабралюбава і Чэрнышэўскага ў «Современннке», Герцэна—у «Колоколе».