Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
2Ульсан і Бой былі ўзяты Міклуха-Маклаем для прыслужвання на адным з астравоў Самоа, дзе спыняўся карвет «Віцязь» па дарозе на Новую Гвінею. Ульсан— швед, былы матрос купецкага судна; Бой — юнак-палінезіец з вострава Ніу.
берага да таго месца, дзе мы ўпершыню ўбачылі туземцаў. Мінут праз дваццаць мы наблізіліся да берага, і я ўбачыў на пяску некалькі пірог туземцаў. Аднак мне не ўдалося высадзіцца тут: быў моцны прыбой. Між тым з-за кустоў паказаўся туземец, узброены кап’ём, і, падняўшы кап’ё над галавой, пантамімай хацеў растлумачыць мне, каб я плыў назад. Калі-ж я падняўся ў шлюпцы і паказаў яму некалькі кавалкаў чырвонай тканіны, з-за лесу выскачылі каля тузіна ўзброеных рознымі коллямі дзікуноў. Бачачы, што туземцы не адважваюцца падыйсці да шлюпкі, і не жадаючы скакаць у ваду, каб дабрацца да берага, я кінуў у ваду падарункі, спадзеючыся, што іх прыгоніць да берага хваляй.
Тады туземцы энергічна замахалі рукамі, паказваючы, каб я адплыў.
Зразумеўшы, што прысутнасць наша перашкаджае ім увайсці ў ваду і ўзяць рэчы, я загадаў маім людзям веславаць назад. Як толькі мы адышлі ад берага, туземцы навыперадкі кінуліся ў ваду, і падарункі былі адразу-ж выцягнуты. He гледзячы, аднак, на тое, што чырвоныя кавалкі тканіны, здавалася, вельмі спадабаліся дзікунам (яны з вялікай цікавасцю разглядалі іх і шмат талкавалі паміж сабой), ні адзін не адважваўся падыйсці да маёй шлюпкі.
Пераканаўшыся, што ўсе мае спробы завязаць першае знаёмства не ўдаліся, я вярнуўся на карвет, дзе даведаўся, што дзікуноў бачылі і ў іншым месцы берага. Я неадкладна накіраваўся ў паказаным напрамку, але і там не аказалася дзікуноў; толькі ў маленькай бухтачцы з-за сцяны зелені, дасягаўшай самай вады, віднеліся канцы выцягнутых на бераг пірогаў.
Нарэшце ў адным месцы берага, паміж дрэвамі, я заўважыў белы пясок. Я хутка накіраваўся да гэтага месцаі, якое аказалася вельмі ўтульным і прыгожым кутком; высадзіўшыся тут, я ўбачыў вузенькую сцяжынку, пранікаўшую ў гушчыню лесу.
Я з такім нецярпеннем выскачыў са шлюпкі і накіраваўся па сцяжынцы ў лес, што нават не даў ніякіх загадаў маім людзям, якія пачалі прывязваць шлюпку да бліжэйшых дрэў.
Прайшоўшы крокаў трыццаць па сцежцы, я заўважыў між дрэвамі некалькі стрэх, а далей сцежка прывяла мяне да пляцоўкі, вакол якой стаялі хаціны. Стрэхі іх спускаліся амаль да самай зямлі.
Вёска мела вельмі ахайны і вельмі ветлівы выгляд. Сярэдзіна пляцоўкі была добра ўтаптана, а вакол раслі стракаталісцёвыя кусты і ўзвышаліся пальмы, даваўшыя цень і прахалоду. Пабялеўшыя ад часу стрэхі з пальмавых лісцяў прыгожа выдзяляліся на цёмназялёным фоне акружаючай зелені, а яркапунцовыя кветкі кітайскай ружы і жоўта-зялёныя і жоўта-чырвоныя лісці кратонаў' і калеусаў2 ажыўлялі агульную карціну лесу. Лес складаўся з бананаў, панданусаў3, хлебных дрэў 4, арэкавых 5 і какосавых пальм. Высокія дрэвы ахоўвалі пляцоўку ад ветру. Хоць нідзе не аказалася жывой душы, але ўсюды можна было бачыць сляды жыхароў вёскі, нядаўна пакінуўшых яе; часам на пляцоўцы ўспыхваў тлеючы касцёр; тут валяўся недапіты какосавы арэх, там — кінутае ў спешцы вясло... Дзверы некаторых хацін былі старанна
' Кра т о н—кустарнік, вельмі пашыраны ў трапічных краінах. Кветкі ў кратона мізэрныя, але лісці, з малюнкам з чырвоных
і жоўтых жылак, вельмі прыгожыя.
2 Калеус — дрэва з яркімі распіснымі лісцямі.
3 П анд анус — высокае дрэва з сотнямі паветраных карэнняў. Паветраныя карэнні з вышыні некалькіх метраў дугападобна спускаюцца на зямлю і надаюць дрэву такі выгляд, быццам яно стаіць на падпорках.
4 Хл е б н а е дрэва — дрэва, якое дае цяжкія, круглыя, як шар, плады. Мякіш гэтых пладоў, спечаны на гарачых каменнях,
па свайму смаку нагадвае хлеб.
6Арэкавая пальма — высокая пальма з пышнымі гронкамі кветак. Туземцы асабліва цэняць арэкавую пальму таму, што з яе арэхаў прыгатаўляюць любімую імі жвачку (гл. заўвагу на стар. 32).
заложаны карой і забіты накрыж пласцінамі расколатага бамбука; у двух хацінах, аднак, дзверы засталіся адчыненымі, — відаць, гаспадары вельмі спяшаліся некуды і не паспелі іх зачыніць. Дзверы знаходзяцца на вышыні двух футаў; яны нагадваюць хутчэй вокны, чым дзверы, і з’яўляюцца адзінай адтулшай, праз якую можна пранікнуць у хаціну.
Я падышоў да адных такіх дзвярэй і глянуў у сярэдзіну.
У хаціне цёмна, — з цяжкасцю можна адрозніць прадметы, якія там знаходзяцца; высокія нары з бамбука, на падлозе — некалькі каменняў, служачых апорай зламанаму глінянаму гаршку. Паміж каменняў тлее агонь; на сценах вісяць звязкі 'ракавін і пёраў, а пад страхой, пачарнеўшай ад сажы, — чалавечы чэрап.
Праменні заходзячага сонца асвятлялі цёплым святлом прыгожае лісце пальм; у лесе чуліся незнаёмыя крыкі нейкіх птушак. Было ўсё такім прыемным, мірным і разам з тым такім чужым і незнаёмым, што здавалася хутчэй сном, чым рэчаіснасцю.
У той час як я падыходзіў да другой хаціны, пачуўся шоргат. Абярнуўшыся, я ўбачыў у некалькіх кроках чалавека, які нібы вырас з-пад зямлі. Чалавек паглядзеў секунду ў мой бок і кінуўся ў кусты. Амаль бягом я кшуўся за ім па сцежцы, махаючы чырвонай тканінай, якая знайшлася ў мяне у кішэш. Азірнуушыся і бачачы, што я адзін, без усякай зброі, і знакамі прашу яго падыйсці, ён спыніўся.
Я павольна наблізіўся да дзікуна і моўчкі падаў яму чырвоную анучку. Ен прыняў яе з відавочным задавальненнем і абвязаў ёю сабе галаву.
Папуас гэты быў сярэдняга росту, цёмнашакаладнага колеру, з матава-чырвонымі, кучаравымі, як у негра, кароткімі валасамі, шырокім, сплюснутым носам, вачамі, паглядаўшымі з-пад навіслых надброўных дуг, і з вялікім ротам, амаль закрытым стаячымі вусамі і барадой. Усё адзенне яго складалася з нейкай шэрай анучкі шырынёй каля васьмі сантыметраў, абвязанай спачатку ў выглядзе пояса, спушчанай далей паміж ног і прымацаванай ззаду на таліі, і двух, шчыльна ахопліваючых руку над локцем, перавязей, накшталт браслетаў са сплеценай сухой травы. За адну з гэтых перавязей, або браслетаў, быў заткнуты
зялёны ліст бетэля за другую, на левай руцэ — нешта накшталт нажа з гладка абточанага кавалка касці.
Дзікун быў добрага складу, з дастаткова развітай мускулатурай.
Выраз твару першага майго знаёмага здаўся мне даволі сімпатычным. Я чамусьці падумаў, што ён будзе мяне слухацца, узяў яго за руку і не без некаторага супраціўлення прывёў яго назад у вёску.
На пляцоўцы я сустрэў маіх слуг, Ульсана і Боя, якія шукалі мяне, не разумеючы, дзе я дзеўся. Ульсан падараваў майму папуасу кавалак тытуню, з якім той, аднак, не ведаў што рабіць, і, моўчкі прыняўшы падарунак, заткнуў яго за браслет правай рукі, побач з лістом бетэля.
Пакуль мы стаялі сярод пляцоўкі, з-за дрэў і кустоў пачалі паказвацца дзікуны, не адважваючыся падыйсці і кожную мінуту гатовыя кінуцца наўцёкі. Яны моўчкі і нерухома стаялі на дастатковай адлегласці, уважліва сочачы за нашымі рухамі. Паколькі яны не краналіся з месца, я павінен быў кожнага асобна ўзяць за руку і ў поўным сэнсе слова прыцягнуць да нашай групы.
Нарэшце, сабраўшы ўсіх у адно месца, стомлены, я сеў сярод іх на камень і пачаў надзяляць іх рознымі дробязямі: пацеркамі, цвікамі, кручкамі для вуджэння рыбы і палоскамі чырвонай тканіны. Прызначэння цвікоў і кручкоў яны, відаць, не ведалі, але ні адзін не адмовіўся іх прыняць.
Каля мяне сабралася чалавек восем папуасаў; яны былі рознага росту і па выгляду мелі некаторае, хоць і нязначнае, адрозненне. Колер скуры мала вар’іраваў; самы рэзкі кантраст з тыпам майго першага знаёмца прадстаўляў чалавек росту вышэй сярэдняга, хударлявы, з кручкаватым вытарклым носам і вельмі вузкім, сціснутым з бакоў ілбом; барада і вусы былі ў яго выбрыты, на галаве ўзвышалася цэлая шапка чырвонабурых валасоў, з-пад якой ззаду апускаліся на шыю кручаныя пасмы, зусім сходныя з трубкападобнымі завіткамі жыхароў Новай Ірландыі2. Завіткі гэтыя віселі за вушамі
1 Бетэль — куст з вялікім ліспем, рэзкім на смак. Кавалачак плада арэкавай пальмы туземцы загортваюць у ліст бетэля, намазваюць вапнай і жуюць. Звычай жаваць бетэль, які ўзбуджае нервовую сістэму, пашыран сярод многіх народнасцей трапічных краін.
2 Н о в а я Ірландыя — адзін з буйнейшых астравоў архіпелага Новая Брытанія (архіпелага Бісмарка).
3 Падарожжы
і апускаліся да плеч. У валасах тырчэлі два бамбукавыя грабяні, на адным з якіх, заткнутым на патыліцы, красаваліся, у выглядзе веера, некалькі чорных і белых пер’яў казуара і какаду. У вушах былі праткнуты вялікія чарапахавыя завушніцы, а ў насавой перагародцы — бамбукавая палачка таўшчынёй з вельмі тоўсты аловак, з выразаным на ёй малюнкам. На шыі, апрача пацерак з зубоў сабак і іншых жывёл, ракавін і г. д., вісела невялічкая сумачка; на левым-жа плячы вісеў другі мяшочак, які спускаўся да пояса і быў напоўнен рознымі рэчамі.
У гэтага туземца, як і ва ўсіх прысутных, верхняя частка рук была туга перавязана плеценымі браслетамі, за якія былі заткнуты розныя прадметы — у каго косткі, у каго лісці або кветкі.
У многіх на плячы вісела ка.менная сякера, а некаторыя трымалі ў руках лук значных размераў, амаль што ў рост чалавека, і стралу больш метра даўжынёй.
Пры розным колеры валасоў, то зусім чорных, то афарбаваных чырвонай глінай, — і прычоскі ў іх былі розныя; у адных валасы шапкай стаялі на галаве, у друпх былі коратка астрыжаны, у некаторых віселі на патыліцы, — але ва ўсіх валасы былі кучаравыя, як у неграў. Валасы ■на барадзе таксама закручваліся ў дробныя спіралі. Колер скуры меў некалькі нязначных адценняў. Маладыя былі святлейшыя за старых.
Паколькі сонца ўжо села, я рашыў, не гледзячы на цікавасць ад першых назіранняў, вярнуцца на карвет, Увесь натоўп праводзіў мяне да берага, несучы падарункі: какосы, бананы і двух дзікіх парасят, з моцна звязанымі нагамі; парасяты вішчэлі без перастанку. Усё было пакладзена ў шлюпку. У спадзяванні яшчэ больш замацаваць добрыя адносіны з туземцамі і разам з тым паказаць афіцэрам карвета маіх новых знаёмых, я прапанаваў акружаючым мяне папуасам суправаджаць мяне на сваіх пірогах. Пасля доўгіх размоў пяць чалавек размясціліся ў двух пірогах, іншыя-ж засталіся на беразе і нават, здавалася, рашуча адгаварвалі больш адважных ад смелага і рызыкоўнага мерапрыемства.