Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
1 Г. зн. з ілюстраванага часопіса.
кожную хвіліну я чакаў, што яна падымецца вышэй і што я ўбачу іх сціснутыя зубы.
Сляды «Віцязя» прыкметны вакол майго мыса; па лесе цяжка прайсці, усюды ссечаныя дрэвы, галлё, вісячае на заблытаных ліянах, перагароджвае шлях. Старыя сцяжынкі завалены ў многіх месцах. Зразумела,, што ўсё гэта прыводзіць папуасаў у здзіўленне; сваімі каменнымі сякерамі яны не насеклі-б і за цэлы год столькі дрэў, колькі матросы за некалькі дзён.
Усю ноч была чуваць у маіх суседзяў у Гарэнду музыка: дудка і барабан. Дудка зроблена з прасвідраванай зверху і збоку шкарлупы какосавага арэха, асабліва малой велічыні; ёсць таксама дудка і з бамбука. Барабан-жаі —гэта вялікі выдаўблены ствол ад двух да трох метраў даўжыні і ад палавіны да трох чвэрцей метра шырыні; ён мае выгляд карыта, якое падтрымліваецца двума жардзінамі; калі па баках гэтага карыта б’юць вялікімі палкамі, удары чуваць на адлегласці некалькіх міль.
У маіх суседзяў сёння, відаць, свята: у тых, што прыходзілі да мяне, фізіяноміі афарбаваны чырвонай охрай, і на спінах розныя малюнкі; амаль ва ўсіх у валасах уткнуты грабяні з пер’ямі.
Туй прыслаў праз аднаго з сваіх сыноў свініны, пладоў хлебнага дрэва, бананаў і таро \ усё добра зваранае і акуратна загорнутае ў вялікія лісці хлебнага дрэва.
2 кастрычніка
Прыходзілі сёння мае суседзі з Гарэнду з некалькімі гасцямі, жыхарамі астраўка Білі-Білі. Упрыгожанні з ракавін, зубоў сабак і іклаў свінні, размалёваныя фізіяноміі і спіны, узбітыя пафарбаваныя валасы надавалі гасцям бясспрэчна парадны выгляд. Хоць тып фізіяноміі людзей Білі-Білі нельга адрозніць ад тыпу людзей Гарэнду, але розніца ва ўбраннях дазваляла лёгка адрознівапь іх ад людзей Гарэнду і іншых бліжэйшых вёсак.
Mae суседзі з Бонгу паказвалі многія мае рэчы сваім знаёмым, прычым тыя кожны раз, калі бачылі незнаёмы
1 Т а р о — расліна, клубні якой. багатыя крухмалам, складаюнь асноўную ежу туземцаў заліва «Астралябіі» з сакавіка па жнівень. Лісце расліны таксама ўжываецца ў ежу. Вараныя клубні таро туземцы называюць «бау».
прадмет, шырока раскрывалі вочы, крыху разяўляючы рот і клалі палец паміж зубоў
Калі пачало цямнець, я рашыў прайсці трохі па сцежцы. Мне хацелася высветліць, ці можна будзе вярнуцца з вёскі ноччу. Раптам так сцямнела, што я паспяшыў павярнуць дадому, і хоць можна было разглёдзець агульны напрамак сцежкі, аднак я вярнуўся дадому з разбітым ілбом і з боллю ў калене, наткнуўшыся спачатку на сук, а затым на нейкі пень. Такім чынам, па лесе ноччу хадзіць не давядзецца.
1 Палец або два пальцы, укладзеныя ў рот, — так туземцы выказваюць здзіўленне,
Заўважаю, што ў бутэльпы засталося вельмі мала чарніла, і не ўпэўнен, ці знойдзецца ў багажы другая.
3 кастрычніка
Раніцай, у час адліву, я накіраваўся за здабычай на рыф; ходзячы па калена ў вадзе, я нечакана знайшоў некалькі цікавых вапняных губак. Праз поўгадзіны ў мяне было больш чым на дзень работы.
Вярнуўшыся з рыфа, я рашыў, аднак, пакінуць мікраскоп у спакоі да заўтра і ісці знаёміцца з маімі суседзямі ў вёску —на ўсход ад мыса Абсервацыі \ Вырушыў туды, вядома, не ведаючы дарогі, проста выбіраючы ў лесе сцяжынкі, якія, па маіх меркаваннях, павінны былі прывесці мяне ў вёску. Спачатку ішоў лесам — густым, з агромністымі дрэвамі. Ішоў і цешыўся рознастайнасцю і раскошай трапічнай расліннасці, навізной усяго навакольнага.
3 лесу вышаў да мора. Ідучы марскім берагам, няцяжка было дабрацца да, вёскі. Паколькі па дарозе я не сустрэў нікога, то не было каму даць вестку жыхарам вёскі Гумбу аб маім набліжэнні. Звярнуўшы з марскога берага на добра ўтаптаную сцежку і зрабіўшы некалькі крокаў, я пачуў галасы мужчын і жанчын.
Неўзабаве паказаліся з-за зелені стрэхі хацін. Прайшоўшы каля адной з іх, я апынуўся на першай пляцоўцы вёскі, дзе ўбачыў даволі многалюдную і ажыўленую сцэну. Двое мужчын працавалі над рамонтам стра,хі і былі вельмі занятымі; некалькі маладых дзяўчат і хлопчыкаў, седзячы на зямлі, плялі цыноўкі з лісцяў какосавай пальмы і падавалі іх людзям, папраўляўшым страху; жанчыны забаўляліся з дзецьмі рознага, ўзросту; дзве велізарныя свінні з парасятамі даядалі рэшткі снедання.
Хоць сонца ўзнялося ўжо высока, але ценю на пляцоўцы было шмат і спякоты зусім не адчувалася. Размова была агульнай і здавалася вельмі жвавай.
Карціна гэтая па сваёй навізне мела для мяне велізарную цікавасць. Раптам прарэзлівы крык — размова абарвалася і пачалася страшэнная мітусня. Жанчыны
і дзяўчаты з крыкамі і лямантам кінулі і пачалі хапаць грудных дзяцей. Дзеці, раптоўна, ■ плакалі і крычалі; падлеткі,
свае заняткі разбуджаныя збянтэжаныя
1 Гл. запіс ад 12 кастрьічніка на стар. 60.
перапалохам мацярок, завішчэлі і загаласілі; цягнучы дзяцей за сабою, баючыся азірнуцца, жанчыны кінуліся ў лес; за імі пабеглі дзяўчаты і падлеткі; нават сабакі з выццём і свінні з сярдзітым рохканнем пабеглі ўслед за імі.
Устрывожаныя лямантам жанчын, збегліся мужчыны з усёй вёскі, большай часткай узброеныя чым папала, і акружылі мяне з усіх бакоў. Я стаяў спакойна пасярод пляцоўкі, здзіўляючыся гэтай трывозе і не разумеючы, чаму мой прыход мог выклікаць такую неразбярыху. Я вельмі хацеў супакоіць туземцаў, але слоў я не ведаў, а абыходзіцца жэстамі было не зусім лёгка. Яны стаялі вакол мяне нахмураныя і перакідваліся словамі, якіх я не разумеў.
Стаміўшыся ад ранняй прагулкі, я накіраваўся да адной з высокіх платформ, узлез на яе, размясціўся досыць зручна і знакамі запрасіў туземцаў узяць з мяне прыклад. Некаторыя зразумелі, здаецца, што я не маю намеру нашкодзіць ім, загаварылі між сабой ужо спакайней і нават адлажылі ў бок зброю, між тым як другія, усё яшчэ падазрона паглядаючы на мяне, не выпускалі сваіх коп’яў з рук.
Група туземцаў ва ўсіх адносінах была вельмі ціка-
вай, але мне няцяжка было заўважыць, што мой прыход быў для іх надзвычай непрыемны. Многія паглядалі на мяне палахліва і ўсе як быццам пакутліва чакалі, каб я іх пакінуў.
Я выняў свой альбом, зрабіў некалькі замалёвак хацін, размешчаных вакол пляцоўкі, высокіх платформ, падобных да той, на якой я сядзеў, і перайшоў затым да запісвання некаторых заўваг аб саміх туземцах, аглядаючы кожнага з ног да галавы вельмі ўважліва. Мне стала ясна, што мае паводзіны пачынаюць бянтэжыць іх; асабліва не падабаўся ім мой уважлівы агляд. Многія, каб пазбавіцца майго пільнага позірку, усталі і пайшлі, нешта прамармытаўшы.
Мне вельмі хацелася піць. Мяне спакушалі какосавыя арэхі, але ніхто і не падумаў пачаставаць мяне хоць-бы адным з ляжачых на зямлі свежых какосаў, каб я мог уняць смагу. Ніхто з туземцаў не падышоў бліжэй і не паспрабаваў загаварыць са мной, а ўсе глядзелі варожа і панура.
Разумеючы, што заставацца далей — значыць, не зрушыць уперад справы знаёмства з туземцамі, я ўстаў і пры агульным маўчанні пайшоў праз пляцоўку. Сцежка прывяла мяне да мора.
Вяртаючыся дадому і абдумваючы ўсё бачанае, я зрабіў вывад, што нялёгка будзе пераадолець недавер’е туземцаў і што на гэта спатрэбіцца шмат цярплівасці і такту ў абыходжанні з імі. Прышоўшы да захаду сонца дадому, я быў сустрэты маімі слугамі, якіх пачынала ўжо непакоіць мая доўгая адсутнасць; яны, між іншым, расказалі мне, што ў час маёй адлучкі двое жыхароў Гарэнду прынеслі тры скруткі: для мяне, для Ульсана і для Боя.
Я загадаў раскрыць іх, і там аказаліся вараныя бананы, плод хлебнага дрэва і кавалкі нейкага мяса, падобнага да свініны. Мяса мне не зусім спадабалася, але Ульсан і Бой елі яго з задавальненнем. Калі яны скончылі, я збянтэжыў іх заўвагай, што гэта, магчыма, чалавечае мяса. Абодва вельмі сканфузіліся і запэўнівалі, што гэта была свініна; аднак я застаўся ў сумненні.
4 кастрычніка
Вечарам нейкае маленькае насякомае ўляцела мне ў вока, і хоць мне ўдалося яго выцягнуць, аднак вока вель-
мі балелаі ўсю ноч і павекі распухлі, таму аб рабоце з мікраскопам нельга было і думаць. 3 гэтай прычыны раніцай, у самым пачатку прыліву, я накіраваўся брадзіць на рыф і так захапіўся, што не заўважыў, як вада стала прыбываць. Калі я вяртаўся з рыфа на бераг, мне прыходзілася некалькі разоў акунацца ў ваду вышэй пояса.
Скончылі страху веранды і важдаліся з упарадкаваннем свайго гнязда. Памяшканне маё ўсяго ў адзін квадратны сажань, а рэчаў безліч.
5 кастрычніка
Ачышчаў пляцоўку перад домам ад галля і сухога лісця. Маё памяшканне з кожным днём паляпшаецца і пачынае мне падабацца ўсё больш і больш.
Вечарам чую — нехта стогне. Іду ў дом і застаю Боя, які, захутаўшыся з галавой у коўдру, ледзь-ледзь мог адказаць на мае запытанні. У яго аказалася даволі павышаная тэмпература.
6 кастрычніка
Гадзіне а чацвертай з-за мыса Абсервацыі раптам паказаўся парус, а затым вялікая пірога асобай будовы, з крытым памяшканнем наверсе, у якім сядзелі людзі, і толькі адзін стаяў каля руля і кіраваў парусам. Падышоўшы бліжэй да майго мыска, рулявы, павярнуўшыся ў наш бок, пачаў нешта крычаць і махаць рукамі. Такой вялікай пірогі я тут па суседству яшчэ не бачыў.
Пірога накіравалася ў Гарэнду, але праз пяць мінут паказалася другая, яшчэ большая за першую: на ёй стаяў цэлы домік або, дакладней, вялікая клетка, у якой знаходзіліся чалавек шэсць або сем туземцаў, прыкрытых страхой ад гарачых праменняў сонца. На абодвух пірогах па дзве мачты, з якіх адна нахілена ўперад, другая — назад.
Я здагадаўся, што мае суседзі захочуць паказаць сваім гасцям такое дзіва, як белы чалавек, і таму падрыхтаваўся да сустрэчы. Сапраўды, праз чвэрць гадзіны з двух бакоў, з вёсак Гарэнду і Гумбу, з’явіліся туземцы. 3 гасцямі, прыехаўшымі, як я даведаўся, з астраўка Білі, прышлі і мае суседзі, каб паказаць сваім гасцям розныя дзіўныя рэчы ў хаціне белага і растлумачыць іх прызначэнне.
Людзі з Білі-Білі з вялікім здзіўленнем і цікавасцю разглядалі ўсё: каструлі і чайнік у кухні, маё складное крэсла на пляцоўцы, невялічкі столік там-жа. Mae чаравікі і паласатыя шкарпэткі прывялі іх у захапленне. Яны не пераставалі разяўляць рот, прыгаварваючы працяжна «а-а-а...», «е-е-е...», цмокаць губамі, а ў выпадках моцнага здзіўлення класці палец у рот. Цвікі ім таксама спадабаліся. Я раздаў ім, апрача цвікоў, пацеркі і кавалкі чырвонай тканіны, на вялікую дасаду Ульсана, якому не падабалася, што я раздаю рэчы дарма і што госці прышлі без падарункаў.