Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
А багацці Новая ГвІнея захоўвае ў сабе немалыя. Лясы яе багаты сандалавым дрэвам, нетры — золатам і алмазамі. Нездарма і немцы, і англічане, і галандцы, і італьянцы, і французы пасылалі на Новую Гвінею столькі экспедыцый. Пасля ац’езду Маклая на берагах, даследаваных ім, пабывалі Фінш, Рамільі, Цэлер, Хаген, Ханке, Нейхауз... Фінш старанна вывучыў усё надрукаванае Маклаем аб норавах і звычаях nanyacav; наведваў тыя-ж вёскі, што і Маклай, стараючыся ва ўсім браць прыклад з яго; заводзіў дружбу з туземцамі, зарысоўваў іх саміх і іх хаціны... Экспедыцыі на Новую Гвінею — у глыб краіны і на яе берагі — батанічныя, геаграфічныя, этнаграфічныя, багата забяспечаныя навуковымі прыборамі, ікструментамі, зброяй, палаткамі, хінай, кансервамі, пасылаліся і ў XIX і ў XX веку адна за другой.
Нарэшце ў 1923 годзе, у адзін пахмурны, дажджлівы дзень, на ілістыя воды ракі Барой побач з чаўнамі першабытных людзей апусціўся магутны сучасны гідраплан. Гэта была экспедыцыя Франка Гэрлі, якая прыбыла з Аўстраліі ў «невядомую краіну папуасаў».
«Пералёт быў надзвычай небяспечны, — піша Гэрлі. — Мы ляцелі над берагавой паласой, усеянай рыфамі. Трэба было праляцець каля 400 кілометраў. На працягу ўсяго шляху нам вельмі перашкаджаў дождж, нізкія, цяжкія воблакі і непранікальныя туманы... Гледзячы ў бінокль уніз, немагчыма было ў дакладнасці вызначыць, дзе канчаецца зямля і пачынаецца вада. Дождж ліў бесперапынку, зрэдку змяняючыся густым туманам. Мне здавалася, быццам сама рака складаецца з вадкага ілу. Дэльта ракі — гіганцкае балота. Там, дзе адліў агаляў пакрытыя ілам астравы, там на высокіх палях гняздзілася нетрывалае жыллё туземцаў...
Дождж быў такі моцны, што кроплі яго секлі па твары, быццам буйны град. Апарат, падхоплены ветрам, бездапа838
можна ныраў на ўсе бакі. Між тым гаручае вось-вось павінна было скончыцца. На наша шчасце, аднак, хмары неўзабаве рессеяліся, і мы ўбачылі ўнізе пяць шырокіх вусцяў ракі...
Мы паволі заслізгацелі па вадзе. Ад берага нам насустрач адчалілі сорак нагружаных воінамі пірогаў. Хутка яны акружылі нас. Ударамі вёслаў аб барты чаўноў яны рабілі аглушальны шум. Гэта было дзікае, варварскае прывітанне. Мы баяліся няшчасця: калі пірогі падыйдуць вельмі блізка, прапелер немінуча разарве іх на кавалкі...
Пры заходзе сонца ў падарунак нашаму гідраплану была прынесена свіння, якую туземцы ўрачыста палажылі на адным з яго крылляў».
Экспедыцыі на Новую Гвінею ўзбагацілі музеі Еўропы калекцыямі папуаскага пасудку, зброі, адзення, а бібліятэкі — шматтомнымі творамі аб флоры і фауне Новай Гвінеі, аб яе цёмнаскурых жыхарах, клімаце, рэках, горах і балотах... I ўсё-такі мы не ведаем нават назваў усіх тых плямён, якія насяляюць Новую Гвінею. Чатырнаццаць год таму назад у гарах былі адкрыты плямёны — каля двухсот тысяч папуасаў, якія ніколі не бачылі ні аднаго еўрапейца. Горныя папуаскія плямёны да гэтага часу застаюцца белай плямай на этнаграфічнай карце. Нездарма Гэрлі заўсёды называе Новую Гвінею «таямнічай», «загадкавай» і «небяспечнай».
Чужынцы свабодна гаспадараць тут толькі на берагах, вывозячы медзь і каучук, золата і каштоўнае дрэва... Якія далёкія інтарэсы гэтых чужынцаў ад тых інтарэсаў, якія вялі Маклая ў яго слаўны шлях! Дарэмнымі — ды і смешнымі! — былі спробы Фінша «быць падобным» да вялікага падарожніка: у Фінша не хапала самых істотных рыс Маклая — яго высокародства і яго праўдзівасці. Ды і мэты ў іх былі розныя. Міклуха-Маклай з’явіўся на Новую Гвінею як даследчык папуаскіх плямён і як іх абаронца. Цікавасць яго была бескарыслівая, дружба надзейная. Другія-ж вучоныя і іх працы служылі — часам свядома, часам міжвольна — іншай, імперыялістычнай, захопніцкай мэце — разведаць скарбы чужой краіны, для таго каб загарнуць іх у свае рукі; вывучыць плямёны, якія насяляюць краіну, каб іх заняволіць... Фінш, які хадзіў па тых-жа вёсках, што і Маклай, знаходзіўся на службе ў
нямецкага камерсанта Адольфа фон Ганемана, і мэта яго падарожжа была коратка, але зусім дакладна выкладзена ў інструкцыі, уручанай яму Ганеманам:
«Даследаваць невядомыя берагі Новай Гвінеі... і ўстанавіць прыязныя адносіны з туземцамі, каб набыць ад іх магчыма больш земляў».
За параходам, на якім плаваў вучоны этнограф, следаваў другі параход — ваенны — і ўзнімаў на папуаскіх землях германскі флаг.
... Пасля першага падарожжа Міклуха-Маклая на поўночна-ўсходні бераг Новай Гвінеі прайшлі тры чвэрці ста,годдзя. I ўсё-такі гэты вялізны востраў можа лічыцца яшчэ недаследаваным. Даследаваны і пакораны, па сутнасці, толькі яго берагі. Сэрца краіны заслонена ад нашэсця іншаземцаў гарамі, лясамі, балотамі і ўпартым недавер’ем туземных плямёнаў. Людзі каменнага веку нездарма адчуваюць небяспеку, нездарма адыходзяць далей у горы. Папуаскія коп’і, арнаменты, табіры беражліва ўпакоўваюць і беражліва накіроўваюць у музеі; затое саміх папуасаў чужынцы берагчы не маюць намеру; і самі туземцы, і іх жыццёвы лад, і іх вераванні, і іх звычаі з’яўляюцца толькі прыкрай перашкодай для драпежных планаў заваёўнікаў.
У пачатку другой імперыялістычнай вайны вялізныя тэрыторыі на Ціхім акіяне ўдалося захапіць японцам. Сярод тысяч астравоў, акупіраваных Японіяй, быў і востраў Новая Гвінея. Тыя злачынствы, якія на Захадзе рабілі немцы, на Усходзе рабілі іх саюзнікі — японцы. I тыя і другія вялі знішчэнне мірных народаў пад лозунгамі, якія былі створаны чалавеканенавіснымі тэорыямі расізму.
Наўрад ці Міклуха-Маклай, пры ўсёй яго празорлівасці, мог уявіць сабе тыя страшэнныя няшчасці, якія прынясе чалавецтву — а ў тым ліку і астраўлянам Ціхага акіяна — імперыялізм, які зараджаўся на яго вачах. Але вялікі вучоны ўжо тады разгледзеў у псеўданавуковых тэорыях палігеністаў пачатак расізму, прадбачыў крывавыя вывады, якія пры жаданні можна зрабіць з гэтых тэорый.
Сумеснымі намаганнямі свабодалюбівых народаў Новая Гвінея вызвалена ад японскіх захопнікаў. Фашызм пацярпеў паражэнне. Але пропаведзь нацыянальнай няроўнасці ўсё яшчэ гучыць у свеце, часам больш прыглушана,
часам мацней, жывячы сабою разбойніцкія планы імперыялізма — тыя самыя планы, якія так нястомна і доблесна выкрываў папярэднік усіх антыімперыялістаў і антыфашыстаў свету — рускі вучоны Нікалай Нікалаевіч МіклухаМаклай.
АД РЭДАКЦЫП
Нікалай Нікалаевіч Міклуха-Маклай узяўся за апрацоўку сваіх дзённікаў толькі ў апошнія месяцы жыцця, ужо прыкаваны да ложка цяжкай хваробай. Смерць перарвала яго працу. Дарожныя дзённікі, навуковыя артыкулы і нататкі, асобныя ўрыўкавыя запісы і багацейшыя калекцыі засталіся неразабранымі. Амаль усе матэрыялы, сабраныя Міклуха-Маклаем цаною шматгадовых намаганняў, дайшлі да нас у сырым, неапрацаваным выглядзе.
Упершыню дзённікі Міклуха-Маклая былі апублікаваны ў 1923 годзе выдавецтвам «Новая Москва».
У 1936 годзе яны вышлі ў «Детнздате» з некаторымі скарачэннямі.
I, нарэшце, у 1941 годзе паявілася акадэмічнае выданне прац Міклуха-Маклая.
Па рашэнню Акадэміі навук СССР былі выданы ў двух тамах усе дзённікі, усе навуковыя артыкулы вялікага рускага падарожніка, а таксама яго лісты ў абарону цёмнаскурых астраўлян Ціхага акіяна.
Такім чынам, совецкі чытач мае цяпер поўную магчымасць азнаёміцца з барацьбой Міклуха-Маклая за незалежнасць першабытных плямён і ацаніць той буйны ўклад, які зрабіў рускі вучоны ў сусветную навуку.
Наша выданне, звернутае да моладзі і шырокага чытача, натуральна, адрозніваецца ад усіх папярэдніх. Задачы, якія ставіла перад сабой «Бнблвотека путешествнй», задумваючы гэтую кнігу, не тыя, якія стаялі перад другімі выданнямі: з аднаго боку, гэтыя мэты больш абмежаваныя, з другога — больш шырокія.
Наша кніга адрасавана чытачу-неспецыялісту. Таму рэдакцыя лічыла не толькі магчымым, але і неабходным апускаць некаторыя, вельмі падрабязныя, апісанні тузем-
1 Выдавецтва ЦК ВЛКСМ «Маладая гвардыя» 1947 год.
ных звычаяў, асаблівасцей флоры, фауны або клімату, якія могуць мець цікавасць толькі для спецыяліста-этнографа, заолага, батаніка, метэаролага і інш.
Мы імкнуліся не так паведамляць вялікую колькасць звестак, як дапамагчы чытачу аднавіць вобраз вялікага чалавека, зрабіць яўным і адчувальным значэнне яго бяспрыкладнага подзвігу.
Гэтай задачы служаць і біяграфічныя нарысы Лідзіі Чукоўскай, у аснову якіх пакладзены артыкулы, дзённікі і лісты самога Міклуха-Маклая.
Мы публікуем дарожныя дзённікі не ўсіх, а толькі трох экспедыцый Міклуха-Маклая — толькі дзённікі, якія ён вёў у час свайго прабывання на берагах заліва «Астралябіі».
Запіскі падарожніка аб экспедыцыях на поўвостраў Малаку, на бераг Папуа-Кавіяй, на астравы Ціхага акіяна дадзены намі толькі ва ўрыўках, уключаных у біяграфічныя нарысы.
Гэтыя дарожныя запіскі, бясспрэчна, таксама маюць вялізную навуковую каштоўнасць, але не ў іх, а іменна ў тых дзённіках, якія вёў Міклуха-Маклай на беразе, названым яго іменем, апісан галоўны грамадскі і навуковы подзвіг падарожніка; іменна гэтыя дзённікі раскрываюць перад намі яго ўнутраны воблік, паказваюць тую настойлівую барацьбу за давер’е і дружбу першабытнага племені, дружбу, поўную такога глыбока-чалавечнага сэнсу, які ўвянчаўся такім небывалым поспехам...
Жадаючы падкрэсліць, зрабіць болып вострай і выразнай напружанасць асобных палажэнняў, рэдакцыя лічыла сябе ў праве аблегчыць складаную будову фразы, якая засланяла часам просты і ў вышэйшай ступені драматычны сэнс падзей.
Гэтае права абапіраецца не толькі на аўтарытэтныя выказванні спецыялістаў, якія працавалі над акадэмічным выданнем прац Міклуха-Маклая, але і на сведчанне самога аўтара дзённікаў, які шкадаваў, што ён не паспеў падрыхтаваць свае дзённікі да друку.
Ілюстрацыі мастака В. А. Мілашэўскага з’явіліся рэзультатам работы над арыгінальнымі зарысоўкамі Міклуха-Маклая, зробленымі падарожнікам у час яго экспедыцый. Імкнучыся да дакладнасці і дакументальнасці, мастак вывучыў не толькі рысункі падарожніка, але і фотаматэрыялы, апублікаваныя Акадэміяй навук СССР у вы-
данні прац Міклуха-Маклая, а таксама экспанаты, якія захоўваюцца ў музеях Масквы і Ленінграда.
Рэдакцыя «Бнблнотекн путешествнй» лічыць сваім абавязкам выразіць шчырую ўдзячнасць кандыдату гістарычных навук, супрацоўніку Інстытута этнаграфіі Акадэміі навук СССР, Н. А. Буцінаву, прафесару A. А. Губеру, доктару гістарычных навук, прафесару С. А. Токарэву, дырэкцыі Музея этнаграфіі ў Маскве, работнікам Заалагічнага музея Маскоўскага універсітэта за іх каштоўныя ўказанні, парады і дапамогу ў рабоце рэдакцыі над гэтай кнігай.