Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Я паслаў туземцаў па ваду, а сам з дапамогай свайго слугі амбоінца Яна і матросаў стаў саджаць маладыя расліны і насенне, якія я прывёз з Амбоіны. Прынесеная ў бамбуках вада паслужыла для палівання пасаджаных раслін. He пасадзіў я толькі насення кавы, аддаўшы яго Саулу і некаторым другім туземцам, з тым, каб яны перадалі яго жыхарам горных вёсак: для кававага дрэва
1	Наогул я заўважыў, што дыннае дрэва вельмі хутка акліматызавалася на Беразе Маклая. Цяпер няма вёскі, дзе-б яно не расло. Заўвага Міклуха-Маклая.
горны клімат падыходзіць больш, чым клімат Берага Маклая.
Туземцы, відаць, цікавіліся ўсёй гэтай пранэдурай. Тым не менш я не быў упэўнены, што мой эксперымент удасца, і нават баяўся, каб на толькі што ўскапаную зямлю не з'явіліся ў той-жа дзень або на другі дзень свінні і не разрылі новую плантацыю; зрабіць-жа дастаткова трывалую агарожу было немагчыма. У мяне не хапіла часу, каб прасачыць за збудаваннем самому, а туземцы былі вельмі ўзрушаны прыходам карвета і пабудовай агарожы для жывёлы ў самой вёсцы.
Я накіраваўся лесам па добра знаёмай сцежйы ў Гарэнду, але і сцежка аказалася вельмі заросшай; невысокі тады хмызняк вырас цяпер у вялікія дрэвы, таму знаёмая сцежка паказалася мне зусім новай. Дабраўшыся, нарэшце, да таго месца, дзе шэсць гадоў таму назад была размешчана вёска Гарэнду, я быў здзіўлены яе змененым выглядам. Замест вялікай вёскі засталіся толькі дзве-тры хаціны; усё зарасло да непазнавальнасці. Мпе зрабілася чамусьці так сумна, што я паспяшыў выйсці да мора і накіравацца назад на карвет.
Пасля палуднавання і кароткай сіесты я вярнуўся па бераг і пайшоў зноў у Бонгу. Я адчуваў сябе, як дома, і мне літаральна здаецца, што ні да аднаго месца зямнога шара, дзе мне прыходзілася жыць у час маіх вандраванняў, я не адчуваю такой прывязанасці, як да гэтага берага Новай Гвінеі: кожнае дрэва здавалася мне старым знаёмым.
Калі я прышоў у вёску, вакол мяне сабраўся натоўп. Многіх знаёмых я не мог далічыцца; многія здаліся мне зусім незнаёмымі: у мой апошні прыезд яны былі яшчэ. юнакамі, а цяпер у іх саміх былі дзеці. Толькі некаторыя старыя аказаліся маімі старымі прыяцелямі.
Дзве асаблівасці кінуліся мне ў вочы. Па-першае, мне і ўсім акружаючым мяне ўяўлялася, быццам толькі ўчора, а не шэсць гадоў таму назад, я быў у Бонгу апошні раз; па-другое, мне паказалася дзіўным адсутнасйь усякай прыязнай дэманстрацыі ў адносінах да мяне з бэку папуасаў пасля маёй доўгай адсутнасці. Аднак, падумаўшы крыху, я знайшоў другую асаблівасць зусім зразумелай: я-ж сам нічым асаблівым не выражаў свайго задавальнення пры звароце сюды; што-ж мне здзіўляцца, калі і папуасы не скачуць ад радасці, убачыўшы мяне?
Былі, аднак, і такія сярод іх, якія, прыхінуўшыся Да майго пляча, пусцілі слязу і, усхліпваючы, сталі пералічваць памёршых у час маёй адсутнасці: «і гэты памёр, — гаварылі яны, — і гэты, і гэты». Усім хацелася, каб я паранейшаму пасяліўся паміж імі, але гэты раз ужо ў самой весцы; хацелі таксама ведаць, калі я зноў вярнуся і што ім рабіць, каді «тамо інгліс» зноў паявіцца.
Некалькі хлопчыкаў, выпярэджваючы адзін аднаго і засопшыся, прыбеглі з паведамленнем, што «тамо рус» з «буль баро рус» (вялікая свіння) набліжаюцца ў «кабум ані баро» (у нілюпцы вельмі вялікай). Усе кінуліся бегчы; я таксама пайшоў за натоўпам.
Сапраўды, вялікі баркас ішоў недалёка ад берага. Паколькі з-за пакатасці берага вялікаму баркасу нельга было падыйсці да яго, афіцэр скамандаваў некалькім матросам, каб яны, закасаўшы панталоны, саскочылі ў ваду.
Жыхары Бонгу, Гарэнду і Гумбу моўчкі вялікім натоўпам стаялі ўздоўж берага, сочачы за кожным рухам людзей. Два матросы трымалі канцы вяровак, прывязаных да рагоў бычка. Бычок выскачыў з баркаса, які нахіліўся на адзін бок, і, апынуўшыся ў вадзе, накіраваўся перш уплаў, а пасля бягом да берага, так што матросам было нялёгка стрымліваць яго. Бычок бег уздоўж берага і валок за сабою бегшых матросаў. Было вельмі смешна бачыць, як каля сотні туземцаў пры відзе новай для іх жывёлы, якая здавалася ім вялізнай — больш дзікага кабана! — рассыпаліся ва ўсе бакі; адны палезлі на дрэвы, другія кінуліся ў мора.
За бычком пайшла карова, якая аказалася значна спакайнейшай за яго. За ёю паявіўся казёл у суправаджэнні козаў. Матросы вялі іх за вяроўкі, прывязаныя да рагоў. Уся гэта працэсія накіравалася ў вёску, куды паспяшыў і я, каб распарадзіцца і загадаць туземцам дапамагчы матросам.
У вёсцы была пабудавана агарожа метраў пятнаццаць у квадраце для бычка і каровы. 3 некаторымі цяжкасцямі матросы прымусілі іх пераскочыць праз высокі парог агарожы. Веснічкі былі адразу-ж забіты, паколькі, як я меркаваў, што пройдзе некаторы час, пакуль жывёлы прызвычаяцца да свайго новага становішча.
Матросы з баркаса, якія прышлі паглядзець на вёску, наламалі ў лесе маладых галінак і накідалі іх за агарожу. Відаць, пачастунак прышоўся да смаку карове, якая
зараз-жа ўзялася жаваць галіны. Бычок-жа быў вельмі неспакойны: ён хадзіў уздоўж агарожы, нюхаючы паветра, як-бы шукаючы выхаду. Толькі прысутнасць матросаў, якія даглядалі за жывёлай у час пераезду з Амбоіны, заспакойвала іх. Нарэшце, рогі былі вызвалены ад вяровак, і жывёлы, здаецца, адчулі сябе спакайней.
Казла і коз, з-за адсутнасці другога памяшкання, я прапанаваў туземцам змясціць у адну з хацін і сказаў, каб жанчыны прынеслі ім заўтра маладога унана. Адзін матрос заўважыў, што трэба было-б паказаць туземцам, як дояць коз. Калі патрабаваны мною табір быў прыне,сены і матрос стаў даіць казу, усе туземцы збегліся паглядзець на гэтае дзіва. Воклічам і распытванням не бы ло канца, аднак ніхто не адважыўся паспрабаваць малака, якое і было выпіта матросамі.
Сонца ўжо заходзіла, і я сказаў матросам, што ім пара збірацца на карвет. Абодва матросы, якія знаходзіліся за агарожай, вымушаны былі пераскочыць праз плот, паколькі весніц не было. Я прадаўжаў даваць туземцам сякія-такія парады адносна іх паводзін у выпадку прыходу белых, як раптоўныя воклічы туземцаў прымусілі
мяне звярнуць увагу на бычка. Аказалася, што пасля адыходу матросаў ён стаў вельмі неспакойны, усё^бегаў уздоўж агарожы і, як мне сказалі туземцы, хацеў зламаць плот.
Я паспяшыў да агарожы і ўбачыў, што бычку ўдалося ў адным месцы рагамі развярнуць верхнюю частху плота. Туземцы, якія пазбягаліся, уводзілі бедака ў шаленства. Ен яшчэ раз кінуўся да плота з нахіленай галавой, і яшчэ некалькі палак вылецела з агарожы. He паспеў я крыкнуць аднаму туземцу, каб ён збегаў за тамо рус, як бычок, адбегшы крыху, рынуўся зноў да плота, але гэты раз ужо з яўным намерам пераскочыпь праз яго. Гэта яму ўдалося, і ён, выбраўшыся на свабоду, паляпеў, як ашалелы, па вёсйы.
Туземцы хутка пахаваліся, хто куды. Я застаўся адзін і мог бачыць, як цялушцы ўдалося таксама пераскочыць праз агарожу і пабегчы следам за бычком. Сумняваючыся ва ўдачы, я ўсё-ж шпаркім крокам пайшоў па сцежцы да мора, дзе і сустрэў матросаў, якія вярталіся. Я ў двух словах расказаў ім, у чым справа. Яны адказалі, што, відавочна, удасца загнаць бычка назад, таму што ён вельмі свойскі.
Калі мы вярнуліся ў вёску, аказалася, што бычок і цялушка знайшлі сцяжынку, якая вяла ў лес. Я паслаў туземцаў у абход, каб не дапусйіць бычка зайсці вельмі далёка; матросы-ж павінны былі, стараючыся па магчымасці не палохаць жывёл, паспрабаваць загнаць іх назад у вёску.
He стану распаўсюджвацца далей. Уся гэтая гісторыя скончылася тым, што спроба наша зусім не ўдалася; убачыўшы людзей, бычок імкліва пусціўся ўперад, а туземцы, вядома, разбегліся ў розныя бакі. За бычком пабегла і цялушка, і цікавая парачка ўцякла на бліжэйшыя ўзгоркі.
Было ўжо цёмна, калі мы вярнуліся на карвет пасля напаткаўшай нас няўдачы. Падзеі дня так стамілі мяне, што, не гледзячы на вялікае жаданне, я не мог выканаць абяцання, гэта значыць вярнуцца начаваць у Бонгу.
19 сакавіка на досвітку карвет «Скобелеў» зняўся з якара і накіраваўся да астраўка Білі-Білі. Паколькі меркавалася зрабіць здымку порта князя Алексея, то для нас было вельмі важна мепь перакладчыкаў, таму што
дыялектаў жыхароў архіпелага Давольных людзей не.калькі, і яны мне невядомы; у Білі-Білі-ж я мог разлічвапь знайсні каго-небудзь са знаёмых, якія згадзіліся-б накіравацца з намі.
Падыходзячы да вёскі, мы суцішылі ход і спусцілі шлюпку. Я накіраваўся да вёскі. На беразе нас чакаў вялікі натоўп, які пазнаў мяне і крычаў: «О, Маклай’ О, Маклай! Э-мэм! Э-аба! Гена!»
Некалькі пірог наблізіліся да шлюпкі. У адной з іх знаходзіўся Каін, у другой — Марамай, Гасан і іншыя. Каб не трапіць часу на лішнія перагаворы, я прапанаваў ім усім следаваць за мною на карвет, абяцаючы даць тытуню і цвікоў. Каін перабраўся да мяне ў шлюпку і стаў задавапь усялякія пытанні, на якія я, з-за недахопу часу, не мог адказаць.
Апынуўшыся на палубе, туземпы былі вельмі збянтэжаны і перапалоханы шумам машыны і прысутнасцю мноства матросаў. Яны зараз-жа сталі прасіць мяне адпуспіііь іх дадому. Сказаўіпы Каіну і Гасану, што яны мне патрэбны для таго, каб гаварыйь з людзьмі вострава Сегу, куды ідзе карвет, я шчодра раздаў астатнім тое, што ім было абяцана — тытунь і цвікі, — і адпусціў іх, затрымаўшы Каіна, Гасана і Марамая (Марамай сам пажадаў накіравацпа з намі). Калі карвет рушыўся, я амаль сілай павінен быў утрымань Каіна; Гасан-жа, выбраў момант, калі я на яго не глядзеў, узабраўся на поўют і адтуль кінуўся ў мора.
Калі карвет праходзіў міма астраўка Урэму, дзе я ў 1877 годзе пасадзіў некалькі какосавых пальм, я ўбачыў са здавальненнем, што ўсе яны прыняліся і раслі добра. Каін і Марамай, паказваючы на іх, паутаралі маё імя, прыгаварваючы: «нуі Маклай, мункі Маклай» («востраў Маклая, какосы Маклая»), «навалобе ААаклай Урэмя і на таль атар» («калі-небудзь Маклай прыедзе ва Урэму і там пабудуе сабе дом»).
Прайшоўшы праліў паміж востравам Сегу і мацерыком. карвет кінуў якар ля заходняга берага вострава Сегу. Паколькі было яшчэ не позна, у той-жа дзень было зроблена яшчэ некалькі прамерванняў.
Я накіраваўся з некалькімі афіцэрамі на паравым баркасе агледзець бухту прасторнага порта князя Алексея. Калі я вярнуўся на карвет, мне паведамілі, што Каін і 326