Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Прастаяўшы яшчэ некаторы час перад Саулам і нават назваўшы яго жартаўлівым тонам бабай, я зноў сеў паміж туземцамі, якія загаварылі ўсе разам.
Адказ аказаўся здавальняючым; пасля гэтага выпадку ніхто не пытаўся ў мяне, ці магу я памерці.
6 лістапада
Прыход шхуны «Flower of lanrow».
10 лістапада
Каля шасці гадзін вечара паднялі якар.
Пакінуў у доме шмат рэчаў; я зачыніў яго і даручыў вартаваць людзям Бонгу.
Карта Малакскага поўвострава, дзе ў 1874 годзе Н. Н. Міклуха-Маклай даследаваў «карлікавыя» плямёны «лясных людзей» і «аран-сакаеў».
1877-1883
д’язджаючы, Міклуха-Маклай рашыў папярэдзіць папуасаў аб навісшай над імі пагрозе.
«Яіпчэ да гэтага часу выкраданне людзей у рабства сустракаецца на астравах Ціхага акіяна, — дакладваў ён потым Геаграфічнаму таварыству, — і адбываецца пад англійскім, германскім, амерыканскім і французскім флагамі. Я чакаў, што і на Новай Гвінеі можа здарыцца тое-ж, што і на астравах Меланезіі, дзе насельніцтва стала вельмі прыкметна змяншацца ў выніку вывазу нявольнікаў. Таму, мяркуючы, што і бераг Маклая будзе з цягам часу мэтаю наведвання суднаў гандляроў рабамі, я палічыў сваім абавязкам папярэдзіць папуасаў».
Ен запрасіў да сябе па два чалавекі з кожнай вёскі: самага старога і самага маладога.
«Я растлумачыў ім, што, відавочна, другія людзі, такія-ж белыя, як і я, з такімі-ж валасамі, у такой-жа вопратцы, прыбудуць да іх ва такіх-жа караблях, на якіх прыязджаў і я, але вельмі праўдападобна, што гэта будуць не такія людзі, як Маклай... Гэтыя людзі могуць забраць іх у няволю... Я параіў ім ніколі не выходзіць насустрач белым узброенымі і ніколі нават не спрабаваць забіваць іх, растлумачыўшы ім усю сілу агнястрэльнай зброі параўнальна з іх стрэламі і коп’ямі. Я ім раіў, для папярэджання бяды, пры паяўленні судна адразу-ж пасылаць сваіх жанчын і дзяцей у горы».
Каля двух гадоў жыцця патраціў падарожнік, каб перамагчы страх туземцаў перад нябачаным, загадкавым «белым чалавекам» і заваяваць іх давер’е. Цяжкай пра-
цай, вялікім цярпеннем дамогся ён гэтай мэты, але, добра вывучыўшы норавы тых «белых людзей», якіх непазбежна павінны былі ўбачыць папуасы, вымушан быў сам разбурыць зробленае: зноў унушыць туземцам страх перад «белымі» і недавер’е да іх. Горка гэта было Маклаю, але ён не хацеў дапусціць, каб плёны яго бескарыслівай працы, на шкоду туземцаў, скарысталі гандляры і прамыслоўцы.
Як пераканаўся пасля Міклуха-Маклай, туземцы запомнілі яго наказ слова ў слова і ў дакладнасці выканалі ўсё.
У студзені 1878 года Маклай прыбыў у Сінгапур. Тут ён цяжка захварэў. Урачы патрабавалі, каб ён паехаў адпачываць і лячыцца, «а не, дык, — пагражалі яны, — падарожнік акажацца вымушаным зрабіць ладарожжа на той свет». Нехаця Міклуха-Маклай перасяліўся ў Сідней. У Сіднеі ён прадаўжаў работу па вывучэнню мозга храстковых рыб, пачатую ім яшчэ ў юнацтве, і рабіў антрапалагічныя назіранні над туземцамі, якія зрэдку пападалі ў шпіталь з астравоў Акіяніі.
Работа яго была перарвана трывожнымі весткамі. Распаўсюдзіўся слых, што Аўстралійскі Саюз збіраецца захапіць усходні бераг Новай Гвінеі. Тое, чаго кожны дзень асцерагаўся Міклуха-Маклай, здавалася, павінна было вось-вось адбыцца. Ен не мог заставацца абыякавым да гэтай падзеі. Папуасы бухты «Астралябіі» не былі для яго нейкім агульным, абстрактным паняццем; гэта былі людзі — Туй і Банем, Кады-Баро, Мотэ...
Ен безадкладна накіраваў пратэст «Высокаму Камісару яе Брытанскай Вялікасці» сэру Артуру Гардону.
«... я рашыў узняць голас у імя праў чалавека... і звярнуць Вашу ўвагу на небяспеку, якая пагражае знішчыць назаўсёды добрабыт тысяч людзей, не зрабіўшых іншага злачынства, акрамя прыналежнасці да другой расы, чым наша, і сваёй слабасці».
Ён заклікае «Высокага Камісара»:
«...папярэдзіць рад несправядлівых забойстваў, пазбавіць на будучыя часы цывілізацыю ад ганьбы збівання жанчын і дзяцей пад відам «заслужанай помсты».
Ці верыў Міклуха-Маклай, што «Высокі Камісар» абароніць туземцаў? Відаць, не вельмі. 3 памяці нельга было выкрэсліць «...канчатковага знішчэння туземцаў
Гасманіі і паступовага, якое і да гэтага часу прадаўжаецца, знішчэння аўстралійцаў».
: Ен ведаў сэра Артура Гардона як чалавека зычлівага, «які не лічыць белы колер скуры зарукай за справядлівасць патрабавання і справяддівасць справы». ...Відаць, толькі на асабістых якасцях сэра Гардона і грунтаваў Маклай сваю надзею.
Але як-бы там ні было, надзея яго была не вельмі моцная, таму што ён напісаў:
«Справядлівасць маіх довадаў,бадай, акажацца важнай прычымай таго, што мой ліст застанецца без жадаемых вынікаў».
У сакавіку 1879 года Міклуха-Маклай зрабіў новае падарожжа на астравы Ціхага акіяна.
. «Мне здаецца вельмі важным, — паведаміў ён, накіроўваючыся ў плаванне, аднаму з сваіх вучоных калег, — бачыць самому як мага большую колькасць рознавіднасцей меланезійскага племені; мець магчымасць некалькі дзён, нават некалькі гадзін самому назіраць туземцаў у іх на радзіме, у іх штодзённай абстаноўцы, больш значаць, чым паўторнае чытанне ўсяго напісанага пра іх».
Але не толькі жаданне вывучыць туземцаў астравоў Меланезіі кіравала падарожнікам у зробленай ім паездцы. Ен спадзяваўся зноў пабыць на Беразе Маклая. Ён пісаў маці, што павінен «стрымаць слова, дадзенае прыяцелям, асабліва калі ім пагражае хуткая небяспека сутычкі з іх будучымі непрымірымымі ворагамі». Заключаючы ўмову са шкіперам трохмачтавай амерыканскай шхуны «Saddle F. Caller», якая накіроўвалася на астравы Нова-Гебрыдскія, Агамец, Адміралцейства і Саламонавы для лоўлі трэпанга і скупкі перламутру і жэмчугу, ён абавязаў шкіпера, скончыўшы камерцыю, заехаць у бухту «Астралябіі». Кантракт гэты, між іншым, цікавы і тым, што, накіроўваючыся на астравы Адміралцейства, дзе туземцы былі вельмі настроены еупроць белых махлярствам і жорсткасцямі трэдэраў, Міклуха-Маклай палічыў неабходным увесці ў свой кантракт з капітанам шхуны наступны пункт:
«У тым выпадку, калі містэр Маклай будзе забіты туземцамі аднаго з астравоў, капітан Вэбер абавязваецца не рабіць ніякіх гвалтаў над імі пад відам пакарання»,
гвалтаў над туземцамі з
Так, нават думаючы аб уласнай смерці, ён прадаўжаў клапаціцца аб тых, хто, даведзены да адчаю несправядлівасцю і карыслівасцю трэдэраў, мог-бы забіць яго.
«Віна белых перад астраўлянамі Ціхага акіяна, на маю думку, такая вялізная, — растлумачваў ён,— што ўсякае так званае «пакаранне» толькі павялічвае колькасць злачынстваў».
Ён не жадаў, каб яго смерць стала прычынай для новых боку каланіяльных захопнікаў.
21 жніўня шхуна кінула якар ля маленькага вострава Андра. Спакусіўшы шкіпера багатай здабычай трэпанга, Маклай угаварыў яго зайсці на гэты астравок. У 1876 годзе «Марская птушка» некалькі дзён прастаяла ля гэтага вострава, падарожнік паспеў завязаць дружбу з туземцамі, і цяпер яму хацелася праверыць і пашырыць свае ранейшыя назіранні. Акрамя таго, яму цікава было даведацца, што стала з малайцам Ахматам і трэдэрам Пальдзі.
Туземцы на востраве заўважылі шхуну. Дзве пірогі адчалілі ад берага і пайшлі ёй насустрач.
«Па размове і па жэстах можна было заўважыць,— піша Маклай, — што ніхто на пірогах не пазнае шхуны (якая ніколі і не была тут), і туземцы не бачаць на ёй ні аднаго знаёмага твару (я быў адзіным, каго яны маглі-б пазнаць). Паміж тых, што набліжаліся, я і сам не пазнаў ні адной знаёмай фізіяноміі. Нечакана прагучэўшы вокліч «Макрай», паказаў, што мяне пазналі. Паміж людзьмі на пірогах завязалася ажыўленая размова, у якой часта чулася маё імя. Туземцы адзін за адным падняліся на трап, а пасля на палубу. Там яны акружылі мяне, працягваючы рукі, гладзячы па плячы і па спіне, паўтараючы маё імя з дабаўленнем «уян, уян» (добры, добры) і «кавас, кавас» (сябра, сябра). Асабліва мітусіўся туземец, які першы пазнаў мяне... Яго звалі Кахэм, што ён мне сам абвясціў, удараючы сябе ў грудзі...»
«Я з’ехаў з Кахэмам і іншымі туземцамі на бераг і быў сустрэты натоўпам хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ўсе крычалі, — хто крычаў «Діакрай», хто «уян», хто працягваў ужо руку і крычаў: «буаяб, буаяб» (бісер).
«Сеўшы ля адной з «ум-камаль» (хаціна для мужчын), ...я дастаў сваю запісную кнігу 1876 года і стаў гучна чытаць запісаныя ў ёй імёны жыхароў вёскі. Эфект быў здзіўляючы. Усе ўскочылі і сталі крычаць: «Макрай уян! уян! уян!» Калі яны супакоіліся, я зноў стаў называць імёны; некаторыя адклікаліся самі; за іншых адклікаліся другія, гаворачы «рымат» — памёр, часам дадаючы: «салаяу» — непрыяцель, што азначала, відаць, што чалавек быў забіты непрыяцелем... Адным словам, туземцы хутка адчулі, што знайшлі ва мне старога знаёмага, што я разумею іх, цікаўлюся імі і не думаю зрабіць ім шкоду або абмануць іх пры гандлі, якім, як яны хутка ўпэўніліся, я і не займаўся. Я раздаў узяты з сабою бісер жанчынам і дзецям; кожная або кожны падыходзіў да мяне з лістком, сарваным з бліжэйшага куста, на які я адсыпаў патроху бісеру з невялікага слоіка... Тым з дзяцей, якія мне больш падабаліся, я завязваў вышэй локця па істужачцы чырвонай тканіны, якою дзеці засталіся вельмі задаволены...»
Калі Міклуха-Маклай, пераначаваўшы на шхуне, раніцай зноў з’ехаў на бераг, дзеці, упрыгбжаныя чырвонымі істужачкамі, не адыходзілі ад яго ні на крок і ўсяляк стараліся ўслужыць яму. Яны прывязалі яго ложак да маладога фікуса і прынеслі яму какосавых арэхаў для піцця.
«Пасля шуму і мітусні на шхуне, — запісвае Маклай, — у цяні вялізных дрэў, любуючыся прыгожай панарамай астравоў, мора і гор, я літаральна «цешыўся адпачынкам», але, — дадае ён тут-жа, — аддавацца далей спакою было нялёгка: усё навакольнае было такім цікавым!»
I, не даўшы сабе адпачыць у гамаку, Маклай зноў бярэцца за сваю звычайную працу. Растуць у запісных кніжках запісы і рысункі; раоце калекцыя папуаскага пасудку і зброі: сякер, нажоў з бамбуку і нажоў з маладых ракавін. Аднак, як заўсёды і ўсюды, акрамя ўзроўню матэрыяльнай культуры, вучонага цікавяць звычкі і норавы туземцаў і, калі можна так сказаць, узровень іх духоўнай культуры.
«Бацькі і наогул дарослыя абыходзяцца з дзецьмі з надзвычайнай мяккасцю і дабратой, — запісвае ён, — і амаль ніколі іх не караюць».
Праз некалькі дзён падарожніку давялося прысутнічаць пры адбыванні.пахавальнага абраду. Таксама, як і на Беразе Маклая, абрад складаўся галоўным чынам з прарэзлівага выцця і нястрымных танцаў вымазаных чорнай фарбаю жанчын.