Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
«Недалёка ад дзвярэй, на зямлі, пакрытай цыноўкай, ляжаў нябожчык, акружаны некалькімі жанчынамі, якія цягнулі сумную песню, між тым як дзве або тры гучна, колькі было сілы, галасілі. Раптам адна з жанчын, страшэнна лемантуючы, кінулася абдымаць памёршага, прытулілася да грудзей яго і рукой стала гладзіць твар; другая кінулася абдымаць яго калені. За дзвярыма пачуліся крыкі трэцяй... На ёй віднеўся пясок, і кроў цякла з ран на твары, грудзях, руках. Пералезшы праз высокі парог хаціны, плаксіва нешта напяваючы, хістаючыся і як-бы прытанцоўваючы, не гледзячы ні на кога, яна паволі наблізілася да нябожчыка, ад якога другія жанчыны тады адступілі.
3	прарэзлівым крыкам, зрываючы з сябе апошні шматок адзежы, прышоўшая кінулася на мёртвага і стала тузаць то за адзін, то за другі бок; прыпадымала яго галаву, трэсла за плечы, старанна клікала яго, якбы жадаючы разбудзіць мёртвага. Ускочыўшы зноў на ногі, уся ў поце, у крыві і ў гразі, яна прынялася вытанцоўваць нейкі дзіўны танец, напяваючы самым жаласлівым голасам незразумелыя для мяне словы, Я прытуліўся ў вуглу хаціны і адтуль сачыў за тым, што адбывалася. Сцэна была такая незвычайная, што мне здавалася— я бачу нейкі дзіўны сон...»
«Аднак, — піша Маклай,— ва ўсіх завываннях і жэстах можна было заўважыць многа штучнага, завучанага. Звычай гэтага патрабаваў, пачуццё адступала на другі план... Як толькі галоўная жонка пакінула труп і была заменена другой, яна адразу перайшла ад шалёных крыкаў і жэстыкуляцый да простай размовы... Яна рабіла ўражанне актрысы, якая сышла са сцэны».
Але сярод гэтага штучнага рытуалу, якога патрабаваў звычай, Міклуха-Маклай паспеў заўважыць і глыбокае шчырае гора.
«Выходзячы з хаціны, я прайшоў міма жанчыны, якая сядзела ля берага. Гэта была, відавочва, сястра або адна з маладых жонак памёршага. 3 заплюшчаных вачэй цяклі ручаём слёзы, вусны нешта мармыталі: бессвядома вадзіла яна па пяску рукамі; часам, як дзіця, зграбала яна пясок у кучкі, потым зноў раўняла ўсё рукою. Я прайшоў міма, затым спыніўся, пастаяў даволі доўга, гледзячы на яе, але яна мяне не бачыла і не чула...»
6 лістапада Міклуха-Маклай накіраваўся ў вёску Суоу, дзе, як яму гаварылі, знаходзіўся ў палоне ў туземцаў малаец Ахмат, былы матрос шхуны «Марская птушка». Падарожнік хацеў выручыць бедака-малайца, ды і многае спадзяваўся ад яго разведаць: бо Ахмат прабыў на востраве каля трох гадоў і міжвольна добра вывучыў звычкі і норавы туземцаў.
Мерапрыемства было небяспечнае: туземцы вёскі Суоу знаходзіліся ў варожых адносінах з суседзямі, славіліся жорсткасцю і людаедствам. He жадаючы, каб яго ўтрымлівалі або навязвалі яму ахову, Маклай накіраваўся ў Суоу, нікому не сказаўшы, у суправаджэнні туземцаў Кахэма і Падако. Капітану-ж ён пакінуў запіску, у якой яшчэ раз напамінаў аб угаворы: нікога не карадь, калі яго заб’юць.
«Бев прыгод прысталі мы да прыстані вёскі Суоу. Я палічыў лепш застацца ў пірозе, а ў вёску, якая знаходзілася на ўзгорку, паслаў Падака, каб ён прывёў Ахмата зараз-жа. He прайшло і пяці мінут, як Ахмат, акружаны натоўпам жыхароў Суоу, падышоў да пірогі... Спачатку ён нічога не мог сказаць — не ведаю, ад нясмеласці або хвалявання. Некалькі малайскіх слоў, сказаных мною, падбадзёрылі яго. Ен мне адказваў, што яго ўтрымліваюць тут як палонніка і што ён жадае, каді толькі магчыма, паехаць са мною; ,што гэта будзе, аднак, залежаць ад мяне, таму што туземцы Суоу не адпусцяць яго без выкупу, а ў яго нічога няма. Я суцешыў Ахмата, сказаўшы, што выкуп я заплачу і маю намер зрабіць гэта сёння-ж...	—
Я паспяшыў на шхуну. Пры развітанні Ахмат быў вельмі расчулены, ледзь не плакаў, хацеў цалаваць мне рукі. Ен прасіў мяне прывезці яму з сабою са шхуны пару старых панталонаў і якую-небудзь кашулю, таму
што, гаварыў ён, яму было-б няёмка з’явіцца на шхуну ў вопратцы дзікуноў.
Я стрымаў слова і, не гледзячы на стомленасць, паехаў за былым палоннікам, як абяцаў, к тром гадзінам. Выкуп за яго быў з наступных рэчаў: вялікая амерыканская сякера, 6 сажняў чырвонай баваўнянай тканіны, 3 вялікія нажы, 12 вялікіх кавалкаў жалеза, палавіна какосавай шкарлупы бісера, 2 яшчыкі запалак...»
Вярнуўшыся на шхуну, Маклай пачаў распытваць Ахмата аб бачаным і перажытым. Ахмат расказаў, што туземцы купляюць сабе двух, a то і пяцярых жонак; што начальнікі ў іх ёсць, але ўлада іх залежыць хутчэй ад асабістага іх характару, чым ад тытула і становішча; што людаедства тут бывае нярэдка; што сам ён, між іншым, не можа асабліва скардзіцца на туземцаў: з ім туземцы абыходзіліся добра. Вось толькі за жонак яму
сваіх дзяўчат не аддавалі...
— А дзе Пальдзі? — перабіў апавядальніка Маклай.
— Забіты, — адказаў малаец.
«Saddie F. Caller» прастаяла ля вострава Андра дзён дзесяць; шкіпер, нагрузіўшы шхуну лепшым гатункам трэпанга, збіраўся ў дарогу. Ен гатоў быў выканадь прынятае на сябе абавязацельства і адвезці падарожніка ў заліў «Астралябіі».
Але яго камерцыйная дзейнасць прышлася не да густу Маклаю. НагледзеЎшыся, як у абмен на трэпанг і перламутр капітан Вэбер і яго спадручныя збываюць туземцам усялякі хлам, Міклуха-Маклай рашыў, што лепш сам не паедзе ў бухту «Астралябіі», чым прывязе з сабой падобных гасцей. 3 неахвотай вучоны вызваліў шкіпера ад яго абавязацельства.
Аб’ездзіўшы астравы Нова-Гебрыдскія, Адміралпейства, астравы Банкса, Агамес і Саламонавы, шхуна ў студзені 1880 года кінула якар ля вострава Базілакі. Тут падарожнііку стала вядома, што на суседні астравок — Тэсце — у хуткім часе павінен прыбыць місіянерскі параход, які робіць інспектарскую паездку ўздоўж поўднёва-
га берага Новай Гвінеі. Маклай рашыў пакінуць шхуну і перабрацца на параход. На поўднёвым беразе Новай Гвінеі ён яшчэ ніколі не быў; акрамя таго, яму хацелася вырашыць пытанне: ці сапраўды, як сцвярджаюць місіянеры, там жыве нейкае асобае жоўтае племя, якое адрозніваецца ад другіх, цёмнаскурых, плямён?
Параход накіраваўся ў Ануапату — порт Марэсбі, ро бячы стаянкі ля прыбярэжных вёсак, Прыпынкі былі наруку Маклаю: ён усюды прадаўжаў свае назіранні. У вёсцы Бар-Бара ён заўважыў у жанчын дзіўную дэфармацыю галавы: у многіх поперак чэрапа ішла вузкая ўціснутая лінія. Маклай хутка зразумеў, чаму ўтвараецца такая ўціснутасць: яе выклікае вяроўка, якой дзяўчынкі з ранніх год абвязваюць сабе галовы; на вяроўцы вісіць мяшок, а ў мяшку яны носяць цяжкасці.
Ва ўсіх вёсках Міклуха-Маклай разглядаў і зрысоўваў узор татуіровак, якімі былі ўпрыгожаны туземныя жанчыны. Ен знайшоў, што пэўны арнамент характэрны для туземцаў пэўнай мясцовасці; узор перадаецца па спадчыне, з пакалення ў пакаленне, і, такім чынам, можа часам падказаць этнографу, адкуль перасялілася тое ці іншае племя.
Татуіроўка вельмі зацікавіла яго. «Паколькі некаторыя жанчыны, гадоў дваццаці пяці, татуіраваны з галавы да каленяў, — заносіць ён у дзёвнік у вёсцы Карапуні, — я стаў сумнявацца, каб аперацыя гэтая магла быць звязана са значным болем».
Падарожнік рашыў праверыць сваю здагадку. Ен аддаў у распараджэнне жанчын левае плячо. Яны палажылі яго на цыноўку; адна памачыла палачку ў ваду з вугалем і нарысавала на скуры Маклая выбраны ім узор; другая, узброіўшыся вострым шыпам і малаточкам, стала хутка ўтыкаць шьтп v ckvpv. удараючы па ім малаточкам. Шып пранікаў «міліметры на два ўглыб», паведамляе Маклай, які любіў дакладаасць
«Хутка ўвесь чорны рысунак зрабіўся чырванаватым ад выступаўшай пры кожным уколе крыві...» «Заплаціўшы аператаршам і іх памочніцам, ... я вярнуўся дадому, пераканаўшыся, што аперацыя звязана з параўнальна нязначіным болем».
Праз два з паловай месяцы параход прыбыў у Ануапату.
Міклуха-Маклай узяўся за пошукі «жоўтых людзей». Аднак чуткі аб існаванні асобага жоўтага племені не пацвердзіліся. Маклай устанавіў толькі, што жыхары мяогіх вёсак поўднёвага берага Новай Гвінеі маюць невялікую прымесь палінезійскай крыві.
3 Ануапаты падарожнік выехаў у красавіку 1880 ro­fla. Але ненадоўга: у жніўні 1881 года яму " давялося другі раз наведаць поўднёвы бераг Новай Гвінеі па зусім асаблівай прычыне.
Ён ездзіў у Аўстралію; зрабіў экскурсію ўглыб краіны ў пошуках племені «безвалосых людзей», аб якіх яму паведамлялі (сапраўды, на рацэ Балоне ён знайшоў безвалосых туземцаў, але не племя, а адну толькі сям’ю), і, ажыццяўляючы сваю даўнейшую мару, арганізаваў у Сідвеі заалагічную станцыю для вывучэння марской фауны... Аднак непакой за лёс людзей зноў адарваў яго ад заняткаў па вывучэнню жывёл.
Аб паўторнай паездцы на поўднёвы бераг Новай Гвінеі ён расказаў так:
«У вёсцы Кало былі забіты папуасамі чацвёра місіянераў... Даведаўшыся аб гэтым, камадор англійскай марской станцыі Вільсан палічыў неабходным сурова пакараць жыхароў вёскі Кало і для гэтага асабіста накіраваўся на месца злачынства. Паколькі я... быў знаем з мясцовымі ўмовамі, то стараўся пераканаць камадора Вільсана, што забойства, відаць, было справай нямногіх і што несправядліва было-б з-за нямногіх, сапраўды вінаватых, пакараць усіх жыхароў вёскі, у якой налічвалася каля двух тысяч чалавек. Камадор, згаджаючыся ў прынцыпе з маімі довадамі, знаходзіў, аднак, вельмі цяжкім выявіць сапраўдных віноўнікаў і меркаваў, што для прыкладу навучання туземцаў і падтрымання значэння англійскага флоту нічога не застаецца, як спаліць усю вёску. Але паколькі я працягваў настойваць на сваім і запэўніваў, што знайсці вінаватых можна, то Вільсан прапанаваў мне накіравацца з ім.
План мой зусім удаўся: замест опалення вёокі і пагалоўнага знішчэння жыхароў усё абмежавалася некалькімі забітымі ў сутычцы, у якой загінуў галоўны віноўнік забойства,... начальнік вёскі, Квайпо...»
Паездка была кароткатэрміновай. Ажыццявіўшы сваё высокароднае заступніцтва, Міклуха-Маклай вярнуўся ў Сідней і зноў узяўся за свае работы на марской заала-
гічнай станцыі. Неўзабаве ў яго жыцці адбылася вялікая падзея. У лютым 1882 года ў Мельбурн прыбыла руская эскадра. Даўно ўжо падарожнік марыў пабыць на радзіме, якую пакінуў дванаццаць год назад. Цяпер ён скарыстаў выпадак, і праз поўгода броненосец «Пётр Вялікі» даставіў яго ў Кранштат.
Паехаў Міклуха-Маклай з Расіі нікому невядомым студэнтам; вярнуўся славутым даследчыкам, за кожным крокам якога сачыла еўрапейская прэса. У 1892 годзе французскі гісторык Мано надрукаваў аб Міклуха-Маклаю вялікі захапляючы артыкул. Схіляючыся перад высокародствам і мужнасцю рускага падарожніка, перад гуманістычным сэнсам яго навуковых работ, ён назваў яго «адным з самых лепшых людзей, якія з’яўляліся калінебудзь на нашай планеце...» У Расіі Міклуха-Маклай атрымаў пісьмо ад Льва Талстога.