Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
На другую раніцу я быў, зразумела, жывы і здаровы. Перад адыходам з Гарымы Абуі прынёс мне ў падарунак свінню значных памераў і ра,зам з Малу абавязкова пажадаў праводзіць мяне не толькі да Багаці, але і ў таль Маклай.
Гэты эпізод, расказаны і пераказаны з вёскі ў вёску, зрабіў на туземцаў моцнае ўражанне.
Л1IIЕ НI»
11 ліпеня
Туземцы Бонгу паведамілі мне аб смерці Вангума. Гэта быў туземец з Гарэнду, чалавек гадоў дваццаці пяці. Вангум быў моцны і здаровы мужчына, як раптам захварэў і дні праз два-тры нечакана памёр.
Мэблі сказаў мне, што гэтая смерць выклікала моцную трывогу ў вёсках Бонгу і Гарэнду. Бацька, дзядзька і сваякі нябожчыка, якіх было шмат у абодвух вёсках, узмоцнена ўгаварваюць мужчынскае насельніцтва Бонгу і Гарэнду безадкладна накіравацца ў паход іна жыхароў адной з горных вёсак
Пачуўшы аб тым, што адбылося, я рашыў не дапусціць экспедыцыі ў горы. Я ўстрымаўся, аднак, ад усялякіх безадкладных заяў, жадаючы спачатку грунтоўна высветліць сутнасць справы.
1	«Міжусобіцы ў папуасаў, — піша Міклуха-Маклай у адным з сваіх навуковых артыкулаў, — часта бываюць выкліканы павер’ем, што смерць, нават выпадковая, адбываецца пры пасрэдніцтве так званага «онім», прыгатаванага ворагамі памёршага... Пасля смерці памёршага сваякі і сябры яго збіраюцца абмяркоўваць, у якой вёсцы і кім быў прыгатаваны «онім»... Разважаюць доўга, перабіраючы ўсіх недругаў нябожчыка, не забываючы прьі гэтым і сваіх асабістых непрыяцеляў. Нарэшце, вёска, дзе жыве вораг, адкрыта; віноўнікі смерці знойдзены; складаецца план паходу, падбіраюцца саюзнікі і г. д.
15 ліпеня
Я даведаўся ўчора вечарам аб адной спрыяльнай для маіх планаў акалічнасці: жыхары Бонгу і Гарэнду ніяк не могуць згаварыцца наконт таго, у якой іменна вёсцы жыве мяркуемы вораг Вангума ці бацька гэтага злосніка, які прыгатаваў «онім», што выклікаў смерць маладога чалавека. Гэтае рознагалоссе, аднак, яны спадзяваліся ўхіліць вельмі простым спосабам: напасці спачатку на адну, а пасля і на другую
вёску.
Дэпутацыя з Бонгу, якая з’явілася да мяне і прасіла мяне быць іх саюзнікам у выпадку вайны, атрымала ад мяне рашучы адказ. Калі некаторыя ўгаварвалі мяне дапамагчы ім, я сказаў з вельмі сур'ёзным выглядам і ўз-
высіўшы крыху голас:
— Маклай балал кэре (Маклай гаварыў даволі).
Пасля гэтага дэпутацыя пайшла.
Затым я накіраваўся ў Гарэнду паслухаць, што мне скажуць там. Людзей там я сустрэў нямнога; усе гаварылі аб прадстаячай вайне з Мана-тамо.
Я ўвайшоў у хаціну Вангума. У куце, каля барлы, узвышаўся гамбор; недалёка ад яго гарэў касцёр, ля якога на зямлі, уся вымазаная сажай, амаль без усякай вопраткі, сядзела маладая ўда.ва памёршага. Паколькі ў хаціне нікога, акрамя мяне, не было, то яна ўсміхнулася мне зусім жаласна. Ёй, відаць, надакучыла роля няўцешнай удавы. Я даведаўся, што яна павінна перайсці да брата памёршага.
He дасягнуўшы задуманай мэты свайго наведвання, я накіраваўся дадому і дарогай убачыў бацьку Вангума,
які раскладваў агонь на беразе пад зусім новай пірогай свайго памёршага сына, якую Вангум скончыў усяго за некалькі дзён да смерці. Пірога была пасечана ва многіх месцах; цяпер стары хацеў пакончыць з ёю зусім, гэта значыць спаліць яе.
Ведаючы, што я адгаварваю людзей ад вайны, якая павінна была адбыцца з-за помсты за смерць яго сына, стары амаль не глянуў на мяне.
Прайшло некалькі дзён. Экспедыцыя ў горы не адбылася. Між іншым, я не прыпісваю гэтага майму ўмяшанню, а проста абедзве вёскі не сышліся на гэты раз у думках.
Сёння каля трох гадзін я сядзеў на верандзе за нейкай пісьмовай работай. Раптам з’яўляецца Сале, увесь успацелы, і гаворыць мне, што чуў ад людзей Бонгу аб раптоўнай смерці малодшага брата Вангума. Непакоячыся за вынікі смерці абодвух братоў на працягу такога кароткага часу, я зараз-жа паслаў Мэблі ў вёску даведацца, ці праўда гэта.
Мэблі вярнуўся і расказаў мне наступнае. Раніцаю Туй, дзевяці-дзесяцігадовы хлопчык, брат Вангума, накіраваўся з бацькам і іншымі жыхарамі Гарэнду лавіць рыбу да ракі Габенеу. Там яго ўкусіла за палец рукі невялікая змяя; яд падзейнічаў так моцна, што перапалоханы бацька, схапіўшы дзіця на рукі і кінуўшыся амаль бягом назад, прынёс яго ў вёску ўжо амаль мёртвым.
Сабраўшы за хвіліну ўсё неабходнае, гэта значыць ланцэт, нашатырны спірт, марганцавакіслы калій і некалькі бінтоў, я паспяшыў у Гарэнду. Нага ў мяне моцна балела, і таму я вельмі ўзрадаваўся магчымасці скарыстаць пірогу, якая накіроўвалася ў порт Канстанціна: яна магла адвезці мяне ў Гарэнду.
Каля Урур-І мы даведаліся ад моцна ўзрушаных Іёна, і Намуя, якія беглі з Гарэнду, што бедны Туй толькі што памёр і што трэба ісці паліць хаціны Мана-тамо (людзей з горнай вёскі).
Пачулася некалькі ўдараў барума, якія паведамлялі аб смерці хлопчыка. Калі я вышаў на бераг, мяне апярэдзілі некалькі жанчын; яны беглі і галасілі. У вёсцы хваляванне было моцнае: страшэнна ўзрушаныя мужчыны, чамусьці ўсе са зброяй у руках; жанчыны, якія плакалі і лемантавалі, непазнавальна змянілі звычайна ціхі 200
і спакойны выгляд вёскі. Усюды толькі і было чуваць пра «онім» і «Мана-тамо барата» (ідзём паліць горцаў).
Гэтая другая смерць, якая здарылася ў той-жа вёсцы, нават у той-жа самай сям’і, дзе і першая, з прамежкам якіх-небудзь двух тыдняў, зрабіла сярод жыхароў абодвух вёсак сапраўдны параксізм гора, прагі помсты і страху. Нават самыя спакойныя, якія раней маўчалі, цяпер пачалі з запалам сцвярджаць, што жыхары якойнебудзь горнай вёскі прыгатавалі «онім», ад чаго Вангум і Туй памерлі адзін за другім, і што калі гэтага не спыніць безадкладным паходам у горы, то ўсе жыхары Гарэнду перамруць, і да т. п.
Вайна цяпер здавалася ўжо непазбежнай. Аб ёй гаварылі і старыя і дзеці, а больш за ўсіх крычалі бабы; моладзь рыхтавала і прыводзіла ў парадак зброю.
На мяне ў вёсцы паглядалі скоса, ведаючы, што я супроць вайны; некаторыя глядзелі зусім варожа, нібы я вінаваты ў той бядзе, якая здарылася. Адзін стары Туй, як і заўсёды, быў прыязны са мною і толькі сур’ёзна ківаў галавой. Мне нічога болын не заставалася рабіць у Гарэнду: людзі былі занадта ўзрушаныя, каб слухаць мяне спакойна.
Скарыстаўшы святло месяца, я прайшоў у Бонгу найкарацейшай сцяжынкай. Тут трывога была хоць і меншая, але ўсё-ж даволі значная.
Саул стараўся ўгаварыць мяне згадзіцца з ім, што паход на Мана-тамо неабходны. Довады яго былі такія: апошнія падзеі выкліканы «онімам»; калі яны (тамо Бонгу) не паб’юць Мана-тамо, то Мана-тамо паб’юць іх.
Вярнуўшыся дадому, я нават і ў сябе не мог пазбавіцца, ад размоў пра онім. Сале сказаў мне, што на востраве Яве онім называецца «доа»; ён верыў у сілу яго. Мэблі паведаміў, што на астравах Пелау «алай» — тое-ж самае, што онім; ён таксама не сумняваўся, што ад дзеяння оніма людзі могуць паміраць.
24 ліпеня
Раніцаю я накіраваўся ў Гарэнду. У туземцаў выгляд быў больш спакойны, чым напярэдадні, але паранейшаму пахмурны; нават Туй быў сёння ў змрочным настроі.
— Гарэнду баса (канец Гарэнду), — сказаў Туй, працягваючы мне руку.
Я пажадаў, каб Туй растлумачыў мне, у чым іменна заключаецца онім. Туй сказаў, што Мана-тамо як-небудзь дасталі таро або мяса, не скончанага людзьмі Гарэнду і, парэзаўшы яго на кавалачкі, загаварылі і спалілі.
Мы накіраваліся да хаціны, дзе ляжаў нябожчык і дзе быў натоўп мужчын і жанчын. Нечакана прагучэў рэзкі свіст. Жанчыны і дзеці спалохаліся і без аглядкі кінуліся ўцякаць у лес. Я не разумеў, што будзе, і чакаў цэлай працэсіі, але замест яе з’явіўся толькі адзін чалавек, які бесперапынна дзьмуў у «мункі-ай» (шкарлупа какосавага арэха, пракручаная зверху і збоку). Свішчучы, прайшоў ён міма ўваходу у хаціну, дзе ляжала цела мёртвага Туя, глянуў туды і зноў пайшоў. Што гэта значыла, я так і не зразумеў.
Калі заціх свіст, жанчыны вярнуліся і вынеслі пябожчыка з хаціны. Стары Бугай нацёр яму лоб белай фарбай (вапнай) і правёў той-жа фарбай уздоўж носа; астатнія часткі яго цела былі ўжо вымазаны куму (чорнай фарбай). У вушах у яго сядзелі завушніцы, а на шыі вісела губо-губо. Бугай дадаў да гэтага святочнага ўбрання яшчэ новы грэбень з белым пяром пеўня, які ён уваткнуў мёртваму ў валасы. Затым цела пачалі загортваць у губ; але гэта рабілася толькі да часу, таму што ўласна «гамбор расар» (увязаць карзіну) павінны былі не тут, а ў Бонгу. Сагам, дзядзька нябожчыка, узяў труп на плечы, падлажыў губ пад цела і накіраваўся шпаркім крокам па, сцяжынцы, якая вяла ў Бонгу. За ім адправіўся ўвесь натоўп.
Я з некалькімі туземцамі пайшоў іншай дарогай, а не той, якой пайшла пахавальная працэсія, і прышоў на адну з пляцовак Бонгу амаль адначасова з ёю. Тут з прынесеных губ быў прыгатаваны гамбор, у які апусцілі ня'божчыка, прычым ні адно з упрыгожанняў, надзетых на яго, не было знята; галаву нябожчыка закрылі с мяшком.
Пакуль мужчыны, бліжэйшыя сваякі памёршага,, увязвалі гамбор, некалькі жанчын, вымазаных чоряай фарбай, галасілі, прытанцоўваючы, пры гэтым яны вельмі круцілі задам і гладзілі гамбор рукамі. Больш за ўсіх вызначалася Калоль, маці памёршага: яна то скрабла зямлю ногцямі, то, трымаючыся за гамбор, неміласэрна галасіла.
Нарэшце гамбор быў аднесены ў хаціну Сагама. Мне, як і іншым, быў прапанава,ны онім для таго, каб і з намі не здарылася якога-небудзь няшчасця. Я згадзіўся, жадаючы ўбачыць, у чым заключаецца онім. Іён, адзін з прысутных, выплюнуў свой онім мне і другім на далонь, пасля чаго мы ўсе натоўпам накіраваліся да мора мыць рукі. Стары Туй угаварваў мяне прыгатаваць «онім Маклай», каб моцнае землетрасенне разбурыла ўсе вёскі ў гарах, але не зрабіла нічога прыбярэжным жыхарам. Вечарам гэтага-ж дня я пачуў гукі барума ў Гарэ-нду. Мэблі, які вярнуўся адтуль, разбудзіў мяне і таямніча паведаміў, што вайна з Мана-тамо (відавочна, з Тэньгум-Мана) вырашана, але дамоўлена нічога не гаварыць аб ёй Маклаю.
Войпы тут хоць і не вельмі кровапралітныя (забітых бывае мала), але затое вельмі працяглыя; часцей за ўсё яны ператвараюцца ў асобныя вендэты якія падтрымліваюць няспыннае хваляванне і вельмі зацягваюць заключэнне міру. У час вайны многія вёскі зусім парываюць зносіны адна з другой2. Пераважная думка кожнага: жаданне забіць або страх быць забітым.