Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Калі я прышоў у Бонгу праз поўгадзіны, Мукау ўжо быў у групе мужчын, якія чакалі частавання («інгі уяр»). Акрамя тамо Бонгу, прысутнічалі тлксама людзі Гарэнду.
Мукау — хлопчык гадоў чатырнаццаці ці пятнаццаці. Ло годам ці двума старэйшая за яго.
На другі дзень я бачыў цэлы натоўп маладых людзей Бонгу, якія ішлі разам з Мукау да мора купацца. Яны гучна гаварылі і смяяліся. Гэтде куцанне, відадочна,
мела непасрэдную сувязь з вяселлем; ці праводзілі маладыя дзяўчаты Ло, ці была яна вымыта імі — я не ведаю; ва ўсякім выпадку гэтае купанне Мукау было апошнім актам яго вяселля.
Пасля, у чэрвені, я бачыў другі род вяселля, іменна— выкраданне дзяўчыны сілай, але, уласна, сілай толькі для віду, па загадзя ўмоўленай згодзе.
Выпадак гэты адбыўся такім чынам. Гадзіны ў дзве ці ў тры дня пачуўся барум у Бонгу, які заклікаў да зброі. У вёску прыбег хлопчык з паведамленнем, што некалькі ўзброеных людзей з Коліку-Мана нечакана з’явіліся на плантацыю, дзе працавалі дзве ці тры жанчыны Бонгу, і забралі з сабой адну з дзяўчат. Некалькі маладых людзей Бонгу накіраваліся ў пагоню за выкрадальнікамі. Адбылася сутычка, але толькі для віду (таму што ўсё было ўмоўлена загадзя), пасля чаго ўсе накіраваліся ў Коліку-Мана, дзе было прыгатавана агульнае частаванне. Паміж людзьмі, якія прымалі ўдзел у пагоні, знаходзіўся бацька і дзядзька ўкрадзенай дзяўчыны. Усе вярнуліся з падарункамі з Коліку-Мана, і ўсе задаволеныя. Украдзеная дзяўчына зрабілася жонкай аднаго з выкрадальнікаў.
МАЙ
29 мая
Хвароба і смерць жонкі Мотэ
Раніцай мне сказалі, што жонка Мотэ вельмі хворая і прасілі прыйсці ў вёску. Праз гадзіну па поўдні адзін з туземцаў прышоў з паведамленнем, што жанчына гэтая памірае і што муж яе просіць мяне даць ёй лякарства. Я адправіўся і, пачуўшы жалобны плач жанчын, якія галасілі ў розных кутках пляцоўкі перад хацінай, падумаў, што ўжо хворая памерла.
Каля хаціны сядзелі жанчыны з Бонгу і Гарэнду. Яны кармілі грудзьмі дзяцей і галасілі. Мне паказалі хаціну паміраючай, у якую я і ўвайшоў. У хаціне было вельмі цёмна, так што, увайшоўшы ў яе са святла, я спачатку нічога не мог разгледзець. На мяне накінуліся некалькі жанчын, просячы лякарства.
Калі вочы мае прызвычаіліся да цемнаты, я разгледзеў, што паміраючая ляжыць і кідаецца пасярод хаціны, на голай зямлі. Каля яе размясціліся жанчыны, якія трымалі хто галаву, хто плечы, хто рукі, хто ногі хворай. Акрамя таго, у хаціне было яшчэ многа другіх жанчын і дзяцей. Паміраўшая не расшчэмлівала зубоў і толькі часам уздрыгвала і старалася падняцца. Па-за хацінай, як і ўнутры, усе гаварылі аб смерці. Сама хворая часам ускрыквала: «Памру, паміраю!»
He паспеў я вярнуцца дадому, як Мотэ прышоў за абяцаным лякарствам. Я паўтапыЎ. што прын«су ягосам. Адмераўшы невялікую дозу морфію, я вярнуўся ў Бонгу. Мяне сустракалі і праводзілі так, нібы сапраўды я нёс з сабою надзейны сродак ад усякіх хвароб.
У хаціне мяне чакаў той'Жа малюнак. Хворая не захацела прыняць лякарства, не гледзячы на тое, што ўсе ўгаварвалі яе, і адзін з туземпау стараўся нават раскрыць ёй рот данганам, каб уліць лякарства. Хворая паўтарала часам: «Паміраю, паміраю!»
30 мая
Сонца толькі што ўзышло, калі некалькі кароткіх удараў барума, паўтораных у розных кварталах вёскі, абвясцілі, што жонка Мотэ памерла. Я паспяшыў у Бонгу. Лямант жанчын чуўся ўжо здалёк. Усе мужчыны ў вёсцы хадзілі ўзброеныя. Каля хаціны Мотэ я ўбачыў яго самога: ён то хадзіў, прысядаючы пры кожным кроку, то бегаў, як-бы жадаючы дагнаць ці напасці на кагосьці; у руках у яго была сякера, якой ён сек — але толькі для віду — стрэхі хацін, какосавыя пальмы і г. д.
Я прабраўся ў хаціну, перапоўненую жанчынамі, дзе ляжала нябожчыца. Там было цёмна, і я мог разабраць толькі тое, што памёршая ляжыць на нарах і вакол яе тоўпяцца з прычытаннем і плачам жанчыны.
Гадзіны праз дзве Мако і другія сваякі нябожчыцы зрабілі ў пярэдняй частцы хаціны нешта накшталт высокага крэсла з вёслаў і палак. Адзін туземец вынес на руках цела жанчыны, вельмі схуднелай за апошнія дні; другі прыняў і пасадзіў яго на падрыхтаванае крэсла. У нябожчыцы ногі былі сагнутыя ў каленях і звязаныя. Іх захінулі ў жаночыя малі, а каля галавы і па баках уваткнулі галінкі калеуса з рознакаляровымі лісцямі.
Між тым на пляцоўку перад хацінай высыпалі туземцы, якія прышлі з Гарэнду і Гумбу, усе ўзброеныя, з ваяўнічымі крыкамі і жэстамі. Пры гэтым гаварыліся прамовы, але так хутка, што мне нельга было зразумець сказанага.
Мотэ прадаўжаў сваю пантаміму гора і адчаю; толькі апрануты ён быў цяпер у новы маль, а на галаве ў яго быў модны «катазань» (грэбень з веерам з пер’яў, якія носяць выключна бацькі сем’яў); вялікі гун матляўся пад пахамі, і, як і раніцай, на плячы ў яго была сякера. Ен хадзіў, як раней, прысядаючы; гэта былі танцы, якія ён выконваў у такт пад сваю плаксівую прамову і галашэнне жанчын.
Ясна было, што ўсё гэта проста камедыя, якую прысутныя лічылі неабходным выканаць. Калі Мотэ, увайшоўшы ў запал у сярэдзіне сваіх маналогаў, пачаў шалёна секчы сякераю какосавую пальму, адна з жанчын,— здаецца, сястра яго, — спыніла раптам свае роспачныя ўсхліпванні, падышла да Мотэ і заўважыла яму самым дзелавым тонам, што псаваць дрэва не варта; пасля гэтага ён, ударыўшы па дрэву яшчэ разы са два, але ўжо менш моцна, адышоў у бок і пачаў выліваць сваё гора, ломячы стары, зусім непатрэбны плот. А калі пачаў крапаць дождж, Мотэ адразу-ж выбраў сабе месца пад дрэвам, дзе дождж не мог сапсаваць яго новага маля і пер’яў на галаве.
Прышлі сябры Мотэ з Гумбу. Каб выказаць сваё спачуванне, яны прынеслі з сабою падарункі (табіры), паклаўшы іх перад уваходам у хаціну памёршай. Табіры былі разабраны членамі сям’і.
Увесь дзень прадаўжалася выццё Мотэ, і нават вечарам, у змроку, ён яшчэ хадзіў і паўтараў сваю песню, якая пачыналася словамі: «аламо-амо». Наколькі я мог зразумець, гаварыў ён прыблізна наступнае: «Ужо сонца зайшло, а яе ўсё няма; ужо цямнее, а яна не прыходзіць; я клічу яе, а яна не вяртаецца» і г. д.
Памёршую зноў прынеслі ў хаціну, і зноў жанчыны, па чарзе галосячы, падтрымліваючы агонь і балбочучы, акружылі нары, на якіх яна ляжала.
Калі я ноччу зайшоў у Бонгу, я застаў тую-ж сцэну: жанчыны вартавалі ўнутры хаціны і ля ўваходу ў яе, мужчыны — на пляцоўцы ля кастра. Некалькі разоў ноччу я чуў барум, на гукі якога эдклікаўся другі, недзе
далёка у гарах (як я даведаўся потым, гэта быў барум вёскі Бурам-Мана).
31 мая
Прышоўшы раніцай у Бонгу, я ўбачыў, што настрой вельмі змяніўся. Людзі ажыўлена. размаўлялі, сочачы за прыгатаваннем «інгі». Мяркуючы па колькасці гаршкоў, якія стаялі радамі на доўгім кастры, і па кучах шалупіння таро і ямса, над якімі завіхаліся, прагна рохкаючы, некалькі свіней, — частаванне павінна было быць багатым.
Усё было падрыхтавана ноччу. Мне сказалі, што людзі Бурам-Мана, адкуль памёршая родам і дзе жылі яе блізкія сваякі, павінны прыйсці «гамбор расар» (звязаць карзіну) і што іх цяпер чакаюць.
Я накіраваўся ў хаціну, дзе ўбачыў, што труп быў ужо ўпакаваны жанчынамі ў скрынку з «губ» але галава была яшчэ відаць. Падышоўшы да гамбора, я заўважыў, што ўсе ўпрыгожанні і пацеркі, якія былі павешаны на нябожчыцу ўчора, цяпер зняты; нават новы маль не быў пакінуты, і, акрамя некалькіх галін, нічога не было пакладзена ў гамбор.
Пачуўшы страшныя крыкі, я вышаў з хаціны. Гэта быў натоўп жыхароў горнай вёскі Бурам-Мана, якія з крыкамі і ваяўнічымі жэстамі збягаліся з усіх канцоў на пляцоўку, як учора людзі Гарэнду, але з яшчэ болыпым шумам і азартам. Услед за імі з’явіліся жанчыны Бурам-Мана. Яны накіраваліся проста ў хаціну нябожчыцы, галосячы самым старанным чынам. Паколькі людзі Бурам-Мана павінны былі вярнуцца дахаты сёння-ж, то жыхары Бонгу паспяшылі размеркаваць паміж імі пачастункі, якія не належала есці тут, а трэба было ўзяць з сабою. Для гэтага ў кожны табір было пакладзена бананавае лісце, а на іх вараная гародніна і кавалкі свініны, так што было зручна звязаць іх у вялікія скруткі; затым да кожнага скрутка, колькасць якіх адпавядала колькасці прышоўшых мужчын (амаль усе яны — сваякі памёршай), былі дабаўлены розныя рэчы: табіры, гуны, малі і да т. п.
Між тым два туземцы Бурам-Мана вынеслі з хаціны гамбор з нябожчыцай; пры гэтым мітусня каля гамбора
1	Г у б — пальмавае лісце.
і плач жанчын вельмі ўзмацніліся. Мужчыны заняліся ўвязкай карзіны з целам. Яна была прывязана да бамбуку, канцы якога два мужчыны трымалі на плячах, a два другія, не шкадуючы ратанга \ увязвалі карзіну, даведзеную гэтым сцягваннем да вельмі малых памераў.
Жанчыны, не перастаючы галасіць, пачалі кружыцца і танцаваць вакол. Часамі яны спыняліся, прадаўжаючы вырабляць сярэдняй часткай цела свае звычайныя рухі; некаторыя скраблі і церлі рукамі іамбор, як-бы лашчачы яго, пры гэтым прычыталі на розныя галасы. Гэтыя групы няспынна мяняліся, пакуль, нарэшце, гамбор не быў унесены зноў у хаціну і не падвешаны да перакладзіны ў рагу яе. У гэты час людзі Бурам-Мана, нагрузіўшы жонак сваёй доляй пачастункаў і доляй спадчыны, паспяшылі адправіцца дадому і пайшлі са значна меншым шумам, чым прыходзілі.
Ч Э Р В Е Н Ь
2 чэрвеня
Сустрэў раніцай усіх туземцаў, ад малога да вялікага, з вычарненымі тварамі. У некаторых, акрамя твару, грудзі былі таксама нацёрты чорнай фарбай: у другіх, акрамя грудзей, і рукі і спіна, а ў Мотэ, мужа нябожчыцы, усё цела было пакрыта чорнай фарбай — «куму».
Мне сказалі, што гэта было зроблена ўжо ўчора вечарам і што сёння ўсе туземцы Бонгу і Гумбу засталіся ў сваіх вёсках і ніхто не хадзіў на работу. Мужчыны былі заняты піццём кеу і ядою з табіраў, жанчыны вазіліся каля хацін. Усе былі запэцканыя куму, на іх не было ніякіх упрыгожанняў, і яны былі падобныя на 'камінараў.
Заўважыўшы, што ўсе без выключэння вымазаны чорнай фарбай, я, падышоўшы да Мотэ, папрасіў куму, якая мне і была адразу-ж дадзена. На вялікае задавальненне абступіўшых мяне туземцаў, я, узяўшы мезенцам крыху куму, зрабіў сабе на ілбе невялікую чорную плямку. Мотэ пачаў паціскаць мне руку, прыгаварваючы: «э аба», «э аба», і з усіх бакоў пачуліся адабральныя галасы.
1	Р а т а н г — гнуткі ствол паўзучай пальмы; папуасы ўжываюйь яго замест вяроўкі.