Падарожжы
Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
... 9 чэрвеня шхуна вышла ў акіян. Да Новай Гвінеі — усяго некалькі сутак шляху. Ззаду засталіся астравы Адміралцейства, наперадзе падарожніка чакаў бераг заліва «Астралябіі», сяброўскі і прыветлівы Бераг Маклая.
1 7 Падарожты
Ч 3 Р В Е Н Ь
рыбыў 27 чэрвеня на маленькай шхуне пад англійскім флагам пад назвай «Sea Bird» («Марская птушка»). Заўважыў
значныя змены агульнага віду высокіх горных вяршынь.
Туземцы вельмі ўзрадаваліся, але нічуць не здзівіліся майму прыезду: яны былі ўпэўнены, што я стрымаю сваё слова. Калі я сышоў на бераг у Гарэнду, туземцы суседніх вёсак, не выключаючы жанчын і дзяцей, неўзабаве збегліся прывітаць мяне. Многія плакалі, і ўсё насельніцтва было вельмі ўзбуджана маім зваротам.
Я недалічыўся некалькіх старых — яны памерлі за час маёй адсутнасці, але затое многія хлопчыкі былі ўжо амаль дарослымі людзьмі, а паміж маладымі жанчынамі, якія павінны былі хутка стаць мацярамі, я пазнаў некалькіх, якіх пакінуў маленькімі дзяўчынкамі.
Жыхары бліжэйшых вёсак упрошвалі мяне пасяліцца сярод іх, але я, як і ў 1871 годзе, палічыў за лепшае не жыць у вёсцы, а размясціцца на некаторай адлегласці. Агледзеўшы мясцовасць каля Гарэнду, а затым каля Бонгу, я спыніў свой выбар на мыску ля самай вёскі Бонгу, і на другі-ж дзень туземцы, пад кіраўніцтвам маіх слуг і цесляра са шхуны, пачалі расчышчаць месца для майго дома і шырокую дарогу ад «улеу» — пясчанага берага — да пляцоўкі, выбранай мною.
Гэты раз невялікі драўляны дом у разабраным відзе быў прывезены мною з Сінгапура, але палі, на якіх ён павінен быў стаяць, увесь корпус яго, а таксама страха былі зроблены ўжо тут, на месцы. Я не хацеў затрымліваць шхуну вельмі доўга і разам з тым жадаў выкарыстаць паслугі цесляра; гэта прымусіла мяне не звяртаць увагі на якасць дрэва; вось чаму яно хутка прышло ў нягоднасць, галоўным чынам ад белых мурашак, вялікіх ворагаў драўляных збудаванняў у трашчных краінах. У ліку дрэў Берага Маклая ёсць, праўда, нямала відаў, якія супроцьстаяць гэтаму насякомаму, але дастатковай колькасці іх нельга было здабыць за кароткі час.
Л 1 11 Е Н Ь
На шосты дзень мой дом быў гатовы. У збудаванні яго, акрамя мяне, прымалі ўдзел два еўрапейцы, двое з маіх слуг, папуасы, якія пераносілі зруоленыя ствалы і крылі страху, а таксама папуаскія жанчыны, якія старанна расчышчалі дробны хмызняк вакол дома. Палі, на якіх стаяў дом, — каля двух метраў вышыні, і гэта дало мне магчымасць зрабіць з ніжняга паверха вялікую кладоўку, у якую былі перанесены мае рэчы (каля сямідзесяці скрынак, карзін і цюкоў рознай велічыні). Я мог адпусціць шхуну 4 ліпеня. Пры даламозе слуг (з якіх адзін малаец і служыць поварам, а пры выпадку і краўцом, а двое — мікранезійцы, туземцы астравоў Пелау) і некалькіх жыхароў Бонгу я хутка прывёў сваю сялібу ў належны выгляд і ўпарадкаваўся даволі камфартабельна.
Вельмі цікавыя звесткі я атрымаў ад туземцаў аб землетрасеннях, якія адбыліся ў час маёй адсутнасці. Як я ўжо сказаў, змяненне агульнага выгляду вяршынь МанаБоро-Боро (хрыбет Фіністэр) уразіла мяне, калі я вярнуўся на гэты бераг. Да майго ад’езду (у снежні 1872 года) расліннасць пакрывала самыя высокія вяршыні; цяпер-жа ва многіх месцах вяршыні і крутыя схілы аказаліся голымі. Туземцы паведамілі мне, што ў час маёй адсутнасці некалькі разоў паўтараліся землетрасенні на беразе і ў гарах, прычым многа жыхароў было забіта какосавымі дрэвамі, якія, падаючы, разбуралі хаціны.
Берагавыя вёскі пацярпелі галоўным чынам ад незвычайна вялікіх хваль, што прайшлі за землетрасеннем, Хвалі вырывалі дрэвы і няслі з сабой хаціны, якія стаялі
бліжэй да берага. Я даведаўся, што даўно, яшчэ да майго першага прыезду, цэлая вёска Аралу, якая знаходзілася недалёка ад марскога берага, паміж рэкамі Габенеу і Колі, была зусім змыта велізарнай хваляй разам з усімі жыхарамі. Паколькі гэта здарылася ноччу, то ўсе жыхары загінулі; толькі некалькі мужчын, якія выпадкова знаходзіліся ў гасцях у другой вёсцы, засталіся жывымі. Яны не пажадалі вярнуцца на старое месца і перасяліліся ў вёску Гумбу, якая пазбегла разбурэння, таму што яна пабудавана далей ад берага.
Пагібель Аралу добра памятаюць нават не вельмі старыя людзі, і я мяркую, што гэта здарылася каля 1855— 1856 гадоў. Пасля гэтай катастрофы ў суседніх мясцовасцях пачаліся шматлікія захворванні, якія канчаліся смерцю. Гэта адбылося, магчыма, ад разлажэння арганічных рэшткаў, выкінутых на бераг хвалямі і гніўшых на сонцы.
Ж Н I В Е II Ь
Дванаццатага жніўня я зрабіў экскурсію на пік Канстанціна. Далі да дзевяці гадзін раніпы ў сваёй дынзе 1 я накіраваўся ў Багаці, уся гара Тайо з пікам Канстанціна была добра відаць. Нідзе ні воблачка.
Дзякуючы свежаму ветру гадзіны праз паўтары я прыбыў у Багаці. Туземцы, якія сустрэлі мяне, перанеслі
1 Д ы н г a — пірога.
рэчы у хаціну Кады-Баро. Яны сказалі мне, што ісці на гару ўжо вельмі позна і варта пачакаць да заўтра.
На наступны дзень я падняў людзей у тры гадзіны раніцы. Напіўшыся кавы і размеркаваўшы рэчы паміж некалькімі насільшчыкамі, я накіраваўся пры святле няпоўнага месяца спачатку па лясной сцяжынцы, а пасля па сухому рэчышчу ракі Іёр. Калі развіднела, я запісаў імёны сваіх спадарожнікаў, якіх аказалася трыццаць чатыры чалавекі.
Паколькі я не ўзяў харчоў, мне прышлося зайсці ў вёску Яру. Маім спадарожнікам вельмі не хацелася ісці да,лей у горы, але я не звярнуў на гэта ніякай увагі, тым больш, што людзей у мяне было разоў у пяць болей, чым трэба.
Да каравана далучылася некалькі чалавек з вёскі Яру. Мы прадаўжалі ісці па рэчышчу ракі; у некаторых месцах (ля парогаў) прышлося ўзбірацца ўверх па глад-
кіх мокрых каменнях. Наогул дарога была не асабліва зручнай.
А трэцяй гадзіне пачаўся дождж, і ўсе горы пакрыліся воблакамі: таму спяшацца ісці наперад не было патрэбы.
Я сказаў туземцам, каб яны будавалі шалаш, а сам размясціўся на начлег. Зварыў сабе кавы і вымераў вышыню мясцовасці пры дапамозе апарата Рэньо, паказанне якога было амаль аднолькавым з паказаннем майго анероіда. Вышыня аказалася роўнай васьмістам шасцідзесяці футам.
Было даволі халаднавата, відаць, у выніку дажджу. Усю ноч дождж ліў як з вядра. Страха з непрамакальнай коўдры, расцягнутая над м^ім ложкам, аказалася размешчанай удала: не гледзячы на лівень, я застаўся зусім сухім, але паветра было вельмі вільготнае, і я не быў упэўнены, што дзень пройдзе без ліхаманкі.
Я ўстаў а шостай гадзіне і, бачачы, што не ўсе мае людзі сабраліся, не стаў іх чакаць, а аб’явіў, што «тамо білен» (добрыя людзі) могуць ісці за мною, а «тамо борле» (дрэнныя людзі) могуць заставацца. Гэта падзейнічала: амаль усе пайшлі за мною.
3-за дажджу, які ішоў ноччу, у рацэ было значна больш вады, чым учора; каменні былі вельмі слізкія, і трэба было бьшь вельмі асцярожнаму ў некаторых месцах. Крыху прайшоўшы, нам прышлося лезці па схілу направа, без прыкметных адзнак сцяжынкі. Mae спадарожнікі пачалі запэўніваць, што тут дарогі няма, і мне прышлося ісці або, дакладней, лезці наперад. На вялікі жаль, я адчуў, што ўчарашні дождж, ад якога я прамок, і начная вільгаць зрабілі сваю справу і што параксізму і ліхаманкі мне не пазбегнуць. Галава моцна кружылася, і я рухаўся наперад нібы ў поўсне. На шчасце, схіл быў пакрыты лесам, так што можна было, як прыпамінаецца, прытрымліваючыся і чапляючыся за сухія карэнні, рухацца наперад. У адным крутым месцы я працягнуў рукі да ліяны, а што адбылося пасля гэтага— зусім не ведаю...
А«нуўся я як быццам ад чалавечых галасоў. Я расплюшчыў вочы — бачу: вакол лес; я не мог выразна ўявіць сабе, дзе я. Ад агульнай стомленасці я зноў заплюшчыў вочы і пры гэтым адчуў значны боль у р,озных частках цела. Нарэшце, да маёй свядомасці дайшло, што я знаходжуся ў вельмі дзіўным стане: галава ляжыць
нізка, а ногі — значна вышэй. I ўсё-такі я не мог ўсвядоміць сабе, дзе я.
Калі я зноў расплюшчыў вочы, недалёка ад мяне пачуўся голас:
— Я табе гаварыў, што Маклай не памёр, a толькі спіць.
Некалькі туземцаў выглянулі з-за дрэваў. Від гэтых людзей вярнуў мне памяць. Я ўспомніў, што з імі я лез на гару, успомніў, як схапіўся за ліяну, каб утрымацца. Мая вага аказалася не адпаведнай яе моцы, і вось якім чынам я апынуўся крокаў на дзесяць ніжэй і ў такім нязручным стане. Я недаверліва абмацаў ногі, бок і спіну і затым прыўзняўся. Нічога не было зламана, хоць бок і спіна балелі; здаецца, цяпер я адчуваў
сябе нават больш бадзёра, чым да таго, калі ўпаў. Я ха-
цеў паглядзець на гадзіннік, але аказалася, што ад штуршка ён спыніўся. Сонца было ўжо высока, так што я меў падставу думаць, што я праляжаў у не вельмі зручным палажэнні больш двух гадзін, а можа нават і больш.
Часу нельга было траціць, a то да трох гадзін, відаць, зноў пойдзе дождж і з вяршыні нічога не будзе відаць. На шчасце, адзін з маіх энероідаў аказаўся ў поўнай спраўнасці. У гэтым месцы вышыня гары была 1500 футаў. Злёгку хістаючыся, спусціўся я ў неглыбокую даліну, а затым узабраўся зноў на ўзгорак, які туземцы называюць Гумуша і вышыня якога была 1880 футаў. За ім ішла зноў нешырокая даліна, а затым узвышша ў 2400 футаў.
Ідучы далей, мы прышлі да купалападобнай вяршыні гары Тайо, якая з мора надае гэтаму піку такі
незвычайны выгляд. На невялікай пляцоўцы раслі высокія дрэвы; вышыня тут была 2680 футаў.
Жадаючы паказаць жыхарам навакольных вёсак, што мы дабраліся да вяршыні, мае спадарожнікі запалілі каспёр. Двум з іх, больш спрытным, я перадаў прымацаваны да палкі белы флаг з тоўстага палатна з загадам прывязаць яго на вяршыні самага высокага дрэва, ацерабіўшы спачатку галіны. Калі гэта было зроблена, мы рушылі ўніз.
Я быў расчараваны гэтай экскурсіяй, таму што густая расліннасць закрывала від з вяршыні піка, а я і не падумаў узяць з сабой некалькі сякер, каб высекчы дрэвы навокал. Мы сышлі ўніз да месца нашага начлегу ўдала і, паабедаушы тут, накіраваліся ў Багаці.
3 бліжэйшых вёсак сходзіліся людзі, так што пад вечар мая світа складалася болып чым з двухсот чалавек. Хоць я і адчуваў значную стомленасць, я не хапеў нідзе спыняцца, і пры святле многіх дзесяткаў факелаў мы ўвайшлі ў Багаці гадзін ў дзесяць вечара.
Дваццаць трэцяга жніўня я накіраваўся на востраў Білі-Білі, дзе туземцы пабудавалі мне хаціну, цёмную, але не гарачую, на месцы, якое называецца Айру, куды я думаю прыязджапь час-ад-часу. Вярнуўшыся v Бонгу, я наведаў вёскі Энглам-Мана, Сегуана-Мана і СамбульМана.