Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
ВЕРАСЕНЬ
20 верасня
Быў у Гарагасі, дзе ўсё вельмі зарасло. 3 пасаджаных мною калісьці какосавых пальм прыняліся толькі пяць. На вялікім кенгары яшчэ моцна трымаецца пакінутая кліперам «Ізумруд» медная дошка, хоць чырвонае дрэва з’едзена мурашкамі. Я ўмацаваў яе, убіўшы некалькі цвікоў.
Усе палі старой маёй хаціны так з’едзены мурашкамі, што дастаткова лёгкага штуршка нагой, каб паваліць іх.
У Гарагасі значна болып птушак, чым каля майго новага дома, паблізу Бонгу, і знаёмыя крыкі іх выразна напомнілі мне маё жынцё ў гэтай мясцовасці ў 1871 — 1872 гадах.
Распарадзіўся, каб Мэблі, мой слуга з Пілау, і некалькі жыхароў Гарэнду расчысцілі пляцоўку на месцы маёй былой хаціны і каля какосавых пальм, якія растуць там.
КАСТРЫ ЧНІК
Дзякуючы майму цяперашняму памяшканню, значна больш выгаднаму, чым у Гарагасі, я магу займацца параўнальна-анатамічнымі работамі. Наогул камфорт (лепшае памяшканне і тры слугі) добратворна дзейнічае на здароўе.
У канцы верасня і ў пачатку кастрычніка я сабраў кукурузу, пасеяную ў ліпені. Затым я зноў пасеяў кукурузу і мноства насення другіх карысных раслін, прывезеных у гэты раз. Вакол маёй хаціны я пасадзіў дваццаць дзве какосавыя пальмы, і ўсе яны прыняліся.
Невялікія ранкі на нагах (у выніку ўдараў аб каменні, нацёртасць і да т. п.) ператвараюцца цяпер, галоўным чынам, ад дзеяння марской вады, ад якой нельга ўсцерагчыся, у значныя, хоць і павярхоўныя раны, якія, пры няўважлівых адносінах доўга не зажываюць. Яны не раз утрымлівалі мяне ад экскурсій і прымушалі вельмі часта сядзець дома.
Акрамя пісьмовай работы, я знаходжу магчымым займацца антрапалагічнымі вымярэннямі. У Гарагасі гэта было немагчыма, зараз-жа туземцы дастаткова прызвычаіліся да мяне і ў гэтых маніпуляцыях не бачаць нічога небяспечнага. He знаходжу, аднак, зручным вымяраць жанчын: мужчыны тут раўнівыя, а я не хачу даваць повад для непаразуменняў.
Адным словам, у гэтым выпадку «1е jeu ne vaut pas la chandelle» *. Да таго-ж вымярэнні жанчын звязаны з вельмі вялікімі клопатамі: угаворваннямі, неразумнымі пярэчаннямі і г. д.
ЛІСТАПАД
Часта хварэў ліхаманкай, і раны на нагах дрэнна зажываюць. Калі было можна, займаўся параўнальна-
1	«Le jeu ne vaut pas la chandelle» (франц.) —«Гульня не варта свечак».
анатамічнымі работамі, a то чытаў. Боль ад ран бывае па начах такі моцны, што прыходзіцца прымаць хларал, каб спаць. Калі тэмпература раніцамі апускаецца да 21°, я адчуваю холад зусім у такой-жа ступені, што і туземцы, якія дрыжаць усім целам.
С Н Е Ж A Н Ь
5 снежня
Пасля шматдзённых падрыхтаванняў сёння пачаўся «мун» у Бонгу, самы значны, які мне прышлося да гэтага часу бачыць. Пастараюся апісаць яго.
„Мун“ у Бонгу 5—6 снежня 1876 года
Пасля доўгіх падрыхтаванняў дзень «муна» быў, нарэшце, назначан. Апошнія дні туземцы суседніх вёсак амаль кожную ноч практыкаваліся ў танцах і спевах; барум часта чуўся днём і нават ноччу; жыхары Бонгу хадзілі ў Энглам-Мана за кеу для свята.
Была ўстаноўлена праграма: спачатку, 5-га дня, вечарам, павінен быў адбыцца «мун» вёскі Гарэнду, затым на наступны вечар павінны былі прыйсці «мун» вёсак Багаці і Гумбу.
Да пачатку «муна» святочная працэсія вышла з Бонгу з хворастам. Хвораст быў кінуты ў мора, і пасля цырымоніі ў ле-
се туземцы Гарэнду і Бонгу пачалі апранацца да «муна».
Галоўным характэрным упрыгожаннем былі вяліз-
ныя трохпавярховыя султаны — сангін-оле — такія высокія, што толькі кучаравыя куафюры папуасаў маглі іх утрымліваць. Султаны былі зроблены з казуаравых пер’яў, пер’яў какаду і райскай птушкі. За пояс былі заткнуты тры вялікія галіны калеуса, якія пры кожным кроку гайдаліся за. спіной. Такія-ж галіны, уваткнутыя за «сагю» (браслеты), упрыгожвалі ногі і рукі. Акрамя двух выбеленых «дзю» 2, у некаторых туземцаў на галаве была надзета дыядэма з сабачых зубоў. На шыі, акрамя 6ульра3, ямбі4 і другіх дробных упрыгожанняў з зубоў або пацерак, віселі губо-губо 5. Еўрапейскія анучкі (мае падарункі часоў Гарагасі) былі таксама выкарыстаны для ўпрыгожа,ння.
„Мун-Карамром“
Танцоры папарна, пры гуках акамаў, пагойдваючы ў такт і адначасова сваімі сангін-оле, плаўна ўвайшлі ў Бонгу і, апісаўшы дугу, пачалі апісваць кругі вакол пляцоўкі, часам папарна, часам утвараючы доўгі ланцуг па аднаму.
Перад танцуючымі, тварам да іх, рухаўся адзін з туземцау Бонгу, паступова адступаючы назад. Ен не быў упрыгожаны накшталт другіх танцораў; усяго толькі некалькі чырвоных кветак тырчэлі ў яго валасах, а ў руцэ было кап’ё, павернутае астрыём ва ўнутр. Кавалак шкарлупы какосавага арэха быў насаджаны на астрыё кап’я, каб не параніць выпадкова тых, што танцуюць пасупроць.
Танцы і спевы даволі манатонныя. Танцы складаюцца з плаўных невялікіх крокаў і нязначнага згібання кален; танцор усім корпусам крыху нагінаеіша ўперад. і султан ў яго на галаве таксама нагінаецца, нібы ківаючы камусьці. Мала-памалу далучаліся да групы танцораў і жанчыны, у новых малях, з мноствам
1 Сангін-оле — галаўны ўбор удзельніка святочных гульняў. Гэта бамбукавы абруч, шчыльна напзеты на галаву. да якога прымацавана расшчэпленая ўнізе бамбукавая палка, каля пя-ці метраў вышыні. з пучком пер’яў казуара на канцы.
2 Дзю — стужачка. якая падтрымлівае валасы.
3 Б у л ь-р a — нагруднае ўпрыгожанне з іклаў дзікай свінні.
4 Я м б і — маленькі плецены мяшочак для тытуню і ўсялякай дробязі.
5 Губо-губо — нагрудныя ўпрыгожанні з ракавін.
караляў; некаторыя былі ўпрыгожаны зелянінай, заткнутай за браслеты. Многія былі цяжарныя, другія з груднымі дзецьмі на руках. Танцы жанчын былі яшчэ прасцей за мужчынскія і складаліся з аднаго толькі віхляння задам.
«Мун» прадаўжаўся да світання; у ім прымала ўдзел моладзь Гарэнду і Бонгу.
„Мун“
3	Багаці я пайшоў у Бонгу, калі было яшчэ светла, гадзін у пяць. «Мун» быў больш многалюдны, і размяшчэнне было не такім, як у «Мун-Карамром».
Галоўных танцораў з сангін-оле і губо-губо абкружалі жанчыны, якія трымалі іх лукі і стрэлы і, акрамя таго, неслі свае вялікія мяшкі на спінах. Шмат было таксама і ўзброеных туземцаў, якія спявалі і, калі ў іх не было акамаў, білі невялікімі палачкамі па звязках стрэл, якія неслі ў руках.
Рухі стракатага натоўпу былі не такія павольныя; і двое галоўных танцораў выраблялі даволі складаныя па (напрыклад, заклаўшы акам за шыю і заплюшчыўшы вочы, выкідвалі нагамі). Але што паказалася мне асабліва цікавым, гэта — мімічныя танцы.
Мімічныя сцэны адлюстроўвалі паляванне на свінню, закалыхванне дзіцяці бацькам і маці (прычым адзін з мужчын апрануў жаночую спадніцу і мяшок і прадстаўляў жанчыну, а акам, паложаны на мяшок, прадстаўляў дзіця). Гэты пасаж адбываўся пасля сцэны, якая паказвала, як жанчына хаваецца ад праследаваўшага яе паклонніка за спіной у другога. Але яшчэ больш выдатнай была карыкатура, якая паказвала туземнага медыка, які прынёс лякарства: адзін з танцораў сеў на зямлю, другі з доўгай галінай у руках пачаў, танцуючы навакол, злёгку біць ёю па спіне і баках першага; затым ён зрабіў некалькі кругоў вакол пляцоўкі, прашаптаў нешта над галінкай, потым вярнуўся да хворага і паўтарыў першую аперацыю. Танцор паказаў затым, як медык, запыхаўшыся і ўспацеўшы, аднёс галіну ў бок і растаптаў яе на зямлі.
Раніцой «мун», абышоўшы вакол какосавай пальмы, спыніўся; адзін з удзельнікаў «муна», туземец з Багаці,
узлез на дрэва і атрос на зямлю ўсе арэхі, якія і паслужылі пачастункам для ўдзельнікаў «муна».
22 снежня
Кур’ёзная сцэна адбылася сёння ў Бонгу.
Як я ўжо не раз адзначаў, днём у вёсках людзей звычайна не бывае: мужчыны на паляванні, на рыбнай лоўлі, у лесе ці ў другіх вёсках, або на плантацыі; жанчыны з дзецьмі таксама на плантацыях. Вяртаюцца яны перад заходам сонца.
Ведаючы гэта, мы здзівіліся, пачуўшы некалькі моцных паспешлівых удараў у барум, якія склікалі людзей з плантацый у вёску. Я накіраваўся туды і быў там адным з першых.
Буа, які падышоў да мяне, расказаў мне наступнае (у гэты час з хаціны Лако ляцелі крыкі жонкі яго). Лако, вярнуўшыся раней, чым звычайна, у вёску, застаў у сваёй хаціне жонку разам з Калеу, маладым нежанатым чалавекам гадоў дваццаці двух. Туземцы наогул ходзяць так ціха, што вінаватыя былі захоплены зусім знянацку. Калеу, — пабіты ці не, не ведаю, — выбраўся з хаціны, а Лако пачаў лупцаваць жонку. Ён на хвіліну пакінуў яе, каб ударамі ў барум склікаць да сябе сяброў.
Калі я прышоў, Калеу стаяў, апусціўшы галаву, каля сваёй хаціны, а Лако прадаўжаў расправу ў сваёй. Нарэшце, ён выскачыў, узброены лукам і стрэламі, і, агледзеўшы прысутных, якіх ужо сабраўся цэлы натоўп, убачыў Калеу. Тады ён спыніўся і пачаў выбіраць стралу для расправы. У той-жа час адзін туземец падаў і Калеу лук і некалькі стрэлаў.
Гледзячы на Лако і на яго надзвычайную ўзбуджанасць, я не думаў, каб ён быў у стане папасці ў праціўніка, — і сапраўды, страла праляцела далёка ад Калеу, які стаяў не варушачыся. I другая страла не папала ў цэль, таму што Іўалеу ў час адскочыў убок, пасля чаго ён не стаў чакаць трэцяй і хутка знік.
Ці страляў ён у Лако, ці не, я не заўважыў; я сачыў за Лако. Мне сказалі, аднак, што Калеу выстраліў адзін раз і не папаў.
Калі Калеу знік, злосць Лако перакінулася на хаціну праціўніка: ён пачаў рваць страху і ламаць сцены; але
тут туземцы знайшлі патрэбным умяшацца і пастарал.іся адвесці Лако ў бок.
На друп дзень я застаў праціўнікаў мірна сядзеўшымі ля берага мора; яны курылі адну і тую-ж сігару. Убачыўшы мяне, абодва засмяяліся.
— А ты ўчора бачыў? — спытаўся мяне Лако.
— Бачыў, — адказаў я. — А што-ж сёння? Калеу — добры ці дрэнны чалавек?
— О, добры, добры, — заявіў Лако.
3 свайго боку Калеу гаварыў тое-ж самае пра свайго суперніка.
На сцяжынцы ў Бонгу я сустрэў Ундэля і паказаў яму на Лако і Калеу, як.я сядзелі побач. Ундэль сказаў мне, што Лако прагнаў сваю жонку, якая жыве цяпер у хаціне Калеу.
Аднак такія выпадкі адбываюцца не вельмі часта; гэта ўсяго трэці, пра які я даведаўся.
СТУДЗЕНЬ
Mae назіранні па антрапалогіі прадаўжаюцца. Я разглядаў валасы нованароджаных: яны не кучаравыя. Да гэтага часу вымерана мною 102 галавы мужчын, 31 — жанчын і 14 — дзяцей. Разглядаў таксама ногі, рукі і ногці туземцаў.