Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Па загаду камандзіра тоўстая дошка з чырвонага дрэва, на якой прыбіта медная, павінна быць прымацавана на адным з дрэў каля маёй хаціны ў Гарагасі. На медзі выразаны надпіс:
I	
Vitiaz. sept. 1871
MIKLOUCHO-MACLAY
Izownroud. Dec. 1872
Я адправіўся, не гледзячы на хворыя ногі, паказаць месца, якое будзе для гэтага найбольш зручным. Я выбраў вялікі кенгар — самае высокае і сакавітае дрэва ў Гарагасі. Канец дня я правёў дома, заканчваючы ўпакоўку рэчаў, таму што заўтра будзе апошні дзень майго прабывання ў гэтай мясцовасці.
21 снежня
Вечарам, засынаючы, я падумаў аб тым, што на працягу чатырнаццаці месяцаў і нават болей я не знайшоў часу зрабіць сабе добры ложак; край карзіны, на якой змяшчалася верхняя частка майго цела, быў дзюймы на два вышэй за крышку той карзіны, дзе ляжалі мае ногі; а варта было толькі падлажыць два брускі пад ніжэйшую карзіну, і мне было-б зусім зручна! Зразумела, я не стаў турбавацца аб гэтым у апошнюю ноч.
Учора я ўгаварыў туземцаў прыехаць на кліпер, агледзець яго, і, сапраўды, даволі многія з’явіліся ў Гарагасі, — аднак вельмі нямногія накіраваліся са мною на кліпер, і яшчэ меншая колькасць іх адважылася ўзабрацца на палубу. Там від мноства людзей і мноства апаратаў, для іх незразумелых, так напалохаў туземцаў, што яны ўхапіліся з усіх бакоў за мяне, думаючы застацца, такім чынам, у поўнай бяспецы. Тады я папрасіў аднаго з матросаў прынесці мне канат; сярэдзіну яго я
абвязаў сабе вакол таліі, а абодва канцы вяроўкі даў маім папуасам. Цяпер я мог ісці наперад, а папуасы ўяўлялі, што трымаюцца за мяне. 3 такім хвастом, бесперапынна спыняючыся, каб адказваць на пытанні і растлумачваць туземцам назначэнне розных прадметаў, абышоў я ўсю палубу.
Гарматы палохалі папуасаў; яны адварочваліся і пераходзілі да другіх прадметаў. Што іх асабліва ўразіла і разам з тым зацікавіла — гэта два невялікія бычкі, узятыя ў якасці жывой правізіі для каманды: туземцы не маглі наглядзецца на іх і прасілі падараваць ім аднаго. Даведаўшыся ў мяне назву жывёл, яньт стараліся запомніць яе, паўтараючы: «бік», «бік», «бік».
Мы спусціліся ўніз, у кают-кампанію. Па дарозе туземцаў вельмі зацікавіла машына. Зразумела, яны не маглі ведаць, што гэта такое. Затым вялікія люстры ў кают-кампаніі, у якіх яны маглі бачыць некалькі чалавек адразу, вельмі ім спадабаліся. Фартэпіяно, якое я назваў «ай баро рус» \ не толькі зацікавіла іх, але адзін папуас захацеў нават сам паспрабаваць іграць.
Я паспяшыў выправадзіць іх наверх.
На палубе аднаму з туземцаў захацелася зноў паглядзець быкоў. ён звярнуўся да мяне, але, забыўшы назву «бік», пачаў пытаць пра «вялікую свінню». He зразумеўшы яго, я адказаў, што ніякай свінні на карвеце няма; тады, каб болып дакладна назваць жывёлу, ён дадаў, што хоча бачыць «вялікую рускую свінню з зубамі на галаве». Адзін з таварышаў падказаў яму: «бік», і яны ўсе хорам закрычалі: «бік», «бік». Бачачы, што госці канчаткова ас.воіліся з палубай, я вызваліўся з пятлі і даў ім магчымасць хадзіць свабодна.
Сёння-ж апошнія мае рэчы былі перавезены з Гарагасі; Ульсан таксама перавезены на кліпер і, як хворы, змешчаны ў лазарэт.
Перад маім ад’ездам Туй прасіў сказаць яму, праз колькі месяцаў я вярнуся. Нават і цяпер, ад’язджаючы пасля пятнаццацімесячнага прабывання тут, я не мог сказаць «многа», таму што пра гэтае слова да гэтага часу так і не дазнаўся; я адказаў «навалобе», што азначае прыблізна: «з цягам часу».
1	Гэта значыць «вялікі рускі музьічны інструмент».
22 снежня.
3	самай раніцы пірогі акружылі кліпер, і мне няспынна дакладвалі, што «чорныя» хочуць бачыць мяне або клічуць мяне. Калі я выходзіў, туземцы пачыналі крычаць, але шум якара, які падымаўся, і некалькі абаротаў вінта хутка разагналі ўсе пірогі; крыкі «э мэм» і «э аба» пачалі далятаць не так выразна.
Калі кліпер пачаў пасоўвацца наперад і абгінаць мысок Габіна, пачуліся ўдары барума амаль адначасова ў Гарэнду і Бонгу; калі-ж карвет абышоў мысок, да гэтых гукаў далучыўся барум Гумбу.
Аддаляючыся, мы яшчэ доўга чулі барум. Калі кліпер ішоў каля Білі-Білі, я мог у бінокль выразна бачыць туземцаў, якія сядзелі, стаялі і хадзілі ўздоўж скалістага берага.
Мінуўшы архіпелаг Давольных людзей і порт вялікага князя Алексея, мы абагнулі мыс Круазіль і ўвайшлі ў праліў паміж Новай Гвінеяй і востравам Кар-Кар, які я назваў на маёй карце пралівам «Ізумруд».
Поўночна-ўсходні бераг Новай Гвінеі, дзе болып двух гадоў пражыў Н. Н. Міклуха-Маклай сярод папуасаў.
1872-1876
< лісце да маці, якая прасіла яго вярнуцца дадому адпачыць і паправіцца пасля цяжкай працы і небяспекі, Міклуха-
Маклай напісаў:
«Няўжо вы захацелі-б, каб я кінуў пачатае, захацелі-б, каб апраўдалася думка многіх: «рускі чалавек добра пачынае, але ў яго не хапае вытрымкі, каб добра скончыць»? Я здароў і гатовы на ўсё, што патрабуецца для новых падарожжаў і даследаванняў.
Мне ўдалося многае ў розных галінах навукі, не кажучы ўжо аб шчасці, якое выпала на маю долю, — жыць сярод самага першабытнага з чалавечых плямён і вывучаць яго; да мяне ніхто не быў у гэтым месцы Новай Гвінеі, і папуасы ўяўлялі сябе адзінымі жыхарамі зямнога шара».
Падарожнік рашыў не абмяжоўвацца вывучэннем папуасаў заліва «Астралябіі». У канцы прабывання ў Гарагасі яму стала яснай праграма далейшых даследаванняў. Ен задумаў вывучыць усе рознавіднасці папуаскіх плямён. А для гэтага неабходна было пабыць у другіх абласцях вялікага вострава — Новай Гвінеі, на другіх астравах Ціхага акіяна і на поўвостраве Малака. Да выканання гэтай праграмы і прыступіў, пакінуўшы заліў «Астралябіі», Міклуха-Маклай.
«Мне здавалася неабходным, — пісаў ён пасля, — папершае, пазнаёміцца з папуасамі іншых частак Новай Гвінеі для параўнання іх з вывучанымі жыхарамі Берага Маклая; па-другое, параўнаць папуасаў Новай Гвінеі з жыхарамі другіх астравоў Меланезіі; па-трэцяе, высветліць адносіны папуасаў да негрытосаў Філіпінскіх астра-
воў; даказаць наяўнасць або адсутнасць кучарававалосай расы на Малакскім поўвостраве і ў тым выпадку, калі кучарававалосыя плямёны сапраўды будуць там выяўлены, параўнаць іх прадстаўнікоў з астатнімі меланезійцамі».
Выконваць намечаную праграму Міклуха-Маклай пачаў ужо ў час плавання на «Ізумрудзе». Кліпер накіраваўся ў Ганконг, спыняючыся па дарозе на Малукскіх і Філіпінскіх астравах. У Маніле, на востраве Лусоне, кліпер павінен быў прастаяць пяць дзён, і Міклуха-Маклай скарыстаў гэтыя дні, каб наведаць паселішча першабытных насельнікаў вострава •— «маленькіх неграў» — негрытосаў. Ці можна лічыць, што негрытосы па сваёй расавай прыналежнасці тыя-ж папуасы? — вось пытанне, пастаўленае перад Міклуха-Маклаем акадэмікам Бэрам, на якое малады вучоны і паспрабаваў даць адказ.
Пераплыўшы на туземнай рыбацкай пірозе шырокі Манільскі заліў, падарожнік разам з правадніком накіраваўся ў горы і хутка наткнуўся на «пераносную вёску» вандроўнікаў. Яны жылі ў шалашах, зробленых з пальмавых лісцяў; у гэтых лёгенькіх збудаваннях можна ляжаць або сядзець, але нельга ўстаць і выпрастацца. Негрытосы прынялі падарожніка вельмі сардэчна і за чвэрць гадзіны зрабілі для яго такі-ж самы шалаш, па сутнасці, проста пераносную заслону з лісцяў, якая абараняе ад 'ветру і холаду.
«Першага позірку на негрытосаў мне было дастаткова, — пісаў Міклуха-Маклай акадэміку Бэру, — каб прызнаць іх аднаго племені з папуасамі, якіх я бачыў на астравах Ціхага акіяна і з якімі я пражыў пятнаццаць месяцаў на Новай Гвінеі».
Падарожнік адшукаў чарапы негрытосаў, зарысаваў найбольш характэрныя твары і старанна запісаў тыя звычаі, пра якія паспеў даведацца.
«Я даведаўся праз перакладчыка аб наступным, вельмі цікавым звычаі, — піша Маклай. — Негрытос перад пачаткам яды абавязан некалькі разоў гучна пракрычаць запрашэнне далучыцца да яго яды — запрашэнне людзям, якія выпадкова маглі-б знаходзіцца паблізу ў гэты час. Мне казалі, што парушальнік гэтага звычаю караецца смерцю, прыклады чаго былі...»
3 Манілы «Ізумруд» накіраваўся ў Ганконг. Тут Міклуха-Маклай пакінуў кліпер і на пасажырскім параходзе
паехаў у Сінгапур, а адтуль у Батавію на Яве. Тут ён збіраўся пражыць некаторы час, каб апрацаваць матэрыял, сабраны ім на Новай Гвінеі. Але вільготны, нездаровы клімат прымусіў яго перабрацца з Батавіі ў горны гарадок Бэйтэнзорге. У гарах ён адпачыў, паправіўся, напісаў некалькі навуковых артыкулаў пра папуасаў і пачаў рыхтавацца да свайго другога падарожжа на Новую Гвінею, але ўжо не на поўночна-ўсходні бераг, а на поўднёва-заходні — на бераг Папуа-Кавіяй, размешчаны ў галандскіх уладаннях. Гэтую частку Новай Гвінеі гандлёвыя судны наведвалі рэдка, і яна заставалася амаль недаследаванай. Вось чаму падарожнік і рашыў наведаць яе.
«Аб жыхарах Папуа-Кавіяй хадзілі паміж малайцамі самыя жахлівыя расказы, — піша ён, — іх лічылі людаедамі; запэўнівалі, што яны нападаюць на судны, якія прыстаюць да берага, рабуюць, забіваюць, паядаюць экіпаж і да т. п. Усе гэтыя страшныя расказы малайцаў пра разбойніцтва і людаедства жыхароў берага Папуа-Кавіяй і заахвоцілі мяне выбраць іменна гэтую мясцовасць, таму што я спадзяваўся сустрэць там чыстакроўнае папуаскае насельніцтва».
Вывад зусім у духу Маклая! I 23 лютага 1874 года на малайскім невялічкім судне, з экіпажам у шаснаццаць чалавек, ён накіраваўся ў новы шлях — даследаваць бераг, праслаўлены «разбойніцтвам і людаедствам».
«Галоўнай мэтай маёй паездкі, — піша ён, — было скласці сабе яснае ўяўленне аб антрапалагічных асаблівасцях насельніцтва поўднёва-заходняга берага Новай Гвінеі ў параўнанні з жыхарамі поўночна-ўсходніх яе берагоў».
... Мэты сваёй Міклуха-Маклай дасягнуў і на гэты раз, адкрыўшы адначасова ў недаследаванай краіне нікому з еўрапейцаў невядомае возера, але на шляху яму давялося сустрэць нямала небяспек.
«Для прабывання свайго я выбраў у вышэйшай ступені прыгожае месца — Айва, — расказвае ён у сваім дакладзе Геаграфічнаму таварыству, — мысок паміж двума пралівамі, дзе мае людзі хутка збудавалі мне хаціну, і я неадкладна ўзяўся за антрапалагічныя даследаванні...»
Папуасы былі вельмі здзіўлены жаданнем белага чалавека жыць паміж імі, але сустрэлі падарожніка прыязна і нават вельмі пачціва. 3-за няспынных набегаў, якія рабілі туземцы гор і суседніх астравоў, туземцы берага Папуа-Кавіяй, раней аселыя, паступова зрабіліся вандроўнікамі. Калі-ж сярод іх пасяліўся магутны і справядлівы белы чалавек, яны пачалі размяшчацца вакол яго доміка, зноў будаваць хаціны і нават апрацоўваць зямлю.