Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Тут, як і ў іншых месцах, паміж зусім плоскім і моцна выступаўшым носам меліся дзесяткі пераходаў. Выбраўшы з цэлай вёскі дзве процілегласці, можна, зразумела, уявіць фізіяноміі двух вельмі рознастайных тыпаў. Але ў сапраўднасці гэтыя адрозненні — чыста індывідуальныя, у чым можна пераканацца, разгледзеўшы фізіяноміі астатніх, якія ўяўляюць сабою рознастайныя пераходы ад аднаго тыпу да другога. Я зусім не знаходжу падстаў меркаваць, што на астравах жыве асобная раса, змешаная ці непадобная да жыхароў мацерыка.
Я раздаў каля поўфунта тытуню, нарэзанага невялікімі кавалкамі; яго хапіла толькі для пажылых — з маладых тытунь атрымалі толькі нямногія, пераважна тыя, у каго фізіяномія больш прыгожая. Пакуль яны курылі, я рысаваў хаціны, якія, як і ў Білі-Білі, пабудаваны на слупах больш аднаго метра ў вышыню, але, як і наогул усе папу-
аскія хаціны, складаюцца з адных толькі стрэхаў. Затым я абышоў усю вёску; яна была не маленькая, але не вызначалася такой чыстатой і ўтульнасцю, як вёскі маіх суседзяў.
Вярнуўшыся на ранейшае месца, я застаў туземцаў за прыгатаваннем для нас абеду.
За раздадзены тытунь жыхары Ціары прынеслі мне кожны па страле, ад якіх я не адмовіўся, таму што яны былі выразаны вельмі прыгожа.
Наш «кабум» быў ужо наладкаваны і падрыхтаваны ў зваротны шлях. Усё насельніцтва вёскі высыпала на бераг паглядзець на наш ад’езд. Наша пірога аказалася цяжка наладкаванай падарункамі рознага роду — падарункамі ад ціарцаў маім спадарожнікам.
Калі мы вышлі з праліва ў мора, пірогу нашу пачало моцна гайдаць: было значнае хваляванне.
26 жніўня
Раніцай, калі я збіраўся ў дарогу, вярнулася пірога з моладдзю з Багаці. Ва ўсіх быў вельмі стомлены выгляд. Жадаючы падараваць туземцам што-небудзь на развітанне і не маючы ўжо ні кавалачка тытуню, я прыдумаў вельмі просты сродак: даць кожнаму што-небудзь карыснае. Я разбіў прывезеную з халодным чаем бутэльку на кавалачкі велічынёю з сярэбраны чацвяртак: такіх кавалачкаў з адной бутэлькі было некалькі соцень. Шкло служыць туземцам для брыцця, для шліфавання дрэва і вырэзвання арнаменту. Яно прынесла ім вялікае задавальненне. Уся вёска — нават жанчыны і дзеці — сабраліся каля шлюпкі, працягваючы рукі.
Дома знайшоў усё ў парадку, хоць, па розных меркаваннях, я ўпэўнены, што нямала туземцаў пабывала ў Гарагасі за час маёй адсутнасці; але яны не маглі задаволіць сваёй цікаўнасці, убачыўшы дзверы, перавязаныя вяроўкай і ніткай. Відавочна, яны думаюць, што варта ім толькі дакрануцца да вяроўкі ля дзвярэй — на іх пасыплюцца з усіх бакоў стрэлы; варта дакрануцца да ніткі — з імі здарыцца якое-небудзь няшчасце.
30 жніўня
Накіраваўся ў Багаці і дабраўся туды толькі праз шэсць гадзін. Спачатку дзьмуў роўны вецер, а потым толькі парывамі. Падыходзячы да берага, дзе я быў адзінаццаць месяцаў таму назад з афіцэрам «Віцязя», я ўбачыў натоўп туземцаў, якія прыселі, калі шлюпка прыставала, і сядзелі на кукішках да таго часу, пакуль я не загадаў ім выцягнуць шлюпку на бераг, што было неадкладна выканана.
Я абышоў вёску. Яна паказалася мне самай вялікай з усіх вёсак, размешчаных вакол бухты «Астралябіі». На вялікай пляцоўцы віднеліся яшчэ сляды гулянняў, у якіх удзельнічалі жыхары Білі-Білі. Высокая барла была ўпрыгожана зелянінай, якую яшчэ не паспелі зняць; туземцы даядалі ежу, прыгатаваную з выпадку балявання, падагрэтую яшчэ і сёння, г. зн. на трэці дзень пасля свята. Мне таксама быў пададзены вялікі кавалак «ай буль» (свінні, забітай з выпадку «ай»),
Коды-Баро зноў загаварыў аб маім перасяленні ў Багаці і, жадаючы пацвердзіць свае словы станоўчымі довадамі, павёў мяне праз усю вёску да хаціны, адкуль выклікаў маладую, здаровую, даволі прыгожую дзяўчыну. Што ён ёй сказаў, — я не зразумеў. Яна-ж паглядзела на мяне і, усміхнуўшыся, юркнула назад.
Коды-Баро растлумачыў мне, што я магу ўзяць яе сабе ў жонкі, калі пасялюся ў Багаці, і павёў мяне далей.
Вышаўшы з вёскі, мінут праз пяць хады, мы падышлі да высокай агарожы, якая акружала плантацыю, пералезлі праз высокі парог і накіраваліся да групы працуючых жанчын. Коды зноў паклікаў адну: гэта была досыць прыгожанькая дзяўчынка, гадоў чатырнаццаці-пятнаццаці. Гэты раз я ўжо ведаў, што азначала кліканне дзяўчат, і адразу-ж заківаў галавой. Коды, не трацячы надзеі знайсці для мяне падыходзячую пару, кіўнуў галавой, па-
казваючы языком 1 на некалькіх другіх. Гэты агляд маладых мне надакучыў, і я вярнуўся ў вёску, не слухаючы больш Коды.
3-за адсутнасці ветру нельга было і думаць аб seapone ў Гарагасі. Я застаўся начаваць.
31 жніўня
Закрыўшыся флагам, я правёў ноч нядрэнна. He абышлося, аднак, без спробы з боку Коды, карыстаючыся цемнатою ночы, прывесці ў выкананне тыя планы, якія пацярпелі няўдачу днём. Хоць, кладучыся спаць, я быў адзін у хаціне, каля маёй барлы не раз чуліся жаночыя галасы. Я рашыў не звяртаць на іх увагі і спаць.
Раніцаю, на ўзыходзе сонца, нарысаваў панараму гор поўднёва-ўсходняга берага заліва. У абмен на нож я набыў «арлан-ай» (бразготку са шкарлупак арэха). Патаемна, абыходзячы хаціны ззаду, Коды прывёў мяне да невялікай буамбрамры, дзе паказаў мне «арлан-ай». Калі я згадзіўся даць за яго нож, ён закруціў «ай» у цыноўку і з тымі-ж клопатамі аб тым, каб ніхто нас не бачыў, павёў мяне назад да шлюпкі, несучы старанна закручаны «арлан-ай», і паклаў яго ў шлюпку, прыкрыўшы скрутак какосамі.
Калі шлюпку спіхнулі ў мора, усе туземцы зноў прыселі, пакуль Ульсан падымаў парус і пакуль я, седзячы ля руля, не пракрычаў ім развітальнага «э аба» і «э мэм».
Пры даволі моцным ветры я хутка дабраўся дадому, дзе ўсё знайшоў у парадку.
ВЕРАСЕНЬ
1 верасня Моцная ліхаманка.
2 верасня
Сякерай рассек сабе калена, і даволі глыбока, наладжваючы тое-сёе ў сваёй хаціне. Прыдзецца праседзець дома некалькі дзён.
1 Туземцы паказваюць на прадмет не толькі рукой ці кіўком га лавы, але часам і кончыкам языка, высоўваючы яго направа ці налева. — у залежнасці ад таго, дзе прадмет знаходзіцца. Заўвага Міклуха-Маклая.
Да болю ў калене прыбавілася ліхаманка. Я правёў тры-чатыры вельмі непрыемныя дні, на працягу якіх параксізмы суправаджаліся моцным галаўным болем. Пры ўсіх маіх нягодах у давяршэнне прыходзілася па цэлых днях чуць стогны Ульсана і яго прычытанні з поваду таго, што мы абодва памрэм ад ліхаманкі ці ад голаду.
Надвор’е стаяла пахмурнае, часамі ліў дождж і капаў мне на стол і на пасцель.
13 верасня
Займаўся прэпараваннем і рысаваннем мозга маба, які здох у мінулую ноч, пражыўшы некалькі месяцаў у мяне на верандзе. Я паправіўся і, таму што надвор’е палепшылася, хаджу зноў на паляванне.
15 верасня
Рашыў захаваць рэшткі правізіі — боб і рыс — выключна на тыя дні, калі не змагу ісці на паляванне, a Ульсан, таксама з выпадку нездароўя, не будзе ў стане ісці за правізіяй у вёску. Замест бобу і рысу, мы харчуемся мясам, салодкай бульбай і бананамі. Часам, калі няма дзічыны, прыходзіцца галадаць, і ўжо не раз я бачыў у сне, што раскошна абедаю або вячэраю.
17 верасня
Ульсан скардзіцца на рэўматызм ва ўсім целе і зноў ляжыць амаль цэлы дзень.
20 верасня
Сёння споўнілася роўна год, як я ступіў на бераг Новай Гвінеі. За гэты год я падрыхтаваў сабе глебу для многіх год даследавання гэтага цікавага вострава, дасягнуў поўнага давер’я туземцаў і, у выпадку патрэбы, магу быць упэўненым у іх дапамозе.
Я гатоў і рады буду застацца некалькі год на гэтым беразе. Але тры прычыны прымушаюць мяне задумацца: па-першае, у мяне канчаецца запас хіны; па-другое, я нашу апошнюю пару чаравікаў і, па-трэцяе, у мяне засталося не больш як сотні дзве пістонаў.
Коды-Баро, суправаджаемы натоўпам людзей Багаці, прынёс мне парася, за што атрымаў устаноўленую плату — невялікае люстэрка ў драўлянай аправе, якое з яго рук перайшло па чарзе да кожнага з наведвальнікаў. Адны доўга трымалі яго перад сабой, робячы розныя грымасы: высоўваючы язык, надзімаючы шчокі, жмурачы вочы, то аддаляючы, то набліжаючы люстэрка, то ўзнімаючы яго ўверх, і пры кожным новым вобразе, які паяўляецца ў люстэрку, гаварылі: «а!», «э!», «о!»; другія-ж, патрымаўшы нядоўга люстэрка ў руках і заглянуўшы ў яго, адварочваліся, нібы напалохаўшыся чагосьці, і зараз-жа перадавалі яго наступнаму.
27 верасня
Заўважыў, што два бервяны, якія ўтвараюць фундамент хаціны, перагнілі ці з’едзены насякомымі. Думка, што кожную хвіліну падлога можа праваліцца, прымусіла мяне безадкладна прыняць меры, каб прывесці хаціну ў больш бяспечнае становішча. Паколькі Ульсан стогне на сваім ложку і збіраецца паміраць, то мне прышлося самому высекчы новыя стойкі. Высек, але не здолеў прынесці з лесу да хаціны.
А другой гадзіне хлынуў дождж са шквалам. Неба было абцягнута з усіх бакоў. Прышлося вярнуцца ў хаціну, і, не гледзячы на тое, што яна магла абваліцца, я рашыў, замест таго, каб гатаваць абед, легчы спаць, таму што не было шансаў, каб дождж перастаў ліць. «Qui dort, dine» \ гаворыць прыказка, але яна правільная толькі на адзін дзень, таму што калі і на другі дзень не прыдзецца паабедаць, наўрад ці ўжо ўдасца заснуць: пры моцным голадзе спаць немагчыма.
Я ўжо гатоў быў заснуць, калі струменьчык халоднай вады на твары з новай шчыліны ў страсе прымусіў мяне ўстаць і прыняць захады, каб мая пасцель не была зусім залітай. Я прымацаваў з дапамогай палак і шнуркоў гутаперчавую прасціну над галавой так, што вада будзе цяпер сцякаць па прасціне на падлогу, а не падаць на падушку.
1	«Qui dort, dine» (франц.) — «Хто спіць, той абедае».
Я ўпамінаю аб усіх гэтых асалодах спецыяльна для тых людзей, якія ўяўляюць сабе, нібы падарожжы — шэраг прыемных уражанняў, і зусім забываюць адваротны бок медаля. He думаю, каб гэтыя паны пазайздросцілі мне сёння: празмерная стомленасць, галаўны боль, сырасць навакол, перспектыва праляжаць галоднаму ўсю ноч і магчымасць праваліцца. Бываюць, аднак, сітуацыі і значна горшыя.
КАСТРЫЧНІК
10 кастрычніка
Цяжка апісаць тое становішча, якое авалодвае часамі мною. Частая ліхаманка і, быць можа, пераважна раслінная ежа да таго аслабілі мускульную сістэму, у асаблівасці ног, што ўзыйсці на ўзвышша, нават нязначнае, для мяне зрабілася цяжка, і, нават ідучы па роўнаму месцу, я часам ледзь-ледзь цягну ногі. Хоць да заняткаў ахвота і ёсць, але цяпер я так стамляюся, як ніколі раней.