Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Паявіўся другі нарэнг і з крыкам пачаў лятадь, апісваючы вялікія кругі над дрэвам, дзе сядзеў яго ранены таварыш.
Паколатыя ногі, сонца, асабліва-ж мурашкі ператварылі маё прабыванне пад дрэвам у добраахвотную пакуту. Дрэва было высокае, і, для таго каб сачыць за рухамі птушкі, прыходзілася няспынна глядзець уверх.
Праз поўгадзіны шыйныя мускулы вельмі стаміліся; вочы, якім прыходзілася дрэнна ад сонца і асветленых лісцяў, амаль адказваліся служыць; але я ўсё-ж такі сядзеў і чакаў.
Нарэнг не паказваўся, але адгукваўся на пастаянны крык таварыша, які на адлегласці ста крокаў ад нас пералятаў з дрэва на дрэва. Галавакружэнне і галаўны боль прымусілі мяне, нарэшце, вярнуцца дадому. Праспаўшы каля гадзіны, я вярнуўся зноў. Ранены ўсё яшчэ знаходзіўся там, але таварыш яго паляцеў пры маім набліжэнні.
4 ліпеня
Надвор’е стаіць непаўторна выдатнае. Я займаўся мікраскапічным даследаваннем валасоў папуасаў. Знайшоў вялікую рознастайнасць у таўшчыні і контурах папярочнага разрэзу валасоў, зрэзаных з розцых частак 200
цела аднаго і таго-ж чалавека. У белай расы не толькі таўшчыня, але і колер валасоў, якія растуць на розных частках цела, розныя.
Праходзячы недалёка ад таго месца, дзе два дні таму назад я пакінуў двух птушак — адну раненую, што сядзела высока на дрэве, a другую — якая лятала паблізу, я, на маё здзіўленне, убачыў абодвух у тым-жа становішчы, што і сорак восем гадзін таму назад.
10 ліпеня
У Гарэнду Туй будуе новую хаціну, з дапамогай людзей Гарэнду, Гумбу, Бонгу, за што частуе іх па вечарах. 3 выпадку пабудовы некалькі разоў чуўся барум.
11 ліпеня
Каля чатырох гадзін быў даволі моцны шквал з дажджом, затым пасвятлела, вецер прайшоў, і я сядзеў на верандзе, рысуючы сёе-тое. Раптам мне здалося, быццам-бы вялікае дрэва насупроць злёгку пахіснулася. Наступная думка была, што я, відавочна, драмлю і бачу гэта ў сне.
He паспеў я падумаць, хутчэй, чым я гэта зараз дапісваю, вялікае дрэва спачатку павольна, затым шпарчэй, шпарчэй схілілася, рухнула і лягло не больш як у кроках двух ад хаціны, перпендыкулярна да яе фасада або веранды.
Дрэва было зусім зялёнае і здавалася абсалютна здаровым, толькі метрах у двух ад зямлі, на месцы пералому, яно праедзена лічынкамі розных жукоў. Вышыітя дрэва аказалася дваццаць шэсць футаў, і калі б яно звалілася на хаціну, то праламала-б страху, магло-б пераламаць многа рэчаў і, магчыма, раніць аднаго з нас Сёння я паверыў перасцярозе туземцаў: дрэвы ў Гарагасі сапраўды могуць забіць мяне. Дзіўна, што, калі гэта здарылася, ветру амаль не было.
12 ліпеня
За апошні час туземцы часта гаварылі мне: «Заўтра будуць паліць унан; шмат будзе там дзікіх свіней і іншых жывёл. Маклай пойдзе біць свіней са сваім «табу», мы-ж прыдзем са сваімі коп’ямі, лукамі і стрэламі». Але гэтае «заўтра» ўсё адкладвалася, а сёння ў вёсцы мяне зноў запэўнівалі, што заутра абавязкова будуць паліць унан, і некаторыя заявілі, што прыдуць за мною каля поўдня. Паглядзім.
13 ліпеня
He было яшчэ адзінаццаці гадзін, я і не думаў збірацца на новае для мяне паляванне, як раптам пачуў набліжэнне галасоў і затым хутка з’явіліся жыхары Бонгу ў поўным воінскім убранні, з туга нацягнутымі лукамі і мноствам нанова завостраных стрэл рознага роду. У кожнага было па два кап’і, канцы якіх былі нацёрты чырвонай фарбай, як-бы ўжо пакрытыя крывёй; акрамя пер’яў, якія развяваліся на галаве, у валасах у туземцаў красаваліся чырвоныя кветкі кітайскай ружы; за «сагю» былі заткнутыя галіны з чырвона-жаўтаватымі лісцямі розных відаў калеуса. Пры кожным руху ўсе гэтыя ўпрыгожванні развяваліся і рабілі бліскучы своеасаблівы эфект.
Туземцы аб’явілі, што унан ужо гарыць і што трэба ісці безадкладна. Накінуўшы на сябе паляўнічую збрую і захапіўшы сёе-тое на снеданне, я пайшоў у суправаджэнні стракатай світы.
Падыходзячы да ўзлесся, я пачуў шум, падобны на плеск вадапада, маса вады якога то павялічваеппа, то памяншаецца. Вышаўшы з лесу, я ўбачыў на адлегласці сотні крокаў, ля самай зямлі, стужку агню, якая аддалялася ад нас, пакідаючы пасля сябе чорныя абгарэлыя сцяблы унана і кучкі лёгкага попелу. Слупы дыму узнімаліся каля Гарэнлу. каля Бонгу і з другога боку, у Гумбу, каля берага ракі Габенеу.
Пажар толькі яшчэ пачынаўся, і мы размясціліся ў цяньку, ля самага лесу. Я пачаў снедаць, туземцы — курыць і жаваць бетэль. Праз тры чвэрці гадзіны агонь адсунуўся ад лесу прыблізна на поўмілі з-за поўночназаходняга ветру, які гнаў дым у бок, супроцьлеглы нам. Мы пайшлі па выпаленай паляне. Яна аказалася далёка
не такой роўнай, як я сабе яе ўяўляў: уся яна, на колькі я мог акінуць яе вокам, была пакрытая купінамі футаў каля пяці вышынёй і прыблізна футаў дзесяці або дванаццаці ў дыяметры ля асновы. Гэтыя купіны былі няроўнай велічыні і складаліся з зямлі і дробных каменняў. Паходжаннем сваім яны, відавочна, абавязаны земляным збудаванням Маіео У лесе — такія-ж купіны, але рэдка.
Мы падышлі крокаў на дзесяць да лініі агню, і кожны з нас выбраў сабе купіну для назірання. Такім чынам, паралельна агнявой лініі ўтварыўся ланцуг паляўнічых, якія сачылі за рухам полымя, гатовых напасці на здабычу.
Пажар то павялічваўся, то змяншаўся; часамі цэлая сцяна бура-белага дыму ўзнімалася да неба, і полымя вялікімі языкамі ляцела з ветрам; часамі-ж полымя амаль патухала, заслона дыму разрывалася, адкрываючы від на далёкія горы і бліжэйшы лес. Раптам нечакана дым зноў узнімаўся слупом, варушыўся, клаўся, і полымя тонкімі змейкамі вілося над пачарнелай зямлёй.
Туземцы стаялі ў ваяўнічых позах; кожны трымаў лук і стрэлы ў левай руцэ, а ў сагнутай правай — кап’ё, над плячом наперавес, астрыём наперад, і ўважліва сачыў за рухам полымя; кожны хацеў першым выявіць непрыяцеля.
Некалькі хлапчукоў, гадоў дзесяці-адзінаццаці, з мініятурнымі лукамі і коп’ямі, таксама стаялі крыху воддаль ад бацькоў і служылі жывым прыкладам таго, як навука папуаскага жыцця перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Сухі унан трашчаў, успыхваў, падаў; часамі парыў ветру гнаў масы дыму проста на нас; лёгкі попел травы залятаў нам у нос і ў рот, прымушаючы чхаць і кашляць. Часамі агонь, нібы разгубіўшыся, кідаўся ў розныя бакі, вяртаўся назад і дадаваў духаты да гарачыні і без таго паліўшага сонца.
Вельмі стаміўшыся, я проста заснуў-бы стоячы, калі-б
1	Маіео — лацінская назва «вяліканогай куры» — наземнай птушкі з моцна развітымі грабучымі нагамі. Перш чым пачаць несціся, птушка выкопвае ў рыхлай зямлі яму; адклаўшы яйкі на дне, яна для цяпла прыкрывае іх выкінутай зямлёй або кучамі ляснога смецця. Гэта і ёсць яе «земляныя збудаванні».
голас суседняга вартавога не напомніў мне па меры аддалення агню, што трэба ісці наперад.
Пасля цяжкіх двух гадзін мы дайшлі да процілеглага боку. Наша лінія сышлася з сустрэчнай лініяй.
Позіркі туземцаў, уважліва даследуючы пачарнелую паляну, не знаходзілі нічога, і, калі апошнія сцяблы ўспыхнулі і потым дробным дажджом попелу разляцеліся ў паветры, я пачуў ад бліжэйшага паляўнічага несуцяшальнае «буль арэн» (свінні няма).
Мы сышлі са сваіх купін. Некалькі жыхароў Гумбу, якія ўтварылі процілеглую лінію, таксама заявілі, што нічога не бачылі.
Я спыніў аднаго з іх, за спіною якога, прывязаная да кап’я, вісела жывёліна, падобная да вялікага пацука. Жывёліна гэтая была новай для мяне, і я пачаў яе разглядаць. Валасы цікавыя тым, што падобны да плоскіх іголак. Яны былі часткова абпалены, таксама, як і ногі, і морда, а высунуты язык крыху абвуглены. Жывёла, вілавочна, задыхнулася ап дыму. Я разглядаў яе вострыя зубы, калі крык адышоўшых у бок туземцаў: «буль, буль!» — прымусіў мяне азірнуцца.
За сотню крокаў ад мяне, лавіруючы паміж шматлікімі коп’ямі, якія з усіх бакоў упіваліся ў зямлю, бегла вялікая свіння. Я выхапіў двухствольнае ружжо з рук туземца, які трымаў яго, пакуль я разглядаў пацука, вісеўшага ў яго на кап’і.
Падпусціўшы свінню крокаў на дваццаць, я выстраліў. Куля прабіла ёй грудзі, але ніжэй сэрца. Свіння пахіснулася, аднак кінулася ўбок і прабегла міма мяне. Я зноў прыцэліўся і перабіў ёй заднюю нагу. Свіння спынілася на некалькі секунд, але, бачачы, што я набліжаюся, зноў адбегла на некалькі крокаў.
Дастаўшы рэвальвер, я пачаў падыходзіць. Свіння, падымаючы верхнюю губу і паказваючы вялізныя іклы, глуха рохкала.
3	кожным стрэлам я падыходзіў бліжэй і спыніўся кроках у шасці ад свінні, якая звалілася на бок, але часам усё яшчэ падымалася і паказвала іклы.
Туземцы, якія падбеглі, не далі мне часу выстраліць: эдзін кап’ём прабіў ёй бок; другое кап’ё праляцела no634, а з трох стрэл адна ўпілася ў шыю свінні. У яе хапіла сілы некалькімі рухамі вызваліцца ад кап’я і стра^ лы, канец ядой застаўся ў ране.
Жадаючы пакончыць з ёю, я падышоў да яе з ііроцІлеглага боку, хоць паляўнічыя і крычалі мне, каб я не падыходзіў так блізка. Выбраўшы момант, я ўсадзіў свой доўгі нож па ручку ёй у бок, крыху ззаду пярэдняй канечнасці. Струмень цёплай крыві пакрыў мне руку і свіння звалілася канчаткова. Туземцы, якія нас акружылі, адзінагалосна, аб’явілі свінню маёю і пачалі расхвальваць маё «табу» і мяне самога.
Далёкія крыкі далі знаць, аб тым, што можна разлічваць на новую здабычу. Я зноў зарадзіў ружжо. Паляўнічыя адзін за другім адышлі, раздражненыя першай няўдачай. Я-ж, знайшоўшы зручную купіну, сеў і пачаў чакаць. Здалёк чуліся крыкі: «Буль, буль, буль!» Галасы здалёк клікалі мяне.
Туземцы вярнуліся і расказалі мне, што там былі яшчэ дзве свінні, але ўцяклі, таму што не было мяне і майго «табу».
Група людзей Бонгу прышла аб’явіць, што яны забілі адну свінню, але што пры гэтым Саул, якога яна паваліла, так згрызены ёю, што бок, рука, галава і вока яго былі ўсе ў крыві, калі яго адводзілі ў Бонгу. Mae спадарожнікі, у сваю чаргу, расказалі пра нашыя прыгоды, пра «табу» і пра вялікі «буль» Маклая.
Мы накіраваліся да забітай свінні, і на пытанне, куды яе несці, я сказаў, што бяру галаву і заднюю нагу сабе, а астатняе аддаю людзям Бонгу, што, пакінуўшы ружжо дома, я пайду ў Бонгу перавязаць раненага Саула, а пакуль што запрашаю ўсіх да мяне пакурыць майго тытуню. Усе былі задаволены, і мы рушылі наперад доўгай працэсіяй.
Туземцаў было чалавек сорак. Калі яны, закурыўшы, расселіся на пляцоўцы ў Гарагасі, я ўбачыў, акрамя жывёліны, падобнай да пацука і называемай туземцамі «габенеу», яшчэ нейкую мыш і вялікага серабрыста-белага маба. Набыўшы маба, а таксама некалькі экземпляраў другіх жывёлін для калекцыі, я паспяшыў у Бонгу да раненага.