Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
He магу сказаць, каб пры гэтым я дрэнна сябе адчуваў; часам толькі наведваюць мяне галаўныя болі, але яны звязаны з ліхаманкай і праходзяць, калі спыняюцца параксізмы... Я стамляюся так хутка, што нікуды не хаджу, акрамя як у Гарэнду або Бонгу за правізіяй; a то сяджу дома, дзе работы заўсёды шмат.
Спакой і зацішак Гарагасі захапляючыя. Аднак на Ульсана наша адасобленае, аднастайнае жыццё прыкметна робіць дрэннае ўздзеянне. Ен зрабіўся пануры і сярдуе на кожным кроку. Яго ўздыханні, скаргі, маналогі так надакучылі мне, што я неяк аб’явіў яму: дрэў навакол шмат, мора ў двух кроках; калі ён сапраўды так сумуе і знаходзіць жыццё тут такім жудасным, то няхай павесіцца або кінецца ў мора. Ведаючы прычыну, я і не падумаю яму перашкаджаць.
На-днях мяне наведалі людзі Білія, аднаго з астраўкоў архіпелага Давольных людзей. У двух ці ў трох маладых папуасаў вельмі прыемныя і прыгожыя фізіяноміі; яны нічуць не ўступаюць любому з самых прыгожых, бачаных мною, палінезійцаў.
Даведаўся, што паміж туземцамі тут адбываюцца дуэлі з-за жанчын.
Распытваючы Каіна пра знаёмых у Білі-Білі, я слытаўся аб Карэ, вельмі ўслужлівым і панятлівым чалавеку. Ка,ін адказаў, што Карэ атрымаў рану ў нагу пры наступных абставінах. Ен застаў сваю жонку ў хаціне другога. Калі Карэ павёў яе дадому, той уздумаў супраціўляцца. Карэ схапіў лук і пусціў некалькі стрэл у праціўніка, якога і раніў; але той паспеў таксама ўзброіцца лукам, і пушчаная ім страла пранізала Карэ ляжку. Другі паядынак на глебе рэўнасці адбыўся месяцы два таму назад у Багаці. Абодва праціўнікі аказаліся раненымі, а адзін ледзь не памёр. Дап’ё ўвайшло яму ў плячо і пераламала ключыцу.
Зноў кожны дзень чуваць раскаты грому, як і ў мінулым годзе ў гэты час.
21 кастрычніка
Учора вечарам і ўсю ноч чуваць быў барум у Багаці. У яго білі зрэдку і аднастайна. Ад Саула, які прышоў да мяне, я даведаўся, што ў Багаці — нябожчык, якога сёння раніцаю пахавалі. Я спытаўся, ці не прыходзіў хто-небудзь з Багаці і ці не сказаў яму аб гэтым. Саул адказаў, што не; па ўдарах барума ён ведае, што памёр чалавек, але хто іменна — яму невядома. Сочачы за ўдарамі барума, ён зразумеў, што памёршага пахавалі ўжо.
25 кастрычніка
Я правёў ноч у Бонгу і вельмі рана сабраўся ў дарогу ў Мале. Сонца яшчэ не ўзыходзіла, і толькі вельмі нямногія былі на нагах і грэліся каля кастроў. Адзін з іх — Калеу — рашыў, што і яму трэба ісці ў Мале і прапанаваў адправіцца туды разам. Пайшлі.
Мы рана прышлі ў вёску, дзе мяне правялі ў вялікую буамбрамру і прасілі абавязкова застацца начаваць.
Адзін туземец прышоў да мяне са скаргай на «тамо рус» (афіцэраў ці матросаў карвета «Віцязь»), Ен растлумачыў, што хаціна яго была закрытая і завязаная, што «тамо рус» адкрылі дзверы хаціны, улезлі ў яе і забралі яго «акам» 1 і што цяпер у яго акама няма, таму што іх робяць толькі «тамо Рай-Мана». Ен прасіў мяне вярнуць акам ці, у крайнім выпадку, заплаціць за яго. Другі так-
1 А к а м — барабан з выдаўбленага ствала дрэва; верхняя частка яго абцягнута скурай яшчаркі, а ніжняя застаецца адкрытай (на Новай Гвінеі водзяцца яшчаркі да метра даўжыні).
сама прыстаў, запэўніваючы, што «тамо рус» паднялі яго «ненір» (карзіну для лоўлі рыбы), выбралі рыбу, а можа нават узялі ненір ці апусцілі яго ў дрэнным месцы, таму што пасля гэтага ён не мог нідзе яго знайсці. Трэці заявіў, што з яго хаціны «тамо рус» узялі вельмі добрае кап’ё.
Упэўнены, што ўсё гэта не выдумкі, я палічыў справядлівым задаволіць патрабаванні туземцаў і абяцаў адплаціць ім за рэчы, узятыя «тамо рус». Ведаючы, што акамы туземцамі вельмі цэняцца, я абяцаў даць за барабан сякеру; за ненір я абяцаў нож, а за кап’ё мне здалося дастатковым даць тры вялікія цвікі. Усе гэтыя рэчы яны могуць атрымаць, калі хочуць, у Гарагасі.
Маё рашэнне, якога яны, здаецца, ніяк не чакалі, выклікала велізарнае захапленне. Воклічы: «Маклай — добры, добры чалавек!» пачуліся з усіх бакоў. Мяне, аднак, нямала здзівіла тое, што праз чатырнаццаць месяцаў туземцы яшчэ не забылі ўсіх здарэнняў, якія былі ў час наведвання карвета «Віцязь».
Два вялікія табіры з вараным аянам, для мяне і Калеу, былі прынесены і пастаўлены перад намі, што паслужыла знакам, каб увесь натоўп, які акружаў нас, безадкладна разышоўся, пакінуўшы нас адных. Калі мы пад’елі, усе вярнуліся, і некаторыя прапанавалі мне прыгатаваць для мяне кеу, але я адмовіўся.
He гледзячы на жаданне прышоўшых працягваць агульную гутарку, я палічыў патрэбным адпачыць і, сказаўшы, што хачу спаць, разлёгся на барле, прызвычаіўшыся ўжо даўно не бянтэжыцца пры публіцы. Туземцы, бачачы, што я заплюшчыў вочы, працягвалі сваю размову шэптам. Многія разышліся.
Адпачыўшы больш гадзіны, я зрабіў прагулку ў лес пры маўклівым суправаджэнні туземцаў. Я заўважыў у лесе шмат птушак, якія не трапляліся мне раней. Вярнуўшыся ў вёску, я заявіў, што хачу атрымаць некалькі тэлумаў і чалавечых чарапоў. Мне прынеслі некалькі паламаных драўляных доўгіх фігур. Усе яны былі нікуды не годнымі, што вельмі засмуціла гаспадароў. На палцы прынеслі мне два чалавечыя чарапы. Я спытаўся, дзе сківіцы. Аказалася, як звычайна, «марэм арэн» Калі я адмовіўся ад чарапоў, туземцы кінулі іх у кусты, гаворачы: «Барле,
1 «Марэм арэн» — «сківіцы няма».
дзігор» (нядобры, смецце). Гэта было новым доказам таго, як мала паважаюць туземцы чарапы і косці сваіх родзічаў, захоўваючы толькі іх сківіцы.
Некалькі маладых папуасаў, якія сядзелі насупроць мяне, займаліся арыгінальнай аперацыяй: «выкручвалі» сабе валасы з падбародка, шчок, губ і броваў з дапамогай удвая складзенага, моцнага, тонкага шнурка. Яны трымалі шнуркі вельмі блізка да скуры, укручвалі валасы па.між абодвума шнуркамі і вырывалі іх з коранем шпаркімі рухамі рукі.
He гледзячы на боль, зусім відавочны пры гэтай аперацыі, туземцы спакойна займаліся ёю на працягу двух або трох гадзін. Іншыя старанна елі салёны попел вялікага тлеючага ствала дрэва, аблізваючы сабе пальцы.
Вельмі смешна было бачыць, як хлапчук, гадоў нямногім больш трох, з’еў некалькі кавалкаў ямса з табіра сваёй маці, потым перамяніў становішча, паклаўшы галаву ёй на калені, і, схапіўшы тоўстыя адвіслыя грудзі яе (яна карміла яшчэ другога), пачаў смактаць. Маці прадаўжала спакойна есці, а сын яе, насмактаўшыся малака, зноў узяўся за ямс.
28 кастрычніка
Адзіноцтва робіць на Ульсана дзіўны ўплыў. Гледзячы на яго, я часам думаю, што мозг яго пачынае патрохі мяшацца: ён цэлымі гадзінамі нешта бурчыць, раптоўна да чагосьці прыслухаецца, раптоўна зноў загаворыць... Няма чаго мне траціць часу, даючы яму параду чым-небудзь заняцца: ён перакананы, што мы хутка памрэм, будзем забіты ці загінем як-небудзь інакш. Адзінае, чым ён цікавіцца і што часам робіць, — гэта прыгатаванне ежы; часам-жа ён валяецца цэлы дзень, прыкідваючыся вельмі хворым. Мне гэты лянівы баязлівец праціўны, я амаль не гавару з ім і не знаходжу патрэбным нават загадваць яму; дастаткова, што я пераношу яго прысутнасць, кармлю і паю яго, калі, па ленасці або па хваробе, ён не хоча або не можа зрушыцца з месца.
Мне шмат разоў здаралася доўга прыслухоўвацца: удалечыні нібы чуваць чалавечыя галасы. Слухаеш, слухаеш — гукі крыху набліжаюцца, і што-ж аказваецца? Аказваецца, муха дзынкае; гук, вельмі падобны на чала-
вечы голас. He толькі я і Ульсан памыляліся многа разоў, але і саміх туземцаў гэтыя гукі ўводзяць у зман.
30 кастрычніка
Дождж і зноў дождж. Цячэ на стол, на пасцель і на кнігі... Становішча маё цяпер наступнае: правізія вышла, хіна зусім кавчаецца, капсуляў застаецца каля сотні, так што паляваць кожны дзень нерацыянальна; бяру кожны раз па два капсулі, але не заўсёды прыношу двух птушак. Многія прэпараты прыходзіцца выкінуць, новых нельга захоўваць, таму што няма спірту; даіношваю апошнюю пару чаравікаў. Ліхаманка моцна знесіляе. Да таго-ж хаціна прыходзіць у мізэрны стан.
ЛІСТАПАД
2 лістапада
Сёння ноччу з трэскам павалілася бакавая веранда. Я думаў, што ўся хаціна развальваецца. Дождж ішоў увесь дзень, так што папраўляць веранду нельга было і думаць. Птушак іне чутно.
3 лістапада
Раніцою прыходзіў Туй, і таму што ліў дождж, я павінен быў прыняць яго пад страхой. Я яго змясціў на верандзе, ля самых дзвярэй майго пакоя, каля якога я сядзеў. Ен прышоў прасіць мяне спыніць дождж, запэўніваючы, што людзі Гарэнду і Бонгу ўжо ўсё рабілі, каб загаварыць дождж, але без поспеху, а калі Маклай паспрабуе, то дождж абавязкова перастане. Туй прасіў доўга, і я даведаўся ад яго пра мноства малых, але цікавых падрабязнасцей папуаскага жыцця.
Хоць я добра гавару на дыялекце Бонгу, але ўсё-ж такі мне яшчэ спатрэбяцца гады, каб па-сапраўднаму азнаёміцца са спосабам мышлення і спосабам жыцця гэтых людзей. На працягу пятнаццаці месяцаў я ні разу не прысутнічаў пры іх цырымоніі шлюбу і не бачыў многага іншага.
4 лістапада
Накіраваўся за ямсам раніцой, нічога не еўшы па той простай прычыне, што ў Гарагасі не было інічога 15*	227
спажыўнага. Як толькі я прышоў у вёску, літаральна ўсе жыхары не на жарт прысталі да мяне, каб я спыніў дождж, таму што ён вельмі шкодзіць іх плантацыям. Усе прынеслі мне правізію і не хацелі нічога браць за яе, просячы даць ім у замен лякарства ад дажджу. Жадаючы выведаць ад іх, якім чынам яны самі загаварваюць дождж, я прапанаваў зрабіць гэта пры мне. Бугай паказаў мне, як яны гэта робяць, але дадаў, што ў сучасны момант іх «онім»1 не дапамагае.
Туземцы перакананыя, што я магу, але не хачу згадзіцца на іх просьбу.
СНЕЖАНЬ
18 снежня
Я прыняў запрашэнне туземцаў і накіраваўся на «ай» у Бонгу. Прыгатаванне страў, жаванне кеу, музыка, якая раздзірае слых, прайшлі адно за другім, і паколькі я спазніўся, то застаўся начаваць у буамбрамры Саула.
19 снежня
Святло ўсходу ўжо пранікла ў буамбрамру, а я яшчэ не падымаўся. Ноччу мяне многа разоў будзіла музыка і крыкі, якія заўсёды суправаджаюць тут «ай».
— Біа, біа! (Агонь, агонь!)—пачулася на некаторай адлегласці ад буамбрамры. Некалькі туземцаў увайшлі
' О н і м — магічны сродак, чараўніцтва, замова.
вельмі ўстрывожаныя і заявілі, што каля Кар-Кара відаць агонь або дым ад агню.
— Дык што-ж? Людзі Кар-Кара паляць унан, — сказаў я, пацягваючыся, але ўсё яшчэ не ўстаючы.