Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
3 Іяхоры ў Пахан, з Пахана ў Келантан... Пачынаючы з гэтага пункта, Маклай уступіў у такія вобласці, дзе да яго не бываў яшчэ ні адзін еўрапеец. I, нарэшце, настойлівасць яго была ўзнагароджана.
«...ля вярхоўя ракі Пахан, — дакладваў ён потым Геаграфічнаму таварыству, — у гарах паміж краінамі Пахан, Трынгана, Келантан — я сустрэў першых чыстакроўных меланезійцаў».
Называлася гэтае племя — «аран-сакай».
«Хоць яны аказаліся вельмі палахлівымі, але я паспеў зрабіць некалькі партрэтаў і антрапалагічных вымярэнняў і наведау амаль усе іх паселішчы».
Аран-сакай — вандроўнае племя, племя «карлікавае», як і негрытосы; рост людзей не перавышае ста пяцідзесяці сантыметраў. У іх цёмнакарычневая скура і чорныя кучаравыя валасы. Яны вандравалі па лясах, ледзь не кожны дзень мяняючы месца сваіх стаянак. Дарог яны
не пракладвалі: яны ў іх не мелі патрэбы. У сякерах, якімі малайцы падсякаюць галіны сакаю, таксама не было патрэбы.
«Ен згінае рукой, не ломячы, маладыя дрэвы і згінаецца або прапаўзае пад вялікімі. Ен ніколі не абрывае і не абразае ліяны, якая вісіць на яго шляху, а прапаўзае пад ёю. He гледзячы на бясконцыя зігзагі, звілістыя абходы, ён надзвычаіі шпарка ідзе наперад».
Аран-сакаі збіралі ў лясах камфару і каучук і выменьвалі іх у малайцаў на тытунь, соль, нажы і анучкі. Малайцы адціскалі іх усё далей і далей углыб, разбіваючы плантацыі на спрадвечных землях сакаяў, палюючы на іх дзяцей і жанчын і прадаючы палонных у рабства. Затое вандроўнікі і плацілі ім упартай нянавісцю. Малайцы нездарма баяліся заходзіць у лясы. У «лясных людзей» была асаблівая зброя — трысцё для выдзьмування атручаных стрэл. У пустацелую бамбукавую трубку «лясны чалавек» укладваў стралу, напоеную змяіным ядам і ядавітым адварам з соку дрэва «упас», дзьмуў у трубку — і страла ляцела. Маклай вывучыў гэты яд: ад яго дзеяння чалавек памірае ў сударгах праз пятнаццаць мінут.
Дайшоўшы да ракі Патані, зрабіўшы дваццацідзённае падарожжа на сланах па землях сіямскага караля, Міклуха-Маклай у канцы 1875 года вярнуўся ў Сінгапур, а адтуль у Бэйтэнзорге, і хутка ў еўрапейскіх часопісах з’явіліся яго артыкулы, дзе ўпершыню ў навуцы была дадзена этнаграфічная і антрапалагічная характарыстыка выміраючых плямён поўвострава Малака.
«Навуковымі вынікамі цяжкага майго падарожжа я задаволены, — пісаў Міклуха-Маклай. — Праз некалькі год зробленае мною ўжо не можа быць зроблена нікім, таму што гэтыя плямёны выміраюць».
Прышоў час выканаць абяцанне, дадзенае папуасам вёсак Гарэнду, Гумбу, Бонгу і зноў пасяліцца на беразе заліва «Астралябіі». Міклуха-Маклай любіў гэтае месца, любіў берагі і лес вакол Гарагасі, галасы незвычайных
птушак, што чуліся ў лесе, шум магутных дрэў і хваль, яркія навальніцы; ён заўсёды з прыемнасцю ўспамінаў аб прабыванні ў самоце ў Гарагасі і аб сябрах, якіх ён там пакінуў. Ен ведаў, што на Беразе Маклая, дзе ім заваявана трывалая дружба туземцаў, ён здолее не толькі збіраць калекцыі зброі, рэчаў і вопраткі, але дзякуючы гэтай дружбе глыбока пранікнуць у самыя асновы жыццёвага ўкладу і ўяўленняў першабытных людзей.
18 лютага 1876 года Міклуха-Маклай зноў адправіўся ў дарогу, гэты раз на барту шхуны «Марская птушка». Шкіпер абавязаўся даставіць Маклая на бераг заліва «Астралябіі», пакінуты падарожнікам пяць год таму назад. «Марская птушка» зрабіла гандлёвае падарожжа па астравах Цэлебес, Пелау, Адміралцейства, Агомес, — адкуль да Новай Гвінеі было ўжо недалёка.
Гандаль па дарозе ішоў бойка. 3 агідай назіраў Міклуха-Маклай працэдуру выменьвання ў туземцаў каштоўных ракавін у абмен на танныя пацеркі. Асабліва стараўся адзін з гандляроў — італьянец Пальдзі. Маклай адразу не ўзлюбіў яго. Між іншым, цяжка было сказаць, каму з «трэдэраў» — гандляроў — трэба было аддаць перавагу: іх на «Марской птушцы» было трое, і кожны нажываўся, як мог, дзейнічаючы зусім бессаромна.
«Трэдэры і шкіпер, — запісаў на адной са стаянак Маклай, — акружаныя штуцэрамі розных сістэм, адсыпалі з мяшэчкаў бісер маленькімі меркамі, не больш напарстка, і шкляныя пацеркі ў абмен за шчыты чарапах і жамчужныя ракавіны...
Калі ют вельмі перапаўняўся туземцамі, на іх нацкоўвалі вялікага і моцнага вадалаза, якога яны да гэтага
часу баяцца больш трэдэраў, шкіпера і ўсяго экіпажа шхуны, узятых разам. Як толькі сабака паказваў свае вялікія зубы або пачынаў брахаць, ют адразу ачышчаўся, і мітусня ля барта яшчэ больш узмацнялася; многія кідаліся ў мора, каб хутчэй уцячы, другія лезлі на ванты. Гэта вельмі пацяшала шкіпера і трэдэраў.
He гледзячы на спякоту, крыкі і шум, мітусню ля барта, штурханіну пры нацкоўванні туземцаў сабакам і крыўду пры відзе чалавечай несумленнасці і злосці, я стараўся развеяцца назіраннямі над папуаскім натоўпам. Гэта мне ўдавалася некалькі разоў; іады непрыемныя акалічнасці знікалі для мяне на час... і, карыстаючыся выпадкам, я спяшаўся запісваць, вымяраць і рабіць эскізы»,
Падарожнік усюды сыходзіў на бераг, не разлучаючыся з запісной кніжкай, камерай-луцыдай і вымяральнымі прыборамі. На востраве Вуап ён пражыў сярод туземцаў каля двух тыдняў; на востраве Андра — некалькі дзён. I ўсюды яго пільны позірк знаходзіў штонебудзь новае, нікім яшчэ да яго не заўважанае. На востраве Андра ён склаў слоўнічак папуаскіх слоў, невядомых ні аднаму лінгвісту свету, а на востраве Вуап знайшоў нябачаныя папуаскія грошы. Побач з менавым гандлем туземцы, аказваецца, карысталіся тут і грашыма. Грошы гэтыя асаблівыя: кожная манета велічынёю з млынавы камень. Туземная назва каменнай манеты — «фе». Гэта белы, груба ачэсаны камень з адтулінай пасярэдзіне.
«Каштоўнасць гэтых каменных грошай, — піша Маклай, — вельмі розная; яна залежыць ад велічыні і апрацоўкі каменняў... За адзін камень можна купіць усяго толькі крыху таро і какосаў, а за другі — пірогу, жонку, дом, участак зямлі... Невялікія, адпаліраваныя, правільнай формы «фе» цэняцца даражэй, чым вялікія, няправільныя і груба апрацаваныя».
Аб’язджаючы астравы Меланезіі і Мікранезіі, Маклай апісаў драўляных туземных ідалаў, упрыгожанні і татуіроўку туземцаў, здзіўляючую вопратку жанчын, якая нагадвае сабой вялікую карзіну; але больш за ўсё ўразілі яго не грошы-каменні і не драўляныя ідалы, а тыя адносіны, якія складваліся паміж туземцамі і белымі гандлярамі. «Еўрапейцы эксплуатуюць туземцаў і сваім прыкладам развіваюць у іх фальш і ашуканства», — пісаў ён.
У пагоні за трэпангам чарапахай, жэмчугам англійскія, галандскія, нямецкія купцы нічым сябе не абмяжоўвалі. Яны заўсёды ашуквалі туземцаў, збываючы ім усякую старызну па бессаромна высокай цане; спойвалі іх; гвалтэўна забіралі жанчын; а калі туземцы супраціўляліся ці нават мірна адмаўляліся весці нявыгадны гандаль, узброеныя гандляры проста адбіралі ў іх усё, што хацелі. Ваенныя судны, якія пасылаліся каланіяльнымі ўладамі, заўсёды былі на баку трэдэраў і жорстка распраўляліся з астраўлянамі.
У адным са сваіх артыкулаў Міклуха-Маклай падрабязна расказаў аб тым, як трэдэры заманьваюць туземцаў да сябе на судны і сілаю прымушаюць працаваць.
«3 самай раніцы амаль да вячэрняй цемнаты з невялікім перапынкам каля поўдня, трэдэр або шкіпер, утульна седзячы пад тэнтам у вялікай шлюпцы, назірае за ходам работы. Калі туземцы, якія ныраюць за трэпангам, пачынаюць стамляцца і застаюцца доўга на паверхні вады, у белага ёсць вельмі дзейсны сродак, каб прымусіць іх прадаўжаць работу.
Белы бярэ штуцэр, які ляжыць каля яго, і куля пралятае ля самай галавы «гультая», напамінаючы яму, што, папаўшы ў рукі белага, ён перастаў быць свабодным астраўлянінам і зрабіўся рабом. Кулі хоць і рэдка закранаюць працуючых, але заўсёды трымаюць іх у вялікім страху, і часта туземец, хворы ўжо некалькі дзён (усякае захворванне на мове белага называецца гультайствам), напружвае рэштку сіл, якіх, зразумела, хапае не надоўга. Але ўсё-ж лепш туземцу захварэць у час стаянкі: яму, ва ўсякім разе, дадуць памерці спакойна; у моры-ж можа здарыцца, што яго, яшчэ жывога, выкінуць за борт.
У Пелау мне расказалі выпадак, які перадаю амаль слова ў слова, як чуў.
На адной шхуне, якая вярталася з вострава Агомес, было многа хворых. Запас вады быў нязначны, — яе выдавалі невялікімі порцыямі. Адзін хворы просіць повара
1 Трэпанг — чэрвепадобная марская жывёліна — галатурыя, асобым спосабам правэнджаная і нарыхтаваная ў запас. Галатурыя водзіццэ ля астравоў Ціхага акіяна. Яе ловяць, вэндзяць, сушаць і пад назваю трэпанга прадаюць, галоўным чынам, кітайцам, якія высока цэняць трэпанг як дэлікатэс.
даць яму глыток. Гэта чуе шкіпер і заве туземца. Хворы, які ледзь-ледзь рухаецца, падыходзіць.
— Сядзь сюды! — гаворыць шкіпер, паказваючы на нізкі борт юта.
Хворы, які ледзь трымаецца на нагах, садзіцца.
— Ты хочаш піць?
— Так, трохі вады, у сярэдзіне агонь!—адказвае хворы, паказваючы на грудзі.
— Дык ідзі-ж, пі! — сказаў на гэта шкіпер і так шпарка і моцна піхнуў хворага, што той паляцеў за борт».
У чэрвені 1876 года шхуна пакінула астравы Адміралцейства. На барту яе было на два пасажыры менш. На адным з маленькіх астравоў застаўся малаец Ахмат, матрос, які пасварыўся з капітанам; на другім — трэдэр Пальдзі, які рашыў пасяліцца сярод туземцаў, каб павялічыць свае запасы жамчужных ракавін.
Маклай, які назіраў на кожнай стаянцы адносіны трэдэра з туземцамі, быў упэўнены, што прадпрыемства яго скончыцца дрэнна.
У дзень адыходу шхуны паміж вучоным і трэдэрам адбылася такая размова, запісаная Маклаем у дзённік:
— Калі вам жыццё дарагое, не заставайцеся тут! — сказаў гандляру Міклуха-Маклай.
— Гэта чаму-ж? Вы думаеце, што мяне заб’юць?
— Так! — рашуча адказаў Маклай.
Пальдзі пакрыўдзіўся.
— Вас-жа не забілі ў бухце «Астралябіі»! Чаму-ж вы думаеце, што другому не ўдасца тое, што ўдалося вам?
— Зараз растлумачу! — спакойна сказаў падарожнік. — Вы лічыце сваёй сілай рэвальвер, маёй-жа сілай была справядлівасць. Вось галоўная розніца паміж намі. Пры малейшай спробе туземцаў напасці на вас, вы паложыце на месцы не менш шасці чалавек, а другія ўсёроўна заб’юць вас. Я-ж ніколі не лічыў рэвальвер надзейным інструментам.
Пальдзі задумаўся, але прага да нажывы перамагла асцярожнасць. Ён сышоў на бераг.
Будучыня паказала, на чыім баку была праўда ў гэтай спрэчцы.