Падарожжы

Падарожжы

Выдавец:
Памер: 353с.
Мінск 1954
80.35 МБ
Трывога людзей Боягу з-за булу-рыбут каля маёй хаціны
Мне неяк не спалася, і я падумаў, што добра было-б паслухаць музыку, якая заўсёды вызваляе ад розных назойлівых роздумаў. Я ўспомніў, што, падарожнічаючы па Малайскаму поўвостраву, я не адзін раз у паселішчах і нават у лесе засынаў пад гукі своеасаблівай тужлівай музыкі малайскіх булу-рыбут.
Спадзеючыся, што Сале зможа іх зрабіць, я заснуў, вельмі задаволены сваёй ідэяй. Даведаўшыся на другі дзень, што Сале сапраўды ўмее рабіць булу-рыбут, я загадаў яму прыгатаваць некалькі штук рознай велічыні.
Растлумачваю ў двух словах, што такое булу-рыбут — ва ўсякім разе, тая форма, якая ў карыстанні ў малайцаў Іяхора і Явы. Яны складаюцца са ствалоў
бамбуку рознай велічыні (да шасцідзесяці футаў і больш); унутраныя перагародкі выразаны, і ў розных месцах і на розных адлегласцях адна ад другой зроблены прадоўжныя адтуліны, шырокія і вузкія. Такія бамбукі ўмацоўваюць на дрэвах каля хацін у вёсцы, a часам і ў лесе. Вецер, пранікаючы ў адтуліны, утварае розныя арыгінальныя гукі. Паколькі адтуліны размешчаны з розных бакоў бамбуку, то ўсякі вецер, адкульбы ён ні дзьмуў, прыводзіць у рух гэтыя своеасаблівыя эолавы арфы. Ад таго, ці знаходзіцца булу-рыбут пасярэдзіне дрэва ці на вяршыні, ад даўжыні і таўшчыні сценак бамбуку і ад ступені сухасці яго залежыць характар гукаў.
Дні праз тры Сале паказаў мне пяць штук зробленых ім булу-рыбут.
Два з іх мелі болып сарака футаў вышыні. 3 дапамогай сваіх людзей я размеркаваў іх па вяршынях дрэў, што стаялі каля хаціны, умацаваўшы адзін на самай верандзе свайго дома. Паколькі, згодна тлумачэння Сале, трэба, каб булу-рыбут трымаліся строма, то нам каштавала не малых намаганняў прымацаваць іх да дрэў пэўным чынам, тым болын, што прывязаць іх трэба было ва многіх месцах, а не — іх сарвала-б ветрам.
Я з нецярплівасцю чакаў вечара, каб пераканацца, ці ўдаліся Сале яго булу-рыбут. (Днём вецер надта моцны, так што шапаценне лісцяў навакольнага лесу і шум прыбою на рыфе вакол мыска заглушаюць гукі «малайскай арфы».)
Розныя заняткі на працягу дня зусім адцягнулі маю ўвагу ад думкі аб бамбуках, і толькі калі я ўжо лёг і пачаў засынаць, я пачуў нейкія працяглыя, меланхалічныя гукі, а затым быў азадачаны рэзкім свістам, які пачуўся ля самага майго дома; свіст гэты паўтараўся неаднаразова. Некалькі другіх, цяжка вызначаемых гукаў — ні то завыванне, ні то плач — чуліся паблізу дома. Я пачуў галасы Сале і Мэблі, якія гутарылі аб булурыбут, і ўспомніў аб нашым ранішнім занятку.
На працягу ночы мяне разы два будзіў рэзкі свіст на верандзе, таксама выразна чуліся гукі і іншых бамбукаў. Уся аколіца здавалася ажыўленай гукамі булу-рыбут, якія пераклікаліся, як рознагалосыя вартавыя на сваіх пастах. На другі дзень ніхто з туземцаў не прышоў да мяне. Калі-ж і наступны дзень прайшоў без навед-
ванняў, я здзівіўся і падумаў, што ў Бонгу, відаць, штонебудзь здарылася. Гэта было зусім не ў іх звычаі; рэдка праходзіў дзень, калі-б хто-небудзь з жыхароў навакольных вёсак не зайшоў пасядзець і пагаварыць са мною ці з маімі слугамі. Я накіраваўся ў вёску даведацца, у чым справа.
Вышаў я перад заходам сонца, калі туземцы звычайна вяртаюцца з работы. Я застаў усіх як звычайна занятымі прыгатаваннем вячэры і падышоў да групы туземцаў, якія паспяшылі ачысціць для мяне месца на барле.
— Чаму ўчора і сёння не прыходзілі ў таль Маклай?
Туземцы апусцілі галовы, кажучы:
— Мы баяліся.
— Чаго? — са здзіўленнем спытаўся я.
— Ды тамо рус.
— Якіх тамо рус? Дзе? — дапытваўся я, азадачаны. — Дзе вы іх бачылі?
— Ды мы іх не бачылі, але чулі.
— Ды дзе-ж? — здзіўляўся я.
— Ды каля таль Маклай. Мы чулі іх учора і сёння ноччу. 1х так многа, яны так гучна гавораць.
Тут мне зрабілася зусім ясна, што булу-рыбут былі прычынаю гэтага непаразумення, і я мімаволі ўсміхнуўся. Туземцы, уважліва сачыўшыя за выразам майго твару, падумалі, відаць, што я згаджаюся з імі, і засыпалі мяне пытаннямі:
— Калі прыбылі тамо рус? На чым? Карвета-ж яяма? Ці доўга застануцца? Ці можна прыйсці паглядзець на іх?
Усё гэта паказалася мне да такой ступені смешным, што я засмяяўся.
— Ніякіх тамо рус у таль Маклай няма. Прыходзьце паглядзець самі, — сказаў я і вярнуўся дадому ў суправаджэнні поўвёскі, якая накіравалася шукаць тамо рус і засталася ў вялікім здзіўленні, не знайшоўшы нікога.
Туземцы, аднак, не былі зусім перакананы, што тамо рус не паяўляюцца якім-небудзь чынам, па крайняй меры, па начах, для нарад з Маклаем, і зусім баяліся прыходзіць да мяне пасля заходу сонца.
Гукі булу-рыбут першы час сваёй прарэзлівасцю будзілі мяне, але потым, прызвычаіўшыся да іх, я хоць і прачынаўся, але разам з тым хутка зноў засынаў. I калі
я засынаў, гэтая мяккая тужлівая музыка пад акампанемент шапацення дрэў і ўсплёскаў прыбою закалыхвала мяне.
С A К A В І К
Вяселле Мукау
Некалькі хлопчыкаў з Гарэнду прыбеглі сказаць мне, што маладую ўжо вядуць з Гумбу. Я пайшоў за імі да «улеу» — пясчанага берага каля ручая — і застаў там некалькі сядзеўшых «тамо» з Гумбу і некалькі туземцаў з Бонгу, якія прышлі разам з маладой. Яны сядзелі і курылі, пакуль двое маладых людзей, гадоў семнаццаці-восемнаццаці, займаліся туалетам маладой.
Я падышоў да яе. Яе звалі Ло, і яна была даволі стройная і здаровая, але не вельмі прыгожая (крывая) дзяўчынка гадоў шаснаццаці. Каля яе круціліся тры дзяўчынкі, васьмі-дванаццаці гадоў, якія павінны былі праводзіць маладую да хаціны яе будучага мужа. Але ўласна туалетам маладой займаліся, як я ўжо сказаў, маладыя людзі. Яны вымазалі яе ўсю чырвонай фарбай, пачынаючы ад валасоў галавы і да пальцаў ног. Пакуль маладую націралі охрай, туземцы, якія сядзелі воддаль, падыходзілі да яе, каб з усіх бакоў апляваць яе нажованай, загадзя нарыхтаванай масай: гэта называлася «анім-атар».
Упоперак твару маладой правялі тры прамых лініі белай фарбай (вапнай), а таксама адну лінію ўздоўж спінкі носа; на шыю ёй навесілі многа караляў з сабачых зубоў, а за браслеты на руках уваткнулі тонкія і гнуткія адрэзкі пальмавага ліста, да канца якіх прымацавалі па аднаму размаляванаму лісціку.
Маладая падпарадкавалася ўсім гэтым маніпуляцыям з велізарнейшым цярпеннем, выстаўляючы па чарзе тую частку цела, якую націралі фарбай. Зверху невялікага дзявочага пояса, вельмі кароткага спераду, апранулі на яе новы маль, жоўты з чырвонымі палосамі, які даходзіў да самых кален, але па баках пакідаў ногі і бёдры зусім адкрытымі. Рэшткамі «суру»—чырвонай фарбы — вымазалі дзяўчынак, якія суправаджалі маладую.
Ло паклала абедзве рукі на плечы дзяўчынак, тыя паклалі рукі на плечы адна другой, і ўсе рушылі па сцяжынцы ў вёску. Ва ўсіх чатырох галовы былі апушчаны; яны глядзелі не па баках, а ў зямлю і рухаліся вельмі павольна. На галовы ім быў паложан вялікі жаночы «гун» (плеценая кайстра). Іх адзін за адным суправаджалі прышоўшыя разам з імі туземцы Гумбу. У працэсіі, акрамя трох дзяўчынак, другіх жанчын не было. Каб бачыць усё, я ішоў адным з першых за маладой, змяшаўшыся з. натоўпам туземцаў Гумбу. Увайшоўшы ў вёску, мы засталі ўсіх жыхароў, мужчын і жанчын, ля дзвярэй хацін. Дайшоўшы, нарэшце, да пляцоўкі Канілю—таго кварталу Бонгу, дзе знаходзілася хаціна маладога, — дзяўчынкі спыніліся, стоячы ў тымжа парадку, як і ішлі. Тут-жа жанчыны Бонгу прыгатаўлялі «інгі», і групамі размясціліся мужчыны.
Прайшло некалькі хвілін агульнага маўчання, парушанага кароткай прамовай Мотэ, які падышоў
да дзяўчынак і палажыў на мяшок, які закрываў іх галовы, зусім новы маль. Яго замяніў Памуй, які вышаў з хаціны насупроць; сказаўшы кароткую прамову, ён шпаркім крокам наблізіўся да дзяўчат і палажыў на галаву
Ло новы табір. Адна з жанчын Гумбу Зйяла з Галавы маладой табір, маль і гун і палажыла іх каля яе. Далей сталі падыходзіць жыхары Бонгу, якія прынеслі розныя рэчы: табіры, вялікую колькасць мужчынскіх і жаночых маляў, мужчынскія і жаночыя гуны і г. д. Двое прынеслі па новаму кап’ю, так званаму «хадганангор». Пры гэтым адны туземцы гаварылі кароткія прамовы, другія-ж моўчкі клалі свае прынашэнні каля маладой і моўчкі адыходзілі ў бок. Жанчыны Гумбу па чарзе здымалі падарункі з галавы маладой і клалі іх каля яе. Пасля таго, як маладо^ быў паднесены апошні табір, сяброўкі Ло адышлі ад яе і заняліся разборкай дароў, кладучы табіры да табіраў, малі да маляў і г. д., а затым далучыліся да групы жанчын з Гумбу. Зноў настала агульнае маўчанне. Адзін стары туземец («тамо бора»), Гуна, абапіраючыся на кап’ё, падышоў да Ло і абвіў вакол пальца пасму яе валасоў; маладая апусцілася да яго ног, а ён сказаў цэлую прамову. Часамі, як быццам для таго, каб падкрэсліць сказанае і звярнуць на свае словы асаблівую ўвагу дзяўчыны, ён моцна тузаў яе за валасы. Было ясна, што ён гаварыў аб новых яе абавязках як жонкі.
Месца Гуна заняў другі стары, які таксама, перад тым, як пачаць гаварыць, накруціў сабе на палец пасму валасоў Ло і пры некаторых настаўленнях тузаў іх так старанна, што дзяўчына ўскоквала з месца, курчылася і ціха ўсхліпвала. Усё ішло, як па завучанай праграме: відаць было, што звычай устанавіўся трывала, і кожны цвёрда ведаў сваю ролю.
У час усёй цырымоаіі прысутныя захоўвалі глыбокае маўчанне. Так што прамовы, якія гаварыліся не вельмі гучна, можна было чуць добра. Уласна, маладая і малады заставаліся зусім на другім плане. Стары Гуна — адна з галоўных дзеючых асоб — нават забыў імя маладога і звярнуўся да прысутных, каб даведацца яго (што было прынята, аднак, не без смеху). Бацька і маці маладой таксама не прымалі ніякага асаблівага ўдзелу ў вясельнай цырымоніі.
Пасля таго як два ці тры старыя прачыталі інструкцыі, падмацоўваючы свае навучанні тузаннем валасоў беднай Ло, ад чаго яна ўсё мацней і мацней усхліпвала, цырымонія скончылася. Туземцы, якія прышлі з маладой, пачалі збірацца дадому.
Жанчыны Гумбу забралі ўсе падарункі, складзеныя каля Ло, размеркаваўшы іх па сваіх мяшках, і пачалі развітвацца з маладой, паціскаючы ёй руку над локцем і гладзячы яе па спіне і ўздоўж рук. Маладая, усё яшчэ ўсхліпваючы, засталася чакаць прыходу свайго будучага мужа.
Я даведаўся, што ўсе рэчы, якія паслужылі для пакупкі Ло, былі дадзены ўсімі туземцамі Бонгу ўвогуле, а не толькі сваякамі Мукау, і, у сваю чаргу, яны не пойдуць выключна для сям’і маладой, а будуць размеркаваны паміж усімі жыхарамі Гумбу. Відаць, аднак, што пры гэтым размеркаванні сваяцкія адносіны да сям’і маладой будуць адыгрываць пэўную ролю, таму што табіраў на ўсіх не хопіць.